Арганізацыя аб’яднаных нацый




Дата канвертавання21.02.2017
Памер492.3 Kb.

АРГАНІЗАЦЫЯ

АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ


E






Эканамічны і Сацыяльны Савет


Distr.

GENERAL


CEP/AC.13/2005/3/Rev. 1 23 March 2005


ENGLISH/ FRENCH/ RUSSIAN


ЕЎРАПЕЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ КАМІСІЯ

КАМІТЭТ ПА ЭКАЛАГІЧНАЙ ПАЛІТЫЦЫ

Нарада высокага ўзроўню прадстаўнікоў міністэрстваў аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі (Вільнюс, 17-18 сакавіка 2005 года)

(Пункты 5 і 6 павесткі дня)

СТРАТЭГІЯ ЕЭК ААН ДЛЯ АДУКАЦЫІ Ў ІНТАРЭСАХ УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ

прынята на нарадзе высокага ўзроўню




Бачанне праблемы

Наша бачанне на перспектыву - гэта бачанне рэгіёна, прыхільнага адзіным каштоўнасцям салідарнасці, роўнасці і ўзўаемапавагі паміж людзьмі, краінамі і пакаленнямі. Для такога рэгіёна характэрна ўстойлівае развіццё, уключаючы забеспячэнне эканамічнай жыццяздольнасці, справядлівасці, сацыяльнай згуртаванасці, аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага кіравання прыроднымі рэсурсамі для таго, каб задавальняць патрэбы цяперашняга пакалення, не наносячы пры гэтым шкоду магчымасцям будучых пакаленняў задавальняць свае патрэбы1.




Гл. таксама Міжнародная камісія па навакольным асяроддзі і развіцці "Наша агульная будучыня", 1987 год.

CEP/AC.13/2005/3/Rev. 1

Page 2


Адукацыя не толькі з’яўляецца адным з правоў чалавека2, але выступае і адной з перадумоў для дасягнення ўстойлівага развіцця і важнейшим інструментам эфектыўнага кіравання, абгрунтаванага прыняцця рашэнняў і развіцця дэмакратыі. Такім чынам, адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця можа садзейнічаць увасабленню нашага бачання ў рэальнасць. Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця развівае і ўмацоўвае патэнцыял асоб, асобных групп, супольнасцей, арганізацый і краін, які дазваляе мець уласныя меркаванні і рабіць выбар у інтарэсах устойлівага развіцця. Яна можа спрыяць змяненням у поглядах людзей, даючы ім магчымасць рабіць наш свет больш бяспечным, больш здаровым і больш квітнеючым, тым самым паляпшаючы якасць жыцця. Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця можа забяспечыць крытычнае мысленне і спрыяць павышэнню інфармаванасці, а таксама пашырэнню магчымасцей, што дазволіць распрацоўваць новыя падыходы і канцэпцыі і развіваць новыя метады і сродкі іх ажыццяўлення.


Уводзіны


  1. Мандат на падрыхтоўку Стратэгіі вызначаны ў заяве міністраў навакольнага асяроддзя рэгіёна ЕЭК ААН, зробленай на іх пятай Канферэнцыі "Навакольнае асяроддзе для Еўропы" (Кіеў, май 2003 года). У Стратэгіі ўвасоблены вопыт, назапашаны як у самім рэгіёне, так і ў свеце. Яна таксама з’яўляецца ўкладам у падрыхтаваныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКО) асноўныя палажэнні праекта плана ажыццяўлення Дзесяцігоддзя адукацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у інтарэсах устойлівага развіцця, цалкам адпавядае ім і заклікана стаць асновай для правядзення Дзесяцігоддзя на рэгіянальным узроўні і ажыццяўлення рашэняў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці.

  2. Стратэгія была распрацавана на аснове працэсу партнёрства, у якім прынялі ўдзел урады, адукацыйныя ўстановы, НУА і іншыя зацікаўленыя ўдзельнікі рэгіёна ЕЭК ААН, а таксама міжнародныя арганізацыі.

  3. Гэта стратэгія павінна садзейнічаць пераходу да адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) і заахвочваць гэты працэс у рэгіёне ЕЭК АКАН, тым самым уносячы ўклад у практычную рэалізацыю нашаго адзінага бачання.

  4. У рэгіён ЕЭК ААН уваходзяць краіны з багатай культурнай разнастайнасцю і ронымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі ўмовымі. Перспектывы


Гл. таксама Заява аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця; пятая Канферэнцыя міністраў "Навакольнае асяроддзе для Еўропы", Кіеў, 2003 год.

CEP/AC.13/2005/3/Rev. 1

Page 3

ўстойлівага развіцця ў значнай ступені залежаць ад змен ладу жыцця і структуры ўжывання і вытворчасці, і ў той жа час яны звязаны з павагай да патрэб краін, для якіх важнай задачай застаецца скарачэнне маштабаў беднасці.


  1. Для ажыццяўлення Стратэгіі ў регіёне існуюць не толькі ўсе перадумовы, але і неабходнасць у яе рэалізацыі. У многіх краінах рэгіёна сфарміраваны адукацыйныя сістэмы, дзе заняты прафесійныя педагогі, забяспечана атрыманне пачатковай адукацыі і захоўваецца прынцып роўнасці на атрыманне адукацыі для ўсіх, дасягнуты высокі ўзровень пісьменнасці, створаны навуковы патэнцыял і прадугледжаны ўдзел грамадзянскай супольнасці. Аднак патрэбна вырашыць новыя задачы з мэтай эфектыўнага ажыццяўлення прынцыпаў АУР. Неабходна павысіць узровень сістэм адукацыі для таго, каб імі ўлічваўся міждысцыплінарны характар АУР, пашырыць далучэнне грамадзянскай супольнасці і мабілізаваць адэкватную інстытуцыянальную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку.

  1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

  1. Мэта гэтай Стратэгіі складаецца з заахвочвання дзяржаў - членаў ЕЭК ААН да развіцця і ўключэнню АУР у свае сістэмы фармальнай адукацыі ў рамках усіх адпаведных вучэбных дысцыплін, а таксама ў нефармальную адукацыю і асвету. Такі падыход забяспечыць людзей ведамі і спецыяльнымі навыкамі ў сферы ўстойлівага развіцця, павысіць іх кампетэнтнасць і ўпэўненасць у сабе, а таксама пашырыць іх магчымасці весці здаровы і плённы лад жыцця ў гармоніі з прыродай3 і клапаціцца пра сацыяльныя каштоўнасці, раўнапраўі палоў і культурнай мнагастайнасці.

  2. Задачамі гэтай Стратэгіі, якая ўнясе ўклад у ажыццяўленні гэтай мэты, з’яўляюцца:

а) забеспячэнне таго, кабы механізм палітыкі, нарматыўна-прававая база і арганізацыйныя асновы служылі апорай для АУР;


У Рыа-дэ-Жанейрскай дэкларацыі па навакольным асяроддзі і развіцці заяўляецца, што клопат пра людзей займае цэнтральнае месца ў намаганнях па забеспячэнні ўстойлівага развіцця і што яны маюць права на здоровае і плённае жыццё ў гармоніі з прыродай (гл. таксама План выканання рашэнняў, Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці, ААН, 2002 год).

СЕР/АС.13/2005/3/Rev. 1

Page 4


  1. садзейнічанне ўстойліваму развіццю праз пасрэдніцтва фармальнага і нефармальнага навучання і асветы;

  2. асваенне педагогамі ведаў, якія дазваляюць уключаць пытанні ўстойлівага развіцця ў выкладаемыя імі прадметы;

  3. забеспячэнне даступнасці вучэбных сродкаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па АУР;

  4. садзейнічанне навуковым даследаванням у галіне АУР і развіццю АУР;

  5. замацаванне супрацоўніцтва ў галіне АУР на ўсіх узроўнях у межах рэгіёна ЕЭК ААН.

  1. АХОП

  1. Стратэгія будзе прынята зацікаўленымі дзяржавамі - членамі ЕЭК ААН. Дзяржавы за межамі рэгіёна таксама заклікаюцца да прытрымлівання ёй.

  2. Стратегія адрасавана урадам; у ёй змяшчаецца абгрунтаванне і рэкамендацыі, якія адносяцца да распрацоўкі палітыкі і падрыхтоўкі мерапрыемстваў па ўключэнні пытанняў устойлівага развіцця ў адукацыю і навучанне з удзелам педагогаў і іншых зацікаўленых бакоў. Паколькі ў адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця неабходна ўлічваць мясцовыя, субнацыянальныя, нацыянальныя і рэгіянальныя ўмовы, яна дае магчымасць па-рознаму асвятляць розныя аспекты ўстойлівага развіцця ў залежнасці ад краіны і галіны адукацыі. Стратэгія паслужыць гібкай асновай для краін рэгіёна з улікам тых абставін, што на яе ажыццяўленне ўплываюць прыярытэты краін і ініцыятывы, якія прымаюцца з улікам іх канкрэтных патрэб і ўмоў.

  3. Стратэгія заахвочвае міжведамаснае4, шатбаковае супрацоўніцтва і партнёрства, тым самым стымулюючы ўкладанні матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў у АУР.

  4. У Стратегию ўключаны асноватворныя палажэнні дакумента "Адукацыя для ўсіх: выкананне нашых агульных абавязацельстваў"5.


Супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі.


Дакарскія рамкі дзеяння, ЮНЕСКА, 2000 год.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 5


  1. У Стратэгіі падтрымліваюцца ажыццяўленне палажэнняў шматбаковых прыродаахоўных і іншых адпаведных пагадненняў у галіне камунікацый, адукацыі, удзелу грамадскасці і павышэння яе інфармаванасці. Яна таксама павінна аказаць падтрымку ў рэалізацыі прынцыпу 10 Рыё-дэ-Жанейрскай дэкларацыі па навакольным асяроддзі і развіцці, Орхускай канвенцыі6, мэт развіцця Дэкларацыі тысячагоддзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 7 і канцэпцыі якаснай адукацыі8 шляхам заахвочвання да празрыстасці працэсу прыняцця рашэнняў, што прадугледжвае удзел грамадскасці і падспарваздачнасці перад ёй, а таксама пашырэнне магчымасцей людзей.

  1. ПРЫНЦЫПЫ

  1. Патрабуецца разгледзець зменлівае значэнне паняцця "ўстойлівае развіццё " (УР). Таму развіццё ўстойлівага грамадства трэба разумець як бесперапынны працэс навучання, даследавання праблем і дылем, дзе правільныя адказы і рашэнні могуць мяняцца з накапленнем вопыту. Мэты навучання ў рамках АУР павінны ўключаць пашырэнне ведаў, развіццё спецыяльных навыкаў, інтэлекту, фарміраванне жыццёвай пазіцыі і каштоўнасцей.

  2. АУР усё яшчэ працягвае фарміравацца ў якасці вялікай і ўсёабдымнай канцэпцыі, ахопліваючы звязаныя паміж сабой экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы. Яна пашырае канцэпцыю экалагічнай адукацыі (ЭА), якая ў большай ступені арыентуецца на шырокае кола пытанняў развіцця. АУР таксама ахоплівае розныя элементы адукацыі па праблемах развіцця і элементы іншых тэматиычных формаў адукацыі. Таму экалагічную адукацыю неабходна і далей развіваць і дапаўняць адукацыяй у іншых сферах у рамках комплекснага падыходу да адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.


6 Канвенцыя ЕЭК ААН пра доступ да інфармацыі, удзел грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя, Орхус (Данія), 1998 год.


7 Дэкларацыя тысячагоддзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Генеральная Асамблея, 8-е пленарнае пасяджэнне, 2000 год.


8 Сумеснае камюніке міністраў адукацыі, 32-я Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА, 2003 год.

СЕР/АС.13/2005/3/Rev. 1

Page 6


  1. Ключавымі тэмамі УР з’яўляюцца, у прыватнасці, скарачэнне маштабаў беднасці, грамадзянскасць, мір, этычнасць, адказнасць у лакальным і глабальным кантексце, дэмакратыя і кіраванне, справядлівасць, бяспека, правы чалавека, ахова здароўя, раўнапраўе палоў, культурное мнагастайнасць, развіццё сельскіх і гарадскіх раёнаў, эканоміка, структуры вытворчасці і спажывання, карпаратыўная адказнасць, ахова навакольнага асяроддзя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі і біялагічная і ландшафтная разнастайнасць9. Разгляд такіх разнастайных тэм у рамках АУР патрабуе выкарыстанне цэласнага падыходу10.

  2. У працэсе ажыццяўлення АУР трэба разгледзець наступныя сферы: удасканальванне пачатковай адукацыі, пераарыентацыя адукацыі ў напрамку ўстойлівага развіцця, павышэнне інфармаванасці грамадскасці і заахваочванне да прафесійнай падрыхтоўкі11.

  3. У рамках АУР трэба выхоўваць павагу да розных культурі іх разуменне, а таксама асвятляць унесены імі ўклад. Неабходна прызнаваць ролю карэных народаў і далучаць іх у якасціпартнёраў у працэс распрацоўкі адукацыйных праграм. Трэба па заслугах ацаніць і захаваць традыцыйныя веды ў якасці састаўнай часткі АУР.


  1. Навучэнцаў усіх узроўняў трэба заахвочваць да развіцця сістэмнага, крытычнага і творчага мыслення і адносін да жыцця, дзе адлюстроўваліся б мясцовыя і глабальныя праблемы; усё гэта з’яўляецца неабходнай умовай для дзейнасці ў інтарэсах устойлівага развіцця12.

  2. АУР - гэта працэс, якія працякае на працягу ўсяго жыцця, пачынаючы з ранняга дзяцінства да атрымання вышэйшай адукацыі і адукацыі для дарослых, і выходзіць за межы фармальнай адукацыі. Паколькі сістэма каштоўнасцей, лад жыцця і жыццёвыя ўстаноўкі фарміруюцца ў раннім узросце, асаблівае значэнне набывае адукацыя для дзяцей. З улікам таго, што навучанне адбываецца ў працэсе выканання розных задач на працягу жыцця, АУР трэба


9 Гл. таксама Асноўныя палажэнні праекта плана ажыццяўлення Дзесяцігоддзя адукацыі ў мэтах устойлівага развіцця, ЮНЕСКА, 2003 год.


10


Гл. таксама Заяву аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.


11 Гл. таксама Павестку дня на XXI стагоддзе.


12 Гл. таксама Заяву аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.

СЕР/АС.13/2005/3/Rev. 1

Page 7


разглядаць у якасці працэсу, які ахоплівае ўсе элементы жыццёвай сферы. Трэба дабівацца яе арганічнага ўключэння ў вучэбныя праграмы на ўсіх узроўнях, уключаючы прафесійную адукацыю, падрыхтоўку педагогаў і бесперапынную адукацыю для спецыялістаў і кіраўнікоў.


  1. Вышэйшая адукацыя павінна ўносіць значны ўкладў АУР у працэсе фарміравання адпаведнага багажу ведаў і кампетэнтнасці.

  2. У працэсе АУР трэба ўлічваць розныя мясцовыя, нацыянальныя і рэгіянальныя ўмовы, а таксама глабальны кантэкст, імкнучыся да раўнавагі паміж глабальнымі і мясцовымі інтарэсамі.

  3. АУР магло б таксама ўнесці ўклад у развіццё сельскіх і гарадскіх раёнаў шляхам пашырэння доступу да адукацыі і павышэння яе якасці. Асаблівую карысць гэта прынесла б насельніцтву сельскіх раёнаў.

  4. Разгляд этычных аспектаў, уключаючы праблемы роўнасці, салідарнасці і ўзаемасувязі сучаснага і будучых пакаленняў, а таксама ўзаемасувязей паміж чалавекам і прыподай, паміж беднасцю і багаццем, знаходзіцца ў цэнтры канцэпцыі ўстойлівага развіцця і, такім чынам, мае жыццёва важнае значэнне для АУР. Пачуццё адказнасці непадзельна ад этыкі і набывае практычнае значэнне для АУР.

  5. У змесце фармальнай АУР трэба арганічна спалучаць назапашаны сацыяльны вопыт і работу за межамі школы. Педагогі13, залучаныя ў АУР, адыгрываюць важную ролю ў садзейнічанні гэтаму працэсу і ў заахвочванні да дыялогу паміж вучнямі і студэнтамі, з аднаго боку, і ўладай і грамадзянскай супольнасцю14 – з іншага. Такая накіраванасць АУР дае магчымасць сістэме адукацыі пераадолець сваю ізаляванасць ад грамадства.

  6. АУР уключае ініцыятывы развіцця культуры ўзаемапавагі ў камунікацыі і ў працэсе прыняцця рашэнняў, дзякуючы гэтаму адбываецца зрушэнне акцэнтаў ад метадаў, арыентаваных толькі на перадачу інфармацыі, да больш шырокага ўкаранення актыўных


13 Педагогамі з’яўляюцца настаўнікі, лектары, інструктары і ўсе іншыя спецыялісты, якія займаюцца педагагічнай работай, а таксама выхавацелі, якія працюць на добраахвотных пачатках.


14 Гл. таксама Заява аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 8


метадаў навучання 15. У гэтай сувязі трэба прызнаць уклад АУР у фарміраванне палітыкі і прыняцце рашэнняў на аснове дыялогу і комплекснвага падыходу. Трэба таксама ўлічваць ролю АУР у развіцці і ўмацаванні дэмакратычных пачаткаў6, заснаваных на ўдзеле грамадскасці, у прыватнасці яе ўклад у вырашэнне канфліктаў у грамадстве і дасягненне справядлівасці, у тым ліку па лініі мясцовых "павестак дня на XXI стагоддзе".


  1. Для АУР патрабуецца наладжванне шматбаковага супрацоўніцтва і партнёства. Яе асноўнымі суб’ектамі з’яўляюцца ўрады і мясцовыя органы кіравання, сектары адукацыі і навукі, сектаор аховы здароўя, прыватны сектар, прамысловасцьь, транспарт і сельская гаспадарка, прафсоюзы, сродкі масавай інфарммацыі, няўрадавыя арганізацыі, розныя таварыствы, карэнныя народы і міжнародныя арганізацыі.

  2. У АУР павінны знайсці адлюстраванне шматбаковыя прыродаахоўныя пагадненні і адпаведныя міжнародныя пагадненні, якія адносяцца да УР.

  1. УПЛЫЎ НА АДУКАЦЫЮ

  1. АУР патрабуе пераарыентацыі асноўнай увагі з забеспячэння ведаў на прапрацоўку праблем і пошук магчымых рашэнняў. Такім чыныам, у адукацыі трэба захоўваць традыцыйны акцэнт на выкладанне асобных прадметаў, і ў той жа час адкрыць магчымасці для шматбаковага і міждысцыплінарнага аналізу сітуацый рэальнага жыцця. Усё гэта можа паўплываць на структуру вучэбных праграм і метады выкладання, патрабуючы ад педагогаў адмовіца ад ролі выключнага перадатачнага звяна, а ад навучэнцаў - ад ролі выключна атрымальнікаў. Замест гэтага ім трэба дзейнічаць сумесна.

  2. Установы фармальнай адукацыі выконваюць важную ролю ў развіцці здольнасцей ранняга ўзросту, даючы веды і аказваючы ўплыў на фарміраванне жыццёвай пазіцыі і паводзіны. Важна дабівацца таго, каб усе вучні і студэнты набывалі адпаведныявед пра АУР і былі інфармаваны пра ўплыў рашэнняў, якія супярэчаць устойліваму развіццю. Кожная адукацыйная ўстанова ў цэлым,


15 Салонікская дэкларацыя; Салонікі, Грэцыя, 1997 год. У некаторых краінах тэрмін "сацыяльнае навучанне" выкарытосўваецца ў значэні актыўных метадаў навучання.


16 Павестка дня на ХХ! стагоддзе.

СЕР/АС.13/2005/3/Rev. 1

Page 9


уключаючы вучняў і студэнтаў, выкладчыкаў, адміністратараў і іншы персанал, а таксама бацькоў, павінна прытрымлівацца прынцыпаў УР.


  1. Важна аказваць падтрымку дзейнасці ў галіне нефармальнай адукацыі і асветы ў рамках АУР, паколькі яна з’яўляецца важнейшым элементам, які дапаўняе фармальную адукацыю, не ў апошнюю чаргу ў плане адукацыі дарослых. Нефармальная АУР выконвае асобую ролю, паколькі часта яна дазваляе ў большай ступені арыентавацца на патрэбы навучэнцаў, выкарыстоўваць актыўныя метады навучання і спрыяць удасканальванню навыкаў на працягу ўсяго жыцця. Асвета на працоўных месцах спрыяе прафесійнаму росту як работадаўцы, так і работнікаў па найме. У гэтай сувязі трэба прызнаваць і заахвочваць да супрацоўніцтва розныя суб’екты, якія ўцягнуты ва ўсе формы АУР.

  2. Адэкватная першапачатковая прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і стварэнне для іх магчымасцей для абмену вопытам маюць выключна важнае значэнне для забеспячэння поспеху АУР. Валодаючы больш высокай інфармаванасцю і большымі ведамі па тэматыцы ўстойлівага развіцця, у прыватнасці пра аспекты УР, якія адносяцца да галіны іх дзейнасці, педагогі могуць працаваць з большай аддачай і вучыць на ўласным прыкладзе. Прафесійную падрыхтоўку трэба цесна звязваць з адпаведнымі вынікамі навукова-даследчай работы ў галіне УР.

  3. Поспех як выкладання, так і засваення вучнямі ведаў у галіне АУР у значнай ступені залежыць ад зместу, якасці і наяўнасці вучэбна-метадычных матэрыялаў. Аднак такія матэрыялы маюцца ў наяўнасці не ва ўсіх краінах. Гэта праблема актуальна для ўсяго сектара фармальнай адукацыі, а таксама для нефармальнай адукацыі і асветы. У сувязі з гэтым трэба прыкладаць значныя намаганні для распрацоўкі і тыражаання такіх матэрыялаў. Трэба заахвочваць да адзінства зместу вучэбна-метадычных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах фармальнай і нефармальнай адукацыі, пры гэтым задача складаецца з таго, каб забяспечыць іх адпаведнасць тэматыцы УР і даступнасць на месцах.

  4. Для таго, каб быць эфектыўнай, АУР павінна:

а) разглядацца ў двух аспектах: i) праз інтэграцыю тэм АУР ва ўсе адпаведныя вучэбныя дысцыпліны, праграмы і курсы; і ii) праз арганізацыю заняткаў па канкрэтных тэматычных праграмах і курсах;

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 10


  1. удзяляць асаблівую ўвагу пазітыўнаму вопыту навучання, які садзейніччае фарміраванню ўстойлівых паводзін, у прыватнасці ў адукацыйных установах, на рабочых месцах, у сям’і і ў грамадстве;

  2. замацоўваць супрацоўніцтва і партнёрства паміж педагагічнай грамадскасцю і іншымі зацікаўленымі бакамі. Узмацненне далучанасці прыватнага сектара і прамысловасці ў адукацыйныя працэсы будзе спрыяць рашэнню праблем, звязаных з актыўным развіццём тэхналогій і зменамі ўмоў працы. Наладжванне цесных сувязей паміж вучэбным працэсам і жыццём грамадства дазволіць навучэнцам набываць дадатковы практычны вопыт;

  3. садзейнічаць разуменню сутнасці глабальных, рэгіянальных, нацыянальных і мясцовых экалагічных праблем шляхам тлумачэння жыццёвага цыклу і ўдзялення асноўнай увагі не толькі ўздзеянню на навакольнае асяроддзе, але і сацыяальна-эканамічным наступствам, разглядаючы як прыроднае, так і антрапагенна змененае навакольнае асяроддзе;

  4. прымяняць шырокі дыяпазон метадаў навучання, і ў прыватнасці актыўных метадаў, метадаў, арыентаваных на канкрэтныя працэсы і пошук рашэнняў, адаптаваных да патрэб навучэнцаў. Акрамя традыцыйных метадаў трэба, у прыватнасці, выкарыстоўваць дыскусіі, стварэнне канцэптуальных карт і карт успрымання, філасофскае асэнсаванне свет, тлумачэнне каштоўнасных катэгорый, ролевых і імітацыйных гульняў, падрыхтоўку сцэнарыяў развіцця, мадэліраванне, гульні, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (ІКТ), абследаванні, тэматычныя даследаванні, экскурсіі і пазакласнае навучанне, падрыхтоўку праектаў, якія выконвацца навучэнцамі, аналіз перадавога вопыту, вывучэнне вопыту, набытага на вытворчасці, і вырашэнне праблем;

  5. падмацоўвацца адпаведнымі вучэбнымі матэрыяламі, такімі, як метадалагічныя, педагагічгыя і дыдактычныя выданні, падручнікі, наглядныя дапаможнікі, брашуры, тэматычныя даследаванні і прыклады перадавога вопыту, электронныя, аўдыя- і відэасродкі.

  1. Урадам трэба аказваць падтрымку нефармальнай адукацыі і асвеце, паколькі наяўнасць інфармавых грамадзян і дасведчаных спажыўцоў з’яўляецца важнейшым фактарам рэалізацыі мер па забеспячэнні ўстойлівасці праз іх выбар дзеянні, уключаючы мясцовыя "павесткі дня на ХХІ стагоддзе".

  2. Нефармальная адукацыя і асвета, уключаючы праграмы павышэння інфармаванасці грамадскасці, павінны быць накіраваны на забеспячэнне лепшага

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 11


разумення сувязей паміж сацяльна-эканамічнымі і экалагічнымі праблемамі на мясцовым і глабальным узроўні, уключаючы часовую перспектыву. Супольнасці, сям’я, сродкі масавай інфармацыі і НУА з’яўлявюцца важнымі суб’ектамі ў дзейнасці па павышэнні інфармаванасці грамадства пра УР.


  1. Няўрадавыя арганізацыі (НУА) з’яўляюцца важнымі крыніцамі ведаў, якія засвойваюцца ў рамках асветы і нефармальнай адукацыі і здольныя практычна ўплываць на працэсы пашырэння правоў і магчымасцей грамадзянскай супольнасці, а таксама забяспечваць камунікацыю і перапрацоўку навуковых ведаў і фактаў у лёгкадаступную для разумення інфармацыю. Трэба прызнаваць, заахвочваць і падтрымліваць іх ролю ў якасці пасрэднікаў паміж урадамі і шырокімі коламі грамадскасці. Партнёрства паміж НУА, урадамі і прыватным сектарам значна ўзбагаціць АУР.

  2. Сродкі масавай інфармацыі – магутная сіла арыентацыі выбару спажыўцоў і ладу жыцця, у асаблівасці ў выпадку дзяцей і моладзі. Задача ў тым, каб мабілізаваць іх "ноў-хаў" і каналы размеркавання для перадачы надзейнай інфармацыі і важнейшых паведамленняў па пытаннях устойлівага развіцця.

  3. Усе катэгорыі працоўных могуць уносіць уклад у забеспячэнне ўстойлівасці на мясцовым, рэгіяональным і нацыянальным узроўнях. Распрацоўка спецыялізаваных праграм прафесійнай падрыхтоўкі ў мэтах набыцця спецыялістамі і кіраўнікамі ведаў і навыкаў у інтарэсах аказання садзейнічання УР вызначана ў якасці аднаго з вызначальна важных кампанентаў адукацыі ў інтарэсах устойлівага

17

развіцця.



  1. Такім чынам, прафесіная і бесперапынная адукацыя заклікана выконанаць вельмі важную ролю, і ў сувязі з гэтым яно павінна арганізоўвацца для кіраўнікоў і ўсіх спецыялістаў, і ў першую чаргу для тых, хто займаецца пытаннямі планавання і кіравання. Яно павінна быць накіравана на фарміраванне ведаў і інфармаванасці пра УР. Бесперапынная адукацыя падзяляецца на дзве асноўныя галіны: а) павышэнне ўзроўню ведаў і спецыяльных навыкаў; і b) набыццё новай кваліфікацыі, неабходнай для работы па іншых спецыяльнасцях і ў іншых умовах. Бесперапыннае навучанне з’яўляецца адной з галін, на якую добра паўплывае супрацоўніцтва паміж сектарам адукацыі, зацікаўленымі бакамі і грамадствам у цэлым.


Асноўныя палажэнні праекта плана ажыццяўлення Дзесяцігоддзя адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1



Page 12


  1. У праграмы падрыхтоўкіодготовки трэба ўключаць ключавыя тэмы УР; у той жа час у іх трэба ўлічваць патрэбы спецыялістаў розных профіляў і актуальность гэтых тэм для іх сфер работы. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць дысцыплінам, звязаным з асноўным колам абавязкаў спецыялістаў канкрэтнага профілю і ўплыву іх дзейнасці на сацыяльна-эканамічныя ўмовы і стан навакольнага асяроддзя.

  2. Для таго, каб АУР увайшла ў праграму далейшых пераўтварэнняў, арыентаваных на пабудову больш устойлівага грамадства, сама адукацыя павінна быцт перабудавана. Трэба заахвочваць да навуковых даследаванняў, якія могуць станоўча паўплываць на АУР. Існуе неабходнасць у наладжванні больш цеснага супрацоўніцтва і партнёрства паміж зацікаўленымі бакамі ў галіне навуковых даследаванняў і распрацовак, на этапах ад выяўлення праблем да работы з новымі ведамі і іх давядзення да насельніцтва і выкарыстання. Трэба праводзіць абмен вынікамі навуковых даследаванняў і распрацовак на мясцовым, рэгіянальным і глабальным узроўнях і забяспечваць іх выкарыстанне на розных ступенях сістэмы адукацыі і практычнай дзейнасці.

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ АСНОВА АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ

  1. Ажыццяўленне на нацыянальным/дзяржаўным узроўні

  1. Кожная краіна нясе адказнасць за ажыццяўленне гэтай Стратэгіі. Для прымянення прынцыпаў УР у рамках усёй сістэмы адукацыі патрабуецца актыўная палітычная падтрымка на ўсіх узроўнях кіравання. З гэтай мэтай рэкамендуецца, каб усе краіны забяспечылі пераклад тэксту Стратэгіі на свае афіцыйныя мовы і, пры неабходнасці, на мовы меншасцей, а таксама яго распаўсюджванне сярод адпаведных органаў улады, і прызначылі каардынатара.

  2. Эфектыўнае ажыццяўленне Стратэгіі выклікае неабходнасць ва ўключэнні яе палажэнняў у стратэгіі планавання, інвестыцыйнай дзейнасці і кіравання дзяржавы і органаў мясцовага кіравання на ўсіх узроўнях адукацыі і для ўсіх відаў адукацыйных устаноў і арганізацый. У той жа час у працэсе ажыццяўлення трэба забяспечваць каардынацыю і канструктыўнае ўзаемадзеянне з іншымі адпаведнымі дзяржаўнымі, двухбаковымі і шматбаковымі ініцыятывамі. Прававыя, эканамічныя м камунікацыйныя інструменты павінны адаптавацца да канкрэтных абставін кожнай дзяржавы. Такім чынам, краіны будуць ажыццяўляць адпаведныя палажэнні з улікам сваіх заканадаўстваў, палітыкі і арганізацыйных магчымасцей.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 13


  1. Краінам трэба взыначыць свае дзеючыя абавязацельсты ў адносінах формаў камунікацыі, адукацыі і ўдзелу грамадскасці, а таксама павышэння інфармаванасці, замацаваныя ў міжнародных прыродаахоўных і іншых адпаведных пагадненняў, з мэтай іх паступавага ажыццяўлення ў рамках АУР.

  2. У секторы адукацыі працуюць шматлікія суб’екты, дзейнасць якіх у розных краінах рэгламентуецца рознымі нарматыўна-адміністрацыйнымі сістэмамі. Акрамя таго, ён арыентаваны на людезй розных узростаў,якія маюць розны сацыяльны статус. Задача заключаецца ў рэфармаванні працэсу фармулявання палітыкі і арганізацыйных асноў сектара адукацыі на прынцыпах даверу, уліку інтарэсаў усіх груп грамадства і ўзаемадапаўняльнасці, а таксама падтрымкі самаацэнкі. Важна, каб асобы, адказныя за фармальную, нефармальную адукацыю і асвету, супрацоўнічалі ў ажыццяўленні гэтай Стратэгіі з іншымі адпаведнымі органамі дзяржаўнай улады.

  3. Трэба прызнаваць і замацоўваць у якасці важанага механізму рацыянальнага кіравання супрацоўніцтва, салідарную адказнасць і вядучую ролю ўсіх адпаведных дзяржаўных органаў. У прыватнасці, міністэрствам адукацыі і навакольнага асяроддзя трэба ажыццяўляць супрацоўіцтва і ўзначаліць работу па ініцыіраванні і заахвочванні да далейшай інтэграцыі праблем УР у палітыку, праграмы і вучэбныя планы на ўсіх узроўнях сістэмы фармальнай адукацыі і праводзіць ацэнку ажыццяўлення Стратэгіі. У той жа час неабходна наладжваць цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва з іншымі органамі дзяржаўнай улады і зацікаўленымі бакамі, у прыватнасці з органамі, якія адказваюць за развіццё эканомікі.

  4. Неабходны механізм для каардынацыі ажыццяўлення Стратэгіі на дзяржаўным узроўні, а таксама для абмену інфармацыяй і стымулявання партнёрскіх саюзаў з удзелам розных суб’ектаў18. Адным з магчымых рашэнняў з’яўляецца стварэнне "нацвянальнай платформы АУР", магчыма пад эгідай саветаў па ўстойлівым развіцці або іншых адпаведных органаў, якія аб’ядноўваюць спецыялістаў розных сектараў.


У некаторых краінах укаранёны падыход "кіраванне ведамі".

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 14


  1. Адным з ключавых элементаў ажыццяўлення Стратэгіі павінны стаць нацыянальныя19 (дзяржаўныя) планы дзеянняў. Краінам трэба прыняць рашэнне аб назначэнні арганізацыі, на якую будзе ўскладзена адказнасць за падрыхтоўку праекта нацыянальнага плана дзеянняў.

  2. Нацыянальны план дзеянняў трэба распрацоўваць з улікам падыходу, заснаванага на прынцыпах удзелу. Такім чынам, трэба забяспечыць прыцягненне ўсіх адпаведных зацікаўленых бакоў. Неабходна ўлічваць фактычны стан спраў у краіне. Улічваючы, што краіны, магчыма, пажадаюць вызначыць свае ўласныя прыярытэты і графікі ажыццяўлення Стратэгіі, зыходзячы са сваіх патрэб, палітыкі і праграм, палажэнні гэтай главы маглі б служыць арыентцірам у гэтай рабоце. У нацыянальных планах дзеянняў трэба прадугдедзець задачы, віды дзейнасці, мерапрыемствы, папярэні графік, сродкі ажыццяўлення і інструменты ацэнкі.

  1. Галіны дзейнасці

Забеспячэнне таго, каб механізмы палітыкі, нарматыўна-прававая база і арганізацыйныя асновы служылі апорай для заахвочвання да АУР

  1. Палітыка, заканадаўства, арганізацыйныя асновы і вучэбныя планы павінны ахопліваць АУР і служыць ёй апорай. Ключом да дасягнення гэтай мэты маглі б стаць: прыняцце асноватворных дакументаў па АУР на ўсіх узроўнях адукацыі; стымуляванне развіцця міжведамаснага і шматбаковага супрацоўніцтва, пры неабходнасці ўключаючы стварэнне кансультатыўных механізмаў; уключэнне прынцыпаў УР у вучэбныя праграмы і спецыяльныя курсы на ўсіх узроўнях вышэйшай адукацыі, асабліва ў працэсе першапачатковай падрыхтоўкі выкладчыкаў; паляпшэнне матэрыяльнай базы адукацыі з арыентацыяй кіравання вучэбнымі ўстановамі на УР, а таксама замацаванне сувязей паміж прыродазнаўчымі, эканамічнымі, палітычнымі і грамадскімі навукамі у рамках як міждысцыплінарных, так і спецыялізаваных даследаванняў. Неабходна забяспечваць належны баланс пры правядзенні міждысцыплінарных, шматдысцыплінарныхі спецыялізаваных даследаванняў.


19 Для краін з федэратыўнай структурай дзяржаўнага кіравання ўсе спасылкі на нацыянальныя планы адносяцца да планаў дзяржавы ці, у неабходных выпадках, да планаў, якія ўваходзяць у яе склад суб’ектаў.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 15


Заахвочванне да УР у рамках фармальнай і нефарамальнай адукацыі і асветы


  1. Трэба заахвочваць да пвышэння інфармаванасці грамадства пра УР у рамках устаноў фармальнай адукацыі, а таксама праз супольнасці, сям’ю, сродкі масавай інфармацыі і НУА.

  2. Ключевыми направлениями деятельности для достижения этой цели могли бы стать: предоставление возможностей для прохождения связанного с Неабходна на пастаяннай аснове займацца павышэннем прафесійных навыкаў і ведаў у галіне ўстойлівага развіцця, якое, такім чынам, павінна стаць часткай навучання людзей на працягу ўсяго жыцця, уключаючы асоб, занятых у такіх сектарах, як дзяржаўная адміністрацыя, прыватны сектар, прамысловасць, транспарт і сельская гаспадарка. Назапашванне новых ведаў і неабходнасць прымянення новых спецыяльных навыкаў з мэтай надання больш канкрэтнага зместу канцэпцыі УР па-ранейшаму будзе заставацца надзённай патрэбай, паколькі многія галіны спецыяльных ведаў знаходзяцца ў працэсе бесперапыннага развіцця.

  3. УР навучання ў рамках бесперапыннай адукацыі для спецыялістаў, уключаючы спецыялістаў, якія працуюць у сферы планавання, кіравання і сродкаў масавой інфармацыі; заахвочванне і падтрымка на ўзроўні супольнасцей дзейнасці па паінфармаванасці ў галіне УР; развіццё супрацоўніцтва з НУА і падтрымка іх дзейнасці ў сферы адукацыі; заахвочванне да супрацоўніцтва паміж установамі фармальнай адукацыі і нефармальнымі арганізацыямі, а таксама да асветніцкіх мерапрыемстваў; заахвочванне да дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі па інфармаванні і правядзенні дыскусій па праблемах УР з ахопам шырокіх колаў грамадскасці.

Павышэнне кваліфікацыі работнікаў сектара адукацыі з мэтай іх далучэння да АУР

  1. У педагогаў, адміністратараў і кіраўнікоў на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі існуе патрэба ў павышэнні сваіх ведаў пра адукацыю ў інтарэсах устойлівага развіцця з тым, каб яны маглі даваць неабходныя рэкамендацыі і аказваць дапамогу. У гэтай сувязі на ўсіх узроўнях фармальнай і нефармальнай адукацыі трэба прыкладаць намаганні па павышэнні ўзроўню кампетэнтнасці.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 16


  1. Ключавымі напрамкамі для дасягнення гэтай мэты маглі б з’явіцца: стымуляванне павышэння кваліфікацыі работнікаў сістэмы адукацыі, уключаючы аргнаізацыю мерапрыемстваў для адміністратараў па павышэнні іх інфармаванасці пра праблемы УР; распрацоўка крытэрыяў па атэстацыі прафесійных ведаў у галіне АУР; укараненне і развіццё сістэм кіравання ў інтарэсах УР у рамках устаноў фармальнай адукацыі і ва ўмовах нефармальнай адукацыі; уключэнне пытанняў, якія аднсяцца да УР, у праграмы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі педагогаў на ўсіх узроўнях адукацыі; заахвочванне педагогаў, у тым ліку.ю якія працуюць у сферах нефармальнай адукацыі і асветы, праводзіць абмен вопытам.

Забеспячэнне даступнасці неабходных сродкаў навучання і вучэбна-метадычных матэрыялаў для АУР

  1. Патрабуецца распрацоўка і адаптацыя да мясцовых умоў і патрэб вучэбна-метадычных матэрыялаў для АУР на ўсіх узроўнях у рамках як агульных курсаў і спецыяльнай адукаццыі, так і самаадукацыі.

  2. Ключавымі напрамкамі для дасягнення гэтай мэты маглі б з’явіцца: стымуляванне распрацоўкі і публікацыі вучэбна-метадычных матэрыялаў для педагогаў, навучэнцаў, навуковых работнікаў на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі і прафесійнай поадрыхтоўкі, і ў першую чаргу на мясцовых мовах; заахвочванне да распрацоўкі і выкарыстання электронных, аўдыя-, відэа- і мультымедыйных сродкаў, а таксама наглядных дапаможнікаў з мэтай навучання і абмену інфармацыяй; палягчэнне доступу з дапамогай электронных сродкаў і Інэрнэту да рэсурсаў і інфармацыі, якія адносяцца да АУР; забеспячэнне аднастайнасці зместу вучэбна-метадычных матэрыялаў для фармальнай і нефармальнай адукацыі і асветы; распрацоўка адпаведных стратэгій распаўсюджвання інфармацыі.

Садзейнічанне навуковым даследаванням у галіне АУР і развіццю АУР

  1. Існуе патрэба ў навуковых даследаваннях і распрацоўках у розных сферах АУР, у прыватнасці ў сферы эфектыўных метадаў навучання, інструментаў ацэнкі, фарміравання жыццёвых установак і каштоўнасцей, школьнага/ інстытуцыянальнага развіцця і ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ікт). Даследаванні і распрацоўкі ў галіне АУР павінны забяспечваць пастаянную аснову для развіцця АУР.

  2. Вынікі навуковых даследаванняў і распрацовак павінны распаўсюджвацца сярод усіх удзельнікаў працэсу на мясцовым, рэгіянальным і глабальным узроўні і выкарыстоўвацца на розных ступенях сістэмы адукацыі.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 17


  1. Ключавымі напрамкамі для дасягнення гэтай мэты магло б з’явіцца ініцыіраванне і заахвочванне да вывучэння і прапрацоўкі наступных пытанняў: змест АУР і метадаў выкладання і навучання; эканамічны эфект АУР і стымулы да яе; варыянты ўключэння аспектаў УР з улікам мясцовага кантэксту ў розныя вучэбныя дысцыпліны з удзяленнем першачарговай увагі навуковым даследаванням, якія дазваляюць об’ядноўваць розныя напрамкі УР; паказчыкі і інструменты ацэнкі ў інтарэсах АУР; а таксама абмен вынікамі навуковых даследаванняў і прыкладамі перадавога вопыту.

  1. Міжнароднае супрацоўніцтва

  1. Супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, акрамя садзейнічання па ўмацаванні і ўдасканальванні АУР у асобных краінах, магло б спрыяць дасягненню ўзаемаразуменню, замацаванню даверу і прывіццю павагі да культурных каштоўнасцей і тым самым дазволіла б наладзіць адносіны сяброўства паміж народамі і краінамі і ўнесці ўклад у справу замацавання міру і павышэння дабрабыту.

  2. На ўзроўні рэгіёна існуе неабходнасць агляду і палягчэння працэсу ажыццяўлення Стратэгіі і аказання падтрымкі супрацоўніцтву ў галіне АУР.

У рамках рэгіянальнага працэсу трэба ўлічваць і іншыя падзеі, якія адбываюцца ў сувязі з правядзеннем Дзсяцігоддзя адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія могуць разглядацца ў якасці ўкладу ў глабальныя ініцыятывы ў галіне АУР.

  1. Рэгіён валодае вялікім вопытам у галіне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, і ў першую чаргу ў сферы вышэйшай адукацыі. Шэраг нацыянальных і субрэгіянальных сетак у галіне адукацыі, рабочых груп і асацыяцый універсітэтаў, праграм і партнёрскіх аб’яднанняў узяліся за работу па развіцці шматдысцыплінарных формаў адукацыі з мэтай вышуквання рашэнняў праблем, звязаных з устойлівымі развіццём. Задача заключаецца ў тым, якім чынам найбольш эфектыўна выкарыстоўваць іх вопыт і патэнцыял ў мэтах заахвочвання да АУР. Яшчэ адной задачай з’яўляецца правядзенне даследаванняў па звязаных з АУР пытаннях, якія яшчэ не атрымалі належнага асвятлення на міжнародным узроўні. Акрамя гэтага існуе неабходнасць ў наладжванні міжнароднага супрцоўніцтва па пытаннях АУР у сферы дашкольнай і школьнай адукацыі.

  2. Прыярытэтная ўвага павінна ўдзяляцца правядзенню рэгіянальных і субрэгіянальных форумов з удзелам работнікаў сферы адукацыі, у прыватнасці дзяржаўных служачых, педагогаў і навуковых работнікаў, а таксама іншых

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 18


зацікаўленых удзельнікаў для обмену вопытам і перадавой практыкай па звязаных з УР і АУР пытаннях.


  1. Шматгранны характар АУР патрабуе, каб, акрамя прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці, для работы па рэалізацыі Стратэгии на пачатках партнёрства запрашаліся іншыя зацікаўленыя міжнародныя ўдзельнікі. Гэта ў першую чаргу тычыцца міжнароднага супрацоўніцтва, мэтай якога з’яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў і падрыхтоўкі ў галіне УР розных катэгорий спецыялістаў і кіраўнікоў.

  2. У розных частках рэгіёна ЕЭК ААН існуюць свае асаблівасці ў плане назапашанага вопыту і існуючых патрэб. Неабходна замацоўваць субрэгіянальнае супрацоўніцтва. Яно даст магчымасць праводзіць сумесную работу па вырашэнні тых праблем, якія маюць першачарговае значэнне для дадзенага субрэгіёна, і тым самым дапаможа краінам у дасягненні імі найбольш аптымальных практычных вынікаў.

  3. Патрабуецца правесці дадатковую ацэнку патрэб розных субрэгіёнаў. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць краінам Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі (УЕКЦА)20 і Паўднёва-Усходняй Еўропы ў вырашэнні іх асноўных праблем у галіне экалагічнай адукацыі і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Да ліку такіх праблем адносяцца недахоп здавальняючых вучэбна-метадычных матэрыялаў, недавыкарыстанне магчымасцей вышэйшай адукацыі і навуковадаследчыя інстытутаў, недахоп кваліфікаваных педагогаў і недастатковая інфармаванасць, а таксама недастатковае развіццё міжведамаснага і шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях АУР. Яшчэ адной праблемай, якая павінна быць вырашана ў краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы і УЕКЦА, з’яўляецца нездавальняючая якасць адукацыі, якая даецца дзецям у сельскіх раёнах, і недахоп фінансавых і чалавечых рэсурсаў для развіцця АУР у гэтых рэгіёнах. Такім чынам, нарошчванне патэнцыялу і аказанне фінансавай дапамогі і падтрымкі адукацыйным, навукова-даследчым і інфармацыйна-прапагандысцкім праграмам у галіне УР у краінах з пераходнай эканомікай павінны


20 Гл. таксама: Прыродаахоўныя партнёрскія аб’яднанні рэгіёна ЕЭК ААН: Экалагічная Стратэгія краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Страэгічныя рамкі; пятая Канферэнцыя міністраў "Навакольнаяе асяроддзе для Еўропы", Кіеў, 2003 год.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 19


быць прызнаны важнай праблемой і карыстацца адпаведнай увагай з боку ўрадаў, адпаведных арганізацый і донараў21.


  1. Ключавымі напрамкамі маглі б з’явіцца: замацаванне існуючых рэгіянальных і субрэгіянальных саюзаў і сетак, якія працуюць у галіне АУР, і падтрымка праграм абмену вопытам, двухбаковага супрацоўніцтва і партнёрскіх аб’яднанняў; выкарыстанне ў выпадку неабходнасці дзеючых міжнародных юрыдычна абавязальных дакументаў, у прыватнасці Орхускай канвенцыі і іншых адпаведных пагадненняў, накіраваных на павышэнне інфармаванасці пра УР; садзейнічанне абмену інфармацыяй пра передавую практыку і вопыт, новаўвядзенні і пра нацыянальны вопыт і праекты развіцця супрацоўніцтва па рашэнні праблем, якія адносяцца да АУР, напрыклад шляхам выкарыстання сродкаў ІКТ і вэб-сайта ЕЭК ААН; уключэнне АУР у адпаведныя двухбаковыя і шматбаковыя праграмы; заахвочванне і ўдзел НУА і іншых буйных аб’яднанняў у міжнародным супрацоўніцтве па АУР; заахвочванне і каардынацыя міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне інфармаванасці ў галіне АУР; і заахвочванне да абмену вопытам.

  2. Для забеспячэння эфектыўнасці кіраванняи і сувязей на рэгіянальным узроўні неабходна прызначыць каардынатараў па АУР ва ўсіх дзяржавах - членах ЕЭК ААН і адапведных міжнародных арганізацыях. Кіруючы камітэт, якія складаецца з прадстаўнікоў сектараў адукацыі і аховы навакольнага асяроддзя (ці інішых адпаведных сектараў) мог бы быць заснаваны для правядзення наступнай дзейнасці па ажыццяўленні Стратэгіі. Механізм працэсу "Навакольнае асяроддзе для Еўропы" можна было б выкарыстаць у якасці партнёрскай платформы для рэгіянальнаг супрацоўніцтва па АУР, а Камітэт ЕЭК ААН па экалагічнай паліітыцы – у якасці органа для разгляду ходу ажыццяўлення Стратэгіі ў адпаведнасці з праграмай работы Камітэта.

  3. На сваіх канферэнцыях "Навакольнае асяроддзе для Еўропы " міністры, магчыма, палічаць мэтазгодным абмеркаваць ход работы па ажыццяўленні Стратэгіі на аснове нацыянальных і іншых адпаведных дакладаў. Разам з гэтым у агляды рэзультатыўнасці экалагічнай дзейнасці дзейнасці можна ўключаць аналіз намаганняў адпаведных краін у галіне АУР.


21 Гл. таксама План выканання рашэнняў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1



Page 20


  1. Функцыі і сферы адказнасці

  1. Урадам трэба адыгрываць актыўную ролю ў справе заахвочвання і садзейнічання рэалізацыі Стратэгіі ў сваіх краінах. Яны павінны праводзіць ацэнкуі на рэгулярнай аснове адсочваць ход ажыццяўлення Стратэгіі на ўсіх узроўнях кіравання.

  2. Мясцовым органам кіравання адукацыяй і ўстановам фармальнай адукацыі прапаноўваецца ўзяць на сябе адказнасць за ажыццяўленне адпаведных палажэнняў Стратэгіі і кантроль за іх выкананнем.

  3. Адпаведным зацікаўленым бакам, уключаючы мясцовыя органы кіравання, сектары адукацыі і навукі, сектар аховы здароўя, прыватны сектар, прамысловасць, транспарт і сельскую гаспадарку, прафсоюзы, сродкі масавай інфармацыі, няўрадавыя арганізацыі, розныя супольнсці, карэнныя народы і міжнародныя арганізацыі, тадказнасці за ажыццяўленне Стратэгіі і правядзенне наступных мерапрыемстваў.

  1. Фінансаване

  1. Забеспячэнне належнага фінансавання дзейнаці па ажыццяўленні Стратэгі з’яўляецца важнай папярэдняй умовай яе паспяховай рэалізацыі. Для дакладнай ацэнкі выдаткаў на мерапрыемствы па ажыццяўленні, якія неабходны для дасягнення мэт Стратэгіі, і забеспячэння акупнасці гэтых укладанняў, істотнае значэнне мае разуменне каштоўнасці адукацыі ў працэсе азнаямлення грамадства з палітыкай і практыкай УР. Адукацыю трэба разглядаць у якасці ўкладання, якое акупіцца ў доўгатэрміновай перспектыве.

  2. Выдаткі на ажыццяўленне гэтай Стратэгіі, як правіла, павінна несці кожная краіна. У гэтай сувязі ўрадам трэба забяспечваць наяўнасць належных рэсурсаў. Многія з прапануемых мерапрыемстваў маглі б упісацца ў рамкі ўжо правадзімай ў сеткары адукацыі работы. Некаторыя мерапрыемствы лягчэй было б ажыццявіць у ввыглядзе субрэгіянальных і рэгіянальных праектаў.

  3. Урадам трэба разгледзець пытанне аб выкарыстанні бюджетных і эканамічных стымулаў для фінансавання АУР у рамках усіх формаў адукацыі, уключаючы прызначэнне стыпендый па лініі АУР і нарошчванне патэнцыялу ва ўстановах адукацыі. Неабходна прыкладаць намаганні для ўключэння кампанентаў АУР у адпаведныя двухбаковыя і шматбаковыя праграмы. Магчыма, стварэнне

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1



Page 21


партнёрскіх аб’яднанняў, якія трэба заахвочваць да атрымання падтрымкі ад міжнародных фінансавых устаноў іпрыватнага сектара, у тым ліку ў неграшовай форме. На першым этапе ажыццяўлення Стратэгіі фінансавая дапамога, якая даецца некаторым часткам рэгіёна, у прыватнасці, краінам УЕКЦА і краінам Паўднёва-Усходняй Еўропы, велмі важная і дапаможа гэтым краінам пачаць гэты працэс.

  1. Ацэнка і графік ажыццяўлення

  1. Для правязення ацэнкі ажыццяўлення стратэгіі трэба вызначыць часавыя рамкі і распрацаваць адпаведныя паказчыкі. Пашырэнне магчымасцей людзей спрыяць у інстрэсах УР зводзіцца да пытання аб якасці адукацыі і вынікам іх уліку. Укараненне аспектаў УР у адукацыю усіх формаў і на ўсіх узроўнях з’яўляецца доўгім працэсам, і, такім чынам, ацэнка вынікаў можа праводзіцца толькі ў доўгатэрміновай перспектыве.

  2. Ажыццяўленне стратэгіі трэба разглядаць як бесперапынны працэс. Разам з тым для палягчэння ацэнкі ходу яе рэалізацыі прапануецца прадугледзець тры этапы яе ажыццяўлення:

  1. Этап I (да 2007 года): стварэнне трывалай асновы для пачатку ажыццяўлення; рэкамендуецца, каб кожная краіна вызначыла, якую работу, якая ўпішацца ў рамкі Стратэгіі, яна ўжо праводзіць. Сюды адносіцца разгляд бягучай палітыкі, існуючых прававых і арганізацыйных асноў, механізмаў фінансавання і мерапрыемстваў ў галіне адукацыі, а таксама выяўленне любых перашкод і недапрацовак. Трэба прадугледзець меры па выпрўленні становішча з мэтай ліківдацыі недахопаў і падрыхтаваць праект адпаведнага нацыянальнага плна дзеянняў. Неабходна распрацаваць метады ацэнкі і паказчыкі ажыццяўлення АУР, у прыватнасці якасныя параметры. На сваёй Канферэнцыі "Навакольнае асяроддзе для Еўропы" міністры маглі б прадэманстарваць сваю прыхільнасць Стратэгіі, адзначыць яе поспехі, дзяліцца праблемамі і турботамі, а таксама прачытаць даклады пра ход рэалізацыі сваіх нацыянальных/дзяржаўных стратэгій.

  2. Этап II (да 2010 года): у адпаведных выпадках, рэалізацыя на практыцы палажэнняў Стратэгіі павінна ісці поўным ходам.У гэтай сувязі краінам трэба праводзіць агляд ходу ажыццяўлення сваіх адпаведных нацыянальных/дзяржаўных стратэгій і па меры неабходнасці іх перагляд.

  3. Этап III (да 2015 года і далей): краіны павінны дабіцца значнага прагрэсу ў ажыццяўленні АУР.

СЕР/АС .13/2005/3/Rev. 1

Page 22


  1. У мэтах садзейнічання правядзенню ацэнкі, арыентаванай на працэс ажыццяўлення Стратэгіі, і ўстанаўленню кантрольных паказчыкаў яе рэалізацыі ттрэба разгледзець шэраг пытанняў. Да іх, у прыватнасці, адносяцца наступныя блокі: вызнчэнне лідараў і каардынатараў, якія стымулююць ажыццяўленне Стратэгіі; палітычныя механізмы, нарматыўна-прававая база і арганізацыйныя асновы як апора Стратэгіі; рамкі міжурадавага і шматбаковага супрацоўніцтва і партнёрства; актуальность вучэбных планаў і праграм фармальнай адукацыі; першапачатковая і бесперапынная падрыхтоўка кадраў па пытаннях УР, у прыватнасці для педагогаў; вучэбныя сродкі і вучэбнв-метадычныя дапаможнікі для АУР; даследаванні і распрацоўкіпа АУР; развіццё нефармальнай адукацыі і асветы; а таксама далучэнне сродкаў масавай інфармацыі і ўздзеянне на навучэнцаў.

* * *

Заўвага

Для инфармавання прапаноўваюцца два даведачныя дакументы: у першым з іх асвятляюцца мінулыя і сённяшнія міжнародныя працэсы ў галіне адукацыі ў інтарэсах УР (CEP/AC.13/2004/8/Add.1), а ў другім удакладняюцца некаторыя тэрміны, што выкарысоўваюцца ў Стратэгіі. (CEP/AC.13/2004/8/Add.2).





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка