Адзначыць нумары сказаў, тып якіх вызначаны правільна




Дата канвертавання05.01.2017
Памер165.63 Kb.
СІНТАКСІС ТРЭНІНГ

Адзначыць нумары сказаў, тып якіх вызначаны правільна.

  1. Крапівой і туманам пахне. (Пэўна-асабовы) 2. З аднаго палена агню не раскладаюць. (Абагульнена-асабовы) 3. З адкладу няма ладу. (Двухсастаўны) 4. Каля дарогі выгружалі рыдлёўкі, вёдры і маладыя дрэўцы. (Няпэўна-асабовы) 5. Прыслухаешся і пачынаеш адчуваць бязмежжа прастораў зямлі.(Безасабовы) 6. Думак хапіла на ўсю дарогу. (Безасабовы) 7. Шылам мора не нагрэеш. (Абагульнена-асабовы) 8. Колькі песень чуеце, нашы лугі. (Двухсастаўны) 9. Халаднаваты, быстры брод. (Назыўны) 10. Хочацца яшчэ бліжэй падсунуцца да агню. (Безасабовы) 11. Гэткае моцнае дружбы ў свеце не знойдзеш. (Абагульнена-асабовы) 12. У запасе не было ні ламачча, ні ежы. (Назыўны) 13. Гаючая, родная прыгажосць. (Двухсастаўны) 14. Век жыві – век будуйся. (Няпоўны) 15. Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. (Назыўны) 16. Скончылі свой доўгі рабочы дзень і цяпер адпачываюць. (Пэўна-асабовы) 17. Ляцім доўга. (Пэўна-асабовы) 18. На справаздачным сходзе Валю абралі сакратаром. (Абагульнена-асабовы) 19. Неба зацягнула нізкімі хмарамі. (Двухсастаўны) 20. Ні ў полі, ні ў лесе віхру нельга спыніцца. (Безасабовы) 21. У лесе адпачываеш душой. (Абагульнена-асабовы) 22. Мяне сваёй красой лагодна клічаш, восень. (Двухсастаўны) 23. Мір планеце – шчасце дзецям! (Няпоўны)

КЛЮЧ. 2,4,6,9,10,11,15,17,20,21.

Адзначыць сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку. Паставіць, дзе неабходна, знакі прыпынку, растлумачыць іх.

  1. Цеснавата і сыра было ад гушчыні маўклівых хмурых хваін. 2. Расцвіў прыгожы буйны сад. 3. Лес жыў сваім звычайным жыццём. 4. Хлынуў лівень шумны быстры. 5. Малады сасновы лес сцяной стаяў на абрывістым беразе. 6. Далячынь ружавела краямі цёмнага захмаранага неба. 7. На голым незасланым стале ляжалі кускі хлеба. 8. Пад сонцам грэліся бярозы ў тонкім белым палатне. 9. У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі. 10. Пачынаў ісці дождж дробны нясмелы. 11. Дзядзька Юстын у палінялай гімнасцёрцы у ботах у чорнай картовай шапцы варухнуў плячом. 12. Машына спынілася ля варот новай асветленай электрычнымі лямпачкамі канюшні. 13. З пранятаг ёмкім марозам хрыбусткога снегу на вачах утвараецца гурба. 14. Плывуць па небе хмаркі белыя кучаравыя.

КЛЮЧ

  1. Цеснавата і сыра было ад гушчыні маўклівых, хмурых хваін. 2. Расцвіў прыгожы буйны сад. 3. Лес жыў сваім звычайным жыццём. 4. Хлынуў лівень, шумны, быстры. 5. Малады сасновы лес сцяной стаяў на абрывістым беразе. 6. Далячынь ружавела краямі цёмнага, захмаранага неба. 7. На голым, незасланым стале ляжалі кускі хлеба. 8. Пад сонцам грэліся бярозы ў тонкім белым палатне. 9. У букеціку былі белыя, чырвоныя, сінія і жоўтыя кветкі. 10. Пачынаў ісці дождж, дробны, нясмелы. 11. Дзядзька Юстын у палінялай гімнасцёрцы, у ботах, у чорнай картовай шапцы варухнуў плячом. 12. Машына спынілася ля варот новай, асветленай электрычнымі лямпачкамі канюшні. 13. З пранятаг ёмкім марозам хрыбусткога снегу на вачах утвараецца гурба. 14. Плывуць па небе хмаркі, белыя, кучаравыя.

Адзначыць нумары сказаў з правільна пастаўленымі знакамі прыпынку. Выправіць пунктуацыйныя памылкі ў астатніх сказах.

1.Лісце ападала, і кружачыся ў паветры, мякка слалася на дол. 2. Невыразны шум набліжаўся ўзмацняючыся. 3. За кручай разліваючыся Дняпро шырэў. 4. Дзядуля хвіліны не мог пасядзець рукі склаўшы. 5. Хмурным асеннім днём, вяртаючыся з грыбоў я прысеў на ўзлеску на пянёк. 6. Альшэўскі пайшоў да касы, нават не паглядзеўшы расклад цягнікоў. 7. Пясчаныя гейзеры білі несупынна і не муцячы вады. 8. Кашлатыя лапы елак нібы жалячыся, цягнуліся да агеньчыка. 9. Сонца цяжка і, не спяшаючыся, коціцца за гарызонт. 10. Ішлі яны не спяшаючыся выбіраючы глухія лясныя дарожкі. 11. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі. 12. Алень падыходзіў да каманднага пункта амаль не баючыся салдат.



КЛЮЧ

1.Лісце ападала і, кружачыся ў паветры, мякка слалася на дол. 2. Невыразны шум набліжаўся ўзмацняючыся. 3. За кручай, разліваючыся, Дняпро шырэў. 4. Дзядуля хвіліны не мог пасядзець рукі склаўшы. 5. Хмурным асеннім днём, вяртаючыся з грыбоў, я прысеў на ўзлеску на пянёк. 6. Альшэўскі пайшоў да касы нават не паглядзеўшы расклад цягнікоў. 7. Пясчаныя гейзеры білі несупынна і не муцячы вады. 8. Кашлатыя лапы елак, нібы жалячыся, цягнуліся да агеньчыка. 9. Сонца цяжка і не спяшаючыся, коціцца за гарызонт. 10. Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя дарожкі. 11. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі. 12. Алень падыходзіў да каманднага пункта амаль не баючыся салдат.



Адзначыць сказы, у якіх параўнальныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі.

1.Алесь нібы не сваімі нагамі ступаў па тратуары. 2. Спынілася каля дзвярэй, трымалася за ручку як бы рыхтуючыся ўцякаць. 3. Хацелася ганяцца за гэтымі белымі пушынкамі як за матылькамі. 4. На вузенькім як толькі размінуцца тратуары стаіць яна. 5. Лебедзі зноў прыляцелі на Беларусь пасля перапынку больш як у тры стагоддзі. 6. Хлопец як хлопец. 7. Валасы нібы лён. 8. У вёсцы Паўла ведалі як заядлага рыбака. 9. Як белая роўная істужка ляцяць лебедзі адзін за адным. 10. Трэба мне гэтая служба як сабаку пятая нага. 11. На падворку тупала не іначай як гаспадыня. 12. Як раса блішчыць смала. 13. Андрэй трымаўся са мною не як таварыш. 14. З клёна як з календара лісты зрывае восень. 15. Жыта як чарот. 16. Дарога раўнюткая як паркет. 17. Бярозка нібы дзяўчына дорыць мне ўсмешку.



КЛЮЧ

1.Алесь нібы не сваімі нагамі ступаў па тратуары. 2. Спынілася каля дзвярэй, трымалася за ручку, як бы рыхтуючыся ўцякаць. 3. Хацелася ганяцца за гэтымі белымі пушынкамі, як за матылькамі. 4. На вузенькім, як толькі размінуцца, тратуары стаіць яна. 5. Лебедзі зноў прыляцелі на Беларусь пасля перапынку больш як у тры стагоддзі. 6. Хлопец як хлопец. 7. Валасы нібы лён. 8. У вёсцы Паўла ведалі як заядлага рыбака. 9. Як белая роўная істужка, ляцяць лебедзі адзін за адным. 10. Трэба мне гэтая служба як сабаку пятая нага. 11. На падворку тупала не іначай як гаспадыня. 12. Як раса, блішчыць смала. 13. Андрэй трымаўся са мною не як таварыш. 14. З клёна, як з календара, лісты зрывае восень. 15. Жыта як чарот. 16. Дарога раўнюткая, як паркет. 17. Бярозка, нібы дзяўчына, дорыць мне ўсмешку.



Паставіць прапушчаныя коскі паміж часткамі складаназлучаных сказаў.

1.Лукаш прысеў на прызбе а Платон пайшоў у двор. 2. Як хацелася любіць чалавека і нешта рабіць дзеля яго! 3. І хаця няма ніі зярняці ва ўсім гэтым хвалюючым моры а ўжо чуецца ледзь улоўны хлебны пах. 4. Ужо ўзышло сонца і мне ўсё відаць было вельмі добра. 5. Скошаны лугі і параскіданы стагі. 6. Тут раскінуліся бярозавыя гаі і трапляліся асінавыя пералескі. 7. Пры пыльнай дарозе стаялі машыны і гаманілі наводдаль людзі. 8. Захліпнуўся на поўных галасах гармонік і заціхлі ўсплёскі вады на рэчцы. 9. Каля клуба было прыпаркавана многа машын і сабралася шмат народу. 10. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла. 11. Змерклася і павеяла водарам з узлеска. 12. Мне страшна але іду. 13. Над лугам стаў малочны туман і ў твар шыбала вільготным халадком. 14. Дождж яшчэ ішоў і сонца ўжо выглянула. 15. На захадзе праяснілася і халоднае неба запала жоўтым агнём ад апошніх праменняў сонца. 16. Вось і лес і стажок сена каля лесу. 17. Бацька стаў насупраць і сам пачаў расчэсваць Міхасю яго кучаравыя валасы. 18. Каля ракі заліваліся ў нчстрымным запале салаўі ды над жытнёвым палеткам крапінкамі віселі жаўранкі. 19. За акном быў густы бор ды каля смаых варот асфальтаваная пляцоўка.



КЛЮЧ

1.Лукаш прысеў на прызбе, а Платон пайшоў у двор. 2. Як хацелася любіць чалавека і нешта рабіць дзеля яго! 3. І хаця няма ніі зярняці ва ўсім гэтым хвалюючым моры, а ўжо чуецца ледзь улоўны хлебны пах. 4. Ужо ўзышло сонца, і мне ўсё відаць было вельмі добра. 5. Скошаны лугі і параскіданы стагі. 6. Тут раскінуліся бярозавыя гаі і трапляліся асінавыя пералескі. 7. Пры пыльнай дарозе стаялі машыны, і гаманілі наводдаль людзі. 8. Захліпнуўся на поўных галасах гармонік, і заціхлі ўсплёскі вады на рэчцы. 9. Каля клуба было прыпаркавана многа машын і сабралася шмат народу. 10. За вокнамі шумяць у садзе слівы, і месяц стаў над стрэхамі сяла. 11. Змерклася і павеяла водарам з узлеска. 12. Мне страшна, але іду. 13. Над лугам стаў малочны туман, і ў твар шыбала вільготным халадком. 14. Дождж яшчэ ішоў і сонца ўжо выглянула. 15. На захадзе праяснілася і халоднае неба запала жоўтым агнём ад апошніх праменняў сонца. 16. Вось і лес і стажок сена каля лесу. 17. Бацька стаў насупраць і сам пачаў расчэсваць Міхасю яго кучаравыя валасы. 18. Каля ракі заліваліся ў нястрымным запале салаўі, ды над жытнёвым палеткам крапінкамі віселі жаўранкі. 19. За акном быў густы бор ды каля смаых варот асфальтаваная пляцоўка.



Паставіць, дзе неабходна, знакі прыпынку на месцы пропуску.

1.Бацька стаяў увесь час моўчкі, назіраў за Ганнай_ так, як бы страціў яе назаўсёды. 2. Адвячоркам на бульвары яблыку няма_ дзе ўпасці. Я здзіўляўся таму, якая прыгажосць_ і як гэта ўсё запушчана чалавечым нядбальствам. 4. У той справе, дзеля_ якой яны ехалі, лепш было абысціся без сведак. 5. Не, трэба было счакаць_ якіх паўгадзіны ці болей. 6. Магло здарыцца і так, што_ калі пабываў ужо ў іх кіпцюрах, дык добрага не чакай. 7. Баравік можа расказаць, як шуміць папараць_ і ваўчанят вядзе ваўчыца бродам. 8. Я хацеў памірыцца з Ядвісяй, але не ведаў_ як. 9. Усе сілы дрэўца былі скіраваны на тое_ каб як можна хутчэй выцягнуцца адной-адзінюткай лазінкай. 10. Салдаты адпачывалі сабе спакойна, бо_ калі не лічыць рэдкіх перастрэлак, на гэтым участку фронта панавала зацішша. 11. Было крыўдна, як гэта ён, майстра сваёй справы, не можа дазнацца_ дзе сабака закапаны. 12. Чулае вуха, здавалася, само прыслухоўвалася да іх ціхусенькага шолаху_ як бы хацела ўцяміць мілую гутарку. 13. Сваімі думкамі не з кожным падзеліцца і думае іх спакваля, грунтоўна, асабліва_ калі справа ідзе аб важных рэчах. 14. Мартын спяшаецца. Я здагадваюся_ куды.



КЛЮЧ

1.Бацька стаяў увесь час моўчкі, назіраў за Ганнай так, як бы страціў яе назаўсёды. 2. Адвячоркам на бульвары яблыку няма дзе ўпасці. Я здзіўляўся таму, якая прыгажосць і як гэта ўсё запушчана чалавечым нядбальствам. 4. У той справе, дзеля якой яны ехалі, лепш было абысціся без сведак. 5. Не, трэба было счакаць якіх паўгадзіны ці болей. 6. Магло здарыцца і так, што калі пабываў ужо ў іх кіпцюрах, дык добрага не чакай. 7. Баравік можа расказаць, як шуміць папараць і ваўчанят вядзе ваўчыца бродам. 8. Я хацеў памірыцца з Ядвісяй, але не ведаў як. 9. Усе сілы дрэўца былі скіраваны на тое, каб як можна хутчэй выцягнуцца адной-адзінюткай лазінкай. 10. Салдаты адпачывалі сабе спакойна, бо, калі не лічыць рэдкіх перастрэлак, на гэтым участку фронта панавала зацішша. 11. Было крыўдна, як гэта ён, майстра сваёй справы, не можа дазнацца дзе сабака закапаны. 12. Чулае вуха, здавалася, само прыслухоўвалася да іх ціхусенькага шолаху, як бы хацела ўцяміць мілую гутарку. 13. Сваімі думкамі не з кожным падзеліцца і думае іх спакваля, грунтоўна, асабліва калі справа ідзе аб важных рэчах. 14. Мартын спяшаецца. Я здагадваюся куды.



Расстаўце знакі прыпынку.

1.Той хто хоць адзін разочак пазнаўся сам-насам з жыццём летніх баравых закуткаў згодзіцца з думкай аб іх зусім адметным непаўторным харастве. 2. Усё ж такой якой была Ганна ўжо не стала. 3. У наш час яшчэ шырокай папулярнасцю карыстаюццасвятыя крыніцы і студні вада якіх лічыцца лячэбнай. 4. Тады ён [манастыр] здаецца зусім блізкім хоць да яго адгэтуль будзе вёрст пяць. 5. Авалодаць мовай дасканаласцю слова можна толькі калі яны гучаць у дзіцяці на слыху як музыка вабяць дзівяць чарадзействам загадкавасцю таямнічасцю сваёй сілы і хараства. 6. З салодкім болем адчуваў ён у душы нешта незразумелае чаго дагэтуль ні разу ў ім не ўзнікала. 7. У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена той паварот часу калі прырода ідзе на спад. Змянілся багата чаго змянілася з тых дзён як прыйшоў сюды паставіў першую хату чалавек. 9. У Балотцы той самай вёсачцы каля якойбыў лес петруся Грыба вядома таксама не спалі. 10. Тут было ўсё тое самае што і на першым паверсе… 11. Падбярозавікі альбо бабкі як іх называюць у народзе можна сустрэць да таго часу пакуль не ўпадзе з бярозы апошняе лісце. 12. Мікола не столькі аддаваў увагі таму дзеля чаго сюды прыехаў колькі любаваўся строгай прыгажосцю пушчы ўбранай у снегавое адзенне.



КЛЮЧ

1.Той, хто хоць адзін разочак пазнаўся сам-насам з жыццём летніх баравых закуткаў, згодзіцца з думкай аб іх зусім адметным, непаўторным харастве. 2. Усё ж такой, якой была, Ганна ўжо не стала. 3. У наш час яшчэ шырокай папулярнасцю карыстаюцца святыя крыніцы і студні, вада якіх лічыцца лячэбнай. 4. Тады ён [манастыр] здаецца зусім блізкім, хоць да яго адгэтуль будзе вёрст пяць. 5. Авалодаць мовай, дасканаласцю слова можна, толькі калі яны гучаць у дзіцяці на слыху, як музыка, вабяць, дзівяць чарадзействам, загадкавасцю, таямнічасцю сваёй сілы і хараства. 6. З салодкім болем адчуваў ён у душы нешта незразумелае, чаго дагэтуль ні разу ў ім не ўзнікала. 7. У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі прырода ідзе на спад. 8. Змянілся, багата чаго змянілася з тых дзён, як прыйшоў сюды паставіў першую хату чалавек. 9. У Балотцы, той самай вёсачцы, каля якой быў лес Петруся Грыба, вядома, таксама не спалі. 10. Тут было ўсё тое самае, што і на першым паверсе… 11. Падбярозавікі, альбо бабкі, як іх называюць у народзе, можна сустрэць да таго часу, пакуль не ўпадзе з бярозы апошняе лісце. 12. Мікола не столькі аддаваў увагі таму, дзеля чаго сюды прыехаў, колькі любаваўся строгай прыгажосцю пушчы, убранай у снегавое адзенне.



Паставіць на месцы пропуску патрэбны знак прыпынку.

1.Вецер пракоціцца_ нівы калоссем шумяць. 2. Нездарма ў нас кажуць_ лес і вада – брат і сястра. 3. Свяціў месяц_ блішчалі зоры. 4. Мне бачна_ Полацк маладзее з кожным днём. 5. Жождж прашумеў_ зазелянелі лугавіны. 6. Доўга не мог заснуць Міхась_ клапатлівыя думкі змянялі адна адну. 7. Зоры гараць па-над возерам вольным_ човен цалуе спакойную сінь. 8. Прыкладзеш вуха да ствала бярозы_ пачуеш пад бяростай вясновы сок. 9. Вярнуліся ў клас_ нікога няма. 10. Куды ні зірні_ усюды стэп ды стэп. 11. Кот на печы_ холад на дварэ. 12. Гляджу і дзіўлюся_ удала было выбрана для горада гэтае прыгожае месца. 13. Прыслухаліся_ ціха ў пакоі. 14. Каля пажножжа соснаў слаўся ссівелы мох_ месцамі кусціліся ягаднікі. 15. Прах колькі часу лес расступіўся_ тады зноў адкрыўся прастор. 16. Ад расы прыемна-халаднавата было ў ногі_ не так калолася пакоша. 17. Клікнуць хацелася_ голас замёр. 18. Шаша поўнілася вялікім рухам_ чулася ржанне коней_ няспынна гулі машыны. 19. Пяшчотна зелянее атава ў нізінах-пожнях_ чарнее свежаўзаранае ржышча_ шэра-зялёным дываном з ружаватымі прасветлінамі засланы масівы азіміны. 20. Цудоўны лес пры ціхім дажджы_ ён закалыхвае, люляе аднастайным, мякка-лагодным шэптам. 21. Рэчка была невялікая_ у лесе яна пачыналася, у лесе і канчалася – канчалася пышным прыгожым возерам_ вакол возера, як вежы, стаялі мудрыя дрэвы-дубы. 22. Павучкі плялі белае павуцінне_ яно лётала ў паветры і чаплялася за траву і галлё. 23. Чарнее ўдалечыні арка жалезнага моста_ да яе павольна набліжаецца белы, здалёку падобны на цацку параходзік. 24. Цяжка было старым раставацца з дачкою_ калі ўжо сустрэнуцца_ калі яна прыедзе зноў? 25. Здараецца ж такое_ на гародзе пад сонцам вырас велікан-гарбуз! 26. На зямлі ўжо няма снегу_ вымыты асенні верасок выглядае зусім свежым_ сям-там у зацішках вылазяць з зямлі кругленькія зялёныя лісточкі.



КЛЮЧ

1.Вецер пракоціцца – нівы калоссем шумяць. 2. Нездарма ў нас кажуць: лес і вада – брат і сястра. 3. Свяціў месяц, блішчалі зоры. 4. Мне бачна: Полацк маладзее з кожным днём. 5. Жождж прашумеў – зазелянелі лугавіны. 6. Доўга не мог заснуць Міхась: клапатлівыя думкі змянялі адна адну. 7. Зоры гараць па-над возерам вольным, човен цалуе спакойную сінь. 8. Прыкладзеш вуха да ствала бярозы – пачуеш пад бяростай вясновы сок. 9. Вярнуліся ў клас: нікога няма. 10. Куды ні зірні – усюды стэп ды стэп. 11. Кот на печы – холад на дварэ. 12. Гляджу і дзіўлюся: удала было выбрана для горада гэтае прыгожае месца. 13. Прыслухаліся – ціха ў пакоі. 14. Каля пажножжа соснаў слаўся ссівелы мох, месцамі кусціліся ягаднікі. 15. Праз колькі часу лес расступіўся – тады зноў адкрыўся прастор. 16. Ад расы прыемна-халаднавата было ў ногі, не так калолася пакоша. 17. Клікнуць хацелася – голас замёр. 18. Шаша поўнілася вялікім рухам: чулася ржанне коней, няспынна гулі машыны. 19. Пяшчотна зелянее атава ў нізінах-пожнях, чарнее свежаўзаранае ржышча, шэра-зялёным дываном з ружаватымі прасветлінамі засланы масівы азіміны. 20. Цудоўны лес пры ціхім дажджы: ён закалыхвае, люляе аднастайным, мякка-лагодным шэптам. 21. Рэчка была невялікая: у лесе яна пачыналася, у лесе і канчалася – канчалася пышным прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялі мудрыя дрэвы-дубы. 22. Павучкі плялі белаепавуцінне, яно лётала ў паветры і чаплялася за траву і галлё. 23. Чарнее ўдалечыні арка жалезнага моста, да яе павольна набліжаецца белы, здалёку падобны на цацку параходзік. 24. Цяжка было старым раставацца з дачкою: калі ўжо сустрэнуцца, калі яна прыедзе зноў? 25. Здараецца ж такое: на гародзе пад сонцам вырасвелікан-гарбуз! 26. На зямлі ўжо няма снегу, вымыты асенні верасок выглядае зусім свежым, сям-там у зацішках вылазяць з зямлі кругленькія зялёныя лісточкі.



Расстаўце знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі частак.

1.Старыя палешукі сустракаючыся пачціва кланяліся а чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і праворлівых маладзіц убраных як макавыя кветкі ў агародзе падштурхвалі адна другую пераміргваліся і кідалі смяшлівыя погляды ў бок маладога настаўніка які першы раз з’явіўся тут. 2. Здаецца тады што як толькі адыдзешся ад агню цябе адразу праглыне страшная цемра і ты тулішся да кастра баішся азірнуцца і з надзеяй глядзіш на агонь можа ён захаваецца да світання. 3. Ад ветрыку што варушыцца знізу кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя схіляюцца мятліца і таўкачыкі пад якімі ціха ўстойліва жывуць чабор і смолкі. 4. Надышла касьба звіняць косы на сенажацях растуць волаты-стагі а на ўзгорках палавее ўжо азіміна. 5. Пайшоў Якуб Колас а я не ведаў як нарадавацца што ўбачыў яго. 6. Над морам цяпер былі ноч цемра і яно не здавалася такім неабсяжным як удзень небакрай што шарэў над цёмнаю паверхняю вады быў дзіўна блізка. 7. Ніхто ў Куранях бадай не заўважыў калі і хто пасадзіў яе [грушу] не бачылі яе як трэба і тады калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых разных лісточкаў. 8. Кажуць усе зёлкі на Купалле чаруюць-лекуюць а вада на ўсходзе сонца залатая заварожаная як увойдзеш у яе здаровым прыгожым і мужным станеш. 9. Нечакана азвалася сонца_ коса сыпнула ружовыя мяккія промні на ствалы дрэў_ на верас_ і закурылася пара_ а ў небе відно было_ як сплывалі і радзелі_ бы туман_ кудзелістыя хмаркі. 10. Днём было яшчэ цёпла_ а пад вечар_ калі чырвонае сонца сцякала за лес_ апусцелая_ няласкавая зямля стыла на холадзе. 11. Кволасць і знямога_ здавалася_ былі разліты ў паветры_ яны адчуваліся ва ўсім_ у слабым зіхаценні ўжо халаднаватай смугі_ у самотным іржышчы_ што млява сірацела на сонцы. 12. А гармонік усё граў і граў_ і ўсё той жа дзявочы голас спяваў пра закаханых_ што ніяк не могуць расстацца_ пра росную сцежку ў жыце і туманы над ракой. 13. Паблізу здабываюць вапну_ і ёсць меркаванне_ што ў хуткім часе ля серавадароднай крыніцы пабудуюць лячэбніцу. 14. Сплывуць гады_ а мне не раз прысніцца_ як ён карміў мяне грыбамі і суніцай. 15. Ружова і роўна свяціла сонца_ было цёпла і парна_ а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. 16. На ўсё жыццё_ якое ў нас адно_ нам дадзена ўсяго адно сумленне_ а з ім – так шмат пакутлівых сумненняў_ якім канца і краю не відно. 17. Стаіш пад такім дажджом_ і табе сапраўды здаецца_ што нехта перакуліў на цябе вялікае_ бяздоннае вядро з вадою. 18. Яшчэ дзе-нідзе падае голас настомны дзяркач_ ад яго ўжо перабівае там і сям то залівістая песня жаваранка_ то ўрачысты трубны кліч журавоў_ то кароткае “кэ-кэ” глухаркі_ што выводзіць сваіх дзяцей насустрач промням сонца на пясок высокай грывы. 19. Ціха ў полі_ ціха ў лесе_ чуць балбоча ручаёк_ а высока ў паднябессі льецца звонкі галасок. 20. Пакуль жывы_ ты многа можаш_ у горы сябру дапаможаш_ збудуеш дом_ напішаш верш і шчасце любай прынясеш.



КЛЮЧ

1.Старыя палешукі, сустракаючыся, пачціва кланяліся, а чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і праворлівых маладзіц, убраных, як макавыя кветкі ў агародзе, падштурхвалі адна другую, пераміргваліся і кідалі смяшлівыя погляды ў бок маладога настаўніка, які першы раз з’явіўся тут. 2. Здаецца тады, што, як толькі адыдзешся ад агню, цябе адразу праглыне страшная цемра, і ты тулішся да кастара, баішся азірнуцца і з надзеяй глядзіш на агонь: можа, ён захаваецца да світання. 3. Ад ветрыку, што варушыцца знізу, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, схіляюцца мятліца і таўкачыкі, пад якімі ціха, устойліва жывуць чабор і смолкі. 4. Надышла касьба, звіняць косы на сенажацях, растуць волаты-стагі, а на ўзгорках палавее ўжо азіміна. 5. Пайшоў Якуб Колас, а я не ведаў, як нарадавацца, што ўбачыў яго. 6. Над морам цяпер былі ноч, цемра, і яно не здавалася такім неабсяжным, як удзень: небакрай, што шарэў над цёмнаю паверхняю вады, быў дзіўна блізка. 7. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе [грушу], не бачылі яе як трэба і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае, празрыста-зялёнае плацце з кволых разных лісточкаў. 8. Кажуць, усе зёлкі на Купалле чаруюць-лекуюць, а вада на ўсходзе сонца залатая, заварожаная: як увойдзеш у яе – здаровым, прыгожым і мужным станеш. 9. Нечакана азвалася сонца, коса сыпнула ружовыя мяккія промні на ствалы дрэў, на верас, і закурылася пара, а ў небе відно было, як сплывалі і радзелі, бы туман, кудзелістыя хмаркі. 10. Днём было яшчэ цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. 11. Кволасць і знямога, здавалася, былі разліты ў паветры, яны адчуваліся ва ўсім: у слабым зіхаценні ўжо халаднаватай смугі, у самотным іржышчы, што млява сірацела на сонцы. 12. А гармонік усё граў і граў, і ўсё той жа дзявочы голас спяваў пра закаханых, што ніяк не могуць расстацца, пра росную сцежку ў жыце і туманы над ракой. 13. Паблізу здабываюць вапну, і ёсць меркаванне, што ў хуткім часе ля серавадароднай крыніцы пабудуюць лячэбніцу. 14. Сплывуць гады, а мне не раз прысніцца, як ён карміў мяне грыбамі і суніцай. 15. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. 16. На ўсё жыццё, якое ў нас адно, нам дадзена ўсяго адно сумленне, а з ім – так шмат пакутлівых сумненняў, якім канца і краю не відно. 17. Стаіш пад такім дажджом – і табе сапраўды здаецца, што нехта перакуліў на цябе вялікае, бяздоннае вядро з вадою. 18. Яшчэ дзе-нідзе падае голас настомны дзяркач, ад яго ўжо перабівае там і сям то залівістая песня жаваранка, то ўрачысты трубны кліч журавоў, то кароткае “кэ-кэ” глухаркі, што выводзіць сваіх дзяцей насустрач промням сонца на пясок высокай грывы. 19. Ціха ў полі, ціха ў лесе, чуць балбоча ручаёк, а высока ў паднябессі льецца звонкі галасок. 20. Пакуль жывы, ты многа можаш: у горы сябру дапаможаш, збудуеш дом, напішаш верш і шчасце любай прынясеш.



Аформіце сказы з простай мовай у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.

Не засумавала ты тут без мяне (С)спытаў Астапчук.

Амаль хорам дзеці сказалі Д(д)обрай раніцы (І)і хлопчыкі знялі шапкі.

Што гэта вы робіце, дзядзька Даніла (П)пытаюся я.

Я ведаю толькі адно (С)сказала маці (В)выберуць, то буду працаваць.

Чаго гэта так шуміць вецер (С)спытаў Лявонка М(м)ожа навальніца пачынаецца

Ці атрымаў бы я вышэйшую адукацыю без падтрымкі бацькоў (П)пытаўся я сам у сябе і адказваў Н(н)е, ніколі

Якая ў цябе ладная дачка (Г)гаварылі Р(р)азумніца, прыгажуня



КЛЮЧ

“Не засумавала ты тут без мяне?” – спытаў Астапчук.

Амаль хорам дзеці сказалі: “Добрай раніцы!” – і хлопчыкі знялі шапкі.

“Што гэта вы робіце, дзядзька Даніла?” – пытаюся я.

“Я ведаю толькі адно, - сказала маці, - выберуць, то буду працаваць”.

“Чаго гэта так шуміць вецер? – спытаў Лявонка. – Можа навальніца пачынаецца?”

“Ці атрымаў бы я вышэйшую адукацыю без падтрымкі бацькоў? – пытаўся я сам у сябе і адказваў: - Не, ніколі”.

“Якая ў цябе ладная дачка, - гаварылі. - Разумніца, прыгажуня!”



Адзначце сказы з простай мовай, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

  1. “Дзіўна, чаму я раней не заўважаў тваіх здольнасцей?” – спытаў настаўнік у Сашы.

  2. “Хлопцу шаснаццаць гадоў – працягвае Несцяровіч. – Праз два гады ён будзе паступаць ва ўніверсітэт”.

  3. “Можна? – не чакаючы адказу, зайшла дзяўчына і з парога прадставілася: - Мяне завуць Агнія”.

  4. “Ад працы, - гаварыла Ганна сыну, - алавек ніколі горшым не робіцца”.

  5. “А як жа кумка маецца” – кума ў кумы пытаецца.

  6. “Я ведаю вас, - нарэшце азываецца спадарожнік. – І вы мяне ведаеце. Вы працавалі ў газеце і часта пісалі пра леспрамгас”,

  7. “Дарагія мае, - без усякага ўступу загаварыў старшыня, - яшчэ раз дзякую вам за вашы старанні, за вашы мазалі!”

  8. Нявестка запыталася: “Што вы шукаеце”.

  9. “На гэты раз інтуіцыя мяне не падвяла” – думаў Іван Васільевіч.

  10. “Ледзь не перакуліўся, - скінуўшы газ, прыцішана прагаварыў Пятрусь і, зірнуўшы на жонку, дадаў: - Вось паездачка была б”.

  11. “Прыехаў, сынок? – спытала маці і мякка дадала: - Я цябе даўно чакаю”.

  12. “Вярніся, неслух!” – пачуў Міколка дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца.

  13. “Я не веру, маргарыта Казіміраўна, - запярэчыў Усевалад, - каб чалавек з такой чулай і харошай душой, як вас, быў помслівы і зласлівы”.

  14. Заўсёды баішся пачуць у адказ – “Мне, прабачце, цяпер не да вас”.

  15. “Тут на цябе вельмі сур’ёзная скарга” – гаворыць Агурскі.

  16. “Ну, што, прыпамінаеш – пытаецца Герасім, усё яшчэ трымаючы маю руку ў сваёй. – Не пазнаеш?”

  17. Жанчына выхапіла рубель і працягнула шафёру “Сынок, на скарэй грошы і дай білет!”

  18. “Хто яшчэ хоча выступіць?” – звярнуўся да прысутных старшыня сходу.

  19. “Брыгадзір нас трохі крыўдзіць, - смяецца Мурашова. – Цукерак не купляе і не заляцаецца да нас”.

  20. “Харошая галава ў хлопца, гаворыць Каляда і ўдакладняе: – Міністэрская!”

КЛЮЧ

1, 3, 4, 6, 7, 10, 11, 12, 13, 18, 19, 20





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка