Агульныя палажэнні




Дата канвертавання25.11.2017
Памер384.4 Kb.
ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Сянно імя З. І. Азгура» (далей - Установа) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай і выхаваўчай установай, функцыянуе ў складзе І–ХІ класаў.

2. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Сенненскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Органам дзяржаўнага кіравання Установай з’яўляецца аддзел адукацыі Сенненскака раеннага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).

3. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы са сваім найменнем і разлікі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.

Установа адукацыі дэлегіруе паўнамоцтвы па вядзенню бухгалтарскага і падатковага ўліку гаспадарчай дзейнасці (г.зн. уся фінансавая дзейнасць здзяйсняецца праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю Упаўнаважанага органа).

4. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі і нарматыўнымі дакументамі, дадзеным Статутам.

5. Поўная назва Установы:

- на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І. Азгура»;

- на рускай мове – Государственное учреждение образования «Средняя школа №1 г.Сенно имени З. И. Азгура».

Скарочаная назва:

- на беларускай мове –СШ №1 г.Сянно

- на рускай мове – СШ №1 г.Сенно

6. Маёмасць Установы належыць на правах уласніка Заснавальніку і замацоўваецца на праве аператыўнага кіравання за Установай.

7. Месца знаходжання Установы: 211120, Віцебская вобласць, г.Сянно, вул. Кастрычніцкая, д. 85.
ГЛАВА 2

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ,


1. Асноўнымі мэтамі Установы з’яўляюцца арганізацыя на падставе зацверджаных вучэбных праграм адукацыйнага працэсу, накіраванага на фарміраванне адукаванай, высокамаральнай, усебакова развітай асобы, яе падрыхтоўкі да жыцця ў грамадстве, стварэнне ўмоў для свядомага выбару і далейшага авалодання прафесійных праграм, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабоды чалавека, любові да Радзімы, прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.

2. Вядучымі прынцыпамі дзейнасці Установы з’яўляюцца даступнасць, навуковасць, адзінства нацыянальнага і агульначалавечага ў навучанні і выхаванні, дэмакратычнасць, гуманнасць, варыятыўнасць Установы па зместу адукацыі і арганізацыі адукацыйнага працэсу.

3. Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:

- павышэнне якасці адукацыі, удасканаленне адукацыйнага працэсу шляхам творчага развіцця асобы вучня на аснове асобасна-арыентаванага навучання і выхавання з улікам канкрэтных магчымасцей школы;

- фарміраванне здаровага ладу жыцця, пашырэнне асяроддзя, якое ўмацоўвае здароўе;

- ідэйна - маральнае выхаванне школьнікаў;

- прафілактыка сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей і іх сем’яў, правапарушэнняў навучэнцаў.

4. Установа, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

- падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- арганізацыю навучання і выхавання для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома тымі вучнямі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу агульнай сярэдняй адукацыі;

- атэстацыю ў парадку экстэрната вучняў, якія поўнасцю або часткова засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі або адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самастойна, або ва Установах адукацыі, якія не прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю, і з мэтай пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення ўказаных праграм ва Установах адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрната;

- эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

5. Установа і сям’я будуюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

6. У правядзенні адукацыйнай работы, ахове правоў, жыцця, здароўя дзяцей, развіцця іх талентаў і здольнасцей, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ўзаемадзейнічае з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама з установамі аховы здароўя, культуры, спорта, з цэнтрамі дзяцей і моладзі, установамі пазашкольнай работы.

7. Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчлівая заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

8. Установа адукацыі ў пытаннях выхаваўчай дзейнасці на аснове пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў дзяцей можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі аб’яднаннямі з улікам іх станоўчага ўздзеяння на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

9. Установа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасцi з заканадаўствам, на падставе міжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, дагавораў, якія заключаюцца паміж установай адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства, якія часова прабываюць або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

10. Медыцынская дапамога вучням Установы аказваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя па месцу знаходжання Установы.

11. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

12. Віды дзейнасці, ажыццяўляемыя Установай

-80102 – агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыi);

-80210 – агульная сярэдняя адукацыя.

У мэтах прыцягнення дадатковых грашовых сродкаў Установа мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з заканадаўстам.

13. Мова навучання і выхавання ў школе – руская.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (нямецкай або англійскай) у школе з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 3

Правы, абавязкі і адказнасць Установы


14. Установа самастойна ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі, падбору і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, якія ўстаноўлены заканадаўствам.

15. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

15.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

15.2. фарміраваць структуру і штатны расклад Установы;

15.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

15.4. удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

15.5. ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;

15.6. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

15.7. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

16. Іншыя правы Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

17. Установа абавязана забяспечваць:

17.1. якасць адукацыі;

17.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі, яго ўдасканаленне;

17.3. падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

17.4. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з усталяванымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

17.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

17.6. распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы;

17.7. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

17.8. меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

17.9. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) навучэнцаў;

17.10. азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам;

17.11. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

18. Іншыя абавязкі Установы адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

19. Установа ва ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прававых нормах нясе адказнасць за рэалізацыю канстытуцыйных правоў асобы школьніка на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, яе якасці і адпаведнасці патрабаванням адукацыйных стандартаў, за выбар форм арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсу з улікам узроставых, псіхафізіялагічных асаблівасцей, схільнасцей, здольнасцей, інтарэсаў вучняў, патрабаванняў аховы жыцця і здароўя дзяцей і падлеткаў.

20. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.



ГЛАВА 4

СТРУКТУРА УСТАНОВЫ


1. Да структурных падраздяленняў Установы адносяцца: бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-кансультацыйны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, іншыя структурныя падраздзяленні.

2. Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі – структурнае падраздзяленне Установы, якое ствараецца з мэтай аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі вучням, якія маюць стойкія або часовыя цяжкасці пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, і ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, зацвярджаемым Міністэрствам адукацыі.

3. Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) – структурнае падраздзяленне Установы, якое ствараецца з мэтай забеспячэння правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета ”Працоўнае навучанне“; правядзення навукова-даследчых вопытаў, а таксама для грамадска карыснай працы, рэалізацыі адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей – гаспадарка).

4. Для ажыццяўлення дзейнасці гаспадаркі Установе ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа быць прадстаўлены зямельны ўчастак (зямельныя ўчасткі).

5. Гаспадарка:

выкарыстоўвае зямельны ўчастак (зямельныя ўчасткі) у адпаведнасці з іх прызначэннем і ўмовамі, на якіх яны дадзены, пасля атрымання дакументаў, якія засведчваюць права Установы агульнай сярэдняй адукацыі на іх карыстанне;

забяспечвае культуру землекарыстання, рацыянальнае выкарыстанне замацаванага за імі зямельнага ўчастка;

забяспечвае выкананне санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў, супрацьпажарных патрабаванняў, мерапрыемстваў па ахове працы і стварэнні бяспечных умоў;

ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі, ускладзеныя на яе Палажэннем аб гаспадарцы, зацвярджаемым дырэктарам Установы агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Структура гаспадаркі вызначаецца Установай агульнай сярэдняй адукацыі.

У структуры гаспадарак могуць стварацца наступныя аддзелы:

ахаванага грунту – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках, на ўцепленым грунце;

вытворчае падраздзяленне па вырошчванні сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін, расады кветкава-дэкаратыўных раслін;

аддзел кветкава-дэкаратыўных раслін – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, планіроўкі азелянення прышкольнай тэрыторыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

гадавальнік пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;

дэндралагічны аддзел – для стварэння калекцый дрэвавых і куставых раслін;

заалагічны аддзел – для стварэння кутка жывой прыроды, які таксама можа ўключаць трусятнік, птушнік, пчальнікі і іншыя аб’екты жывёлагадоўлі;

калекцыйны аддзел – для вырошчвання і стварэння калекцый раслін сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных і сістэматычных груп раслін, распаўсюджаных лекавых раслін;

экалагічны аддзел – для стварэння экалагічнай сцежкі, вадаёмаў, садоў водару і ценю.

7. Расклад заняткаў з вучнямі ў гаспадарцы распрацоўваецца на падставе плана работы ў гаспадарцы, які з′яўляецца часткай плана работы Установы на бягучы навучальны год і зацвярджаецца дырэктаром Установы.

8. Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырашчана ў гаспадарцы, выкарыстоўваецца для арганізацыі харчавання вучняў.

9. Вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, як структурнае падраздзяленне Установы ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі працоўнага навучання, грамадска карыснай, прадукцыйнай працы вучняў.

Палажэнне аб вытворчай (вучэбна-вытворчай) майстэрні працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі распрацоўваецца Установай ў адпаведнасці з палажэннем агульнай сярэдняй адукацыі.



ГЛАВА 5


ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

2. Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна школы.

3. У 1 клас Установы прымаюцца дзеці без уступных экзаменаў, якім на 1 верасня адпаведнага вучэбнага года споўніцца шэсць і болей гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыем у 1 клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага вучэбнага года. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на аснове заявы бацькоў або законных прадстаўнікоў дзяцей і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

4. Забараняецца адлічэнне з Установы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

5. За здзяйсненне дысцыплінарнага праступка да навучэнца могуць быць прыменены меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, выгавар, адлічэнне.

6. Адлічэнне як мера дысцыплінарнага спагнання можа быць прыменена да навучэнцаў, якім споўнілася 16 (шаснаццаць) гадоў за:

- адсутнасць больш за 30 (трыццаць) дзён без прычыны на вучэбных занятках;

- сістэматычнае (паўторнае на працягу вучэбнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў навучэнца, калі да яго прымяняліся раней меры дысцыплінарнага спагнання.

7. Установа не мае права перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта маецца згода апошняга.

8. Ва Установу, у адпаведны клас, пры прадастаўленні даведкі ўстаноўленага абразца, могуць быць прыняты вучні, якія на працягу вучэбнага года або па яго выніках былі адлічаны або спынілі навучанне ва Установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе школы і здаюць выпускныя экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.

9. Вучні маюць правы :

- на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

- на стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

- на ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

-на бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

- на карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі;

- на канікулы;

- на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

- на атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

-на бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Устаноы;

- на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

- на павагу асобы;

- на заахвочванне і ўзнагароды за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама адукацыйных мерапрыемствах;

- прадстаўляць Установу на конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

- выбіраць і быць абранымі ў органы вучнёўскага самакіравання;

- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне пра тэрміны правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў.

10. Вучні абавязаны:

- добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

- быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, установы, падтрымліваць яе традыцыі;

- клапаціцца пра свае здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

- выконваць патрабаванні ўстаноўленых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

- паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- беражліва адносіцца да маёмасці Установы;

- прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю адзення;

- падпарадкоўвацца загадам і ўказанням дырэктара Установы і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў Установы і вучнеўскага самакіравання, выконваць Статут Установы.

11. Вучню школы забараняецца:

- насіць у школу і мець пры сабе небяспечныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г.д.;

- пачынаць, правацыраваць бойкі ў школе, на тэрыторыі школы і пазашкольных мерапрыемствах;

- ужываць алкагольныя напоі, мець іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем у школе і на правадзімых школай мерапрыемствах;

- курыць у школьных памяшканнях і на тэрыторыі школы;

- удзельнічаць у азартных гульнях як на ўроках, так і на перапынках;

- дапускаць крадзеж, вандалізм, нанасіць наўмысна шкоду школьнай маёмасці, уласнасці вучняў і работнікаў школы;

- сістэматычна не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недабрасумленна;

- насіць у памяшканні школы галаўныя ўборы;

- прыносіць у школу плэеры, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўныя рэчы і карыстацца імі без дазволу настаўніка;

- карыстацца дэкаратыўнай касметыкай, насіць упрыгожванні;

- карыстацца ненарматыўнай лексікай;

- парушаць класічны дзелавы стыль адзення.

12. Законныя прадстаўнікі дзяцей

12.1. маюць правы:

- на абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

- на азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

- на атрыманне інфармацыі пра ўсе віды даследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

12.2 абавязаны:

- выконваць Статут Установы;

-ствараць неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

- паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- выконваць патрабаванні ўстаноўленых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў.

13. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей нясуць адказнасць за выхаванне дзіцяці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне будынкаў і памяшканняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

ГЛАВА 6

ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ УСТАНОВЫ


1. Да педагагічных работнікаў Установы адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю Установы, яе структурнымі падраздзяленнямі.

2. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы устанаўлiваюцца заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі.

3. Патрабаванні, якія прад′яўляюцца да педагагічных работнікаў:

3.1. Установа дэлегіруе упаўнаважанаму органу паўнамоцтвы па прыёму на работу педагагічных работнікаў.

Прыём на працу і звальненне педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца аддзелам адукацыі Сенненскага райвыканкама, іншых работнікаў Установы ажыццяўляецца яе дырэктарам у адпаведнасці з заканадаўствам.

На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных падцвярджаючых дакументаў.

Кваліфікайцыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

3.2. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

3.2.1. пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

3.2.2. якія маюць судзімасць;

3.2.3. прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi;

3.2.4. якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

3.3. Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставінаў, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню і прадугледжаных пунктам 3.2. гэтай главы, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Педагагічныя работнікі:

4.1. маюць правы:

- мець устаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка, аб’ем якой меншы, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

- абарону прафесійнай годнасці і гонару;

- забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

- творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

- доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыі;

- удзел у навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;

- удзел у кіраванні Установай;

- павышэнне кваліфікацыі;

- маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

- выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання;

- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- на працоўны і сацыяльны водпуск, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4.2. абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм;

- захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

- паважаць годнасць і гонар навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

- захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

- аказваць ўздзеянне на фарміраванне ў вучня якасцей грамадзяніна, патрыета; культуры паводзін;

- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў, або іх законнымі прадстаўнікамі;

- выконваць загады і распараджэнні дырэктара школы і яго намеснікаў, рашэнняў, прынятых педагагічным саветам.

5. Педагагічныя работнікі і іншыя работнікі Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне будынкаў і памяшканняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

6. Аплата працы работнікам Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым ва Установе палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні.

7. Прыём на працу і звальненне педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца аддзелам адукацыі Сенненскага райвыканкама, іншых - дырэктарам у адпаведнасці з заканадаўствам.



8. Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў забяспечвае Упаўнаважаны орган ў вызначаным заканадаўствам парадку.
ГЛАВА 7

КІРАВАННЕ УСТАНОВАЙ


1. Кіраванне Установай ажыццяўляе дырэктар, які ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.

2. Дырэктар Установы і яго намеснікі прызначаюцца і звальняюцца Упаўнаважаным органам. Дырэктар і намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй.

3. Функцыянальныя абавязкі дырэктара, яго намеснікаў вызначаюцца Тыповымі правіламі ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

4. Дырэктар нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы Установы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы адукацыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

5. Дырэктар Установы ажыццяўляе:

кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку работнікаў Установы, вызначае іх абавязкі;

размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;

ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб на безнаяўны разлік, выдае даверанасці, заключае дагавары з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з вучнямі Установы, на выкананне разнастайных відаў па рамонце становы, афармленню і гаспадарчым утрыманні яе памяшканняў, збудаванняў і інш.;

заключае дагавары на аказанне паслуг вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;

самастойна распараджаецца сродкамі, атрыманымі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы;

адмяняе рашэнні педсаветаў у тых выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту і Палажэнню аб установе;

выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.

Дырэктар не мае права адмовіць у залічэнні ў Х клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ва Установе.

6. Да органаў самакіравання Установы адносяцца:

савет Установы;

педагагічны савет Установы;

савет Установы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

Дадаткова могуць стварацца папячыцельскі савет і бацькоўскі камітэт Установы.

7. Асноўным органам самакіравання Установы з'яўляецца савет, які ўзначальвае дырэктар Установы.

 Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў , кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.

У склад савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў, арганізацый - заказчыкаў кадраў , грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый

Агульная колькасць савета складае 8 членаў.

Тэрмін паўнамоцтваў савета складае 5 гадоў.

8. Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўня педагагічных работнікаў.

9. Асноўнай мэтай дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляецца садзейнічанне Установе ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і талентаў навучэнцаў Установы, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў. Папячыцельскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў дабравольнасці, раўнапраўя, калегіяльнасці, галоснасці.

10. Бацькоўскі камітэт садзейнічае ўмацаванню сувязей паміж сям’ей і Установай ў мэтах устанаўлення адзінства выхаваўчага ўздзеяння на навучэнцаў з боку педагагічнага калектыву і сям’і; заахвочвае бацькоўскую грамадскасць да актыўнага ўдзелу ў жыцці Установы, да арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы; удзельнічае ў арганізацыі прапаганды педагагічных ведаў сярод бацькоў.

11. Савет Установы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэннях непаўналетніх садзейнічае папярэджанню безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх, выяўляе і ліквідуе іх прычыны і ўмовы; забяспечвае комплексны калегіяльны падыход па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх; стварае ўмовы для сацыяльнай, псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечных умовах; разрашае канфліктныя сітуацыі ў калектыве непаўналетніх.

12. Кампетэнцыя, састаў, арганізацыя дзейнасці савета, педагагічнага савета Установы, папячыцельсткага савета, бацькоўскага камітэта, савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэннях непаўналетніх, вызначаюцца палажэннямі аб гэтых органах самакіравання, зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 8

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


1. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца па навучальных гадах і павінен забяспечыць якасць адукацыі, ахову жыцця і здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцей, уцягванне ў розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі у выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, суправаджаецца бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыяй.

2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3. На працягу навучальнага года для вучняў Установы устанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і веснавыя канікулы агульнай працягласцю не менш за трыццаць дзён, а для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень лютага) – дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Аптымальным з′яўляецца правядзенне вучэбных заняткаў ва Установе пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў першую змену.

Правядзенне вучэбных заняткаў па зменах (першую і другую) ва Установе дапускаецца, калі колькасць вучняў, якія навучаюцца ў ёй, перавышае праектную магутнасць будынка Установы, на якую ён разлічаны пры праектаванні, будове (рэканструкцыі).

5. У першую змену вучэбныя заняткі праводзяцца у I, II, V, IX––XI класах Установы.

6. Адукацыйный працэс пры ажыццяўленні навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі заняткаў па відах спорту, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, уключаючы арганізацыйна-выхаваўчую работу, арганізацыю працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.

7. Адукацыйны працэс арганізуецца Установай з мэтай засваення вучнямі зместу наступных відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі:

адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі;

адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

8. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэгламентуе адукацыйны працэс, і ўмовы, неабходныя для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, вызначана артыкулам 167 Кодэкса Рэспубликі Беларусь аб адукацыі.

9. Адукацыйный працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах, або індывідуальна.

10. Пры стварэнні класаў інтэграванага навучання і выхавання ва Установе неабходна ўлічваць, што колькасць асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не павінна перавышаць больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў.

Камплектаванне класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 14 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11. Камплектаванне спецыяльных класаў у залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

12. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх, зацвярджаемай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

13. З мэтай фізічнага развіцця, удасканалення рухальнай актыўнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, Установа ў пачатку бягучага навучальнага года размяркоўвае вучняў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага абследавання ў арганізацыях аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу і групу лячэбнай фізічнай культуры.

14. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ ажыццяўляецца сумесна для вучняў, якія аднесены па стану здароўя да асноўнай медыцынскай групы і падрыхтоўчай медыцынскай групы. Пры гэтым вучні асноўнай медыцынскай групы выконваюць патрабаванні вучэбнай праграмы без абмяжаванняў, а вучні падрыхтоўчай медыцынскай групы – у адпаведнасці з індывідуальнымы рэкамедацыямі ўрача. Вучэбныя заняткі, як правіла, праводзяцца паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат).



15. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, ажыццяўляецца ў групах, напаўняльнасць кожнай з якой складае ад 8 да 15 вучняў незалежна ад іх узросту, полу і дыягназу захворвання, з выкарыстаннем адпаведнай вучэбнай праграмы, зацвярджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Колькасць груп і іх састаў на пачатак навучальнага года зацвярджаецца дырэктаром Установы.

16. Вучні, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, групы лячэбнай фізічнай культуры, а таксама вучні, якія часова вызвалены ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, прісутнічаюць на уроках і могуць прыцягвацца настаўнікам фізічнай культуры да не супрацьпаказаных ім відаў вучэбнай дзейнасці.

17. Ва Установе ўстанаўліваюцца наступныя формы вучэбных заняткаў: урокі, назіранні, экскурсіі, карэкцыйныя заняткі (для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца.

18. Пры рэалізацыі Установай адукацыйнай праграммы пачатковай адукацыі ўлічваюцца наступныя патрабаванні:

на працягу верасня бягучага навучальнага года вучні I класа вывучаюць вучэбныя прадметы ”Уводзіны ў школьнае жыццё“, ”Фізічная культура і здароўе“ і ”Музыка“. На вывучэнне вучэбнага прадмета ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ ў вучэбны дзень адводзіцца тры вучэбныя заняткі;

пры вывучэнні вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ (”Руская мова“) ва Установах з беларускай (рускай) мовай навучання ў I класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін у тыдзень на навучанне грамаце (3 вучэбныя гадзіны – на чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – на пісьмо).

19. Класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ у V–IХ класах, калі іншае не прадугледжана гэтым Палажэннем;

на групу юнакоў і групу дзяўчат незалежна ад напаўняльнасці класа пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ у Х–ХІ класах;

на 3 групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за 6 і не больш за 10 вучняў. У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць 3 групы з напаўняльнасцю кожнай не менш за 6 вучняў, дапускаецца дзяленне класа на 2 групы, але напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за 6 вучняў;

на 2 групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:

”Інфарматыка“ – у VI–ХІ класах;

”Матэматыка“ – пры правядзенні практыкумаў па рашэнні задач у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў ”Матэматыка“ і ”Фізіка“;

”Фізіка“ – пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–ХІ класах, практыкумаў па рашэнні задач у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў ”Матэматыка“ і ”Фізіка“;

”Біялогія“ – пры правядзенні лабараторных і практычных работ у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў ”Хімія“ і ”Біялогія“;

”Хімія“ – пры правядзенні практычных работ у VII–ХІ класах; лабараторных вопытаў у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў ”Хімія“ і ”Біялогія“;

”Астраномія“ – пры правядзенні астранамічных назіранняў у ХІ класе.

20. Вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам Установы адпаведнага віду для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

21. Вучням даецца магчымасць выбору факультатыўных заняткаў, у тым ліку для вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, а таксама для вывучэння асобнымі вучнямі вучэбных прадметаў ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“.

22. Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам Установы адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

23. Групы для правядзення факультатыўных заняткаў, у тым ліку музычнай, мастацкай, тэатральнай, харэаграфічнай і іншай накіраванасці, кансультацый камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш за 5 вучняў.

24. Вывучэнне на факультатыўных заняткаў вучэбных прадметаў ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ арганізуецца пры любой напаўняльнасці груп. Дапускаецца стварэнне груп з вучняў паралельных класаў.

25. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.

26. Саставы груп для правядзення факультатыўных (міжшкольных факультатыўных) заняткаў зацвярджаюцца загадам дырэктара Установы.

27. Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня ў кожным класе ў тыдзень і не з′яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

28. Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў і правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца дырэктаром Установы.

29. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці і радыяцыйнай бяспецы, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, карэкцыйныя заняткі, заняткі па фізічнай рэабілітацыі, плануюцца асобным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Установы.

30. Працягласць перапынкаў памiж абавязковымі вучэбнымі заняткамі, паміж абавязковымі вучэбнымі заняткамі і заняткамі (кансультацыямі), азначанымі ў тыпавым Палажэнні аб Установе агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Установай зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

31. Выхаваўчы працэс у класе Установы ажыццяўляе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.



32. Установа праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў адпаведнасці з каляндарным планам правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў на бягучы навучальны год.

Спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца настаўнікамі І–ІV класаў, настаўнікамі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, і іншымі настаўнікамі пасля праходжання iнструктажу па ахове працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

33. Па завяршэнні навучальнага года:

з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляецца 30 вучэбных гадзін. Парадак правядзення вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкі ўстанаўліваецца ўпаўнаважаным органам адукацыі па ўзгадненні з раённым ваенным камісарыятам, кіраўніцтвам арганізацый аховы здароўя;

з вучнями V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі) на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны ў дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на кожны з азначаных класаў). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае дырэктар Установы агульнай сярэдняй адукацыі;

ГЛАВА 9


АСАБЛІВАСЦІ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ ПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ
1. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі зместу адпаведных відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальнымі вучэбнымі планамі для вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць Установу і атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю дома.

2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі зместу адпаведных відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальнымі вучэбнымі планам для:

вучняў, якім аказваецца медыцынская дапамога ў арганізацыях аховы здароўя ва ўмовах стацыянару;

вучняў, якія знаходзяцца на лячэнні або аздараўленні ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

3. Адораныя і таленавітыя вучні, а таксама вучні, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і (або) праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, могуць засвойваць змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і (або) праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з індывідуальнымі вучэбнымі планамі. Пры гэтым адораныя і таленавітыя вучні на працягу навучальнага года могуць самастойна поўнасцю або часткова засвойваюць змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а вучні, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі, засвойваюць самастойна змест адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Рашэнне аб пераводзе вучня на індывідуальны вучэбны план прымае дырэктар Установы на падставе вывучэння прычын і абставін, якія выкладзены законным прадстаўніком вучня (вучнем) у заяве на імя дырэктара Установы.

Рашэнне аб пераводзе вучня на індывідуальны вучэбны план афармляецца загадам дырэктара Установы, у якім павінны змяшчацца звесткі аб гэтым вучне, падставы для засвойвання ім самастойна поўнасцю або часткова зместу адпаведных адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, тэрміны навучання ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, даты і форма правядзення атэстацыі па вучэбных прадметах, змест вучэбных праграм якіх вучань засвойвае самастойна, і пры неабходнасці – тэрміны і форма правядзення выніковай атэстацыі.

Рашэнне аб адказе ў пераводзе вучня на індывідуальны вучэбны план афармляецца дырэктаром Установы ў пісьмовай форме з указаннем і абгрунтаваннем прычын адказу.

5. Загад дырэктара Установы аб пераводзе вучня на індывідуальны вучэбны план (адказ ў пераводзе вучня на індывідуальны вучэбны план) абвяшчаецца законаму прадстаўніку вучня (вучню) пад роспіс на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня падачы заявы законным прадстаўніком вучня (вучнем) на імя дырэктара гэтай Установы аб пераводзе на індывідуальны вучэбны план.

6. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі па вучэбных прадметах, змест вучэбных праграм якіх вучань засвойвае самастойна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, тэрмінах правядзення атэстацыі вучня, які не можа праходзіць яе ва ўстаноўленыя тэрміны, прымаецца педагагічным саветам Установы, зацвярджаецца загадам яе дырэктара і даводзіцца да ведама законнага прадстаўніка вучня (вучня). 7. Вучань, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах вучняў Установы. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах (вучэбным прадмеце), змест вучэбных праграм якіх ён засвайвае самастойна, робiцца запiс – ”навучаецца па індывідуальным вучэбным плане“.

8. Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена:

па заяве яго законнага прадстаўнiка (вучня);

па рашэнні педагагічнага савета Установы, калі вучань атрымаў гадавую адзнаку 0 балаў па адным з вучэбных прадметаў, змест вучэбных праграм якіх ён засвойвае самастойна.

9. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненні навучання вучня па індывідуальным вучэбным плане зацвярджаецца загадам дырэктара Установы, якое ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама законнага прадстаўнiка вучня .

ГЛАВА 10

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ АСОБ

ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

І ІХ АДЛІЧЭННЯ ВА УСТАНОВЕ


1. Прыём асобы для атрымання пачатковай адукацыі ў Установу ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка (асобы) пры прад′яўленні ім (асобай) пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

2. Прыём асоб для залічэння ў I клас ажыццяўляецца ў перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму.

Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання ў I класе афармляецца загадам дырэктара не пазней за 31 жніўня года прыёму і даводзіцца да законнага прадстаўніка.

3. Прыём асоб ва Установу для навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе (ХІ класе) ажыццяўляецца на падставе заявы асобы на імя дырэктара Установы і прад′яўленні наступных дакументаў:

пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

даведкі аб навучанні – пры прыёме ў ХІ клас асоб, адлічаных з устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання і выхавання на III ступені ў Х класе афармляецца загадам дырэктара Установы не пазней за 31 жніўня года прыёму, а асоб, адлічаных з устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да асоб (іх законных прадстаўнікоў).

4. Прыём асобы ў парадку пераводу па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка з адной Установы ў іншую для прадаўжэння навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка асобы і прад′яўленні асабовай карткі вучня і медыцынскай даведкі аб стане здароўя пры ўмове згоды дырэктара Установы, ў якую пераводзіцца асоба.

5. Прыём асобы ў парадку пераводу па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка з адной Установы ў іншую для прадаўжэння навучання і выхавання на ІII ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў ХІ класе, ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка асобы і прад′яўленні асабовай карткі вучня і медыцынскай даведкі аб стане здароўя пры ўмове згоды дырэктара Установы, у якую пераводзіцца асоба.

6. Установа не мае права перашкаджаць пераводу асобы па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка ў іншую Установу, якая рэалізуе адпаведную адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, і атрымаўшага згоду гэтай Установы.

7. Рашэнне аб залічэнні вучня ва Установу ў парадку пераводу для прадаўжэння навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара Установы не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да яго законнага прадстаўніка.

8. Перавод асоб у iншыя Установы ў выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі або непацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі Установы, забяспечваецца заснавальнікам са згоды законных прадстаўнiкоў асоб i па ўзгадненнi з Установамі, у якія пераводзяцца асобы для прадаўжэння навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведных класах.

9. Вучні адлічваюцца з Установы:

9.1. пры атрыманні агульнай базавай адукацыі;

9.2. датэрмінова.

10. Вучні адлічваюцца датэрмінова па ініцыятыве законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня (вучня):

10.1. у выпадку пераводу ў іншую Установу адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;

10.2. у выпадку паступлення ва Установу прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі або ва Установу сярэдняй спецыяльнай адукацыі пасля завяршэння навучання ў X класе на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

10.3. па асабістым жаданні.

11. Вучні адлічваюцца датэрмінова па ініцыятыве Установы ў выпадку:

11.1. непаспяховасці па трох і болей вучэбных прадметах, за выключэннем вучняў, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

11.2. непраходжання выніковай атэстацыі без уважлівых прычын па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

11.3. працяглага адсутнічання (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на вучэбных занятках на працягу навучальнага года; 11.4. сістэматычнага (паўторнага на працягу навучальнага года) невыканання або неадпаведнага выканання абавязкаў вучнем, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

12. Вучні адлічваюцца датэрмінова па абставінах, незалежных ад іх волі і Установы, у выпадку:

12.1. ліквідацыі Установы;

12.2. рэарганізацыі Установы пры адсутнасці згоды законага прадстаўніка вучня (вучня) на прадаўжэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтай Установе;

12.3. уступлення ў законную сілу прыгавору суда, якім вучань асуджаны да пакарання, выключаючага прадаўжэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі;

12.4. смерці вучня.

13. Адлічэнне па ініцыятыве Установы непаўналетняга вучня, які засвойвае змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, дапускаецца толькі з паведамлення адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а непаўналетняга вучня, які засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і не засвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, – толькі са згоды адпаведнай камісіі па справах непаўналетніх мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

ГЛАВА 11

ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ


1. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі, ва Установе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ва Установе на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).

3. Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Заняткі і кансультацыі праводзяцца па вучэбнай праграме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 20 дзяцей.

5. Заняткі і кансультацыі праводзяцца ў час канікул, у тым ліку і летніх канікул.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць групп вызначаюцца Установай.

6. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца дырэктаром Установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

7. Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі Установы агульнай сярэдняй адукацыі ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб'ёму педагагічнай работы.

ГЛАВА 12


ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ УСТАНОВЫ

1. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі заканадаўствам.

2. Памяшканні Установы абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання, якія неабходны для арганізацыі адукацыйнага працэсу, у адпаведнасці з пералікамі, зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі.

3. Заснавальнік Установы забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы.

4. Установа нясе перад заснавальнікам адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.

5. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

6. Установа ажыццяўляе дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з заканадаўствам.

7. Сродкі, атрыманыя Установай ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і статутам.


РАЗДЗЕЛ 13

ЛІКВІДАЦЫЯ І РЭАРГАНІЗАЦЫЯ УСТАНОВЫ


1. Ліквідацыя Установы цягне за сабой спыненне яе дзейнасці без пераходу правоў і абавязкаў у парадку правапераемнасці да другіх асоб, калі іншае не прадугледжа заканадаўчымі актамі.

2. Установа можа быць ліквідавана па рашэнню:

- Заснавальніка.

- Гаспадарчага суда.

Ліквідацыя Установы ажыццяўляецца на асновах, прадугледжанных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Заснавальнік Установы, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі Установы, абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць аб гэтым рэгістрыруючаму органу, які ў сваю чаргу ў пяцідзённы тэрмін прадстаўляе Міністэрству юстыцыі звесткі аб тым, што Установа знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі, для ўнясення іх у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

4. Заснавальнік Установы або орган, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі Установы, назначаюць ліквідацыйную камісію (ліквідатара) і ўстанаўліваюць у адпаведнасці з заканадаўствам парадак і тэрміны ліквідацыі. У прадугледжаных дзеючым заканадаўствам выпадках Установа ліквідуецца ў спрошчаным парадку без стварэння ліквідацыйнай камісіі пры наяўнасці адпавядаючага прадстаўлення ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа.

5. Маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрэб крэдытараў Установы, перадаецца яго Заснавальніку.



6. Ліквідацыя Установы лічацца завершанай, а Установа – спыніўшая існаванне з даты ўнясення аб гэтым запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка