Анатоль Вярцінскі арол галодны I сыты




Дата канвертавання15.12.2018
Памер5.52 Kb.

Анатоль Вярцінскі

АРОЛ ГАЛОДНЫ I СЫТЫ


Пакінуўшы гняздо і дол,

узмыў з усёй бязмежнай сілы

арол, і там, у сіняй сіні,

лятаў,


лунаў,

гуляў арол.

I сам ён быў, як тая высь,

як тая даль, як тыя хмары, —

пакуль не выгледзеў сваёй ахвяры

і каменем не кінуўся уніз.

Ён тут, унізе, голад наталяў.

Ён потым крылы звешваў у дрымоце.

Як быццам і не быў ён у палёце,

як быццам і не ён лунаў, гуляў...



Арол быў сыты, і цяпер быў ён

падобны нечым на варон.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка