Асаблівасці развіцця айчыннага грамадзянскага права ў гады вялікай айчыннай вайны




Дата канвертавання18.11.2017
Памер73.96 Kb.
АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ АЙЧЫННАГА ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941-1945 гг.)

Ермаловіч В.І., Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт

У гады Вялiкай Айчыннай вайны права Беларускай ССР не мела самастойнага значэння. Адпаведна артыкула 14.п.«х» Канстытуцыі СССР 1936 г., выданне Грамадзянскага і Крымінальнага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі саюзных уладаў [1,с.6]. У сувязі з гэтым адзначым, што прававая сістэма склаўшаяся ў даваенны час, захавалася і пасля ўступлення СССР у вайну (1941-1945 гг.). Пры гэтым, фарміраванне чрэзвычайных органаў, інстытутаў і адносін, істотна паўплывалі на прававую сістэму і спосабы прававога рэгулявання.

У сферы грамадзянскага права ваенныя падзеі таксама прывялі да шэрага новаўводзін. Аб некаторых з іх, якія істотна ўплывалі на эканамічнае і сацыяльнае жыцце краіны, мы паразважаем вышэй.

У сувязі з эвакуацыяй маемасці з Заходніх рэгіенаў краіны на ўсход узнікла многа спрэчак грамадзянска-прававога характару, якія галоўным чынам закраналі пытанні захавання і эфектыўнага выкарыстання вытворчых фондаў. Суровая ваенная рэчаіснасць патрабавала праводзіць перамяшчэнне гаспадарчых аб’ектаў на новыя мясціны іх дыслакацыі. Толькі за 1941 г. у савецкі тыл было эвакуіравана звыш 1500 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку 124 з тэрыторыі Беларусі [2, с.96]. Для перавозкі гэтага абсталявання было выкарыстана каля 1,5млн. чыгуначных вагонаў. Эвакуіраванае абсталяванне накіроўвалася на будаўніцтва новых прамысловых аб’ектаў і дзейнічаючыя прадпрыемствы.

Эфектыўнай дзейнасці народнай гаспадаркі ў гэтых умовах нельга было дасягнуць не праводзячы перазмеркавання асноўных гаспадарчых фондаў. Гэта было магчыма толькі ў умовах адзінай (дзяржаўнай) формы маемасці. Пры эвакуацыі прадпрыемстваў і ўстаноў нярэдка адбывалася так, што прадпрыемствы хутка аднаўляўшые сваю дзейнасць на новых месцах, карысталіся абсталяваннем і іншымі прыладамі, якія літаральна аказаліся пад рукамі. Часта арганізацыі-ўласнікі такога абсталявання аказываліся невядомымі. Разам з тым, мы сутыкаемся са справай парушэння права маемасці, што адпаведна з заканадаўствам павінна карацца і прыводзіць да канфіскацыі гэтай маемасці. Аднак, адваротная канфіскацыя маемасці яе ўласнікам на падставе артыкула 59 Грамадзянскага кодэкса могла вызваць растройства дзейнасці прадпрыемства, прывесці да скарачэння выпускаемай прадукцыі неабходнай фронту.

Узнікаючыя такога рода пытанні ў умовах ваеннага часу звычайна вырашаліся ў парадку арбітражнага спору, або адміністратыўнымі арганамі, якім падпарадкоўваліся спрачаючыеся гаспадарчыя суб’екты. Узнікшыя супярэчнасці інтарэсаў дзяржаўных устаноў вырашаліся ў адпаведнасці з неабходнасцю забяспячэння выканання планавых заданняў асобнымі дзяржаўнымі ўстановамі.

У сувязі з вышэй прыгаданым адзначым, што айчыннае заканадаўства яшчэ напярэдадні вайны стварыла магчымасць для вырашэння аператыўных пытанняў гаспадарчага характара. Так, пастановай ЦВК і СНК СССР ад 29 красавіка 1935г. «Аб перадачы дзяржаўных прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў» устанаўлівалася, што яны не могуць перадавацца за грошы дзяржаўнымі ўстановамі адзін аднаму. Замацоўвалася, што прадпрыемствы і будынкі могуць перадавацца толькі без аплаты. Перадача магла ажыцяўляцца адпаведна пастанове СНК СССР, калі хаця-б адзін з бакоў знаходзіўся ў Саюзным падпарадкаванні. У мэтах эканоміі і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў, Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лютага 1941 г., забараніў продаж так званага дэманціраванага абсталявання і вызначыў, што яно можа размяркоўвацца СНК СССР або народнымі камісарамі, пры гэтым, яго кошт зпісываўся з баланса на баланс. Адпаведна быў пашыраны і пералік пытанняў, калі справы з абаротнымі сродкамі прадпрыемстваў вырашалі вышэйшыя кіруючыя органы. Безумоўна, што ў дадзеным выпадку вырашэнне гаспадарчага канфлікту ішло ў супярэчнасці з прынцыпам гаспадарчага разліку, г. зн. эканамічныя метады кіравання змяняюцца на адміністрацыйныя. Разам з тым, толькі такая непапулярныя мера дазволіла наладзіць неабходнае забяспячэнне стратэгічных паставак фронту.

Вырашэнне гаспадарчага канфлікту на першы погляд ішло ў разрэз з прынцыпам гаспадарчага разліку, аднак яно дазвалялася толькі ў выпадках неабходнасці забяспячэння стратэгічных паставак фронту. У гэтым была адна з істотных пераваг савецкай гаспадарчай сістэмы, якая дазваляла мабілізаваць рэсурсы краіны на вырашэнне стратэгічных задач.

У галіне абавязацельных праваадносін істотных змяненняў не адбылося. Адносіны паміж суб’ектамі гаспадарання, як і раней рэгуляваліся на падставе дагавароў. Нават прадукцыя абароннай вытворчасці пастаўлялася ваенным спажыўцам на падставе дагавароў пастаўкі на тых жа ўмовах, што і перад вайной. Аб гэтым сведчыць пастанова Савета Народных Камiсараў СССР ад 11 верасня 1941 г. “Аб будаўнiцтве прамысловых прадпрыемтсваў ва ўмовах ваеннага часу” [3, с.49]. Хаця ў шэрагу выпадкаў прадугледжывалася перадача прадукцыі ваеннага характару спажыўцам без афармлення дагаварных адносін, на падставе дэрыктыў планавых органаў. У такіх выпадках усе адносіны паміж суб’ектамі гаспадарання рэгуляваліся «Асноўнымі ўмовамі пастаўкі» і нарадамі-заказамі.

Парушэнне дагаварных абавязкаў у гады вайны выклікала такія ж вынікі, як і ў мірны час. І толькі ў тых умовах, калі прычыны невыканання дагаварных абавязкаў былі вызваны ваеннымі абставінамі, яны лічыліся прымальнымі ў справе вызвалення ад адказнасці, або спрыялі яе паслабленню. Напрыклад, Глаўнафтазабяспячэнне было вызвалена ад штрафных санкцый за зрыў пастаўкі нафтапрадуктаў прадпрыемствам-спажыўцам у верасні-лістападзе 1942 г.

Разважаючы аб штрафных санкцыях з боку дзяржаўнага арбітражу, трэба мець на ўвазе, што спагнанне з прадпрыемства дагаварных абавязкаў было магчымым толькі пры ўмовах выканання апошнім свайго вытворчага плана. Агульнадзяржаўныя інтарэсы выходзілі тут на першы план, органы Дзяржарбітража таксама вымушаны былі лічыцца з гэтым фактарам.

Сярод аддзельных відаў абавязкаў, найбольш тыповымі трэба лічыць наступныя:



  1. Чыгунка вызвалялася ад пакрыцця страт сваей кліентуры адносна грузаў, якія былі прыняты да перавозкі чыгуначнымі станцыямі, каторыя былі акупаваны варожымі арміямі, або грузаў накіроўваемых праз гэтыя станцыі транзітам [4, с.168]. Гэта потым было распаўсюджана на марскія і рачныя параходствы.

  2. Савецкі урад удзяляў пэўную ўвагу стварэнню прымальных жыллевых умоў для абаронцаў краіны і членаў іх сем’яў. Ужо 23 чэрвеня 1941 г. Пленум Вярхоўнага Суда СССР накіраваў дэрыктыву судам аб прыпыненні ўсіх спраў па ісках аб высяленні з жылых памяшканняў асоб прызваных у рады Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флота, а таксама членаў іх сем’яў [5, с.19]. Некалькі пазней, 5 жніўня 1941 г. пастановай СНК СССР было замацавана палажэнне, што ў час вайны за асобамі знаходзячыміся ў радах Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флота і войсках НКУС, захоўваецца іх жылая плошча. Пры гэтым плошча замацаваная за ваеннаслужачымі вызвалялася ад кватэрнай платы, а з членаў іх сем’яў спаганялася ільготная плата. Часовыя жыльцы, пасяліўшыеся на плошчы ваеннаслужачага былі абавязаны пры яго вяртанні неадкладна вызваліць кватэру, або яны падлягалі пад высяленне ў адміністратыўным парадку без атрымання іншага жылога памяшкання [6, с.20].

  3. У сувязі з буйнамаштабнымі памерамі эвакуацыі прамысловасці, узнікла складаная задача па забяспячэнню рабочых і служачых прадпрыемстваў жылымі памяшканнямі ў новых месцах іх знаходжання. У склаўшыхся ўмовах дырэктары прадпрыемстваў атрымалі дазвол наймаць у дамах грамадзян жылыя памяшканні за павышэную кватэрную плату (кватэрная плата па стаўках аплачвалася непасрэдна рабочымі і служачымі, а надбаўка пакрывалася за кошт сродкаў прадпрыемства).

Разам з тым, на падставе пастановы СНК СССР ад 16 лютага 1942 г., жылыя памяшканні рабочых і служачых эвакуіраваных на ўсход прадпрыемстваў у каторых яны жылі да эвакуацыі, пераходзілі ў распараджэнне выканкомаў мясцовых Саветаў і аддаваліся ў першую чаргу рабочым і служачым абаронных прадпрыемстваў, застаўшыхся працаваць у тым жа горадзе.

  1. У мэтах стварэння прымальных умоў для ваеннаслужачых 15 верасня 1942 г. з’явілася пастанова «Аб парадку пасведчання даверанасцей і завяшчанняў ваеннаслужачых у ваенны час», якое дапушчала пасведчанне даверанасцей і завяшчанняў асоб, знаходзячыхся на службе ў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскім Флоце, акрамя натарыяльных органаў, камандаваннем асобных вайсковых часцей.

  2. Ваенные падзеі аставілі свой адбітак і на дагаворы аб страхаванні. Адпаведна пастановы СНК СССР ад 8 ліпеня 1941 г. Дзяржстрах вызваляўся ад адказнасці за смерць застрахаваннага або страты стану працаздольнасці, або за гібель і пашкоджанне маемасмці, якое здарылася ў час ваенных дзеянняў.

У гады вайны часта адбываліся здарэнні, калі на доўгі час станавіўся невядомым лес грамадзян, адпаведна ўзнікала пытанне аб парадку ўздымання страхавых платяжоў за збудаванні, якія належылі такой катэгорыі ўладальнікаў. Наркамфін па гэтаму пытанню даў адпаведнае тлумачэнне ад 28 красавіка 1942 г. Калі збудаванні падпадаючыя да абавязковага страхавання трапілі ў спіс незаселенных і неахоўваемыў будынкаў, і месцы знаходжання іх уладальнікаў невядомы, а будынак ужо заселены жыльцамі, то з жыльцоў, як з асоб карыстаючыхся гэтымі будынкамі, неабходна ўздымаць страхавыя плацяжы. За будынкі, якія знаходзіліся ў карыстанні гаспадарчых прадпрыемстваў або ўстаноў разлічваліся з страхавым фондам на ўмовах страхавання ў дзяржаўным жыллевым фондзе за свой кошт, г. зн. кошт прадпрыемства або ўстановы. У выпадку стратных наступстваў у дачыненні азначанага збудавання, страхавую кампенсацыю атрымлівалі толькі ўладальнікі збудавання.

Істотныя змяненні адбыліся і ў галіне спадчыннага права. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 сакавіка 1945 г. «Аб спадчыніках па закону і па завяшчанню» пашырыў кола спадчыннікаў па закону. У лік асоб спадчыннікаў па закону ўвайшлі бацькі, браты і сестры. Адначасова ўводзілася чарга для ўваходжання ў спадчыну. У ей першымі ішлі дзеці, затым бацькі, браты і сестры. Калі сваякоў не было, то ўжо з’явілася магчымасць спадчынадаўцу прызначыць сабе спадчыніка па завяшчанню [7, с.163]. Задоўга да прыгаданых новаўводзін, 9 студзеня 1943 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР адмяніў існаваўшы падатак са спадчыны.

Такім чынам, нават кароткі аналіз айчыннага грамадзянскага заканадаўства часу Вялiкай Айчыннай вайны, дазваляе нам пераканаўча сцвярджаць, што савецкая грамадска-прававая сістэма не толькі вытрымала суровы экзамен ваеннага ліхалецця, але і стала ўзорным прыкладам перабудовы і гібкага рэагавання права на прынцыповыя патрэбы жыцця народа і краіны.

Лiтаратура

1.Конституция (Основной закон) Союза Советсвких Социалистических Республик. С изм. и доп., принятыми I-VII Сессиями Верховного Совета СССР. - М.: Политиздат при ЦК ВКП(б), 1940. - 24 с.

2.Ермаловiч, В.І. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.): кароткiя нарысы / В.І.Ермаловiч. – Мiнск: Беларуская навука, 2015. – 260 с.

3.Решение партии и правительства по хозяйственным вопросам. В пяти томах. Сборник документов. / Сост.: К.У.Черненко, М.С.Смиртюков. – Т.3. - М.: Изд-во Политической литературы, 1968. – 751 с.

4.Дополнения к сборнику постановлений, правил и распоряжений по перевозке грузов по железным дорогам СССР, опубликованные в сборниках правил перевозок и тарифов с 1 декабря 1940 г. по 1 июля 1945 г. – М.: Трансжелдориздат, 1946. – 183 с.

5.Сборник постановлений Пленума и определений коллегий Верховного Суда Союза ССР 1941 г. / Под ред. И.Т. Голякова. – М.: Юридическое изд-во Минюста СССР, 1947. – 160 с.



6.Сборник постановлений, приказов и инструкций по финансово-хозяйственным вопросам. Вып. 10. М.: Госфиниздат СССР, 1941. – 25 с.

7.Сборник Законов СССР и Указов Президиума Верховного Совета СССР 1945-1946 гг. – М.: «Ведомости Верховного Совета СССР», 1947. – 188 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка