Аналіз вынікаў онлайн-тэсціравання па самастойна вывучаных навукова-метадычных дакументах, прадстаўленых на сайце




Дата канвертавання25.11.2017
Памер44.35 Kb.
Аналіз вынікаў онлайн-тэсціравання па самастойна вывучаных навукова-метадычных дакументах, прадстаўленых на сайце

Прынялі ўдзел – 25 настаўнікаў з 14 школ.

На праходжанне тэсціравання ў онлайн-рэжыме настаўнікі затрацілі ад 5 да 50 хвілін, пры гэтым менш за 10 хвілін – 48%, больш за 30 хвілін – 24% удзельнікаў.

Онлайн–тэсціраванне складалася з 25 пытанняў, беспамылкова адказать на якія магчыма было пасля знаёмства з тэарэтычнымі і навукова-метадычнымі артыкуламі па дадзенай праблеме, прадстаўленымі на сайце.

Пытанні мелі розныя варыянты выбару адказаў: адзінарны правільны выбар з пералічаных варыянтаў адказаў, множналікавы выбар адказаў, вызначэнне лічбавай паслядоўнасці, падбор і выбар лічбава-літарнай парнай адпаведнасці з пераліку варыянтаў адказаў.

Пры выкарастанні дадзенай праграмы “Тэсціроўшчык” за кожнае пытанне можна было атрымаць ад 1 да 4 балаў пры правільным выбары адказу. Але калі ўдзельнік выбіраў памылковы варыянт адказу на пытанне, то яго неправільны выбар ацэньваўся “ў мінус адзін бал” – ад папярэдне атрыманых балаў за іншыя правільныя адказы. Пасля завяршэння этапу онлайн-тэсціравання на сайце размешчаны тэст з правільнымі адказамі.

Як сведчаць вынікі тэсціравання, усе ўдзельнікі прадэманстравалі трывалыя тэарэтычныя веды, што сведчыць аб высокім узроўні засваення прапанавага тэарэтычнага матэрыялу па дадзенай тэматыцы, а таксама аб зацікаўленасці ўдзельнікаў дадзенай навукова-метадычнай праблемай і трывалымі ведамі настаўнікаў, атрыманымі ў працесе самастойнага вывучэння навукова-метадычных крыніц па дадзенай праблеме.

Ніхто з удзельнікаў не прадэманстраваў нізкага ўзроўню тэарэтычна-метадычнай падрыхтоўкі, бо беспамылкова выканалі не менш за 50% заданняў, таму маюць магчымасць пашарыць узровень тэарэтычнай падрыхтоўкі і ўдасканальваць практычныя ўменні па арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў.

Неабходна адзначаць, што пераважная большасць настаўнікаў (40% ўдзельнікаў) беспамылкова выканалі не менш за 70% заданняў. Значная колькасць удзельнікаў (28%) далі верныя адказы не менш чым на 80% прапанаваных пытанняў. Найбольш паспяхова прайшлі онлайн-тэсціраванне настаўнікі 12% удзельнікаў, якія беспамылкова выканалі больш за 90% заданняў.

Такім чынам, аналіз онлайн-тэсціравання пацвярдзіў належны ўзровень тэарытычнай падрыхтоўкі настаўнікаў, неабходнай для якаснай практычнай работы з вучнямі пры арганізацыі і правядзенні даследчай дзейнасці ў галіне мовы, літаратуры, краязнаўства.



Аналіз правядзення анкетавання па самааналізу дзейнасці настаўніка

Педагагічнае суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”

Колькасць удзельнікаў – 22 з 15 школ.


Этапы работы над даследваннем

Валодаю

Выклікае цяжкасці

Магу падзяліцца вопытам

Вызначэнне праблемы, мэт і задач

17

77%


3

13%


2

Абгрунтаванне актуальнасці і навізны даследвання

19

86%


1

14%


2

Вызначэнне і выбар метадаў даследчыцкай дзейнасці (знаёмства з навукова-метадычнай літаратурай і яе аналіз па дадзенай тэме, назіранне, анкетаванне, аналіз анкет і інш.).

20

90%


2

10%


-

Спосабы афармлення вынікаў даследвання

16

73%


6

27%


-

Апрацоўка, аналіз і сістэматызацыя матэрыялаў па тэме

15

68%


7

32%


-

Складанне тэзісаў работы


16

73%


6

27%


-

Афармлення вынікаў. Стварэнне прэзентацыі.

2

10%


19

86%


1

Абарона праекта. Падрыхтоўка да публічнага выступлення

13

60%


9

40%


-

Аналіз вынікаў даследчыцкай дзейнасці

18

82%


4

18%


-

Вызначэнне перспектыў і новых праблем пры прадаўжэнні даследання

9

41%


13

59%


-

Вынікі анкетавання пацвярджаюць, што большасць педагогаў валодаюць неабходнымі ўменнямі па вызначэнні мэты і задач даследвання (77%), па выбары метадаў даследчай дзейнасці (90%), абгрунтаванні актуальнасці і навізны даследвання (86%). Педагогі маюць уяўленні аб спосабах афармлення вынікаў даследвання і складанні тэзісаў работы (73%).

Разам з тым, найбольшыя цяжкасці выклікае ў настаўнікаў такі этап работы, як афармленне вынікаў праз стварэнне прэзентацыі (86%) і вызначэнне перспектыў і новых праблем для прадаўжэння даследвання (59%). Даволі складаным этапам работы, на думку педагогаў, застаецца абарона праекта і падрыхтоўка вучня да публічнага выступлення.



Такім чынам, праведзены педагогамі самааналіз “Педагагічнае суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў” акрэсліў кола праблемных пытанняў, на вырашэнне якіх будзе накіравана арганізацыя практычных заняткаў у 2014/2015 навучальным годзе.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка