Афармленне рэферата




Дата канвертавання30.04.2017
Памер28.47 Kb.
АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА
Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула або даследавання. Рэфераты могуць выконвацца па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X–XI (XII) класах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“.

Рэферат мае наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадаткі (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага рэферата, узор яго афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8 да дадзеных Метадычных рекамендацый.

На тытульным лісце ўказваецца найменне ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэта і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы ў спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы, пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.
Абём і афармленне рэферата
І. Аб’ём


Рэферат


Класы

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі




Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

ІІ. Афармленне тытульнага ліста

 

Найменне ўстановы адукацыі


Назва рэферата
Выканаў(ла)

Прозвішча, імя ўласнае, імя па бацьку (калі ёсць)

вучань(іца) ___ класа
Месца знаходжання ўстановы адукацыі, год напісання рэферата
Змест рэферата ўключае назвы структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. Напрыклад:

Змест*


Уводзіны

1. Назва главы

1.1.Назва раздзела

1.2. Назва раздзела

1.2.1. Назва падраздзела

1.2.2. Назва падраздзела

2. Назва главы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадаткі


___________________

* размяшчаецца пасля тытульнага ліста


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка