Аналіз работы краязнаўчага музея “Жанчына – маці” за 2013 – 2014 навучальны год і задачы на 2014 – 2015 навучальны год




Дата канвертавання08.03.2017
Памер58.96 Kb.
Аналіз работы краязнаўчага музея “Жанчына – маці”

за 2013 – 2014 навучальны год і задачы на 2014 – 2015 навучальны год.

Школьеы музей - гэта поліфункцыянальны інстытут навукі, культуры і адукацыі. Адкрытае для ўсеагульнага наведвання структурнае падраздзяленне школы, якое, з аднаго боку, ажыццяўляе выяўленне, камплектаванне, захаванне і папулярызацыю гісторыка – культурных і прыродных каштоўнасцей, а з другога – выконвае важную адукацыйна – выхаваўчую функцыю.

Кіраўніком музея “Жанчына – маці “ я была прызначана згодна загаду дырэктара ўстановы ад 02.09.2013 года. Складзены перспектыўны план работы музея, зацверджаны склад савета музея ў колькасці 7 чалавек, распрацаваны планы – заданні кожнаму класу ў адпаведнасці з перспектыўным планам развіцця музея. За 2013 год музей наведалі 121 вучань, праведзены 10 экскурсій, 4 лекцыі, 2 выставы. На момант прыняцця музея колькасць экспанатаў складала 309 асноўнага фонду, усяго экспанатаў 366. За 2014 год колькасць экспанатаў узрасла да 418.За гэты навучальныгод пастуіла –62 экспаната. За мінулы 2014 год колькасць наведвальнікаў склала 211, колькасць праведзеных экскурсій – 17, колькасць праведзеных мерапрыемстваў -5. Найбольш цікавыя з іх:урокі мужнасці, завочнае падарожжа “Жанчыны – кіраўнікі школы”, гульня – падарожжа “Мая Радзіма – Беларусь”, пазнавальная гульня “Па краінах і кантынентах”, выстава паштовых картак “Дарите женщинам цветы”, экскурсія – выстава “Дыяог з векам: Еўфрасіння Полацкая” і др.

Фарміраванне і папаўненне экспазіцый школьных музеў, апісанне музейных экспанатаў, назапашванне інфармацый аб тых з’явах і працэсах, якія яны адлюстроўваюць, уяўляе, па сутнасці, стварэнне пэўных навуковых мадэлей працэсаў і з’яў у гісторыі, культуры і прыродзе свайго краю.

Згодна плана работы музея была прадоўжана работа па збору і апісанню экспанатаў і папаўненню экспазіцыі раздзела “Жанчына – гаспадыня”, раздзела “Нацыянальнае адзенне” , “Яны прайшлі дарогамі вайны” і другіх. Экспанаты прадаставілі як вучні школы (Палубок Іван прынёс ваенны шынель свайго дзеда, Паранюк Карына і Анастасія –фляжку для вады часоў вайны), так і настаўнікі Сушко Д.Р., Гурына М.А.,Мазец Г.М. (свае вясельныя сукенкі,.), настаўніца СШ №2 Стаўпец Ларыса Аляксндраўна падаравала музею творчыя работы кручком, зробленыя калісьці яе маці. Члены гуртка “Музеязнаўства” наведалі жыхарку вёскі Шпула Алену Казіміраўну, якая многа расказала вучням пра сваё жыццё і падаравала музею свае работы, вышываныя сурвэткі, рушнікі, некаторыя дакументы свае і свайго мужа .

У працэсе краязнаўчай , музейнай дзейнасці навучэнцы авалодваюць асновамі многіх навучальных дысцыплін, не прадугледжаных школьным курсам. У залежнасці ад профільнай тэматыкі школьнага музея, краязнаўчага пошуку, вучні знаёмяцца з асноўнымі паняццямі і методыкамі генеалогіі, археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі і г.д. Акрамя таго, яны авалодваюць навыкамі даследчай дзейнасці ( выбар тэмы даследавання, афармленне вынікаў даследавання і г.д.) .У выніку ў дзяцей фарміруецца аналітычны падыход да вырашэння многіх жыццёвых задач. Вучні школы, члены савета музея Тоўсцік Марыя рыхтавала навуковую работу на :”Абеліскі, помнікі, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці за гады Першай сусветнай вайны” для ўдзелу ў раённай навукова – практычнай канферэнцыі. Вучні Рудая Таццяна, Мілюк Таццяна ўдзельнічалі ў раённых ( дзе занялі першае месца), а потым у абласных чытаннях на тэму Першай сусветнай вайны . Па выніках удзелу ў абласных чытаннях вучаніцы атрымалі дыпломы. Вучаніца Рудая Таццяна ўдзельнічала ў раённым конкурсе экскурсаводаў на тэму “Мая малая радзіма” ў намінацыі “Сельскія населеныя пункты”, дзе заняла трэцяе месца і работа была адпраўлена для ўдзелу ў абласным конкурсе.“

Гэта гаворыць аб тым, што галоўным у навучальна – выхаваўчым працэсе музея вучні выступаюць тут не як спажывец прадукту музейнай дзейнасці, а як актыўны яго стваральнік і навучальна выхаваўчы ўплыў на дзяцей найбольш эфектыўна праяўляецца ў працэсе іх непасрэднага ўдзелу ў ажыццяўленні розных накірункаў музейнай справы.

Адным з такіх накірункаў у рабоце музея з’яўляецца падрыхтоўка экскурсаводаў, якая мае станоўчыя вынікі. У мінулым і ў гэтым навучальным годзе ідзе падрыхтоўка экскурсаводаў па тэмах;”Славутыя жанчыны Беларусі”(Паранюк Карына,Кітаева Ангеліна), “Жанчыны – ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”( Кітаева Вераніка, Палубок Аляксандра, Гарадок Алёна).

Пры музеі працуюсь сектары . Кожны клас атрымаў пошукавыя заданні.

Паходы, экспедыцыі, экскурсіі па родным краі, гутаркі з ўдзельнікамі і сведкамі даследуемых падзей, затым праца с сабраным матэрыялам у музеі – усё гэта дае больш канкрэтныя і вобразныя ўяўленні па гісторыі, культуры і прыродзе свайго краю, дазваляе зразуіець, як гісторыя малой радзімы звязана з гісторыяй краіны і як розныя працэсы ( сацыяльна – эканамічныя, палітычныя і гістарычныя), што адбываюцца ў дзяржаве, уплываюць на развіццё гэтых працэсаў у роднай вёсцы.Такім чынам, канкрэтызуюцца, паглыбляюцца і пашыраюцца веды і ўяўленні навучэнцаў, набытыя пры вывучэнні прадметаў школьнага курса. Згодна плана раюоты музея, вучнямі ўстановы здзейснены экскурсіі па маршрутах “Ялуцавічы – г.Ліда – Лідскі замак- г.Бярозаўка ( Лядовы дварэц), в.Ялуцавічы – в.Старая Весь ( аграсядзіба –музей матылькоў), экскурсія ў музей сярэдняй школы №3 г.п.Зэльва.

Вучні ўстановы наведваюць сваіх настаўнікаў, якія знаходзяцца зараз на заслужаным адпачынку , Шпула Ніну Васільеўну, якая працавала намеснікам дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце, Карнацэвіч Алену Цэзараўну, якая доўгі час працавала дырэктарам ўстановы. Матэрыялы гэтых сустрэч, фотаздымкі папоўняць экспазіцыю музея “Жанчыны – кіраўнікі школы”.

Папулярнай формай работы ў музеі зяўляюцца музейныя ўрокі па прадметах беларуская мова і літаратура, геаграфія, гісторыя, чалавек і свет. Паколькі я з’яўляся і настаўнікам гісторыі , і кіраўніком музея, то заўважыла, што існуе адрозненне паміж урокам гісторыі і імузейным заняткам, на якіх адначасова прысутнічаюць і расказ і паказ , дыялог – гульня і абавязковае творчае замацаванне матэрыялу. Некаторыя ўрокі гісторыі праводзяцца ў памяшканні музея. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы”Жыццё першабытных людзей” у 5 класе дзеці змаглі не толькі ўбачыць некаторы прылады на старонках кнігі, але і патрымаць іх, бліжэй пазнаёміцца з гліняным посудам.

Дакументальны і рэчыўны матэрыял выкарыстоўваецца і пры вывучэнні тэмы “Беларусь у гады Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў”

Матэрыял музея вельмі дапамог і пры вывучэнні ў 8 класе тэмы “Сельская гаспадарка ў Беларусі” Вучні пры яе разглядзе наглядна пазнаёміліся з прыладамі працы селяніна – сярпом, касой, кроснамі, жорнамі, якім ён карыстаўся на пачатку 20 стагоддзя.

У рабоце школьнага музея выкарыстоўваюцца і такія традыцыйныя формы, як палітычныя інфармацыі (“ Усё памятаем, нічога не забыта”) ,віктарыны (“Мы ведаем, помнім”), прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў), лекцыя “Жывая сведка вайны”. У школьнага музея вельмі складаны сацыяльны статус. З аднаго боку школьны музей – гэта грамадскае аб’яднанне ва ўстанове адукацыі са сваім кіруючым і выканаўчым органам (актыў і савет школьнага музея), а з другога боку – гэта структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, і дырэктар ( кіраўнік ўстановы) нясе адказнасць і за дзейнасць актыву школьнага музея, і за гісторыка – культурныя каштоўнасці, якія захоўваюцца ў музеі, і за тое, каб школьны музей дзейнічаў у рамках існуючага заканадаўства.

Дзейнасць музеяў установы адукацыі рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь””і Палажэннем аб музеі ўстановы адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічны калектыў установы робіць усё магчымае, каб выхаваць сапраўдных грамадзян Беларусі, якія б былі здольныя забяспечыць мірнае суіснаванне народаў ва ўмовах шматлікіх нацыянальных, рэлігійных, сацыяльных супярэчнасцей. Мы сёння павінны выхоўваць моладзь, якая б імкнулася да захавання міру і бяспекі, а для гэтага неабходна ведаць мінулы вопыт, тыя трагічныя старонкі нашай Радзімы, каб не паўтарыць памылак.

Пры ўсіх станоўчых тэндэнцыях ў развіцці школьнага музея ёсць і недапрацоўкі, праблемы. Адсутнічае цесная сувяз з музеямі ўстаноў адукацыі Зэльвенскага раёна, якая не павінна абмяжоўвацца толькі экскурсіямі. Атрыманыя класамі пошукавыя заданні не маюць рэзультатыўнасці. Лічу, што ў гэтым недапрацоўка як класных кіраўнікоў, так у першую чаргу савета музея і мая. І вядома , мая метадычная некампентэнтнасць па пытаннях работы музея, якую я імкнуся пераадолець шляхам самаадукацыі. Адна з галоўных праблем – праблема захаванасці экспанатаў, якія не павінны хавацца ў шкафах, а быць на ўвазе прысутнічаючых, недахоп плошчы для экспазіцый, сродкаў на іх афармленне і пераафармленне.

У наступным навучальным годзе патрэбна зрабіць вывеску на музей, пераклеіць пакой фондасховішча, перадаць некаторыя экспанаты ( напрыклад ваенны і міліцэйскі шынялі школам, дзе ваенна – патрыятычны ўхіл музея), так як у нашым музеі мала месца для захавання экспаната, да і ўхіл нашага музея другі.

Больш увагі патрэбна звярнуць кіраўнікам экспедыцыйных атрадаў на пошукавую работу, на выкананне заданняў пошукавага характару. На школьныя мерапрыемствы запрашаць жанчын вёскі Ялуцавічы, жанчын маці, праводзіць сустрэчы з вядомымі жанчынамі Зэльвеншчыны.



пересмотреть и укрепить ремонт


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка