Алданава І. Г. “Гаворым па-беларуску”




Дата канвертавання06.01.2017
Памер122.58 Kb.
Алданава І. Г.

Гаворым



па-беларуску”
(сцэнарый)
Дзеючыя асобы:

Вядучы.


Гаспадыня.

Гаспадар.

Хлопчык.

Дзяўчынка.

Госці.

Дзядзька Піліп.



Алесь.

Аленка.


Бабка Агапка.
Усе выканаўцы апрануты ў беларускія нацыянальныя касцюмы.

Гучыць беларуская народная музыка "Зара мая вячэрняя"



Гаспадыня.

Сто гадоў шукаў другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі:

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Хлопчык.

Я — беларус,

Я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Ад веку прашчуры жылі.

Я — беларус,

Я ганаруся,

Што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма.

Я — беларус,

I я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

I зблізку чую, і здаля.



Гучыць беларуская народная музыка.

Вядучы. Калі вам хочацца ведаць, як жылі вашы продкі, пра што марылі, звярніцеся да народнай творчасці — люстэрка жыцця народа. Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю... Колькі ў іх глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі святла душы таго, хто іх ствараў, — душы працоўнага люду.

Давайце разам перанясёмся ў цудоўны свет першароднага мастацтва, аўтар якога — наш беларускі народ.



Дзяўчынка.

Белую замець садоў

I гронкі пахучыя бэзу,

Мурог зялёных лугоў

I пошум магутнага лесу,

Жаўранкаў у высі спеў

На ліпе буслоў клекатанне,

Летняга ветру ласкавы павеў

I у бабулінай хаце светлае ранне,

І голас пяшчотны матулі тваёй

I крынічкі лясной журчанне —

Вось што хай сотні гадоў

Лічыць зязюль кукаванне.

Вядучы.

Многа моў на гэтым свеце.

Многа слоў у іх букеце.

Многа думак, многа згадак,

Многа гукаў і загадак.

Але ёсць адна такая,

Словы ў ёй нібы звіняць,

Трэлі гукі разліваюць

I ляцяць, ляцяць, ляцяць...

Гучаць цымбалы.



Вядучы.

Расчыняйце браму —

Едуць госці,

Едуць з вёсак дальніх,

3 маладосці.

Расчыняйце браму —

Сёння свята:

Льюцца з вокнаў песні,

Скача хата.

Уваходзяць госці.

1-ы госць. Добры дзень! Як гадуецеся?

Гаспадар. А нічога. Жывём, хлеб жуём! А ты ці здаровы?

1-ы госць.

Я здаровы, як рыжок баровы.

I ты будзь здароў,

Будзь здароў,

Як рыжок бароў!

2-і госць.

Май торбу грошай,

Жыві ў раскошы,

Усяго даволі,

А бяды ніколі.

Гаспадар. Добрым людзям і мы рады будзем.

1-ы госць.

Каб у хляве — парсюк гладкі,

А на стале — каб смачныя аладкі.

Гаспадар. Добраму госцю вароты самі расчыняюцца.

Чуецца гоман, выходзяць Алесь і Алена. Алена трымае на руках ката.

Алесь.

Аленка, Аленка,

З'ела карову, цялка

I дванаццаць парасят —

Толькі хвосцікі вісяць.

Аленка.

Гром грыміць,

Зямля трасецца,

Алесь з торбачкай нясецца.



Гаспадыня. Вы што гэта, сварыцца задумалі? Ай-ай-ай! Сорам!

Дзеці А гэта мы кніжку чыталі пра фальклор і знайшлі там дражнілкі.

Гаспадар. Ты што гэта робіш з катом, Аленка?

Аленка. Гуляю.

Гаспадар. Ты яго мучыш, тузаеш. Калі б з табой так гулялі, ці добра было б табе?

Аленка. Нядобра.

Гаспадар. Ну дык вось: не рабі другому, што не люба самому.

Алесь.

Што за гора, за бяда.

Дзе падзелася дуда:

Ні на лаўцы, ні на даху.

Ні пад печкай, ні пад пахай.

Ах ты, дудка мая, дудка,

Дзе ж ты так прапала хутка? (Шукае дудку.)

Вось, знайшлася мая дуда! (Бярэ дудку. Грае.)



Вядучы.

Дзьмухнуў ціха ў яе —

I дуда пяе.

Алена (бярэ дудку і спрабуе граць).

Раскажы мне, а чаму

Табе, Алеська, аднаму

Грае песенькі дуда,

Нібы чароўная яна?

Алесь.

Трэба ўмець іграць — тады

3 самай простае дуды

Паліецца песенька

Звонкая, вясёлая.

Будуць слухаць яе людзі,

Чараўніцай клікаць будуць.



Дзядзька Піліп (звяртаецца да Алеся). Ты, хлопча, пачакай крыху, вось разбагацею і куплю табе гармонік і скрыпку.

Алесь. Дзядзька Піліп, вы ж не любіце працаваць. Тады вы будзеце багаты, калі парсюк будзе рагаты.

Дзядзька Піліп

Малады верабей, ды спрытны.

У чужое проса не совай носа.

Гаспадыня.

Як чутно, дык гэта, мусіць,

Ў нас на цэлай Беларусі

Кожны двор і кожна хата

Мае прыказак багата.

А спісаць іх усе з натуры,

Дык валовай мала скуры.

Але прыказкі ўсе гэты

Не ліхой бываюць мэты:

Іх прымеціць толькі штука,

А там кожнаму навука.

Вядучы. Разам з народам прыказкі і прымаўкі праходзілі доўгі шлях развіцця. Паміралі людзі, адыходзілі ў нябыт старыя прылады працы, з'явы, а прыказкі і прымаўкі працягвалі жыць, асвятляючы дарогу наступным пакаленням сваёй мудрасцю. Ёсць такія аматары прыказак, якія ледзь не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, ледзь не кожны свой сказ аздабляюць ёю. Пра іх кажуць; "Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца". А ці ёсць сярод вас знаўцы прыказак?

Алена.

Добрая прыказка

Як пры мяшку прывязка.

Хто прыказку скажа

— Мяшок вузлом завяжа.

Алесь.

Хто ўкраў парася,

У таго ў вушку пішчыць.

Вось і прыказка ўся

— Не трэба доўга вучыць.

Праводзіцца конкурс на лепшыя прыказкі, прымаўкі.

Чужое дабро вылазіць праз рабро.

Як умею, так пяю.

Сваю песню, не тваю.

А ты свае песні

Спявай сам, хоць трэсні.

Не зыч ліха другому, каб не давялося самому.

Хто працуе, той не сумуе.

Адна пчала мёду не наносіць.

Хто да сонца ўстае,

Таму Бог дае.

Гультай за работу, а мазоль за руку

Усё мінецца, а праўда застанецца.

Адным пальцам вузла не завяжаш.



Вядучы. Загадкі любяць усе. У невялікай, але высокапаэтычнай форме яны адлюстроўваюць гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, працу, быт, раслінны і жывёльны свет. Яны вучаць думаць, развіваюць кемлівасць, фантазію. Давайце завітаем да бабкі Агапкі па загадкі.

Уваходзіць бабка Агапка.

Бабка Агапка. Кожная сялянская хата мае сваю гаспадарку. Калі вы адгадаеце ўсе загадкі, то даведаецеся, хто жыве на маім двары.

Колькі вас усіх тут ёсць,

Кожнаму дам па зярнятку,

Кожны дарагі мой госць

Хай паслухае загадку:

Стаіць на плоце

У чырвоным капоце,

Рана ўстае,

Спаць не дае.

(Певень.)

3 людзьмі сябруе,

Хату вартуе,

Жыве пад ганкам,

Хвост абаранкам.

(Сабака.)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на сяле работнік.

(Конь.)


Пасярод двара стаіць тара,

Спераду вілы, ззаду мятла.

(Карова.)

Цэлы дзень у рэчцы купаюцца,

А на бераг сухія выходзяць.

(Гусі.)


Па зямлі ходзіць,

Неба не бачыць,

Нічога не баліць,

А ўсё стогне.

(Свіння.)

Лыка дзярэ, а лапці не пляце.

(Каза.)

На полі і ў лузе



Ходзіць у кажусе.

(Авечка.)



Вядучы. 3 чаго пачынаецца сонечны дзень? Вядома, з новай казкі.

У казках і грушы растуць на вярбе.

Грамаце вучыць варона сароку.

Гавораць, знайшоўся адзін верабей,

Што возера выпіў у спёку.

Казкі сеюць зерне мудрасці — так кажуць у народзе. А хто не захапляўся імі? Хто з вас можа нагадаць нам якую-небудзь казку?



Алесь (звяртаецца да Алены). Давай палічымся, каму першаму пачынаць.

Опа, опа, опа,

Амерыка, Еўропа,

Азія, Афрыка, індыя,

Кітай...

А дзе наш край?

Павядзі да мяжы

I ўсім дзецям пакажы.

Вось яна — відна здаля

Беларуская зямля.



Праводзіцца конкурс "Лепшы знаўца казак". Дзеці называюць казку г аўтара па ўрыўках, што чытаюць Алесь і Алена.

Алесь.

Была ў цара адна нага,

Нібы зламаная дуга,

I вока выперла на лоб...

Не цар, крый божа, а цыклоп!

(А. Грачанікаў. "Казка пра Івана-Ганчара і пачвару цара".)



Алена.

Жыў-быў хлапчына

3 васільковымі вачыма,

Сам высокі, спрытны, стройны,

Да работы ўсякай здольны.

(У.Дубоўка. "Мілавіца".)



Алесь. Хто ведае казку пра селяніна, здаровага, як зубр, добрага, але не дужа мудрага. У яго было 50 сыноў, 40 валоў і кошка. (У. Караткевіч. "Чортаў скарб".)

Алена. Хутка казка расказваецца, ды не хутка справа робіцца. Пайшлі ў лазню, адчынілі дзверы, бачаць — ляжыць на палку хлопец. Сам абадраны, шапка на лоб насунута... і так грае на жалейцы, што ногі самі ў скокі ідуць... ("Бацькаў дар".)

Алесь.

Хвост трымае ён трубой.

Захапляецца сабой.

У паходах, у турботах

Ваш знаёмы...

(Ш. Перо. "Кот у ботах".)



Алена.

ішла да бабулі дзяўчынка

Знаёмай лясною сцяжынкай.

I кожнае дрэўца дзяўчынка вітала,

Ды раптам яна ваўка напаткала.

(Ш. Перо. "Чырвоная Шапачка".)



1-ы госць.

У гасцях добра, а дома лепей. Добрага вам здароўя.



2-і госць.

Дзякуй за бяседу, паедзем да другога суседа.

Алданава І. Г.

“Слова роднае, жывое, гаваркое”

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

                                            П. Панчанка.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 15 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

         Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. 

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

- Цяпер мы зробім падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі.  І адправімся мы ў госці да гаспадынь раздзелаў, характар якіх выяўляецца ў наступных вершаваных радках:

Фанетыкая, важная навука,

Бо вывучаю я змяненні гука,

І як патрэбна словы вымаўляць,

Заўсёды рада вам паведамляць.



Я – Графіка. Хачу сказаць,

Не прамаўчу,

Усіх я навучу

Прыгожа літары пісаць.



Я – Лексіка, заўжды гатова

Аж з цэлым светам гаварыць,

Раскрыць вам таямніцы слова,

Усе скарбы мовы падарыць. 



Абсталяванне: палачкі, скорагаворакі, рэбусы

Падзелімся на 3 каманды, выберыце капітанаў, прыдумайце назву каманды.

Ёсць у нас і паважанае журы, якое будзе ацэньваць вашы адказы.(прадстаўленне журы)

Першае заданне камандам.

Хто хутчэй складзе словы “родная мова”



Конкурс скорагаворак.

Скорагаворкі напісаны на картачках, вам неабходна хутка, выразна прачытаць. Ацэнка: не збіўся – пяць балаў, збіўся – два балы. Кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні. Падарыў Панкрат Карпу паркаль і шкарпэткі, парекаль пакралі, шкарпэткі парвалі.



Гульня “Крокі”.

Двое становяцца сярод класса, адлегласць паміж імі — крок. Пачынаюць па жэрабю. Першы робіць крок уперад і гаворыць «пароль» — аднаскладовае слова (на, пі, мы і інш.), другі павінен адказаць двухскладовым (па дамоўленасці — трохскладовым), у якім ёсць такі склад (нага, сена, пісар, мыла, дамы). Паспеў за дзве-тры секунды — робіць крок уперад, а першы адступае на крок; не паспеў — першы зноў называе «пароль» (той жа ці іншы) і робіць крок уперад. Гульня канчаецца, калі адзін літаральна прыпрэ другога да сцяны (да канца дарожкі, да раней адзначанай рыскі і да т. п.).  



Гульня-спаборніцтва “Т – тэлеграмы”

Кожнай камандзе даецца слова. Ад кожнай яго літары трэба ўтварыць словы – з гэтых слоў і складаецца тэкст тэлеграмы. Напрыклад, слова мая (машыну абганяю я) КНІГА, СВАЯ, ВЯСНА. 

Літару дадай – і загадку разгадай”

1. Бачыць ты прывык мяне цякучай, літару ўстаў – і стану я балючай. (рака – ранка) 2. Жыллё для жывёл пад зямлёю запоўніцца можа вадою І возерам казачным стаць, як літару толькі дадаць.    (нара – нарач) 3. Мы рэзкім голасам крычым і  ходзім так камічна. Уставім л – і загучым тады на дзіва меладычна. (гусі – гуслі)



Рэбусы

Прыпяць  Т=П   3+5=?;  Нарач   РА Ч     



Сінквейн

«Ліст», “Урок”,  “ Мова”

                             1.Тэма (назоўнік).

                             2.Два азначэнні (прыметнікі).

                             3.Тры дзеянні (дзеясловы).

                             4.Сказ з чатырох слоў.

                             5.Асацыяцыя.



        Хто б ты ні быў —  дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер   — ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая — беларуская мова.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка