Апісанне вопыту педагагічнай дзенасці




Дата канвертавання18.01.2017
Памер229.8 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Завайцянскі дзіцячы сад-пачатковая школа”

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕНАСЦІ “НАВУЧАЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ НА ЎРОКУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (НАВУЧАННЕ ЧЫТАННЮ) ЯК СПОСАБ НАВУЧАННЯ І ФОРМА АРГАНІЗАЦЫІ ДЗЕЙНАСЦІ ШАСЦІГОДАК”

Ятчанка Галіна Мікалаеўна

настаўнік пачатковых класаў

8 (033) 6521927

Той, хто працаваў з першакласнікамі, асабліва з шасцігодкамі, добра ведае, як нялёгка прыходзіцца настаўніку ў першыя месяцы навучання дзяцей. Дзеці гэтага ўзросту, як вядома, адрозніваюцца павышанай эмацыянальнасцю, стамляльнасцю, няўстойлівай увагай, узнікаюць праблемы з дысцыплінай. Як заставіць дзіця слухаць, з дапамогай якіх сродкаў і метадаў зрабіць навучанне займальным? Ці магчыма надоўга ўтрымаць у дзіцяці пачуццё радаснага здзіўлення перад школай? Гэтыя пытанні я задавала сабе неаднаразова. І сёння з упэўненасцю магу сказаць, што так, можна. Але для гэтага школа павінна пераўтварыцца са свету ацэнак у свет красак, гукаў, фантазіі, казак, творчасці.

Калі набірала першы клас, заўсёды была ўпэўнена, што падрыхтавана да сустрэчы з першакласнікамі. Але вельмі часта бачыла, што памыляюся. Праводзячы вучэбныя заняткі з першакласнікамі, заўважала, што яны патрабуюць да сябе іншых падыходаў, іншых адносін.

Паступова навучылася не баяцца быць добрай, пяшчотнай, адмовілася ад ужывання пастаянных часцічак “не”: не бегай, не круціся, не размаўляй! Стала задаваць сабе пытанне: а ці не занадта мы строгія і бескампрамісныя ў сваёй аўтарытарнасці? Фарсіруем дысцыпліну любым коштам, не аналізуем прычыны непаслухмянасці дзяцей, якая нам здаецца. А ці не лепш паспрабаваць як мага весялей, не павышаючы голасу, не спыняць, а трансфармаваць свавольствы дзяцей, пераключаючы іх у патрэбнае рэчышча.

Так як паступленне дзіцяці ў школу з’яўляецца для яго пераломным момантам, які азначае пераход да новага вобраза жыцця: ад прывычнай гульнёвай дзейнасці да вучэбнай, я стараюся забяспечыць сваім вучням узаемасувязь гульнёвай і вучэбнай дзейнасці. Доўгі час першакласнікі не з’яўляюцца па-сапраўднаму вучнямі, яны не валодаюць прыёмамі вучэння, не спраўляюцца нават з самымі малымі цяжкасцямі. Акрамя гэтага першакласнікі вельмі адрозніваюцца па ўзроўню дашкольнай падрыхтаванасці. Пагэтаму ўзровень іх развіцця і выхавання ў многім залежаць ад умоў навучання, працы і адпачынку, у якіх аказваюцца дзеці. На сваіх вучэбных занятках прыкладваю ўсе намаганні, каб суаднесці вядомыя метады і сродкі навучання з узроставымі асаблівасцямі сваіх першакласнікаў. З упэўненасцю магу сказаць, што цвёрдая арыентацыя на гульню, як спосаб навучання і форму арганізацыі дзейнасці шасцігодак, дапамагае стварыць умовы, у якіх дзеці хутчэй засвойваюць матэрыл, у іх узнікае пазнавальная цікавасць да прадмета.

Але разам з тым, упэўніваюся, што гульня ў школе – гэта не гульня дашкольнікаў, гэта не гульні - забавы, якія ўводзяцца толькі для займальнасці і разнастайнасці заданняў. Гульні ў школе – перш за ўсё навучальныя, яны павінны прыкоўваць няўстойлівую ўвагу дзіцяці да матэрыяла вучэбнага занятку, даваць новыя веды, застаўляючы яго напружана думаць.

Да гэтых вывадаў я прыйшла не адразу, а ў працэсе некалькіх гадоў работы з шасцігодкамі. Актуальнасць паднятай праблемы выклікана патрэбай ва ўдасканаленні метадаў і форм уздзеяння на фарміраванне асобы дзяцей шасцігадовага ўзросту з мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці да прадмета.

Праблемай выкарыстання гульняў у навучанні і выхаванні малодшых школьнікаў займаліся такія педагогі- вучоныя і практыкі, як Ю. К. Бабанскі, М. А. Зайцаў, М. І. Рэрых, А. А. Агароднікаў, Л. С. Выгоцкі, Д. Б. Эльконін, А. Р. Панамарэнка, Б. П. Мікіцін і шматлікія іншыя. Яны надавалі ўздзеянню гульні на развіццё асобы шасцігодак вельмі вялікае значэнне. Так М. І. Рэрых лічыла, што выкарыстанне гульнёвай дзейнасці дапамагае сфарміраваць у кожнага вучня цікавасць да вучобы. В. А. Сухамлінскі сцвярджаў: “Гульня – гэта іскра, якая запальвае аганёк дапытлівасці і кемлівасці”. А. С. Макаранка пісаў: “У дзіцячым узросце гульня – гэта норма, і дзіця павінна заўсёды гуляць, нават калі яно занята сур’ёзнай справай” [5, с. 59]. У сваёй працы на ўроках беларускай мовы (навучанне чытанню) я выкарыстоўваю разнастайныя гульні і гульнёвыя заданні, якія дапамагаюць пашырыць веды, уменні і навыкі першакласнікаў, прадугледжаныя праграмай.

Выкарыстоўваю займальны матэрыял Н. С. Старажынскай [7], Н. І. Кавалеўскай [4], А. В. Солахава [6] і іншых аўтараў. Дадзеныя выданні дазваляюць выклікаць цікавасць да роднай мовы, развіваюць мысленне і памяць вучняў, садзейнічаюць запамінанню літар, фарміруюць у дзяцей правільнае вымаўленне гукаў.

Навучанне грамаце – гэта своеасаблівы старт у авалоданні вучнем школьных прамудрасцяў, увядзенне ў зусім новую для яго вобласць дзейнасці – у вывучэнне роднай мовы, яго багаццяў і магчымасцяў у выразе думак, пачуццяў, памкненняў. І важна, каб гэты старт быў удалым і пераможным як для кожнага асобнага вучня, так і для ўсяго класнага калектыву, у якім ён вучыцца і якому спатрэбіцца шматгадовы шлях да ведаў [2, с. 3]. Пагэтаму лічу, што так важна, каб першы настаўнік аказваў дзецям своечасовую дапамогу і адначасова змог стварыць умовы, каб шасцігодкам хацелася прыходзіць у школу. Займальнасць на ўроках навучання грамаце – гэта захопленасць мовазнаўствам. З дапамогай гульні і гульнёвага матэрыялу настаўніку значна лягчэй выклікаць і падтрымліваць непасрэдную цікавасць да прадмета і такім чынам у пэўнай меры пераадольваць эмацыянальную няўстойлівасць дзяцей, засяроджваць увагу шасцігадовых першакласнікаў на тэме, якая вывучаецца [3, с. 3-7].

На ўроках беларускай мовы (навучанне чытанню) стараюся падбіраць такія гульні, каб яны садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей правільнага вымаўлення гукаў, развіццю фанематычнага і моўнага слыху, засваенню ведаў аб слове, складзе, гуку, запамінанню літар і асэнсаванню іх суадносін з гукамі, выпрацоўцы выразнай дыкцыі.

Мэта педагагічнай дзейнасці – стварэнне на вучэбным занятку ўмоў для развіцця ўстойлівай пазнавальнай цікавасці шасцігодак праз разнастайныя гульні і гульнёвыя сітуацыі.

Задачы педагагічнай дзейнасці:



  • садзейнічаць трываламу засваенню вучнямі вучэбнага матэрыялу;

  • развіваць рухомасць і гібкасць розуму вучняў;

  • садзейнічаць практычнаму прымяненню ўменняў і навыкаў, атрыманых на вучэбным занятку;

  • спрыяць выхаванню павагі і любові да роднай мовы.

Для дасягнення пастаўленых задач трэба ўмела і правільна падбіраць гульні і гульнёвы матэрыял. Нельга перанасычаць урок элементамі займальнасці. Гэта можа прывесці да непатрэбнай забаўляльнасці і аслабіць увагу вучняў да асноўнай тэмы. Усе гульні і гульнёвыя заданні я ўмоўна падзяліла на пяць груп:

  • “На што падобная літара”;

  • “Вучымся, гуляючы”;

  • “Займальны матэрыял (скорагаворкі, загадкі, прыказкі, крыжаванкі,

рэбусы, шарады)”;

  • “Слоўнік (крылатыя словы і выразы, паходжанне слоў)”;

  • “Фізкультхвілінкі”

Упэўнена, што матэрыял, які я ўключыла ў той ці іншы раздзел, выкарыстоўваецца ўсімі настаўнікамі пачатковых класаў без выключэння. Але для таго, каб дабіцца нейкіх вынікаў, трэба сістэматычна выкарыстоўваць гульні ў адукацыйным працэсе.

Гульні і гульнёвыя заданні, якія я выкарыстоўваю на вучэбных занятках беларускай мовы (навучанне чытанню), з’яўляюцца дадатковымі заданнямі да “Буквара”, якія дапамагаюць мне пашырыць веды, уменні і навыкі маіх вучняў.

Якія гульні і гульнёвыя заданні я выкарыстоўваю на вучэбных занятках беларускай мовы (навучанне чытанню)? Каб дзеці лепш запомнілі літару, я прапаную ім пафантазіраваць, на што яна падобная (дадатак 1), выкласці яе з палачак для лічэння, вышчыпаць з паперы, выразаць з удвое складзенай паперкі, пераўтвараючы ўжо вядомыя літары (напрыклад, ж (жук) атрымліваецца з к, ф – з р, т – з г ), знайсці літару ў касе літар, а затым і сярод іншых, раскіданых ці напісаных некалькі іншым шрыфтам. Вучні дапісваюць элементы літар, якіх не хапае, гуляючы ў “Пастаў літары правільна”, “Паўлітарка”. Для лепшага запамінання літары выкарыстоўваю метад М. Мантэсоры. Кожнаму дзіцяці даю картку з наклеенай літарай, выразанай з наждачнай паперы (чырвоны – галосны гук, сіні – зычны). Дзеці водзяць па ёй пальчыкам у накірунку пісьма, тым самым запамінаюць абрысы той ці іншай літары.

Вельмі любяць мае першакласнікі слухаць казкі і прыгоды літар, складаць свае.

У працэсе гульні да дзяцей у госці прыходзяць казачныя персанажы. (Пры вывучэнні літары а – Айбаліт, б – Беласнежка, в – Вініпух, або Вясёлыя чалавечкі: Пятрушка – разумны і знаходлівы, цудоўны акцёр і весяльчак Мурзілка, які прыносіць у сваім партфелі займальны матэрыял у выглядзе рэбусаў, крыжаванак, шарад) (дадатак 2). Прыходзіць у госці да дзяцей і вясёлы аловак, які ўмее маляваць чароўныя малюнкі, якія ажываюць з дапамогай дзяцей. Акрамя таго, у яго заўсёды ёсць шмат цікавых гісторый, казак пра літары. Часам прыходзіць і Нязнайка, гарэзлівы, смешны, ён дурэе, ляніцца і не хоча займацца, робіць памылкі.

Гульня ў пачатковай школе патрабуе тонкай і дакладнай устаноўкі з боку настаўніка, асцярожных да яе адносін. Пагэтаму на сваіх занятках стараюся не так часта выкарыстоўваць казачных персанажаў, так як заўважыла, што вучні пачынаюць не верыць ні мне, ні свавольствам зафармалізаваных герояў.

Вельмі часта выкарыстоўваю на ўроках “гукавыя” гульні “Хто ўважлівы” – на выдзяленне і вызначэнне гука, “Хто болей?” – на складанне слова з вывучаным гукам, якія развіваюць фанематычны слых першакласнікаў, фарміруюць уменне свядома выконваць гукавы аналіз слоў, развіваюць памяць, увагу, назіральнасць. У гульнях тыпу “Дагавары слова” вучні не толькі цікавяцца гукавым бокам слова (пошук рытму, прыгажосці гучання), але і сур’ёзна задумваюцца над яго сэнсам, выразнасцю. У гульні “Камень – вата” дзеці стараюцца беспамылкова выконваць заданне па адрозненню цвёрдага ці мяккага зычнага (дадатак 3).

Гульні са словам, якія вельмі важныя для шасцігодак, павінны стаць, на мой погляд, часткаю прадметнага навучання, дапамагаючы выхоўваць у дзіцяці яго прыроднае моўнае чуццё, падрыхтоўваючы яго да ўспрымання складаных паэтычных формаў, якія вывучаюцца ў наступных класах.

На вучэбных занятках па беларускай мове (навучанне чытанню) выкарыстоўваю таксама рэбусы, шарады, крыжаванкі, якія прапаноўваю для разгадвання кожнаму вучню (дадатак 4). Пры вывучэнні гука абавязкова загадваю 3 – 4 загадкі, а затым, атрымаўшы адказы дзяцей, пытаюся, з якога гука пачынаюцца адгадкі. Загадкі, якія выкарыстоваю на вучэбным занятку, дапамагаюць, у сваю чаргу, актывізаваць мысленне і мову шасцігодак. Больш паспяхова рашаць задачы іх усебаковага, гарманічнага развіцця. Загадкі – гэта “сакрэт”, дзіўная гульня, спаборніцтва на кемлівасць [1, с. 24-32]. Загадкі дапамагаюць мне ўдасканальваць мову, трэніраваць увагу і памяць, развіваць дапытлівасць маіх шасцігодак. Разам спрабуем прыдумваць свае загадкі (дадатак 5).

Выкарыстанне скорагаворак дапамагае дзецям развіваць фанематычны слых і зразумець, як важна правільна вымаўляць кожны гук у слове: памылішся – атрымаецца іншае слова, будзе незразумела, аб чым гаворыцца. Пагэтаму на ўроках трэніруемся ў вымаўленні гукаў, завучваем скорагаворкі, прагаворваючы спачатку павольна і гучна, затым цішэй і хутчэй, амаль шэптам. На кожным вучэбным занятку стараемся вывучыць адну – дзве скорагаворкі. Выкарыстоўваючы на сваіх уроках скорагаворкі, чыстагаворкі, лічылкі, вясёлыя вершы, тым самым замацоўваю правільнае вымаўленне дзецьмі гукаў, адпрацоўваю дыкцыю, садзейнічаю і развіваю галасавы апарат, тэмп мовы (дадатак 6). Вельмі любяць мае вучні гульню “Конкурс чытачоў”. Дзеці вучаць на памяць тыя вершы, якія яны ўжо прачыталі і выбралі па свайму густу.

Асаблівую ўвагу на ўроках беларускай мовы (навучанне чытанню) надаю выкарыстанню крылатых слоў, выразаў і тлумачэнню паходжання слоў (дадатак 7). Упэўнена (хоць і прадбачу пярэчанні), што дзяцей трэба з ранніх пор уводзіць у дзіўны і шматкаляровы свет слоў, у розных ракурсах і аспектах знаёміць іх з тым, што складае, так сказаць, будаўнічы матэрыял нашай мовы, даваць тлумачэнне асобных слоў, выразаў. Не трэба баяцца ўжо ў першым класе расказваць аб гісторыі паходжання слоў. Усё гэта, на мой погляд, вельмі карысна для дзяцей, так як узбуджае ў іх дапытлівасць, цікавасць і любоў да мовы, развівае моўнае чуццё. Так як шасцігодкі вельмі эмацыйныя, успрыімчывыя, чулыя да слова, вобраза, ім усё цікава.

Не праводзіцца ні адзін урок без “фізкультхвілінак”. Выкарыстоўваю гігіенічныя, аздараўленчыя (ногі і рукі ў руху), гімнастыку для вачэй (сочаць за кругам, рукою і г. д.), танцавальныя пад музыку, рытмічныя (пад лічэнне), рухальна-маўленчыя (інсцэніроўкі вершаў), пераймальныя (“Падкідваем мяч і гуляем у валейбол…”, “Пыхкаем, як паравоз”) (дадатак 8).

Абагульняючы атрыманыя вынікі, яшчэ раз упэўнілася, што выкарыстанне на ўроку беларускай мовы (навучанне чытанню) гульняў і гульнёвых заданняў, дае свае станоўчыя вынікі. Усе мы, без выключэння, ведаем, якімі прыходзяць шасцігодкі ў школу. Ёсць вучні, якія баяцца выходзіць да дошкі, няўпэўненыя ў сваіх ведах, у іх няўстойлівая ўвага. Дзякуючы гульням у вучняў фарміруюцца эмацыянальны настрой і станоўчыя адносіны да вучэбнай дзейнасці, павышаецца агульная працаздольнасць. Выкарыстанне гульняў і гульнёвых заданняў дапамагло маім вучняў хутчэй запамятаць гукі і літары беларускай мовы, зразумець іх асноўнае адрозненне. Яны з лёгкасцю адрозніваюць зычныя і галосныя гукі, цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія зычныя. Вучні з вялікай ахвотай чытаюць вершы, невялікія творы. Любяць самі складаць вершы і загадкі. Пачынаючы з трэцяй чвэрці мы з першакласнікамі заводзім чытацкія дзённікі. Дзеці, прачытаўшы верш або невялікі твор, фіксіруюць ў дзённіку яго назву і аўтара. Абавязкова ў школе вусна расказваюць, пра што чыталі.

Існуе меркаванне, што ў вучняў да чацвёртага класу знікае жаданне чытаць і ўвогуле прападае цікавасць да вучобы. Але з упэўненасцю магу сказаць, што гэта не пра маіх вучняў.

Яны любяць чытаць кнігі і дзіцячыя часопісы, адкрываць для сябе таямніцы роднай мовы. А ў мяне, гледзячы на маіх вучняў, узнікае жаданне шукаць кожны раз новыя формы работы, новыя гульні, якія будуць развіваць і падтрымліваць цікавасць у маіх вучняў да ведаў.


Дадатак 1



На што падобная літара

Літара А, літара А – https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=3843589fdbd5c6c385ce19fca7e4b9c1&n=21

Алфавіта галава.

Знае Вова,

знае Света,

А падобна на ракету.


Гэта – Ж, https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=37ecba2afcdb622d0e8e98702be80319&n=21

А гэта – К,

Цэлы жук

І паўжука.



i?id=e8f28274feca8acbe997bb1aa9f651bb&n=21

Усім вядома без падказкі:

Літара Ф – як ключ ад казкі.

Ніколі яго ў нас

Не адбярэ Карабас.
Дадатак 2


Б

У

К

В

А

Р






Б

У

Р

А

Ц

І

Н

А


Б

У

К

Е

Т









Б

Е

Р

В

Я

Н

О



Крыжаванкі

Малюнкі дапамогуць упісаць у квадраты словы, якія пачынаюцца з літары б



https://im1-tub-by.yandex.net/i?id=c7045712c346ba67975c339fe691ae7c&n=21https://im1-tub-by.yandex.net/i?id=31fb106793768325d88bfecd773774a3&n=21https://im3-tub-by.yandex.net/i?id=731eac7f38c314d65d55ab85e04e2b6c&n=21
https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=4dbc30f83e566daee98e2533ec6ced24&n=21

Рэбусы

https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=f77329f377b1380da6f8cbc4af163fba&n=21https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=a68d9d47b3618042600e4666d67c5db1&n=21


(брама)
https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=0d8a66aa02d21f84f198bf3cacfd5b13&n=21


К (аса)

https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=a68d9d47b3618042600e4666d67c5db1&n=21


р м (мама)

https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=a68d9d47b3618042600e4666d67c5db1&n=21


а о (рамонак)

к

https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=b3f899fa342beaedff1fb81c819cb4a1&n=21


ш м (мары)
Дадатак 3

Гульня “Хто ўважлівы?”

  1. Знайдзіце аднолькавы гук у словах: Ліса, аса, сом, сарока.

  2. Адгадай імя дзяўчынкі, выкарыстоўваючы першыя гукі слоў: мама, азбука,

школа, акуляры.

  1. Знайдзіце аднолькавы гук у словах: бульба, рабіна, табурэтка, фарбы,

абрыкос, барсук.

https://im3-tub-by.yandex.net/i?id=0a07817e905c2bd85d7bca3ee4d1ab3d&n=21


https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=b2adbd88cecb05dc5f10c3d78a05cf01&n=21


https://im1-tub-by.yandex.net/i?id=3daea33805ddd1142a76d417461a4349&n=21


https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=fa4f3e59b3acfa47960b8bcc18dac36e&n=21


https://im3-tub-by.yandex.net/i?id=e75d6f72f0b9759ed69913f68c999974&n=21


https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=b6c381b6fdd53f32e7885c45c599b6e1&n=21


Гульня “Камень – вата”

Клас дзеліцца на дзве каманды, называю слова з цвёрдым гукам [в] (устае каманда “камня”), з мяккім [в’] (устае каманда “ваты”). (Вожык, вяроўка,

вужака, варона, відэлец, вада.)
Гульня “Дагавары слова”


Каб вы зналі, як я рад:

Мне купілі … (самакат).

Тут лапоча. Там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая … (сарока).

Цёплым сонейкам сагрэта

Прыйшло радаснае … (лета).

Зімой даліны і сцяжынкі

Пакрылі белыя … (сняжынкі).



Дадатак 4

Беларуская мова (навучанне чытанню)

Тэма: Гукі [б], [б’] і літара, якая іх абазначае.

Задачы:

  • стварыць умовы для азнаямлення вучняў з літарамі Б, б, якія

абазначаюць зычныя гукі [б], [б’], з іх алфавітнай назвай;

  • выпрацоўваць уменні выдзяляць гукі [б], [б’] у словах, чытаць

словы з літарамі Б,б;

  • спрыяць пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў;

  • выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: падручнік “Буквар”, прадметныя малюнкі, магнітафон, аўдыязапіс беларускага народнага танца “Бульба”, рэбусы, крыжаванкі, трэнажор для вачэй

Ход вучэбнага занятку

I. Арганізацыйны момант

Адпачынак наш канчаецца,

Праца пачынаецца.

Старанна будзем працаваць,

Каб нешта новае пазнаць.

II. Актуалізацыя ведаў


  • А зараз паслухайце загадку, а затым знайдзіце ў буквары малюнак

адгадку.

Ён жыве на даху дома –

Даўганогі, даўганосы,

З доўгай шыяй, безгалосы. (Бусел.)



  • Які першы гук у слове “бусел”? (гук [б].)

  • Паслухайце яшчэ адну загадку, а ў буквары знайдзіце малюнак-адгадку.

Стаяць у полі сятрыцы,

Сукенкі бялёныя,

Шапачкі зялёныя. (Бярозы.)


  • Які першы гук у слове “бяроза”? Гук [б’].

  • Параўнайце гукі, з якіх пачынаюцца словы “бусел” і “бяроза”, і

сфармуліруйце тэму вучэбнага занятку.

Дзеці вызначаюць, што слова “бусел” пачынаецца з гука [б], а слова “бяроза” з гука [б’]. Робяць вывад, што тэма вучэбнага занятку – “Гукі [б], [б’] і літара, якая іх абазначае”.



III. Фарміраванне новых ведаў

  • Калі вы ўпішаце ў клеткі назвы намаляваных прадметаў, то даведаецеся,

што знаходзіцца ў кошыку ў дзяўчынкі.(Бульба.)

1http://im0-tub-by.yandex.net/i?id=700f376828c94ac9137e25da14ca707d&n=24

2.https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=34ed529b708ad9be38c8beae0b79924d&n=21

3.https://im3-tub-by.yandex.net/i?id=be94209662bdc24b53476b4d99a6cde9&n=21

4.глава гвардейского района в.соломатин съел живого петуха! . новости гвардейска - гвардейская правда

5.https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=de761b8933250a4a8cd2f971ecd0ff75&n=21

6.top топиков / рейтинг / blogberg.ru


















1б

а

н

а

н



















2к

у

р

а

н

я






















3л

і

с

а










4п

е

в

е

н

ь































5 а

б

а

р

а

н

а

к













6ш

а

р


















каталог белорусский национальный костюм от магазина одежда+

https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=bb9b288cb151d141ccac5deabd5c333b&n=21


  • Вымавіце першы гук слова “бульба”, падрабязна ахарактарызуйце яго.

(Пры вымаўленні гука [б] паветра сустракае перашкоду – значыць, ён зычны. Пры вымаўленні гука [б] чуецца голас і шум – значыць, ён звонкі. Гук [б] вымаўляецца цвёрда – значыць, ён цвёрды).

  • Ахарактарызуйце коратка гук [б]. (Гук [б] зычны, звонкі, цвёрды.)

Разгледзьце малюнкі на дошцы. Складзіце ў слова першыя літары назваў

адлюстраваных прадметаў і вы даведаецеся, хто любіць бульбу. (Беларус.)



https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=b937fde695d7502e7431437e2cb6be84&n=21http://im0-tub-by.yandex.net/i?id=82f9acba637afce775a43cc451890b6f&n=24http://im0-tub-by.yandex.net/i?id=569b5bb58dff97160a6191778f19bb13&n=24https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=e1ce576e768688dc270fc0e9498a2b51&n=21http://im0-tub-by.yandex.net/i?id=3f7e6557f35cb72db3c22d90ffc6c7c1&n=24https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=e23984876d1f04eb700e9881555b62f2&n=21https://im3-tub-by.yandex.net/i?id=be94209662bdc24b53476b4d99a6cde9&n=21


  • Каго мы называем беларусамі?

  • Вымавіце слова “беларус”, выдзяляючы ў ім першы гук.

  • Назавіце яго. (Гук [б’]). Падрабязна ахарактарызуйце гук [б’].

  • Коратка ахарактарызуйце гук [б’].

  • З якімі гукамі толькі што пазнаёміліся?

Фізкультхвілінка:

Дзеці выконваюць танец “ Бульба”



  • Скажыце, а на што падобная літара “Б”? (На бочачку з кранам, на

барабан з барабаннымі палачкамі, чалавека, які стаіць з працягнутай рукою, сагнуўшы абаранкам ногу).

  • Паспрабуйце паказаць літару Б. (Дзеці ўстаюць, працягваюць левую руку,

а левую ногу ставяць на мяч.)

IV. Прымяненне новых ведаў у практычнай дзейнасці

  • Прачытайце склады, запісаныя на дошцы, у прамым і адваротным

парадку: БА, БЯ, БУ, БІ.

  • Прачытайце склады аб’яднаўшы іх у групы.

  • Якія групы атрымаліся? (1-я група: склады БА, БУ - у іх літара Б

абазначае цвёрды гук [б]. 2-я група: склады БЯ, БІ – у іх літара Б абазначае мяккі гук [б’].

Фанетычная зарадка

  • Як бляе баран? (Бэ-э…)

  • Паспрабуйце разгадаць у буквары рэбус. (с. 38)

  • Якое слова атрымалася? (Абаранак.)

  • Што такое абаранак? (Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам.) Прачытайце словы побач з рэбусам. Якая аднолькавая частка ёсць у кожным слове? (Рана.)

  • Якая аднолькавая частка ёсць у другім і трэцім словах? (Ранак.)

  • Прачытайце тую частку, якой адрозніваюцца другое і трэцяе словы?

(аба). Прачытайце самае доўгае слова. (Абаранак.)

  • Прачытайце самае кароткае слова. (Рана.)

Фізкультхвілінка для вачэй

  • Прачытайце загаловак да тэксту на с. 38.

  • Чаму ў ім два словы запісаны з вялікай літары? (Бас – клічка сабакі, Дан

імя хлопчыка.)

Чытанне тэксту ланцужком.

Пытанні на ўзнаўленне тэксту: што было ў Дана? (Банан і абаранак.)


  • Што даў Дан Басу? (Абаранак.)

  • Ці ўзрадаваўся Бас? Зачытайце. (Рад Бас.)

  • Што ў Баса? (У Баса абаранак.)

  • Што ў Дана? (У Дана банан.)

  • А зараз я прапаную разгадаць наступны рэбус:

https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=f77329f377b1380da6f8cbc4af163fba&n=21https://im2-tub-by.yandex.net/i?id=a68d9d47b3618042600e4666d67c5db1&n=21


  • Якое слова атрымалася? (Брама.)

  • А як на рускай мове будзе слова брама? (Ворота.)

  • Які першы гук у слове брама? (Гук [б]).

  • Коратка ахарактарызуйце гук [б].

Займальныя мадэлі.

  • Прыдумайце як мага болей слоў па дадзеных мадэлях:

1. Б □ □. 2. Б □ □ □ □. 3. Б □ б. 4. Б □ б □ □.

(Адказ: бак, бок, боб; булка, банан; боб; бабры.)



Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

  • З якімі гукамі і якой літарай мы пазнаёміліся сёння на ўроку?

  • Дайце кароткую характарыстыку гукам [б] і [б’].

  • Ці задаволеныя вы сваёю працаю на ўроку?

  • Калі “так”, кіўніце галавою.

  • Калі “не ўпэўненыя”, пацісніце плячыма.

  • Калі “не”, заплюшчыце вочы.

Дадатак 5

Загадкі


Мае звонкі галасок,

Усіх склікае на ўрок. (Званок.)


Ярка свеціць, ззяе

І цяпло нам пасылае. (Сонца.)


Пушысценькі, любіць малако.

Здагадаўся хто? (Коцік.)




Дадатак 6

Чыстагаворкі



Са-са-са – выпала раса,

су-су-су – я букет нясу,

сы-сы-сы – не баюся асы,

сі-сі-сі – у рацэ карасі,

ас-ас-ас – пойдзем усе да нас,

ос-ос-ос – я ўжо падрос,

усь-усь-усь – братам ганарусь,

ысь-ысь-ысь – у засадзе рысь.

Мо-мо-мо – з’елі многа эскімо.

Ма-ма-ма – скора зіма.

Мы-мы-мы – дачакаліся зімы.
Жо-жо-жо – мы школьнікі ўжо.

Жа-жа-жа – убачылі стрыжа.

Жу-жу-жу – я шапачку вяжу.


Скорагаворкі


Галубыя галубы гулялі ў галубятні.

Дудар дудару дарма грае.

Лена шукала булаўку,


А булаўка ўпала пад лаўку.
Дадатак 7

Панядзелак – дзень тыдня паміж нядзеляй і аўторкам. Слова «панядзелак» у беларускай мове ўтварылася ад выразу «пасля нядзелі».

Круціцца як вавёрка ў коле – быць вельмі занятым.

Мазоліць вочы – надакучаць.

Душа ў душу – у поўнай згодзе.

З усіх ног – вельмі хутка бегчы.

Дадатак 8

Беларуская мова (навучанне чытанню)

Тэма: Твая мова

Задачы:

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця аб роднай мове;

  • удасканальваць мову вучняў;

  • прывіваць любоў да беларускай мовы.

Абсталяванне: падручнік “Буквар”, мяч, карткі, трэнажор для вачэй
Ход вучэбнага занятку


  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою

Метад “Вітанне”

  • Добры дзень!

  • Я вітаю тых, хто прыйшоў на вучэбны занятак са светлымі думкамі і

добрым настроем.

  • Я вітаю тых, хто ўпэўнена крочыць па дарозе ведаў.

  • Я вітаю тых, хто любіць родную беларускую мову.

  1. Паўтарэнне

На дошцы ўрассыпную прымацаваны літары: н, і, м, к. с

  • Складзіце з гэтых літар слова. (Мінск.)

  • Раскажыце, што вы ведаеце пра гэты горад.

Чытанне тэксту ланцужком.

Дзеці разглядваюць у буквары (с.130) будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.



  • Што новага вы даведаліся на мінулым уроку аб Нацыянальнай бібліятэцы

Беларусі?

  1. Новы матэрыял

Чытанне настаўнікам верша А. Балуценкі.

Вы паслухайце, мова якая!

Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькi на ёй гаварыць.

Работа над зместам верша:



  • Да чаго заклікае нас аўтар? (Паслухаць, якая наша мова.)

  • З чым параўноўвае пісьменнік мову? (З рэчачкай, са скрыпкай.)

  • Як вы разумееце выраз “ціха журчыць”? Замяніце яго словам блізкім па

значэнню. (Ціха гучыць.)

Фізкультхвілінка

Раніцай прачнуўся матылёк,

Усміхнуўся сонейку здалёк.

Раз – расою ён памыўся,

Два – прыгожа пакружыўся,

Тры – схіліўся і прысеў,

На чатыры – паляцеў.


  • Прачытайце ў буквары (с.131) тэкст “Твая мова”

  • Чаму ён мае такі загаловак? (У кожнага народа свая мова.)

  • Прачытайце на дошцы назвы народаў, якія жывуць на вялікай планеце

Зямля.

ПАЛЯКІ РУСКІЯ АНГЛІЧАНЕ

УКРАІНЦЫ НЕМЦЫ ФРАНЦУЗЫ

ГРЭКІ ІСПАНЦЫ



  • А як называюць жыхароў Беларусі? (Беларусы.)Прапаную пагуляць вам у

гульню “Лаві слоўца”. Я вам кажу назву народа, а вы мне мову, на якой размаўляе гэты народ.

Палякі – … (па- польску)

Немцы - … (па-нямецку)

Англічане - … (па-англійску)

Французы - … (па-французску)

Рускія - … (па-руску)

Беларусы - … (па-беларуску)


  • Што дапамагае чалавеку размаўляць, звяртацца да людзей, абменьвацца

з імі думкамі? (Мова.)

  • З дапамогай чаго мы выражаем думкі? (З дапамогай слоў.)

  • Растлумачце значэнне прыказкі: Ласкавае слова – што дзень ясны.

( Ласкавае слова ўсім прыемнае.)

“Калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” –

Ветлівыя словы

Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі

Трэба даражыць,

З ветлівымі словамі

Лёгка жыць.



  • З якімі словамі лёгка жыць? (З ветлівымі словамі.)

  • Якія ветлівыя словы мы чуем ад людзей? (“Калі ласка”, “дзякуй”, “добры

дзень”.)

  • Якія яшчэ ветлівыя словы вы ведаеце?

  • Які настрой ствараюць ветлівыя словы?

Праводзіцца гульня “Ты – мне, я – табе”: настаўнік кідае мяч аднаму з вучняў, той называе якое-небудзь ветлівае слова (дзякуй, вялікі дзякуй, добры дзень, прабачце і г. д.) і вяртае мяч настаўніку.

  1. Абагульненне

  • Прачытайце ў буквары абзацы тэксту, якія змешчаныя пад малюнкам.

Адшукайце клічны сказ. Да чаго ён заклікае? (Дык давай гаварыць па-беларуску!) Давайце прачытаем яго з адпаведнай інтанацыяй.

Чытанне вучнямі верша“Прыйдзе час” па слупку.

1-шы вучань.

На Беларусi ўсё па-руску,

З кiм размаўляць мне не прыйшлось,

Не ведаюць па-беларуску,

Не бачаць мовы прыгажосць.

2-гі вучань:

Усе: дарослыя i дзецi

Не хочуць кнiгу ў рукi браць,

А мова – лепшая у свеце,

Як песнi, словы ў ёй гучаць.

3-ці вучань.

Шкада. На сэрцы – нiбы рана,

Душа ахутана тугой,

Гаворым рускаю пагана,

Ды не жадаем на сваёй.

4-ты вучань.

Час прыйдзе – больш ужо не будзе

Для мовы здзекаў i нягод,

I загаворыць, як ўсе людзi,

На роднай мове мой народ.



  1. Вынік. Рэфлексія

  • Спадзяюся, што ўрок быў для вас цікавым і пазнавальным. Давайце

ўспомнім, аб чым мы з вамі гаварылі.

Закончыце выраз:

Я магу пахваліць сябе за …

Я не вельмі задаволены сабой, так як …



Я хачу сказаць “дзякуй” свайму таварышу за …

Спіс выкарыстаных крыніц


  1. Арціменя А. І. Беларускае слова: Заняткі па інтарэсах у першым класе / А. І. Арціменя. – Мазыр: РВФ “Белы вецер”, 1997. – 36 с.

  2. Верашчака Г. І., Федаровіч Г. М. Развіццё маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метад. распрац. да “Буквара” А. Клышкі / Г. І. Верашчака, Г. М. Федаровіч. – Мн.: Выд-ва “Пачатковая школа”, 2005. – 297 с.

  3. Волина В. В. Занимательное азбуковедение / В. В. Волина. – М.., 1991. – 368 с.

  4. Кавалеўская Н. І. Займальны матэрыял па навучанню грамаце ў 1 класе / Н. І. Кавалеўская. – Мн.: ТАА “Авітон” , 1993. – 114 с.

  5. Макаренко А.С. Сочинения: В 8-ми т.т. - Т. 3. / А.С. Макаренко. - М.: Наука и техника, 1984. - 595 с.

  6. Солахаў А. В. Падарожжа ад А да Я / А. В. Солахаў. – Мн., 2012. – 284 с.

  7. Старажынская Н. С. Займальны матэрыял па грамаце / Н. С. Старажынская. – Мн., 1989. – 79 с.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка