Аксана Спрынчан




Дата канвертавання14.11.2017
Памер18.66 Kb.
Аксана Спрынчан (нар. 23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.http://www.ljplus.ru/img4/a/h/ahromenka/sprynchan-300.jpg

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатар «Арт. С» (art-s.by), ў якім яна з'яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Аксана не забывае сваю малую радзіму. Часта прыязджае на сустрэчы з чытачамі ў Лунінец.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку. Песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада».



Творы Аксаны Спрынчан:

  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;

  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;

  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;

  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі;

  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мінск: Мастацкая літаратура; з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);

  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс « Дзеяслоў») — жаночы раман;

  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мінск: Мастацкая літаратура) — аповед, які вядзецца ад імя дачкі Альжбэты.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка