Акцыя «Птушкі прыляцелі» Вясна – выдатны час для птушынага наваселля. У нашай установе адукацыі праходзіць акцыя «Птушкі прыляцелі»




Дата канвертавання02.04.2017
Памер19.09 Kb.

c:\program files\microsoft office\clipart\pub60cor\so00913_.wmf



Акцыя «Птушкі прыляцелі»

Вясна – выдатны час для птушынага наваселля. У нашай установе адукацыі праходзіць акцыя «Птушкі прыляцелі».

Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі В.К. Носка выхаванцы ўстановы змайстравалі шпакоўні і развесілі іх на тэрыторыі школы. Адзначу Пяўнёва Цімафея, Казлова Арцёма, Майдзібора Уладзіслава, братоў Круглікаў з 5-га класа, Сасноўскага Уладзіслава.

Цяпер хлопцы змогуць назіраць за новымі птушкамі - жыхарамі і атрымліваць асалоду ад іх спеваў.

 А раней у нас прайшла экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!» па арганізацыі падкормкі птушак і вырабу кармушак. Мэтай акцыі з'яўлялася прыцягненне дзяцей да актыўнасці па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым адносінам да жывой прыроды. Вучні зрабілі для зімуючых птушак кармушкі, усталявалі іх на тэрыторыі школы. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў.

  Вучні школы заклікаюць усіх жыхароў нашага населенага пункта далучыцца да рэалізацыі праекта па вырабе шпакоўняў. Птушкі аказваюць вялікую дапамогу ў барацьбе з насякомымі. Яны нішчаць мноства шкодных насякомых, лічынак і гусеніц.

Вясна – пара, калі ажывае прырода, расцвітаюць дрэвы, жывёлы прачынаюцца пасля зімовай спячкі, а птушкі прылятаюць з цёплых краін і радуюць нас сваім спевам. Памятаючы пра тое, што ў гэты час года нашым птушкам - сябрам не хапае корму і месцы для хованкі, многія вывешваюць на дрэвах домікі для птушак – шпакоўні. Птушкі ў шпакоўні ладзяць гнёзды і выводзяць птушанят. Дапамога птушкам –вельмі даступнае і высакароднае заданне для юных аматараў прыроды.

Я даведаўся, што вешаць у свайго жылля домікі-шпакоўні – старая народная традыцыя. Птушкі, якія жывуць побач, аказваюць неацэнную дапамогу садоўнікам ў барацьбе з казуркамі-шкоднікамі. Напрыклад, адзін вывадак шпачанятаў за 5 дзён можа з'есці каля 1000 хрушчоў і іх лічынак! А яшчэ птушкі цешаць нас, жыхароў вёсак і буйных гарадоў, сваім выглядам і спевамі.


Круглік Мікіта,

вучань 8 класа


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка