Ах, якая над Гайнай купальская ноч! Самы раз бы шукаць кветку-папараць




Дата канвертавання05.04.2017
Памер11.78 Kb.
Н. Гілевіч

* * *

Ах, якая над Гайнай купальская ноч!

Самы раз бы шукаць кветку-папараць,

Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,

Самы раз белы корань выкапываць!
Ды ні гуку над Гайнай — падцёмнымшатром.

Толькі зоркі — як вочкі Купаліны.

Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,

Над ракою, агні не запалены?


Раскладайце, паліце Купалля агні!

Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,

А каб лепей убачыць наступныя дні,

Да вытокаў душой дакрануўшыся...


Раскладайце агні — хай плывуць па рацэ,

Можа, ў зыркім святле іх вы ўгледзіце

Постаць Янкі Купалы з кійком у руцэ —

Запрасіце яго прысуседзіцца!


Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» спяваць

I, напэўна, ад слёз не стрымаецца,

Скажа: «Ах жа, якое купаллейка ў вас!

Ах, якую вы спадчыну маеце!..»



1970

Н.Гілевіч

* * *

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы — як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім — Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!



1973

Н.Гілевіч



* * *

Святочны, старажытны дух калядны, Магічны дух язычніцкіх акрас, Смалення дух, дух кміну і каляндры, Дух на шасце падвешаных каўбас, Калісьці ўсемагутны, усеўладны,



Што ж на куццю ты не збіраеш нас? О, Божа! Што ў душы маёй паселіцца? I з нашых хат, і з нашых песень-дум.

1974


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка