Алена Церашкова, адмыслова для Мова Нанова Дзеткам Практыкаванне 29 ы ы




Дата канвертавання24.02.2017
Памер17.65 Kb.

Практыкаванне 29

Ы ы

Прыдумай сваю гульню з мячом і намалюй гэты мяч, форму гульцоў і пляцоўку для гульні


Знайдзі і выкрэслі ўсе літары Ш. Колькі іх?

Якія іголкі табе калі-небудзь сустракаліся?

Што робяць з дапамогай гэтых іголак?

Шпрыц іголку паламаў

Ды замену ёй шукаў.

І да елкі шпрыц звяртаўся,

І у вожыка пытаўся,

Падышоў і да краўца,

Пацікавіўся ў шаўца -

Ўсіх суседзяў абышоў,

Таго, што трэба, не знайшоў!



Дзесьці на белым свеце ёсць Княства Маўляндыя. У старыя часы ўладарыў там Вялікі князь Абэцэдар. Гэта ён сабраў у сваю дружыну ўсе літары, якія зараз ёсць у нашай мове. Не адразу гэта рабілася – паступова. Адны літары прыжываліся, іншыя ўцякалі.

Адкуль у нашай мове апостраф.

Жылі-былі браты Ъ ды Ь. Малодшы, Ь, працавіты быў: і цвёрдыя літары змякчаў, і галосныя ад зычных разбараняў – хапала працы. А старэйшы, Ъ, абібокам быў. Крычэў, што цвёрдыя зычныя – яны і так цвёрдыя, яму побач з імі стаяць нецікава, а мяккіх – адзін толькі Й, з яго цвёрдага не зробіш. Толькі і было ў Ъ працы, што ўлезці паміж прыстаўкай на зычны ды коранем, што пачынаецца з Е, Ё, Ю ці Я – прасачыць, каб не склеіліся. А з цягам часу і гэтая справа Ъ абрыдла. Налаўчыўся ён: шапку сваю замест сябе прыладзіць – а сам на печы цэлы дзень палежвае. Жыў – не тужыў, ды толькі князь Абэцэдар, пабачыўшы яго на печы, спытаў, хто за прыстаўкамі сочыць. «Дык шапка мая там спраўляецца!» – стаў апраўдвацца Ъ. «Дык няхай шапка твая ў мяне ў дружыне застанецца, а ты ідзі прэч!» – загадаў князь. Так і застаўся ад Ъ толькі апостраф. Быў ён сціплы і працы не цураўся. Таму часам і Ь падмяняў.

Перад Е,Ё,Ю,Я,І апостраф пішацца: 1.пасля прыставак на цвёрды зычны (аб’ява); 2.у сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных (кап’ё), апроч Ў – здароўе.

Пастаўце там, дзе трэба, апостраф:

СЯМЯ ВЕРАБІ ПАДЕЗД БІ РАЗЮШЫЦЬ ПАЛЮ АБЯВА АБАВЯЗАК ВЫРАБІ

Прыходзь на наступныя заняткі!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка