Агульныя палажэнні




Дата канвертавання01.04.2019
Памер140.91 Kb.


Метадычныя рэкамендацыі

па запаўненні формы «Улік устаноў вышэйшай адукацыі

(далей - форма «Улік УВА»)




АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Звесткі па форме «Улік ўстаноў вышэйшай адукацыі» (далей – форма) прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі , іх філіялы (далей – УВА). Да ліку УВА адносяцца: класічны ўнiверсiтэт, профільны ўніверсітэт (акадэмiя, кансерваторыя), iнстытут, вышэйшы каледж.

2. Форма запаўняецца асобна па кожнай форме атрымання адукацыі (дзённай, вячэрняй, завочнай).

3. Форма прадстаўляецца ўстановай вышэйшай адукацыі ў выглядзе электроннага дакумента, які павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Об электронном документе и электронной цифровой подписи» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г.,
№ 15, 2/1665), праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт (далей – Інтэрнэт) або на папяровым носьбіце.

Прадстаўленне формы ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размешчана разам з інструкцыйнымі матэрыяламі па яго ўстаноўцы і выкарыстанні на сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» у Інтэрнэце http://statvuz.unibel.by.

Прадстаўленне формы на папяровым носьбіце ажыццяўляецца нарачным або па пошце.

4. Форма запаўняецца па стану на 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

5. З мэтай дадзенага дзяржаўнага статыстычнага назірання папярэднім навучальным годам лічыцца перыяд з 1 кастрычніка папярэдняга года па 30 верасня бягучага года.

6. Усе паказчыкі формы павінны запаўняцца па даных першасных уліковых дакументаў.

7. Пры запаўненні формы ў даныя аб студэнтах (магістрантах) уключаюцца даныя як аб студэнтах (магістрантах) – грамадзянах Рэспублікі Беларусь, так і аб студэнтах (магістрантах) – грамадзянах замежных краін.

8. Пры размеркаванні колькасці студэнтаў і магістрантаў па спецыяльнасцях трэба кіравацца Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 «Специальности и квалификации», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 36 (далей – Класіфікатар).



ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ ТАБЛІЦ

9. У Таблiцы 1 “Размеркаванне колькасці студэнтаў па курсах і спецыяльнасцях” назва спецыяльнасці прыводзiцца ў поўнай адпаведнасцi з Класіфікатарам i паказваецца ў графе 1. У графе 2 прастаўляецца код спецыяльнасцi.

10. У графе 3 Таблiцы 1 паказваецца колькасць прынятых ва УВА студэнтаў за перыяд з 1 кастрычніка мінулага года па 30 верасня бягучага года згодна з загадам рэктара. Колькасць студэнтаў, залічаных па загаду, але выбыўшых да 1 кастрычніка бягучага года, у графе 3 таблiцы 1
не паказваецца.

11. Даныя аб выпуску спецыялістаў (графа 12 Таблiцы 1) паказваюцца за перыяд з 1 кастрычніка мінулага года па 30 верасня бягучага года.

Колькасць студэнтаў, якiя атрымалi пасведчанне аб заканчэннi тэарэтычнага курса навучання, у колькасць студэнтаў, якія скончылі УВА, не ўключаецца. Колькасць студэнтаў, якiя абаранiлi дыпломны праект або здалi дзяржаўныя экзамены ў справаздачным годзе, з колькасці студэнтаў, якія прайшлі тэарэтычны курс у мiнулым годзе, уключаецца ў агульную колькасць тых, хто скончыў УВА.

12. Па радку 02 Таблiцы 1 паказваецца колькасць студэнтаў, якія залiчаны ва УВА на скарочаны тэрмiн навучання як на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі, атрыманай па спецыяльнасцях, інтэграваных са спецыяльнасцямі вышэйшай адукацыі, так і на аснове вышэйшай адукацыі (у выпадку атрымання другой вышэйшай адукацыі па скарочанай праграме).

Даныя па радку 02 Табліцы 1 павінны быць роўныя суме даных па радку 11 Табліцы 4 і радку 12 Табліцы 5 у адпаведных графах.

13. Па радках 03 i 04 Таблiцы 1 паказваюцца даныя аб прыеме, размеркаваннi студэнтаў па курсах навучання, выпуску спецыялiстаў, якiя навучалiся ва УВА на ўмовах дагавораў, заключаных памiж УВА, студэнтамi і арганізацыямі, УВА i студэнтамi аб поўнай аплаце затрат на навучанне.

14. У Табліцы 2 “Колькасць жанчын, прынятых на навучанне, і звесткі аб аплаце за навучанне” сума аплаты за навучанне паказваецца ў дэнамініраваных беларускіх рублях.

15. У Табліцы 3 “Звесткі аб студэнтах, якія навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў” паказваецца колькасць студэнтаў, якія навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў па спецыяльнасцях. Пералік спецыяльнасцей (бюджэт) павінен прысутнічаць у пераліку спецыяльнасцей (усяго) пры запаўненні Табліцы 1.

16. У Табліцы 4 “Звесткі аб студэнтах, якія навучаюцца са скарочаным тэрмінам навучання па адукацыйных праграмах, інтэграваных з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі” і Табліцы 5 “Звесткі аб студэнтах, якія атрымліваюць другую і далейшую вышэйшую адукацыю і навучаюцца са скарочаным тэрмінам навучання” паказваецца колькасць студэнтаў, якія навучаюцца са скарочаным тэрмінам навучання па спецыяльнасцях. Пералік спецыяльнасцей (скарочанае навучанне) павінен прысутнічаць у пераліку спецыяльнасцей (усяго) пры запаўненні Табліцы 1. Сума даных па радку 11 Табліцы 4 і радку 12 Табліцы 5 павінна быць роўная даным радка 02 Табліцы 1 у адпаведных графах.

17. У Табліцы 6 “Звесткі аб магістрантах” паказваецца колькасць асоб, якія прыняты і навучаюцца ў магістратуры па спецыяльнасцях –усяго (радок 13) і з агульнай колькасці (з радка 13) па адукацыйнай праграме вышэйшай адукацыі ІІ ступені з паглыбленай падрыхтоўкай (радок 14). Пры запаўненні Табліцы 6 пералік спецыяльнасцей для магістрантаў з паглыбленай падрыхтоўкай павінен прысутнічаць у пераліку спецыяльнасцей для агульнай колькасці магістрантаў.

18. У Табліцы 7 “Размеркаванне студэнтаў і магістрантаў па катэгорыях” у графах 3 – 10 прыводзяцца даныя аб студэнтах ці магістрантах, якiя навучаюцца ва УВА на падставе ільгот, прадугледжаных заканадаўствам i пацверджаных неабходнымi дакументамi;

у графе 3 паказваецца агульная колькасць студэнтаў ці магістрантаў, якія маюць статус дзяцей-сірот і статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

у графах 4 – 7 з графы 3 паказваецца колькасць студэнтаў ці магістрантаў, залічаных на дзяржаўнае забеспячэнне: у графах 4 і 5 – колькасць студэнтаў ці магістрантаў ва ўзросце да 18 гадоў, у графах 4 і 5 – колькасць студэнтаў ці магістрантаў ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў;

у графе 11 паказваецца колькасць студэнтаў ці магістрантаў, якія знаходзяцца ў адпусках: акадэмiчным, па догляду за дзiцем да дасягнення iм узросту трох гадоў, для праходжання вайсковай службы.

19. У Табліцы 8 “Размеркаванне студэнтаў і магістрантаў па ўзросце” паказваюцца звесткi аб узросце ўсiх студэнтаў (з радка 01 графы 10 i 11 Таблiцы 1 ) і магістрантаў
(з радка 13 граф 8 i 9 Табліцы 6). Узрост студэнтаў
і магістрантаў вызначаецца па лiку поўных гадоў на 1 верасня бягучага года.

20. У Табліцы 9 “Колькасць студэнтаў і магістрантаў дзённай формы атрымання адукацыі, якія атрымліваюць стыпендыю” у графе 3 паказваецца колькасць студэнтаў ці магістрантаў, якiм загадам рэктара УВА прызначана стыпендыя са стыпендыяльнага фонду, а таксама тых, якія атрымлiваюць стыпендыю ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi з арганізацыямі. У графах 4 – 7 паказваюцца звесткi аб стыпендыятах па вiдах стыпендый.


21. У Табліцы 10 “Вынікі прыёму на I ступень вышэйшай адукацыі” па радку 01 паказваецца агульная колькасць асоб, якiя падалi заявы для паступлення ва УВА;

па радку 02 прыводзіцца колькасць залічаных ва УВА (без залічаных, але выбыўшых да 1 кастрычніка бягучага года);

у графе 4 паказваецца колькасць асоб, якія на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як 2 гады;

у графах 5 – 12 колькасць падаўшых заявы i колькасць залiчаных ва УВА, размяркоўваюцца па атрыманай адукацыi;

у графе 12 паказваецца колькасць асоб, якiя падалi заявы для паступлення ва УВА i залiчаны для атрымання другой вышэйшай адукацыi.

22. У Табліцы 11 “Звесткі аб аб’ектах грамадскага харчавання” паказваецца колькасць аб’ектаў грамадскага харчавання, якія размешчаны ў вучэбна-лабараторных будынках УВА i асобна ў будынках iнтэрнатаў УВА, а таксама фактычная колькасць пасадачных месцаў у іх.

23. У Табліцы 12 “Размеркаванне колькасці студэнтаў і магістрантаў па мовах навучання” па радках 02 і 03 паказваецца колькасць студэнтаў ці магістрантаў, якiя вывучаюць усе прадметы на адной мове (рускай цi беларускай). Па радкау 04 даныя паказваюцца ў тым выпадку, калi ва УВА частка прадметаў выкладаецца на беларускай мове, а другая частка на рускай цi iншых мовах. Пры запаўненні раздзела VII неабходна ўлічваць, што сума даных радкоў 02 – 04 павінны быць роўная ці меньш даных у радку 01. (У радок 01 уваходзяць студэнты ці магістранты, якiя вывучаюць прадметы на замежнай мове).

24. У Табліцы 13 “Колькасць студэнтаў і магістрантаў з замежных краін” паказваюцца даныя аб студэнтах і магістрантах, якiя да паступлення на вучобу пражывалi на тэрыторыях замежных краiн.

Код дзяржавы прыводзіцца ў адпаведнасцi з Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 017 – 99 «Страны мира», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 1999 г. № 8 «Об утверждении, введении в действие, изменении и отмене межгосударственных стандартов, классификаторов и руководящих документов».

25. У Табліцы 14 “Колькасць студэнтаў і магістрантаў, якія накіраваны навучацца за мяжу” паказваецца колькасць студэнтаў і магістрантаў, якiя накiраваны дадзенай УВА навучацца за мяжу тэрмiнам не менш чым на 1 год.

26. У Табліцы 15 “Рух колькасці студэнтаў і магістрантаў” паказваецца колькасць студэнтаў і магістрантаў, якiя прыбылi ва УВА (без новага прыёму) i выбылi з яе за перыяд
з 1 кастрычніка мінулага года па 30 верасня бягучага года на аснове адпаведных загадаў па УВА. Сярод тых, хто прыбыў, паказваецца колькасць пераведзеных з другiх форм атрымання адукацыі (дзённай, вячэрняй, завочнай), другiх УВА i па iншых прычынах, сярод тых, хто выбыў – адлiчаныя па непаспяховасцi, пераведзеныя на другiя формы атрымання адукацыі, у другiя УВА i па iншых прычынах.

27. Табліца 16 – ВЫКЛЮЧАНА.

28. У Табліцы 17 “Звесткі аб аб’яднаннях па інтарэсах” паказваецца колькасць усіх аб’яднанняў па інтарэсах (графа 2), і у тым ліку: кружкоў, клубаў, секцый, студый, аркестраў, хораў, ансамбляў, тэатраў, навуковых таварыстваў навучэнцаў і другіх аб’яднанняў (графы 3-8), якія налічваюцца ва ўстанове вышэйшай адукацыі і колькасць ў іх студэнтаў і магістрантаў.

29. Таблiцу 18 “Звесткі аб матэрыяльна-тэхнічнай базе. Наяўнасць і выкарыстанне плошчаў” запаўняюць УВА, якія маюць уласную плошчу або плошчу, арандаваную ў іншых арганізацый, уключаючы арандаваную ў іншых УВА. Таблiца 18 запаўняецца на падставе звестак тэхнічнага пашпарта на будынак. Пры гэтым плошча паказваецца ў квадратных метрах у цэлых лічбах.

У Таблiцы 18 па радку 01 у графе 3 паказваецца агульная колькасць будынкаў і збудаванняў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці і прыналежаць установе вышэйшай адукацыі на правах уласнасці, аператыўнага кіравання, або на правах арэнды.

Аднясенне плошчаў будынкаў і збудаванняў да пэўнай групы памяшканняў ажыццяўляецца у адпаведнасці з падпунктам 6.2 тэхнічнага кодэкса ўсталяваўшайся практыкі «Проектирование зданий и помещений профессионально-технических, средних специальных и высших учебных заведений, институтов повышения квалификации» (ТКП 45-3.02-2-2004 (02.250)), зацверджанага загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2004 г. № 294 «Об утверждении и введении в действие технических нормативных правовых актов в строительстве».

Агульная плошча будынкаў, збудаванняў (графа 3) уключае ўласную і арандаваную плошчы, а таксама плошчу, здадзенную ў арэнду (перададзеную ў бязвыплатнае карыстанне) іншым арганізацыям (уключаючы іншыя УВА).

Даныя ў графах 5-7 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) або складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, характэрызуючага технічны стан памяшканняў установы УВА.



У графах 9 – 12 паказваецца размеркаванне агульнай плошчы
(графа 3) УВА па формах валодання і карыстання ў адпаведнасці з праваўстаноўчымі дакументамі.
Не дапускаецца паўторнае ўказанне адных і тых жа плошчаў пад рознымі формамі карыстання.

Даныя ў графе 3 павінны быць роўныя суме даных у графах 9 12.

Даныя па радку 01 павінны быць роўныя суме даных па радках


02 , 09, 12.

у вучэбна-лабараторную плошчу (радок 02) уключаецца плошча тых памяшканняў, у якіх адбываецца вучэбны працэс: аўдыторыi, вучэбныя лабараторыi, вучэбныя кабiнеты, камп’ютэрныя кабiнеты, чарцежныя залы i залы курсавога i дыпломнага праектавання, вучэбныя майстэрнi, дэманстрацыйныя, мантажныя i выпрабавальныя залы, закрытыя спартыўныя будынкi (спартыўныя залы ўсiх вiдаў, закрытыя басейны i гэтак далей);

да вучэбна-дапаможнай плошчы (радок 05) адносiцца плошча памяшканняў, у якiх адбываецца работа, якая дапамагае навучальнаму працэсу: падсобная плошча пры вучэбных памяшканнях, выкладчыцкiя пакоi, кабiнеты загадчыкаў кафедрамi, адмiнiстрацыйныя памяшканнi, памяшканнi грамадскiх арганiзацый, бiблiятэчныя памяшканнi (чытальныя залы, кнiгасховiшчы), службова-вытворчыя памяшканнi, пакоi для адпачынку супрацоўнiкаў, кабiнеты рэктараў, архiвы, плошчы навукова-даследчых памяшканняў, вылiчальныя цэнтры, памяшканнi актавай залы (актавая зала, пакой для самадзейных калектываў, кiнаапаратная, радыёвузел, кладоўка для iнвентару);

у падсобную плошчу (радок 07) уваходзiць плошча сталовых, буфетаў, кухань, гардэробаў, лесвiчных клетак, тамбураў, пераходаў, санвузлоў, пакояў для самастойных заняткаў, гаспадарчых памяшканняў, медпунктаў, памяшканняў тэхнiчнага i санiтарна-тэхнiчнага прызначэння (бойлерныя, вузлы кіравання цеплазабеспячэннем, шчытавыя, насосныя, кацельныя, радыёвузлы, мясцовыя тэлефонныя станцыi);

па радку 09 паказваецца агульная плошча інтэрнатаў, па радку 10 – жылая плошча інтэрнатаў. У жылую плошчу iнтэрнатаў уключаецца ўся плошча, занятая пад жыллё, у тым лiку i плошча, занятая выкладчыкамi.
З агульнай жылой плошчы выдзяляецца плошча, занятая пад жыллё толькi навучэнцамі (радок 11).

30. У Таблiцы 19 “Забеспячэнне іншагародніх студэнтаў і магістрантаў інтэрнатамі” паказваецца колькасць студэнтаў і магістрантаў, якія маюць патрэбу ў iнтэрнатах i навучаюцца ў дадзенай УВА.

31. У Таблiцы 20 “Звесткі аб аснашчанасці УВА” паказваецца колькасць вучэбна-вытворчых майстэрняў, актавых залаў, спартыўных залаў ўсiх вiдаў, закрытых басейнаў, санаторыяў, медыцынскiх пунктаў i гэтак далей.

32 . У Таблiцы 21 “ Звесткі аб базавых арганізацыях” паказваецца колькасць базавых арганiзацый, з якiмi заключаны дагаворы аб падрыхтоўцы спецыялiстаў i дзе праводзяцца практычныя заняткi i вытворчая практыка.

33. У Табліцы 22 “Наяўнасць і выкарыстанне персанальных камп’ютараў” у графе 3 па радках 02 – 04 паказваецца колькасць персанальных камп’ютараў (далей – ПК), усталяваных ва ўстанове. ПК могуць быць любых тыпаў. Да ліку ПК адносяцца і тэрміналы. Тэрмінал складаецца з экрана і клавіятуры, вызначаны для ўвода і вывада інфармацыі, ажыццяўляе сувязь карыстальніка з ПК. Шматтэрмінальныя сістэмы могуць быць разгорнутыя ў класах. Напрыклад, на працоўным месцы выкладчыка стаіць ПК, на сталах у навучэнцаў – падключаныя да яго тэрміналы.

У гэтым выпадку ў колькасць ПК уключаюцца як тэрміналы, так і сам ПК, да якога яны падключаны, калі ён з’яўляецца дадатковым працоўным месцам (напрыклад, выкладчыка), мае манітор і клавіятуру;

у графе 4 з агульнай колькасці ПК выдзяляюцца тыя, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе: у час заняткаў, вытворчай практыкі; у працэсе падрыхтоўкі навучэнцамі дамашніх заданняў, дыпломных і курсавых праектаў; у працэсе падрыхтоўкі выкладчыкаў да заняткаў, лабараторных, лекцый;

даныя па радку 02 павінны быць не менш даных па радках 03, 04;

даныя ў графе 3 павінны быць не менш за даныя ў графе 4;

даныя ў графе 4 павінны быць не менш за даныя ў графе 5.

34. У табліцы 23 ”Наяўнасць інфармацыйнага і камунікацыйнага абсталявання” па радку 07 паказваецца колькасць аўтаматызаваных працоўных месцаў, падключаных да інфармацыйнай сістэмы кіравання ўстановай УВА, якая ўключае такія кампаненты як аўтаматызаваная сістэма складання раскладу, уліку педагагічнай нагрузкі, электронны дакументаабарот і гэтак далей.

35. У Табліцы 24 “Максімальная хуткасць перадачы данных праз Інтэрнэт” паказваецца максімальная хуткасць перадачы даных праз Інтэрнэт па самаму хуткадзейнаму з падключэнняў, а ў Табліцы 25 “Від падключэння да Інтэрнэту” запаўняюць УВА, якія маюць выхад у Інтэрнэт. Па радках 01–04 табл Табліцы 24 паказваецца выкарыстанне УВА адпаведнага віду (магчыма некалькіх) падключэння да Інтэрнэту.

36. У Табліцы 26 “Наяўнасць спецыяльных праграмных сродкаў (акрамя праграмных сродкаў агульнага прызначэння)” паказваецца наяўнасць спецыяльных камп’ютарных праграмных сродкаў, электронна-адукацыйных рэсурсаў, адукацыйных электронных сродкаў, накіраваных на вырашэнне задач вызначанага класа, незалежна ад таго, на якіх умовах яны атрыманы ў карыстанне. У дадзенай табліцы не паказваюцца праграмныя сродкі агульнага вызначэння, напрыклад, аперацыйныя сістэмы, кампілятары, стандартныя праграмныя сродкі, якімі карыстаюцца пры рашэнні вызначанага класа задач (напрыклад, тэкставыя або графічныя рэдактары, электронныя табліцы, сістэмы кіравання базамі данных), калі на іх падставе не распрацаваны спецыяльны праграмны сродак, антывірусныя праграмы, праграмы электроннай пошты і гэтак далей.

37. Табліца 29 – ВЫКЛЮЧАНА.

38. Табліцы 30 - 32 запаўняюць толькі УВА, маючыя бібліятэкі (уключаючы бібліятэкі інтэрнатаў). У выпадку калі УВА не мае бібліятэкі, а мае толькі бібліятэчны фонд запаўняецца толькі Табліца 30.

Па радку 01 Табліцы 30 паказваецца ўвесь зарэгістраваны бібліятэчны фонд.

Па радку 01 Табліцы 31 паказваецца агульная колькасць пасадачных месцаў у бібліятэцы. Гэты паказчык уключае месцы ў чытальных залах, у даведкава-інфармацыйных службах, у каталогах, месцы для групавой работы, месцы ў памяшканнях для работы з аўдыявізуальнымі сродкамі, кабіны для індывідуальнай работы і гэтак далей. У агульную колькасць павінны быць уключаны месцы ў бібліятэках пры інтэрнатах, месцы ў чытальных залах інтэрнатаў, працуючых без бібліятэкара. Месцы для заняткаў у жылых памяшканнях інтэрнатаў не улічваюцца.

Па радку 02 паказваецца колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў бібліятэкі на падставе фармуляраў.

39. У Табліцах 33 – 34 адлюстроўваецца інфармацыя студэнтаў (Табліца 33) і магістрантаў (Табліца 34) інвалідаў і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Радок 01 (Інваліды, акрамя інвалідаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) – атрымліваецца, як сума радкоў па спецыяльнасцях.

Радок 02 (Асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, акрамя інвалідаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) – атрымліваецца, як сума радкоў 03, 04, 05.

Радок 03 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннямі зроку.

Радок 04 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннем слыху.

Радок 05 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарату.

Радок 06 (Інваліды з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) – атрымліваецца, як сума радкоў 07, 08, 09.

Радок 07 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннямі зроку.

Радок 08 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннем слыху.

Радок 09 – гэта сума радкоў па спецыяльнасцях асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарату.

Пры запаўненні Табліц 24 –28, 32 па графе 3 “Наяўнасць” неабходна ўказваць “1” або “0” (1 – ёсць , 0 – няма).

Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка