Арганізацыйны момант




Дата канвертавання25.02.2017
Памер85.95 Kb.

  1. Арганізацыйны момант

- Вы разумныя і кемлівыя. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, адзін аднаму дапамагаць. Вазьміцеся за ручкі, адчуйце цяпло адзін аднаго, усміхніцеся, павярніцеся да нашых гасцей. Сядайце.

- Дзеці, якім вы хацелі б бачыць наш урок? (Цікавым, павучальным).

- Я ўпэўнена, што гэта ў нас атрымаецца.

2. Фарміраванне новых ведаў

Маўленчая размінка.

— Прачытайце і асэнсуйце словы Станіслава Шушкевіча, якія вы бачыце на экране.



Падыдзі, супыніся, паслухай!

Шапку скінь, нахіліся з паклонам.

Голас слухайце тых, пакаленні,

Хто не здаўся, не стаў на калені.

— Якія словы часта сустракаюцца ў гэтых вершаваных радках? (Назвы дзеянняў.)

Як вы думаеце, з якой інтанацыяй іх трэба чытаць? (Гэта просьба, запрашэнне, нават загад.)

— Да каго звяртаецца паэт? (Да людзей, якія жывуць зараз, у наш час).)

— Куды ён заклікае падысці, супыніцца? (Да помнікаў, брацкіх магіл, дзе пахаваны загінуўшыя ў час вайны.)

— Як вы разумееце сэнс апошніх двух радкоў? Як можна пачуць голас тых, хто не вярнуўся з вайны? (Уявіць подзвіг тых людзей, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам, іх зварот да нас, жывых.)




3. Актуалізацыя папярэдніх ведаў

Гутарка.

На фоне аўдыёзапісу “Спевы птушак” гучыць слова настаўніка.

— Прыгожая пара года — вясна. Гэта час, калі прачынаецца і абнаўляецца прырода, квітнее зямля. Вясна прыносіць радасць і чалавеку. Вясной так хочацца жыць, ствараць, дарыць людзям шчасце.

Такой жа цудоўнай і квітнеючай была вясна 1943 года. Але замест радасці і надзеі яна прынесла людзям боль. Якая трагедыя здарылася той вясной? Паслухайце аўдыёзапіс і паспрабуйце адказаць на гэта пытанне.

Гучыць аўдыёзапіс“Хатынь”.

— Чаму мы слухалі менавіта гэту музыку? Чым вядомая вёска Хатынь у свеце?



1 вучань:

Дзе ж вёска?

Толькі папялішча…

Жалобны вецер

Стогне – свішча.

2 вучань:

Як боль несціханы,

Як жудасны напамін

Мемарыял у Хатыні.

Праз кожныя 5 хвілін

Б’юць 26 званоў,

Стогнуць 26 каміноў-

26 спаленых у Хатыні хацін.

Б’юць званы, будзячы забыццё,

Бо 2 міліёны беларусаў

Аддалі жыццё.

Б’юць званы…

Далёка ў свеце чуваць званы.

3 вучань:

НАД СПАЛЕНАЙ ВЁСКАЙ,

Адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюццап рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,

Што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба,

Палае – зялёны і сіні.


Настаўнік: 22 сакавіка 1943 года ў гэтай невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу — 149 яе жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, былі жывымі спалены фашысцкімі карнікамі.

Так Хатынь папоўніла жалобны спіс соцень беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай вёсцы, наканавана было стаць помнікам смутку і ў той жа час бязмежнай мужнасці беларускага народа, які, нягледзячы ні на што, змог выстаяць у вайне, перамагчы ворага і пабудаваць сваю незалежную дзяржаву.



  • Якія пачуцці выклікаў у вас першы аўдыёзапіс? (Радасць, весялосць, натхнёнасць.)

  • Якія пачуцці выклікаў у вас другі аўдыёзапіс? (Сум, боль, гора, жалобу, трывогу.)

  • Дык якая тэма наша ўроку будзе?

  • Дзеці , а хто з вас быў у Хатыні?

  • Азараз мы з вамі зробім завочнае падарожжа у Хатынь.

  • Прагляд відэафільма”Хатынь”

  • У якую вёску мы рабілі падарожжа?

Сёння мы звамі пазнаёмімся з урыўкам аповесці А. Кобец-Філімонава”Жаваранкі над Хатынню”.

Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава нарадзілася 13 кастрычніка 1932 г. у Круглым у сям’і пісьменніка

Друкавацца пачала з 1959 г. Вельмі многа піша для дзяцей. Творы пісьменніцы ўключаны ў зборнікі “Кніжка-малышка”, “Вяснянка”, “Верасок”, “Сказки белорусских писателей”, “Песенки-чудесенки”, аўтарскі зборнік В. Сярых “Певунок”. Творы перакладаліся на замежныя мовы.


  • Чаму беларускія пісьменнікі звязваюць трагедыю Хатыні з вобразам птушак?

  • Жаваранак любімая народам птушка. У мірны час у вёсцы Хатынь часта гучала песня гэтай птушкі. Зараз я вам нагадаю словы вядомага беларускага пісьменніка — Якуба Коласа. (З трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”).

Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу. Снуючы высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. І ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна-своеасабліва ў песні ляснога жаваранка, што яна даходзіла да самых глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы.

Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая чоткая, такая выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент.

— Якія пачуцці узніклі ў вас падчас чытання?



  • Чытанне апавядання настаўнікам.

  • Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Якія пачуцці узніклі ў вас падчас чытання? Выберыце адказ з прапанаваных слоў: адчай, радасць, боль, жалоба, весялосць, смутак, шчасце, трывога, туга, бесклапотнасць, віна.

  • Самастойнае чытанне тэксту вучнямі з заданнем.

— Пры чытанні апавядання адзначце алоўкам незразумелыя словы.

  • Чытанне твора вучнямі ўголас “ланцужком” з мэтай падрыхтоўкі да аналізу ( 4 вучні).

4. Аналіз твора.

Растлумачце, калі ласка, сэнс першага сказа.

— Замяніце выраз “хто б ты ні быў” іншымі словамі, якія ўдакладняюць, хто прыходзіць у Хатынь.

— Чаму аўтар запрашае кожнага абавязкова прысесці? (Гэта дасць чалавеку магчымасць спыніцца, падумаць пра тых, хто загінуў у Хатыні).

— Прачытайце другі сказ. З якой мэтай чалавеку прапануецца паглядзець на неба? (Неба быццам выступае маўклівым сведкам трагедыі.)

— Чаму, на вашу думку, аўтар сцвярджае, што хатынскія жаваранкі спяваюць не так, як іншыя? (Магчыма, таму што жаваранкі ў песнях перадаюць тое, пра што ім расказвае неба Хатыні.)



-— Знайдзіце ў тэксце сказ, у якім ужываецца выраз “сэрцам пачуеш песню”. Як можна пачуць сэрцам? (Пачуць сэрцам — значыць зразумець сэнс песні жаваранкаў, мову прыроды, уявіць і ўспрыняць гора людзей, якія загінулі.)

— Што яшчэ акрамя неба з’яўляецца сведкам трагедыі? (Лес, каміны.)

— Як жаваранкі папярэджваюць нас аб неабходнасці берагчы мір? Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.

5. Работа ў групах

— А зараз разгледзьце на старонцы 82 малюнак да тэксту. Паспрабуйце адказаць на наступныя пытанні:



1 група: Пра што спяваюць хатынскія жаваранкі?

2 група: Якімі б словамі з тэксту мы падпісалі малюнак?

- Праверка.

6. Абагульненне ведаў па творы

— Як вы разумееце змест сказа “Каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала”?

— Замяніце словазлучэнне “віхуры пажараў” сінонімамі.

— Чаму дадзены выраз суадносіцца са словам “вайна”?

— Які сэнс укладваецца ў слова “жыццё”? (Гэта жыццё і чалавека любога ўзросту, і жывой прыроды, і зямлі наогул.)

— Сфармулюйце галоўную думку тэксту. (Давайце берагчы мір, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў не ўмірала жыццё.)

— Падрыхтуемся да выразнага чытання ў выглядзе эстафеты.

7. Дадатковы матэр’ял

На беларускай зямлі было многа Хатыняў. Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны. За тры гады акупацыі сотні падобных трагедый здарылася на беларускай зямлі. 186 беларускіх вёсак былі спалены гітлераўцамі разам з жыхарамі. 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак зруйнавалі фашысты ў Беларусі. Загінуў кожны 4 беларус.

Ельшчына таксама перажыла шмат гора. З 12 – 19 ліпеня 1942 года немцы спалілі 12 вёсак. Пры гэтым яны спалілі і пакаралі 916 чалавек.

Вось аб чым даведаліся вучні нашага класа, пры рабоцу над практам “Дзеці вайны”.


1 вучань: 17 чэрвеня 1942 года немцы спалілі вёску Копанка. 200 яе жыхароў сагналі ў калгаснае гумно і падпалілі яго з усіх бакоў. Толькі 30 чалавекам удалося выратавацца, астатнія загінулі ў полымі.
2 вучань:У вёсцы Засінцы зажыва спалілі 60 чалавек.

А 18 ліпеня 1942 года атрад карнікаў акружыў вёскі Забалацце, Новае Высокае, Вярхі, яны падпалілі хаты і адкрылі агонь па жыхарах вёскі. У гэты дзень загінулі 493 чалавекі.


3 вучань:У час адной з карнікавых экспедыцый былі поўнасцю знішчаны вёскі:

Забалацце, Новае Высокае, Вярхі,Будкі, Мікалаеўка, Зашыр’е, Кочышча, Лукаўцы, Чэрцянь- у якіх загінулі каля тысяцы чалавек.



V. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне і каменціраванне адзнак

— З якім творам мы пазнаёміліся?

— Хто яго аўтар?

— Якая галоўная думка твора?



VI. Дамашняе заданне

VII. Рэфлексія

  • Давайце памянем усіх загінуўшых у час ВАв хвіліна маўчання.

Настаўнік запальвае свечку- праводзіцца хвіліна маўчання.

  • Калі б 1 хвіліну маўчання кожнаму загінуўшаму, то маўчаць трэба было б 4 гады.





Неабходна суаднесці часткі прымавак і растлумачыці сэнс адной з іх.

  1. Мір будуе…. А) Радзіма а табой.

  2. Смела ідзі ў бой… Б) хто за Радзіму гарой.

  3. Той перамагае… В) а вайна разбурае.

  4. Той герой… Г) хто ў бядзе са сваёй зямлі не ўцякае.

Адказы: 1-в, 2- а, 3- г, 4 – б.


Алена Рыгораўна Кобец-Філімонава нарадзілася 13 кастрычніка 1932 г. у Круглым у сям’і пісьменніка

1 вучань:

Дзе ж вёска?

Толькі папялішча…

Жалобны вецер

Стогне – свішча.
2 вучань:

Як боль несціханы,

Як жудасны напамін

Мемарыял у Хатыні.

Праз кожныя 5 хвілін

Б’юць 26 званоў,

Стогнуць 26 каміноў-

26 спаленых у Хатыні хацін.

Б’юць званы, будзячы забыццё,

Бо 2 міліёны беларусаў

Аддалі жыццё.

Б’юць званы…

Далёка ў свеце чуваць званы.
3 вучань:

НАД СПАЛЕНАЙ ВЁСКАЙ,

Адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюццап рэхам вайны незабытым.

Хай Вечны агонь,

Што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба,

Палае – зялёны і сіні.


1 вучань: 17 чэрвеня 1942 года немцы спалілі вёску Копанка. 200 яе жыхароў сагналі ў калгаснае гумно і падпалілі яго з усіх бакоў. Толькі 30 чалавекам удалося выратавацца, астатнія загінулі ў полымі.
2 вучань:У вёсцы Засінцы зажыва спалілі 60 чалавек.

А 18 ліпеня 1942 года атрад карнікаў акружыў вёскі Забалацце, Новае Высокае, Вярхі, яны падпалілі хаты і адкрылі агонь па жыхарах вёскі. У гэты дзень загінулі 493 чалавекі.


3 вучань:У час адной з карнікавых экспедыцый былі поўнасцю знішчаны вёскі:

Забалацце, Новае Высокае, Вярхі,Будкі, Мікалаеўка, Зашыр’е, Кочышча, Лукаўцы, Чэрцянь- у якіх загінулі каля тысяцы чалавек.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка