Аляксей Антонавіч Майсейчык літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук




Дата канвертавання06.10.2018
Памер72.87 Kb.





Аляксей Антонавіч Майсейчык

літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе, паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута імя А. С. Пушкіна. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці інстытута, быў рэдакатарам факультэцкай газеты.
Атрымаўшы дыплом, Аляксей Майсейчык вярнуўся на Івацэвіччыну і два гады – з 1960 па 1962 – працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе, адначасова выкладаў русскую мову і літаратуру ў Няхачаўскай васьмігадовай школе рабочай моладзі.

У 1962 годзе ён паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Брэсцкі педінстытут. З 1966 года жыццё Аляксея Антонавіча было звязана з кафедрай беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы. Тут ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, стаў вядомым у рэспубліцы крытыкам і літаратуразнаўцам, метадыстам, працаваў дэканам філалагічнага факультэта (1975-1980 гг.).

З пачатку 60-х гадоў яго артыкулы па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, літаратурным краязнаўстве, пытаннях выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школах рэгулярна з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. А. А. Майсейчык – аўтар дапаможнікаў “Творчасць маладых паэтаў Брэстчыны” (1974), “Практыкум па ўводзінах ў літаратуразнаўства” (1980), “Тэорыя літаратуры” (1990), адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1917-1940” (1981), “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941-1980” (1983), “Методыкі выкладання беларускай літаратуры”(1986), падручнікаў “Родная літаратура” для 6 класа (1988) і 7 класа(1989), “Беларуская літаратура” для 10 класа (1997) і 11 класа (1999, 2001), вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў “Родная літаратура ў 7 класе”(1992,1997).

Памёр Аляксей Антонавіч Майсейчык у 2002 годзе, пахаваны Ў Брэсце. Кандыдат філалагічных навук (1967), член саюза пісьменнікаў БССР, выкладчык – прафесар кафедры беларускай літаратуры, працы па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар вучэбных дапаможнікаў.



Працы А. А. Майсейчыка





  1. Узыгоджанне. Кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка: бібліяграфічны даведнік / склад.: З. П. Мельнікава, А. С. Кавалюк, С. М. Шчэрба; пад агул. Рэд. З. П. Мельнікавай; Брэсц. Дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна.- Брэст: БрДУ, 2011.- 291 с., іл.

У кнізе змешчаны матэрыял пра ўражэнца вёскі Гошчава Івацэвіцкага раёна Аляксея Антонавіча Майсейчыка – вядомага навукоўца, прафесара, даследчыка літаратуры роднага краю. Праз успаміны землякоў, блізкіх людзей, выкладчыкаў і былых студэнтаў раскрываецца асоба цудоўнага чалавека, надзейнага сябра і дарадчыка, інтэлегента ў высокім значэнні гэтага слова, адданага сына роднага краю. Адрасована шырокаму колу чытачоў.





  1. Беларуская літаратура ў 4 класе: вучэб.-метад. Дапам. Для настаўнікаў агульнаадукац. Шк. / М.М. Аляшчэня, Л.В. Асташонак, А.А. Майсейчык i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Асар, 2002. – 224 с.

  2. Беларуская літаратура ў 5 класе: вучэб.-метад. Дапам. Для настаўнікаў / М.М. Аляшчэня, Л.В. Асташонак, А.А. Майсейчык [i інш.|; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Асар, 2002. – С. 63-67, 74-80, 101-107. 150 154

  3. Беларуская літаратура: падруч. Для 10-га кл. агульнаадук. Шк. З бел. i рус. Мовамі навучання / Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка, А.А. Майсейчык [i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. – 462 с.

  4. Майсейчык, А.А. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Паэтыка мастацкага твора / А.А. Майсейчык. – Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2002. – 104 с.

  5. Майсейчык, А.А. Вяртанне да родных вытокаў : аб творчасці паэта А. Каско / А.А Майсейчык // Веснік Брэсцкага універсітэта.- 2001.- № 3.- С. 49-58.

  6. Родная літаратура ў 9 класе: вучэб.-метад. Дапам. Для настаўнікаў агульнаадукац. Шк. / М.М. Аляшчэня, Л.В. Асташонак, А.А. Майсейчык [i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Асар, 2000. – С. 77-82, 96-101.

  7. Родная літаратура ў 6 класе: вучэб.-метад. Дапам. Для настаўнікаў/ М.М. Аляшчэня, Л.В. Асташонак, А.А. Майсейчык [i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук.- Мінск: Асар, 2000. – С. 65-71, 105-112, 133-139, 184 189

  8. Беларуская літаратура: вуч. Дапам. Для 11 кл. агульнаадук. Шк. / Г.М. Ішчанка, У.А. Лебедзеў, А.А. Майсейчык [i інш.]; пад рэд.

В. Я. Ляшук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. – 462 с.

  1. Майсейчык, А.А. Ля крынічных вытокаў паэзіі А. Каско / А.А. Майсейчык // Праблемы сучаснай беларусікі : матэрыялы навук. Канферэнцыі, прысв. 75-годдзю У.А. Калесніка.- Брэст, 1999.- С. 3-5.

  2. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, А.А. Майсейчык [i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1999. – 445 с.

  3. Майсейчык, А.А. Палескай ластаўкі пяючыя згукі // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 274-285.

  4. Беларуская літаратура: падручнік для 10 кл. / В.Я. Ляшук.,

А.А.Майсейчык, К.М. Мароз [i інш.]; пад рэд. В.Я. Ляшук. – Мінск: Рэдакцыя часопіса “Крыніца”, 1997. – 608 с.

  1. Ляшук, В.Я., Майсейчык, А.А. Родная літаратура ў 7 класе : метад. Дапам. Для настаўнікаў / В.Я. Ляшук, А.А. Майсейчык .- Мінск : Асар, 1997.-208 с.

  2. Майсейчык, А.А. Аб метадалогіі навуковых прац Ул. Калесніка / А.А. Майсейчык // Крыніца мудрасці i ведаў: нав. Арт. / Брэсц. Дзярж. Ун-т імя А.С. Пушкіна; агульн рэд. А.А. Майсейчык. – Брэст, 1997. – С. 40-44.

  3. Майсейчык, А.А. Адам Міцкевіч у мастацкім свеце Якуба Коласа / А.А. Майсейчык // Роднае слова. – 1997. - № 12. – С. 59-62.

  4. Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 7 кл. / уклад В.Я. Ляшук, А.А. Майсейчык. – Мінск: Асар, 1995. – 368 с.

  5. Майсейчык, А.А. Фарміраванне паняцця пра мастацкую ўмоўнасць у школе / А.А. Майсейчык // Роднае слова. – 1995. -№ 8. – С. 81-88.

  6. Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. В.Я. Ляшук, А. Майсейчык. – Мінск: Навука i тэхніка, 1994. – 256 с.

  7. Майсейчык, А.А. А. Пушкін у паэтычным свеце Максіма Багда- новіча / А.А. Майсейчык // Роднае слова. – 1994. - № 6. – С. 53-56.

  8. Ляшук, В.Я., Майсейчык, А.А. Родная літаратура ў 7 класе / В.Я. Ляшук, А.А. Майсейчык. – Мінск: Народная асвета, 1992. – 135 с.

  9. Майсейчык, А.А. “Да сонца з сонца сцежку высеч…”: Вывучэнне паэмы Янкі Купалы “Безназоўнае” / А.А. Майсейчык // Роднае слова. – 1992.-№ 5.-С. 13-17.

  10. Майсейчык, А.А. Уводзіны ў літаратуразнаўства: практыкум /

А. Майсейчык. – Мінск: Вышэйшая школа, 1992. – 136 с.

  1. Майсейчык, А.А. “Пявучых згукау clna…”: Пытанш вершаскла- дання пры вывучэнш паэзп М. Багданов1ча / А.А. Майсейчык // Беларуская мова i лпаратура у школе. – 1991. - № 5. – С. 12-16.

  2. Майсейчык, А.А. Вывучэнне паняцця “літаратурны герой” / А.А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. – 1990. - № 4. –

С. 36-40.

  1. Майсейчык, А.А. Фарміраванне паняцця аб народнасці ў літара- туры ў 8 класе / А.А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура у школе. – 1988. - № 8. – С. 51-54. - № 9. – С. 45-47.

  2. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1941-1980: падручнік для філал. фак. пед. Ін-таў / В.І. Гапава, В.А. Каваленка, А.А. Майсейчык і

інш.]; пад агул. Рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мінск: Вышэйшая школа, 1983. -479 с.

  1. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1917-1940: падручнік для філал. фак. пед. Ін-таў / В.В. Казлоў, У.А. Калеснік, А.А. Майсейчык [ i інш.]; пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. – Мінск: Вышэйшая школа, 1981.-454 с.

  2. Майсейчык, А.А. Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства / А.А. Майсейчык. – Мінск: Вышэйшая школа, 1980. – 125 с.


Аб жыцці і дзейнасці А. А. Майсейчыка


  1. Зайка, А. Слова пра настаўніка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 6 марта.

  2. Узыгоджанне. Кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка: бібліяграфічны даведнік / склад.: З. П. Мельнікава, А. С. Кавалюк, С. М. Шчэрба; пад агул. Рэд. З. П. Мельнікавай; Брэсц. Дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна.- Брэст: БрДУ, 2011.- 291 с., іл.

  3. Зайка, А. Вучоны з Гошчава / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 22 чэрв.

  4. Аляксей Майсейчык (1936-2002) // Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск: Література і Іскусство, 2008. С. 258.

  5. Аляксей Майсейчык (1936-2002) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 266-268.

  6. Аляксей Майсейчык // Памяць: гіст.-дакум. Хроніка Івацэвіцкага р-на. Мінск: БЕЛТА, 1997. С. 448.

  7. Майсейчык Аляксей // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік у 6 т. Лазарук-Перкін / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш.-Мінск.: БелЭн, 1994. Т. 4. С. 161-162.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка