Асаблівасці скланення зваротнага займенніка сябе




Дата канвертавання10.03.2017
Памер24.74 Kb.

Асаблівасці скланення зваротнага займенніка сябе

і асабовага займенніка ты

ў беларускай мове

Зваротны займеннік сябе заўсёды ўказвае на аб’ект дзеяння, то бок на таго (тое), на каго (што) гэта дзеянне накіравана, і ніколі не ўказвае на таго, хто гэтае дзеянне робіць, таму мае ўсе склонавыя формы, акрамя формы назоўнага склону. Аднак увагу перадусім трэба звярнуць на тое, што  гэты займеннік, у залежнасці ад склону, можа мець цвёрдую ці мяккую аснову. Запомніце, што формы роднага і вінавальнага склонаў маюць мяккую аснову: каго? – сябе; формы давальнага, творнага, меснага склонаў – цвёрдую: каму? сабе; кім? сабой; пры кім? пры сабе.

 Такім самым чынам паводзіць сябе і асабовы займеннік ты. У родным і вінавальным склонах будзем казаць і пісаць цябе, а ў давальным і месным – табе (пры табе).

 Падказка: калі вы забыліся, якая аснова, мяккая ці цвёрдая, павінна быць у тым ці іншым склоне, або не можаце вызначыць сам склон, тады замест гэтых займеннікаў  падстаўце заменнік я ў патрэбный форме: форме мяне будуць адпавядаць займеннікі сябе, цябе, а форме мне – сабе, табе.


Заданне 1. Устаўце патрэфную форму зваротнага займенніка сябе–сабе .

Нішто …!


Языча, языча, сам … дабра не зыча.

Вяроўку на ... шукаць.

Што … не міла, таго і другому не зыч.

З вялікага гурту выбірай … курту.

Кожныя граблі да … горнуць.

Сам не ў …

Не гудзі, а на … паглядзі!

Сам … загубіш, як чужую жонку палюбіш.

Есці як не ў … .

Каб я … ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу).

Ні людзям паказаць, ні … паглядзець.

Няхай … ў лапленым, абы не ў хапленым.

Перасягнуць самога …

Зарубі … на носе.

Хто позна ходзіць, той сам … шкодзіць.

Сам … пан, сам … і служка.

Звязаць … рукі.

… не забыў.

Сам па … .

Выдаць … з галавой.

Хто сам … беражэ, таго й Бог сцеражэ.

Скруціць … галаву.

Хто … хваліць, няхай таго пярун спаліць.

Устаўце патрэбную форму асабовага займенніка цябе–табе.

Каб па … не званілі.

Твае каляды ды … ў пяты.

Каб … сонейка не грэла!

Каб на … чорны гад напаў.

Вось … і смешкі з бабінай плешкі.

Каб … ніхто не даў рады

Каб ... ў чыстым полі дзверы сціснулі!

Каб … камары ўтаўклі!

А каб … пяткі назад завярнула!

Не лезь туды, дзе … не трэба!

Бадай … качкі стапталі!

Толькі і розуму, што ў …

Краўца не вучы, без ... скрое.




Пастаўце правільна націск у наступных словах:


Бармен

Берасцяны

Братацца

Вуда


Вудзіць

Гуру


Запечак

Кішка


Мезенец

Начыста


Пахмурна

Прывід


Прыгубіць




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка