Актуальнасць праблемы




Дата канвертавання14.02.2017
Памер556 b.



Актуальнасць праблемы

  • Актуальнасць праблемы

  • Мэта даследавання

  • Задачы даследавання

  • Аб’ект і прадмет даследавання

  • Методыка

  • Крыніцы і літаратура

  • Асноўныя вынікі

  • Навуковая навізна

  • Палажэнні, якія выносяцца на абарону



У апошні час назіраецца ўздым цікавасці людзей да гісторыі сваёй краіны, славутых прадстаўнікоў беларускай зямлі. У гэтым жа кірунку працуюць гісторыкі і даследчыкі мастацтва. Пацверджаннем гэтаму з'яўляюцца публікацыі навуковых манаграфіяў, артыкулаў на аснове матэрыялу з архіваў, зборнікаў дакументаў, а таксама працы, якую зрабілі даследчыкі ў дадзенай галіне; выставы, якія пастаянна праводзяцца ў музеях нашай краіны: у 2003 – 2004 гг. прайшла выстава ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, экспазіцыя якой складалася з твораў партрэтнага жывапісу, а таксама разнастайных прадметных экспанатаў. Нельга не ўзгадаць выставу “Партрэты з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў”, якая ладзілася ў Гродна ў 2005 г. і была прысвечана 85-годдзю заснавання Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Зараз ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава “Беларусь XVI – XVIII стагоддзяў у партрэтах і геральдыцы”, на якой паказаны асобы, якія ў значнай ступені паўплывалі на развіццё гісторыі нашай краіны. З гэтага можна зрабіць выснову, што даследаванне партрэтнага жывапісу не стаіць на месцы. А вынікі працы прадстаўляюцца ў новых выданнях і выставах.

  • У апошні час назіраецца ўздым цікавасці людзей да гісторыі сваёй краіны, славутых прадстаўнікоў беларускай зямлі. У гэтым жа кірунку працуюць гісторыкі і даследчыкі мастацтва. Пацверджаннем гэтаму з'яўляюцца публікацыі навуковых манаграфіяў, артыкулаў на аснове матэрыялу з архіваў, зборнікаў дакументаў, а таксама працы, якую зрабілі даследчыкі ў дадзенай галіне; выставы, якія пастаянна праводзяцца ў музеях нашай краіны: у 2003 – 2004 гг. прайшла выстава ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, экспазіцыя якой складалася з твораў партрэтнага жывапісу, а таксама разнастайных прадметных экспанатаў. Нельга не ўзгадаць выставу “Партрэты з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў”, якая ладзілася ў Гродна ў 2005 г. і была прысвечана 85-годдзю заснавання Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Зараз ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава “Беларусь XVI – XVIII стагоддзяў у партрэтах і геральдыцы”, на якой паказаны асобы, якія ў значнай ступені паўплывалі на развіццё гісторыі нашай краіны. З гэтага можна зрабіць выснову, што даследаванне партрэтнага жывапісу не стаіць на месцы. А вынікі працы прадстаўляюцца ў новых выданнях і выставах.



Асноўнай мэтай працы з'яўляецца суаднесці выявы прадстаўнікоў родаў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў, у руках якіх знаходзілася стварэнне гісторыі нашай бацькаўшчыны, з іх генеалогіяй.

  • Асноўнай мэтай працы з'яўляецца суаднесці выявы прадстаўнікоў родаў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў, у руках якіх знаходзілася стварэнне гісторыі нашай бацькаўшчыны, з іх генеалогіяй.



Пры напісанні працы былі пастаўлены наступныя задачы:

  • Пры напісанні працы былі пастаўлены наступныя задачы:

  • вызначыць асноўныя скульптурныя, партрэтныя, гравіравальныя выявы Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў;

  • прасачыць іх асаблівасці у кантэксце агульных тэндэнцый развіцця мастацтва Беларусі ў XVI - XVIII стст.;

  • прааналізаваць, у якой ступені гэтыя віды мастацтва аказвалі ўплыў адзін на аднаго. Для гэтага патрэбна даследваць адметныя асаблівасці скульптуры, партрэта, гравюры XVI - XVIII стст. у Беларусі, гістарычныя ўмовы, у якіх яны складваліся.



Аб’ект і прадмет даследавання

  • Аб’ект – прадстаўнікі магнацкіх радоў Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў у жывапісным партрэце, гравіравальных адбітках, скульптурным надмагіллі XVI – XVIII стагоддзяў

  • Прадмет – развіццё партрэта,гравюры,скульптурнага надмагілля XVI – XVIII стагоддзяў



Навуковая гіпотэза

  • Скульптурныя, партрэтныя і графічныя выявы Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў падпарадкоўваюцца агульным тэндэнцыям развіцця і з'яўляюцца складанай часткай культуры Беларусі XVI - XVIII, даюць больш яснае ўяўленне аб магутнасці гэтых родаў.

  • Перыяд XVI - XVIII стст. быў часам, які суправаджаўся ўзнікненнем і развіццём цікавых культурных феноменаў, сярод якіх сваё месца займае не толькі партрэтны жывапіс, а і гравюра і скульптурныя надмагіллі.

  • Партрэтныя і гравіравальныя выявы, скульптурныя надмагіллі – свайго роду дакументы эпохі, якія ярка паказваюць стылістыку мастацтва Беларусі XVI - XVIII стст.



Методыка

  • Тэарэтыка-метадалагічную аснову магістэрскай дысертацыі складае комплекснае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў даследвання, выпрацаваных сучаснай гістарычнай навукай. Былі выкарыстаны наступныя метады: параўнальнага аналізу, бібліяграфічнага пошуку, аналізу дакументаў, аналітычнага абагульнення, мадэліравання.



Крыніцы і літаратура

  • Пры даследаванні дадзенай праблемы аўтар карыстаўся матэрыяламі фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Акрамя таго, былі выкарыстаны больш за 90 адзінак літаратуры.



Асноўныя вынікі

  • Разгледжаны асноўныя скульптурныя, партрэтныя, гравюрныя выявы Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў;

  • Даследаваны іх асаблівасці у кантэксце агульных тэндэнцый развіцця мастацтва Беларусі ў XVI - XVIII стст.;

  • Звернута ўвага на адметныя асаблівасці скульптуры, партрэта, гравюры XVI - XVIII стст. у Беларусі, гістарычныя ўмовы, у якіх яны складваліся;

  • Аднак, галоўным вынікам дадзенай працы з’яўляецца колькасць выяваў, суаднесеных з прадстаўленымі асобамі, якая падаецца ў наступнай табліцы:



Навуковая навізна

  • Упершыню партрэтныя выявы, гравіравальныя адбіткі, скульптурныя надмагіллі Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх, Завішаў, Пацаў былі зведзены ў адзінае цэлае і суаднесены з іх генеалогіяй



Палажэнне 1

  • Найбольш поўна магнаты адлюстраваны у жывапісным партрэце, што з’яўляецца вынікам распаўсюджанасці і папулярнасці гэтага жанру сярод заможнай шляхты пад уздзеяннем заходнееўрапейскай моды.



Палажэнне 2

  • На станаўленне партрэта аказала ўплыў заходнееўрапейскае мастацтва, а таксама цесныя сувязі мясцовых мастакоў з еўрапейскай культурай, якія ажыццяўляліся дзякуючы іх падарожжам за мяжу. Таму ж садзейнічалі і замежныя мастакі, якія прыязджалі і нярэдка заставаліся ў краіне назаўсёды. Аднак, беларускі партрэт захаваў рысы самабытнасці.



Палажэнне 3

  • Скульптурныя надмагіллі аказваюць значны ўплыў на станаўленне і развіццё сармацкага партрэта.



Палажэнне 4

  • У канцы XVI - пачатку XVII ст. канчаткова сцвердзіў сябе графічны партрэт; у XVII ст. адбываецца фарміраванне нацыянальнай школы гравюры



Палажэнне 5

  • Вялікая роля партрэта яшчэ і у тым, што ён з’ўяляецца звязуючым ланцугом паміж скульптурным надмагіллем і гравюрай.



ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка