Алесь Фаміч Зайка краязнаўца, празаік, этнограф




Дата канвертавання19.06.2018
Памер101.19 Kb.



Алесь Фаміч Зайка

краязнаўца, празаік, этнограф

Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. У 1996 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 – філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам фізкультуры, затым беларускай мовы і літаратуры. Цяпер загадвае школьным этнаграфічным музеем.

Празаік. Краязнаўца, фалькларыст, мовазнаўца, улюбёны ў родную зямлю. Шмат што з напісанага ім яшчэ чакае сваёй публікацыі. Многія этнаграфічныя работы Алеся Зайкі ўвайшлі ў выдадзеныя кнігі аб раёне, артыкулы па даўнім і нядаўнім гістарычным мінулым раёна пастаянна друкуюцца ў раённай газеце, з цікавасцю сустракаюцца чытачамі.

Аўтар кніг “Дым з коміна”(2011), “Дыялектычны слоўнік 


Косаўшчыны”(2011), “Населеныя пункты Івацэвіччыны”(2012), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны” (2014), “Чысты чацвер” (2015), “Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі и прысяганні, праклены і адкляцці, жартоўныя праклены і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны” ( 2015).

Творы А. Ф. Зайка




Зайка, А. Ф. Дым з коміна : Лірычныя запісы. Мініяцюры. Апавяданні / Алесь Зайка. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2011. 178 с.

Руплівы збіральнік фальклору, народнай лексікі, краязнаўца, Алесь Зайка шмат падарожнічаў, сустракаўся, гутарыў з рознымі людзьмі.

Убачанае, пачутае знайшло адлюстраванне ў мініяцюрах, лірычных запісах, апавяданнях. І хоць яны напісаны ў розныя гады, іх яднае неаслабная ўвага да чалавека, роздум пра час, радасць і неспакой за кожны пражыты дзень.

Жывая народная мова, назіральнасць, тонкі лірызм якраз і вызначаюць творчую манеру аўтара.




Зайка, А. Ф. Дыялектны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка.- Слонім : Слонімская друкарня, 2011.- 272 с.
“Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” змяшчае лексіку насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. У слоўніку падаецца каля 4000 слоў, запісаных за апошнія 35 гадоў.

Разлічаны на шырокія колы лінгвічтаў. Карысны матэрыял знойдуць для сябе этнографы, фалькларысты, гісторыкі – усе, хто шануе жывое народнае слова.







Зайка, А. Ф. Населеныя пункты Івацэвіччыны : навукова-папулярнае выданне / А. Ф. Зайка.- Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012.С. 303.
У кнізе ў навукова-папулянай форме разглядаецца гісторыя і сучаснасць кожнага населенага пункта Івацэвіцкага раёна, тлумачацца іх назвы.

Даследаванне змяшчае багаты фактычны, навукова-пазнавальны матэрыял, які будзе цікавы не толькі для спецыялістаў па гісторыі і культуры Беларусі, але і для шырокага чытача, неабыякавага да спадчыны роднага краю.





Зайка, А. Ф. Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / Алесь Зайка.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014.- 308 с.
Багатай крыніцай папаўнення і ўзбагачэння фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы з’яўляецца фразеалогія асобнага дыялекту.
У “Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны” прадстаўлена фразеалогія насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да кожнага фразеалагізма даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад з жывой гутарковай мовы, што зноў жа такі дазваляе вызначыць сэнс кожнага выразу, пабачыць яго ў кантэксце.
Кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, для ўсіх, хто любіць, шануе народную словатворчасць.

2016-2.jpg

Зайка, А. Ф. Чысты чацвер : кароткая проза: (лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні)/ Алесь Зайка. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 260 с.
Алесь Зайка – лаўрэат Берасцейскай мядовай літаратурнай прэміі за кнігу “Дым з коміна” (2011). “Чысты чацвер” працягвае тэмы, абазначаныя ў папярэднім зборніку. Творца не старонні назіральнік, яму блізкія чалавечыя памкненні, намеры, зрухі душы. Шчырасць, пранікнёнасць, непрытворная любоў да сваіх герояў вызначаюць творчую манеру аўтара.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.





Зайка А.Ф. Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі и прысяганні, праклены і адкляцці, жартоўныя праклены і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны / А.Ф. Зайка.- Мн. : Тэхналогія, 2015. – 286 с.

Гэта кніга – першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі – радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969-2014 гг. Разлічана на шырокае кола чытачоў.





  1. Зайка, А. Ф. Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня, 2014.- 308 с.

  2. Зайка, А. Ф. Населеныя пункты Івацэвіччыны : навукова-папулярнае выданне / А. Ф. Зайка.- Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012.С. 303.

  3. Зайка, А. Ф. Дым з коміна : лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні / А. Ф. Зайка.- Мінск : І. П. Логвінаў, 2011.- 176 с.

  4. Зайка, А. Ф. Дыялектны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка.- Слонім : Слонімская друкарня, 2011.- 272 с.

  5. Зайка, А. Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысягненні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны / Алесь Зайка. – Мінск : Тэхналогія, 2015, 2015. – 286 с.

  6. Зайка, А. Ф. Чысты чацвер / А. Ф.. Зайка. –Брэст : Альтернатива, 2015. – 260 с.

  7. Нявестка; Пад ліпкай, Маланка, Брыгадзір : лірычныя запісы, мініяцюры / А. Зайка // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 220-221.

  8. Ветэрынар. Гармонія. Беларуская антрапанімія. Пажар. Свята. Радасць. Яблык ад яблыні.Праводзіны. Дзед і верставыя слупы. Дзед Смальняк. Спакутаваная душа. Падзея. Бацькі і дзеці. Пяцімінутка. Сучасныя прытчы. Залатое дзіця. Восенская элегія. Дзядзька Міхась : абразкі // Там дзе Грыўда і Шчара…: літаратурны альманах Івацэвіччыны.- Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 50-64.

  9. Аб паходжанні людзей па-беларуску: легенда / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах.- Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 217-218.

  10. Адмарожаны палец : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 159-160.

  11. Брыгадзір : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 159.

  12. Валун : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2008. № 1. С. 49.

  13. Вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая : народныя байкі / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 255-259.

  14. Маланка : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2012. № 4. С. 156.

  15. Нявестка : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 156-157.

  16. Няўдалая пакупка : апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 158.

  17. Пад ліпкай: апавяданне / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2012. № 4. С. 157-158.

  18. Песні і ластаўкі. Валун. Самотны хутар. Крывая сасонка. Спутаны конь. Усмешка. Чаканне : апавяданні / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах. — Брэст : Брэсцкая друкарня. 2008. № 1. С. 48-49.

  19. Пра паходжанне людзей па-беларуску : легенды, міфы, паданні / А. Зайка // Аўтэнтычны фальклор : праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 29 красавіка – 1 мая 2011. — Мінск : БДУКМ, 2011. С. 63-64.

  20. Смалакурня ў Косаве : з гісторыі лесахімічнага промыслу на Івацэвіччыне / А. Зайка // Краязнаўчая газета. 2017. № 13. Кастрычнік. С. 6.

  21. Смалакурня ў Косаве : з гісторыі лесахімічнага промыслу на Івацэвіччыне / А. Зайка // Краязнаўчая газета. 2017. № 14. Кастрычнік. С. 6. (Заканчэнне).

  22. Брукаванка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2016. 1 ліпеня (№ 49). С. 12.

  23. З гісторыі карчмы ў вёсцы Заполле… ды іншых корчмаў Івацэвіччыны / А. Зайка // Краязнаўчая газета. 2016. № 41. С. 6.

  24. З гісторыі карчмы ў вёсцы Заполле… ды іншых корчмаў Івацэвіччыны / А. Зайка // Краязнаўчая газета. 2016. № 42. С. 6. (Заканчэнне).

  25. Хутар. Многія ўратуюцца. Трэба жыць. Вясёлы дзень. Падушачкі.: апавяданні / А. Зайка // Заря. 2015. 30 июля (№ 84).- С. 17.

  26. Верацягі і верацейцы” / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2015. 25 жніўня (№ 65). С. 6.

  27. Каб жылі і не тужылі Верацеі і верацейцы / А. Зайка // Краязнаўчая газета. 2015. №№ 33, 34, 35.

  28. Развітальны крык журавоў : апавяданне // Краязнаўчая газета. 2015. №№ 27, 28, 29.

  29. Сустрэчы : апавяданне / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.2015. 21 ліпеня (№ 55). С. 6.

  30. Здагадкі; Няпростая сітуацыя; Госць : апавяданні / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.- 2015.- 27 студзеня (№ 7).- С. 6.

  31. Хутар. Многія ўратуюцца. Вясёлы дзень. Трэба жыць. Падушачкі. Як у казцы. Стаў бліжэй. Невырашанае пытанні. Хочацца пажыць. Паспела… : абразкі / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 5 верасня (№ 67).- С. 11.

  32. Абразкі : вершы / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня (№ 51). С. 12.

  33. На хвіліначку … : жыццёвая замалёўка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 ліпеня (№ 57). С. 4.

  34. Шантажыстка : апавяданне / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.2012. 30 сакавіка (№ 25). С. 4.

  35. Пяцімінутка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.2011.19 красавіка (№ 29).

  36. Човен : казка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 2 ліпеня (№ 50). С. 9.

  37. Купалле : апавяданне / А. Зайка // Кастрычнік. 1990. 7 ліпеня. С. 4.

  38. Бацькі і дзеці : абразок/ А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 21 кастрычніка.

  39. Вальвашоў груд : элегія / А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 10 чэрвеня.

  40. Дрэвы : абразок-элегія / А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 14 студзеня.

  41. Калодзеж : апавяданне / А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 8 красавіка. С. 3-

  42. Сіні званочак : казка / А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 23 снежня.

  43. Сучасныя прытчы : замалёўка з натуры / А. Зайка // Кастрычнік. 1989. 17 чэрвеня.

  44. Новы год / А. Зайка // Газета для Вас. 1998. 17 студзеня. С. 4.


Аб жыццi i творчасцi А. Ф. Зайка


  1. Галоўнае – любіць…”/ гутарыў В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2016. 20 снежня (№97). С. 4.

  2. Наша слова – гэта сумоўе з небам”/ гутарыла Н. Святлова // Літаратура і мастацтва. 2016. 2 снежня (№48). С. 10.

  3. Запалянскі краязнаўца / Л. Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 220-221.

  4. Гнілазуб, В. “Маці Івана Грознага – з нашых мясцін…” : трактар за кнігу, ці Як энтузіяст Алесь Зайка з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна стаў краязнаўцам і літаратарам / В. Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 20 июля (№ 129). С. 6.

  5. Екель, Л. Мой друг Фомич / Л. Екель // Советская Белоруссия. 2013. 20 декабря. С. 12.

  6. Гапееў, В. “Голас людзей вечны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2002. 27 снежня. С. 4.

  7. Гапееў, В. Новая кніга А. Ф. Зайкі: прэзентацыя кнігі Алеся Зайкі “Населеныя пункты Івацэвіччыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 кастрычніка (№ 83).

  8. Гапееў, В. Твор як помнік і напамін : пра кнігу Алеся Зайкі “Населеныя пункты Івацэвіччыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 23 лістапада.

  9. Крыўко, М. Моўнае багацце Івацэвіцкай зямлі : Алесь Зайка. Дыялектычны слоўнік Косаўшчыны / М. Крыўко // Полымя. 2012. № 6. С. 175-177.

  10. Міхайлаў, П. Некаторыя тэарытычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі “Дыялектычнага слоўніка Косаўшчыны” Алеся Зайкі / П. Міхайлаў; С. Фацеева // Роднае слова. 2012. № 7. С. 29-33.

  11. Неўтаймаваная душа // Івацэвіцкі веснік. 2012. 11 мая . С. 7

10. Гапееў, В. Алеся Зайку віталі ў Мінску / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2015. 2 ліпеня (№ 50). С. 11.

  1. Гапееў, В. “Дыялектычны слоўнік Косаўшчыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 22 лістапада.

  2. Гапееў, В. Ёсць у нас спадчына: прэзентацыя дзвух кніг А. Зайкі / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 16 снежня.

  3. Дайлід, В. “Новая птушка” пяра Алеся Зайкі / В. Дайлід // Краязнаўчая газета. 2015. № 10. С. 2.

  4. Зайка Алесь Фаміч // Там дзе Грыўда і Шчара…: літаратурны альманах Івацэвіччыны.- Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 49.

  5. Гринкевич, Т. Заполянцы мы! : о жизни и деятельности Алеся Зайко / Т. Гринкевич // Советская Белоруссия”, 2008. 27 мая.

  6. Чыргын, С. Слоўныя скарбы Косаўшчыны / С. Чыгрын // Літаратура і мастацтва. 2015. 30 красавіка (№ 17). С. 10.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка