Алесь Адамовіч – значная постаць у беларускай літаратуры і культуры другой паловы мінулага стагоддзя. 3 верасня




Дата канвертавання01.02.2017
Памер17.34 Kb.
Алесь Адамовіч – значная постаць у беларускай літаратуры і культуры другой паловы мінулага стагоддзя. 3 верасня вядомаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, які адкрываў праўду пра вайну і наступствы Чарнобыля, споўнілася б 85 гадоў.

Як крытык і літаратуразнавец выступіў ў друку ў 1950. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага» (1958)[1], «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери — жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А. Адамовіча і Э. Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели…»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі…» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985).
А. Адамовіч адным з першых падняў у літатартуры тэму Чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў.

Быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) — за «Хатынскую аповесць».



Фільм на сцэнарый А. Адамовіча «Ідзі і глядзі» трапіў у спіс фільмаў тэлевізійнага шоў «50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці».
http://be.wikipedia.org/wiki/Алесь_Адамовіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка