Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання27.05.2018
Памер108.5 Kb.
УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ МОГИЛЕВСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА

Учреждение образования «Кричевский государственный


профессиональный агротехнический колледж»

ОПИСАНИЕ ОПЫТА СОБСТВЕННОЙ ПЕДАГОГИЧЕСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ


ТЕМА: Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Автор: Рулякова В.В., преподаватель

белорусского языка и литературы

УО «Кричевский ГПАТК»

Адрес: 213500, г. Кричев, пер 1-й Партизанский, 1

Телефон: 8-02241-52-462

факс: 8-02241-52-462

Кричев


2018ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 2

1. Ад любові да роднага краю – да любові да роднай мовы 4

ЗАКЛЮЧЭННЕ 9

СПІС ЛІТАРАТУРЫ 10

ДАДАТКІ

Уводзіны
У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі сярод важнейшых задач дзяржаўнай палітыкі ў вобласці адукацыі называецца «обеспечение деятельности учреждений образования по осуществлению воспитания, в том числе по формированию у граждан духовно-нравственных ценностей, здорового образа жизни, гражданственности, патриотизма.» Выхаванне падрастаючага пакалення патрыётамі сваей краіны заўседы было і будзе прыярытэтам любой дзяржаўнай палітыкі, бо пачуццё патрыятызму з’яўляецца галоўнай якасцю асобы, у якой праяўляюцца адносіны да Радзімы.

«Патриотизм – (греч.Patris – родина, отечество) – любовь к родине, преданность своему народу.» [6] Патрыятычнае выхаванне ўключае ў сябе: веды аб родным краі, яго гістарычным мінулым, нацыянальнай культуры і роднай мове; нацыянальную самасвядомасць.

Нашы дзеці растуць у эпоху глабалізацыі, размывання нацыянальных каштоўнасцей, калі «ўзнікаюць небяспечныя тэндэнцыі да скарачэння эканамічнай і духоўнай разнастайнасці, замены нацыянальных моў жаргонамі былых і сучасных імперый. Сёння навязваецца міф, быццам асяродкам духу
з’ яўляюцца не нацыянальная мова, класічная літаратура, высокае мастацтва, аўтэнтычная народная культура, а інфармацыйная імперыя манапалістычнага кшталту». [5, с. 60] Сучасныя падлеткі карыстаюцца рознымі каналамі інфармацыі, падвяргаюцца пры гэтым шырокаму спектру ўплыву, у тым ліку амаральнаму і распуснаму. Вынікам гэтага з’яўляюцца безідэйнасць і сацыяльны інфантылізм. Менавіта ў працэсе патрыятычнага выхавання закладваюцца грамадскія ідэалы, устаноўкі, перакананні асобы, дазваляючыя ёй стаць членам канкрэтнага грамадства, бо нельга быць патрыётам без нацыянальнай самасвядомасці.

«Пад нацыянальнай самасвядомасцю асобы звычайна разумеюць усве-дамленне ёю сваёй прыналежнасці да пэўнага этнасу, свайго месца і ролі ў гэтай супольнасці, далучанасці да гістарычнана лёсу свайго народа, шанаванне роднай мовы, нацыянальных традыцый, звычаяў, абрадаў.» [3, с.13]

Выхаванненацыянальнай самасвядомасці адбываецца пад уплывам розных фактараў. Па вынікамдаследавання Навукова-даследчагаінстытута калектыва кафедры сацыялогіі Белдзяржуніверсітэтаможназрабіць вывад, што вядучым фактарам нацыянальнай самасвядомасці ўпадлеткаў,як і раней, з’яўляецца вучэбны працэс. Сваеведы пагісторыі і культуры Беларусівучніагульнаадукацыйных школ атрымліваюцьзтакіхасноўныхкрыніц: са школьных падручнікаў -75,7% , са зносінз настаўнікамі - 30,5%. [3, с. 15] Зразумела, што дзеці выхоўваюцца не толькі і не столькі на ўроках, але і ў сям’і, і ўсім укладам жыцця.Але не трэба падвяргаць сумненню той факт, што якасцьвыкладанняшкольныхпрадметаў аказваевялікі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. “Сфарміраваць у вучняў свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і ўнікальнай з’явы на свеце” [1] дапамагаюць урокі беларускай мовы і літаратуры. Выкладанне гэтых прадметаў немагчыма без выкарыстання ведаў па гісторыі народа, этнаграфічнай і фальклорнай спадчыны свайго краю.

У сілу склаўшыхся гістарычных абставін урокі беларускай мовы і літаратуры карыстаюцца не вельмі вялікай папулярнасцю ў навучэнцаў. Многія з іх не валодаюць тэхнікай чытання, не спраўляюцца з устаноўленымі нормамі, не ўлаўліваюць сэнсавай і граматычнай сувязі слоў, дапускаюць арфаэпічныя і звязаныя з інтэрферэнцыяй з боку рускай мовы памылкі. Галоўная мэта маёй педагагічнай дзейнасці – павышэнне якасці ведаў навучэнцаў. Лічу, што не зацікаўленым падлеткам трэба спачатку прывіць любоў да роднага краю, матэрыяльнай народнай спадчыны, вуснай народнай творчасці, і на яе аснове фарміраваць цікавасць да беларускай літаратуры і мовы. Таму выкарыстоўваю ў працэсе выкладання фальклорныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя матэрыялы. У працэсе дасягнення пастаўленай мэты вырашаю наступныя задачы:



  • Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці

  • Абудзіць павагу да беларускай мовы

  • Навучыць выхаванцаў карыстацца беларускай мовай

  • Дапамагчы дзецям авалодаць маўленчай этыкай і культурай.




  1. Ад любові да роднага краю – да любові да роднай мовы

З усіх форм актывізаціі вучэбнай дзейнасці, якія дапамагаюць прывіць цікавасць навучэнцаў да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, самай эфектыўнай аказалася прымяненне этнаграфічных матэрыялаў. На ўроках выкарыстоўваю тэхналогію праблемнага навучання, якая стварае ўмовы для творчага, самастойнага авалодання ведамі. Пры вывучэнні тэмы: “Сказы з аднароднымі членамі”, выкарыстоўваю тэксты пра народны касцюм, у якіх апісваецца народнае адзенне. Вучні маюць магчымасць вывучыць на ўроках пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа і развіць мастацкі густ, пры гэтым выхоўваецца цікавасць да вывучэння беларускага народнага касцюма. Дэманструю калекцыю мадэляў “Сучаснае мінулае”.

У сваёй рабоце выкарыстоўваю тэхналогію дзелавой і займальнай гульні. Дзелавая гульня–разнавіднасць асобасна–арыентаванай педагагічнай тэхналогіі, якая мае на мэце навучыць прымаць рашэнне. Гэта эфектыўны і карысны від дзейнасці для навучэнцаў каледжа. Напрыклад, ролевую гульню “Карэктар” я выкарыстоўваю пры замацаванні тэм: “Знакі прыпынку у складаных сказах”, “Знакі прыпынку у простых сказах”. Цікавы і займальны тып дзелавой гульні – імітацыйны, ці сцэнарны, калі ўдзельнікі выступаюць у пэўнай ролі паводле загадзя напісанага сцэнара. Напрыклад, вядучага на літаратурным вечары, экскурсавода ў музеі каледжа, бібліятэкара, літаратурнага героя, пісьменніка, вучонага. Я заўважаю, што, дзякуючы ўвядзенню нават элементаў імітацыі, урок літаратуры становіцца запамінальным і незвычайным. У навучэнцаў фарміруюцца артыстычныя здольнасці і цікавасць да прадмета, лепш запамінаецца матэрыял.

Праводзіць змястоўныя ўрокі вельмі дапамагае кабінет беларускай мовы і літаратуры. Багаты матэрыял сабраны для правядзення пяцімінутак: прыказкі і прымаўкі Крычаўшчыны, фразеалагізмы нашай мясцовасці, рэфераты вучняў.

Падабаюцца навучэнцам паэтычныя хвілінкі, якія праводзяцца на любым этапе ўрока. Вучні загадзя дома падбіраюць паэтычныя радкі, пішуць самі вершы пра горад Крычаў і родныя мясціны, стараюцца прачытаць верш як мага лепш, з пачуццём, выказваюць свае адносіны да яго, вызначаюць галоўную думку. Пасля з падабраных радкоў выбіраем эпіграф, запісваем яго на дошцы, і ён становіцца арыенцірам для вызначэння выхаваўчай мэты ўрока.Вершы навучэнцамі чытаюцца ў час інтэгрыраваных урокаў па гісторыі Беларусі па тэме “Наш край” і “Сучасная беларуская паэзія” па літаратуры. Там жа зачытваюцца творы сучасных беларускіх аўтараў з Крычава і Магілёўскай вобласці.

На кожным уроку адводжу час для комплекснай работы над словамі. Для выпрацоўкі навыкаў пісьменнасці праводжу работу над памылкамі або работу па слядах выкананых практыкаванняў, калі з некалькіх заданняў выбіраю найбольш цяжкія словы, якія зноў запісваюцца. Заўсёды вучу правільна вымаўляць словы, пры гэтым выкарыстоўваю прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі з нашага рэгіёна. Выпрацоўваю ўменне грунтоўна адказваць на пытанні, выказваць уласную думку.

Зразумела, што замяніць асобу настаўніка, яго жывое слова, выявіць тэмбр голасу, паказаць яго жэсты, міміку не зможа ніякі прыбор ці механізм, але ж у век навукова-тэхнічнага прагрэсу проста немагчыма без выкарыстання сродкаў тэхнічнага прызначэння,таму часта выкарыстоўваю на ўроках мультымедыйныя прэзентацыі. Іх прымяненне дазваляе праілюстраваць мэту заняткаў, хуткая змена слайдаў засяроджвае ўвагу і стымулюе інтарэс да вучэбнай дзейнасці. Пры выкарыстанні, напрыклад, тэкстаў пра народны касцюм на экране паказваю элементы мужчынскага і жаночага адзення Магілёўскага строю і дэманструю сучасныя мадэлі.

Арганізоўваю прагляд дакументальных фільмаў аб жыцці, творчасці пісьменнікаў і паэтаў, якія нарадзіліся на Магілеўшчыне, напрыклад “І кружыцца планета Куляшова”. Гэта дапамагае больш трываламу засваенню матэрыялу.

Стараюся бачыць на ўроках усіх навучэнцаў, гавару ім спагадлівыя словы, знаходжу, за што іх можна пахваліць, заўважаю і адзначаю нават дасціпныя, удалыя, добра прыдуманыя жарты, цікавыя, да месца сказаныя словы, хаця яны выклікалі смех у класе, перашкодзілі адказу навучэнцаў ці майму тлумачэнню. Звычайна стараюся адказаць жартам на жарт, сказаць прымаўку, выслоўе, загадку з гэтым словам, паразважаць над іншымі значэннямі напатканага слова. Ніколі не дазваляю сабе кпіць з няўдалага жарту навучэнца. Калі-некалі наўмысна заахвочваю жартаўнікоў: “Хто скажа лепш?” І далей кажу: “А вось нашы продкі прыдумалі яшчэ лепш…” І абавязкова адзначу, што ў дзядоў-прадзедаў трэба вучыцца вобразнасці. А навучэнцы проста прагнуць вобразных слоў, якія могуць адным словам ахарактарызаваць рэч ці чалавека. Навучэнцам іх не хапае, а таму яны часта хаваюцца за лаянкавыя словы. Так працэс навучання робіцца камфортным і дае навучэнцам разам з акадэмічнымі ведамі цэлы комплекс сацыяльных.

Вельмі многа праграмных твораў расказваюць пра беларускую вёску. Вялікую цікавасць да іх праяўляюць нашы навучэнцы, бо большасць іх родам з вёскі. У пазакласнай рабоце выкарыстоўваю такую форму, як этнаграфічная экскурсія па родных мясцінах Крычаўшчыны, дзе навучэнцы сустракаюцца з выканаўцамі твораў народнага мастацтва, гутараць з імі. Наведваем бабуль і дзядоў, якія спяваюць народныя песні, прыпеўкі, паказваюць абрадавыя гульні. Дзеці робяць запісы, працуюць з магнітафонам. Гэты матэрыял вельмі ўдала выкарыстоўваецца на ўроках. Пры правядзенні гульні-ўрока-віктарыны "Што? Дзе? Калі?" па творчасці Максіма Гарэцкага ўключаю музычныя паўзы. У тэксце беларускай песні трэба знайсці назоўнікі і прыметнікі, вызначыць скланенне назоўнікаў і разрады прыметнікаў па значэнні. Праводжу з навучэнцамі святы. Гэта і Каляды, і Улазіны, Саракі, Купалле, Масленіца, Вячоркі. Адзін з абрадаў быў выкананы навучэнцамі ў час абласнога конкурсу мастацкай самадзейнасці. (Дадатак 1) Гэты матэрыял выкарыстоўваю пры разглядзе, напрыклад, твораў Н. Гілевіча “Ах, якая над Гайнай купальская ноч!” і “Бацькоўскі кут”.Вядзем размову пра свята Купалле, праслухоўваем купальскія песні, у тым ліку і запісаныя ў час экскурсіі. Вельмі важна, каб навучэнцы знайшлі ў тэксце адказ на пытанне аб прычынах бездухоўнасці. Адзначаю, што мы, на жаль, страцілі многія добрыя традыцыі, забыліся на іх (чытаем радкі пра святкаванне Купалля). Пасля гэтых радкоў вучань расказвае пра Купалле. Група дзяўчат выконвае купальскія песні.

На ўроку па рамане ў вершах “Родныя дзеці” Н. Гілевіча выхоўваю любоў да роднай зямлі, матчынай мовы, павагу да продкаў. Звяртаю ўвагу навучэнцаў на тэкст і прашу ўспомніць, куды пайшоў Вячорка з букетам вяргіняў. Вяду размову пра бездухоўнасць часткі нашай моладзі, якая забывае шанаваць магілы родных. У гэты час знаёмлю навучэнцаў са святам “Дзяды”. У нас, на жаль, не адзінкавыя прыклады глуму над магіламі продкаў. І тут вядзем размову пра радаслоўную сям’і. І, як вызначаецца, многія вучні не ведаюць сваіх каранёў, а значыць, не ўмеюць шанаваць іх.На занятках знаёмлю навучэнцаў са складзенай радаслоўнай сям’і намесніка дырэктара па вытворчай дзейнасці нашай навучальнай установы Жывіцкага В.В, пасля гэтага навучэнцам даю заданне–скласці радаслоўную сваёй сям’і.

У час экскурсій па вёсках назбіралі шмат прадметаў народнага побыту.(Дататак 2) Калі прадметаў стала шмат, стварылі этнаграфічны куток у музеі каледжа. Гэты матэрыял выкарыстоўваю на ўроках. Напрыклад, на абагульняльным уроку-конкурсе па творчасці Я. Коласа праводжу конкурс “Побыт беларусаў”. Навучэнцы маюць магчымасць не толькі пачуць назвы рэчаў, але і ўбачыць іх перад сабой. ( Дадатак 3)

Ніколі не трэба баяцца звяртацца да народнай творчасці, да яе набыткаў. Удала выкарыстоўваць яе можна і на ўроках развіцця мовы. Напрыклад, пры напісанні пераказу тэкста з элементамі апісання памяшкання, выкарыстоўваю ілюстрацыі памяшканняў, якімі яны былі раней. Затым зачытваю тэкст. І па апорных словах навучэнцы апісваюць хату.

Зацікавіліся навучэнцы і работай па тапаніміцы. Каб даведацца, адкуль пайшлі назвы горада, весак, іншыя назвы родных мясцін, сустракаліся са старажыламі, пабывалі ў краязнаўчым музеі.


Праводжу ўрокі памяці, на якіх выкарыстоўваю краязнаўчы матэрыял пра Крычаўшчыну ў гады вайны. Напрыклад, пры правядзенні абагульняючага ўрока па творчасці Аркадзя Куляшова спалучаю ўрок з мясцовым матэрыялам. Загадзя падрыхтаваныя вучні расказваюць пра жанчын Крычаўшчыны (тых, хто быў у партызанах, на фронце, каго вывезлі ў Германію).

Формы пазакласнай работы выкарыстоўваю розныя. Праводзіцца, напрыклад, Тыдень беларускай мовы і літаратуры. (Дадатак 4) У час яго праходзяць:



  • вусны часопіс на тэму: “З сівой мінуўшчыны – да сённяшніх дзён альбо чым карысталіся нашы продкі”, дзе на кожнай старонцы распавядаю навучэнцам аб прадметах побыту:гэта і хатнія рэчы, і ганчарныя вырабы, і народнае адзенне, віды вышывак;

  • дні беларускай кухні (у сталоўцы каледжа гатуюць зацірку, крупеню, галушкі, дранікі);

  • конкурсы творчых работ, віктарыны аб родным краі;

  • музычная кампазіцыя “Крычаўшчына - край май дарагі”;

  • рыхтуем абрады.

Разам з навучэнцамі прымаем удзел у абласных і рэспубліканскіх конкурсах творчых работ моладзі і школьнікаў. Так,навучэнец Сідарэнка Л.М заняў III месца ў конкурсе інфармацыйных праектаў (эсэ). “ Пострадавшие районы: мой взгляд в будущее”. (Дадатак 5) Чарнобыльская праблема паказана на прыкладзе вёскі Бацвінаўка. Ен зрабіў выснову, што забруджаныя вёскі трэба адраджаць, бо без вёскі страцяцца нашы беларускія карані, загінуць народныя традыцыі.

Уся работа на ўроках беларускай мовы і літаратуры павінна насіць не толькі навучальны , але і выхаваўчы характар у першую чаргу, каб зберагчы ў душах навучэнцаў–маладыхлюдзей–любоўда роднага краю.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Перакананне – сплаўведаў, пачуццяўі волі чалавека. Веды,якія не толькізасвоены,але і перажытыя асобнаі закрануўшыяглыбінічалавечых пачуццяў, накіроўваюць да актыўных дзеянняў.

Любоўда Радзімы – не абстракцыя. Яна павінна быць актыўнай.Тамувельміважнай часткайпатрыятычнага выхавання з’яўляюцца паводзіны ідзейнасць навучэнцаў.Інфармацыя, якая прапушчанапразэмоцыі і пачуцці, засвойваеццазначна лепші становіцца часткай светаўспрымання асобы.

Закранаючы ў працэсе выкладання эмацыянальную сферу навучэнцаў, дасягаю пастаўленай перад сабою мэты: павышэння якасці ведаў. Дзеці, якія на працягу вучобы ў каледжы прымалі актыўны ўдзел у працэсе пазнавальнай дзейнасці на ўроках беларускай літаратуры і мовы, паказваюць наяўны рост паспяховасці.(Дадатак 6)

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў артыкуле 18 перад настаўнікамі пастаўлена задача па выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці. Займаючыся на ўроках беларускай літаратуры і мовы вучэбнай дзейнасцю на мясцовым этнаграфічным матэрыяле, навучэнцы становяцца актыўнымі ўдзельнікамі і сааўтарамі выхаваўчага працэсу. А, як вядома, усё, што асоба дзіцяці зрабіла і адчула сама – становіцца яеперакананнем. (Дадатак 7)

Наш вядомы гісторык М.Ермаловіч сказаў некалі па гэтаму поваду: “Даўно ўжо стала неабвержанай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным, і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забывае сваё мінулае, становіцца бездапаможным у гістарычным быцці, і, па сутнасці, перастае быць народам”.[2,с.10]

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


1. Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская моваV – XI классы – Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі,. 2010.

2. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. – М.: Маст. літ., 1990. – 366 с.

3. Кацэвіч С. С. Выхаванне патрыятызму (Вопыт гісторыка-педагагічнага даследавання) – Брэст: Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. – 192 с.

4. Кодекс Республики Беларусь об образовании.

5. Конан У. М. Аўтэнтычная народная культура ва ўмовах глабалізацыі/У. М. Конан//Адукацыя і выхаванне. – 2009. - № 4. – с. 60-63.

6. Словарь иностранных слов. 7-е изд. перераб. – М: Русский язык, 1979.– 624 с.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка