Агульныя палажэнні




Дата канвертавання02.05.2017
Памер19.13 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах моладзі

Мядзельскага райвыканкама

В.П.Клімовіч

Палажэнне

аб правядзенні конкурса выпечкі

“Жаўраначкі прыляцелі”




  1. Агульныя палажэнні.

Заснавальнікам конкурса з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама.
2. Мэта і задачы конкурса.

- адраджэнне беларускіх народных традыцый;

- папулярызацыя “бабуліных” рэцэптаў прыгатавання выпечкі;

- выяўленне кулінараў-аматараў сярод гараджан.


3. Парадак правядзення конкурса.

Конкурс праводзіцца ў рамках раённага свята “Вясна красна на ўвесь свет!” 25 сакавіка 2017 г. у г.Мядзел. У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый горада і раёна, жыхары горада розных узростаў.

Кожны канкурсант прадстаўляе на конкурс выпечку непасрэдна ў дзень правядзення конкурса. Выпечку, прадстаўленая на конкурс, абавязкова мае выяву птушкі.
4. Крытэрыі ацэнкі.

- наяўнасць выявы птушкі;

- ступень складанасці ў выкананні і афармленні выпечкі;

- прастата і арыгінальнасць рэцыптуры;

- смакавыя якасці.


5 . Падвядзенне вынікаў.

Для пераможцаў конкурса вызначаюцца наступныя намінацыі:

1. «Самая смачная выпечка»;

2. «Самая смачная начынка »;

3. «Самая складаная выпечка»;

4. «Святочная выпечка»;

5. «Самая арыгінальная форма».

7. Падвядзенне вынікаў.

Па выніках конкурса журы вызначае пераможцаў у намінацыях, якія ўзнагароджваюцца Дыпломамі і падарункамі. Удзельнікі конкурса ўзнагароджваюцца граматамі. Журы мае права засноўваць дадатковыя намінацыі.


8. Фінансаванне.

Фінансаванне конкурса ў частцы набыцця Грамат і прызоў ажыццяўляе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама і Мядзельскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Фінансаванне па ўдзелу ў конкурсе нясуць самі ўдзельнікі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка