Апавяшчэнне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (ауна) па аб'екце: «Валаконна-аптычная лінія сувязі. Пагранічны пост




Дата канвертавання25.01.2018
Памер18.73 Kb.
Апавяшчэнне аб грамадскім абмеркаванні

справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце: «Валаконна-аптычная лінія сувязі. Пагранічны пост «Бершты» – пагранічны пост «Матылі»»



Заказчык планаванай дзейнасці:

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.



Юрыдычны і паштовы адрасы: 220050, г. Мінск,

вул. Валадарскага 24, тэл./факс. (8-017) 329-18-67 e-mail: post@gpk.gov.by



Месца размяшчэння:

Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць



Апісанне і абгрунтаванне дзейнасці:

Планаваная дзейнасць – пракладка валаконна-аптычнай лініі сувязі. Мэтазгоднасць - стварэнне высакахуткасны транспартнай сеткі на аснове валаконна-аптычных сістэм перадачы.



Тэрміны ажыццяўлення плануемай дзейнасці:

два месяцы ў перыяд 2018 г; працягласць эксплуатацыі – не менш за 50 гадоў.



Орган, які прымае рашэнне аб дазволе будаўніцтва:

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт: 231513, г. Шчучын, пл. Свабоды, 11, Е-mail: shuchrik@mail.grodno.by, тэл. 8 (01514) 28270.



Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прадстаўлення заўваг:

з 13 жніўня 2017г. па 11 верасня 2017г.



З дакументацыяй па АУНА можна азнаёміцца:

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт Гродзенскай вобласці, паштовы адрас: 231513, г. Шчучын, пл. Свабоды, 11, кабінет № 60, Е-mail: shuchrik@mail.grodno.by,

інтэрнэт-сайт: www.schuchin.gov.by, Рудая Марына Міхайлаўна – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта, тэл. 8(01514) 24691, факс 8 (01514) 29982;

Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Навукова – практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах» 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, кантактная асоба вядучы навуковы супрацоўнік Дерунков Аляксандр Віктаравіч, тэл./факс 8 (017) 3321639.

Справаздача аб АУНА будзе размешчаны на інтэрнэт-сайце Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта – www.schuchin.gov.by. Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА можна накіраваць да завяршэння грамадскіх абмеркаванняў у Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 231513, г. Шчучын, пл. Свабоды, 11, кабінет № 60, Е-mail: shuchrik@mail.grodno.by.

Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў (сходу) можна накіраваць у Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 231513, г. Шчучын, пл. Свабоды, 11, кабінет № 60, Е-mail: shuchrik@mail.grodno.by, тэл. 8 (015-14) 28270 ў тэрмін да 25 жніўня 2017 г.

Заявы, пададзеныя пасля названай даты, разглядацца не будуць.



Апавяшчэнне аб грамадскіх абмеркаваннях будзе апублікавана 12 жніўня 2017г. у газеце «Дзянніца» Шчучынскага раёна і 11 жніўня 2017 г. на сайце www.schuchin.gov.by.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка