Асманская дзяржава




Дата канвертавання06.04.2017
Памер49.21 Kb.
Сусветная гісторыя 7 клас

Тэма ўрока “Асманская дзяржава”



Мэты ўрока: разгледзець падзеі, аказаўшыя ўплыў на гістарычныя лёсы краін і народаў – асманскія заваёвы на Бліжнім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Еўропе; раскрыць прычыны ваенных поспехаў Асманскай дзяржавы ў XIV – XV стст., чаму войска туркаў-асманаў прадстаўляла пагрозу для шматлікіх народаў; працягнуць работу па фарміраванню ў навучэнцаў навыкаў працы з картай, усталёўваць прачына-выніковыя сувязі; садзейнічаць стварэнню ўстойлівых негатыўных адносін да заваёўнай палітыкі любой дзяржавы, усведамленню таго, што любы народ мае права на свабоду і незалежнасць.

Асноўныя тэрміны: янычары, цімары.

Абсталяванне: атлас, контурныя карты, рэфлексійныя лісты, індывідуальныя рабочыя лісты, знакі “+” і “–”, ілюстрацыйны матэрыял.

План урока:

  1. Асманскае княства

  2. Турэцкае войска

  3. Турэцкія заваёвы

  4. Аб’яднанне турэцкіх дзяржаў Асманамі

Ход урока:

Праверка дамашняга задання. Вуснае франтальнае апытанне.

Актуалізацыя ведаў.

Уводнае слова настаўніка

Эпіграфам да сённяшняга ўрока я ўзяла словы Яна Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас, як жыць сёння». Як вы лічыце, чым можна патлумачыць мой выбар? (Адказы вучняў)

Мы з вамі вернемся да гэтых слоў у канцы ўрока.

Асманскае княства. (Расказ настаўніка. Праца з атласам на с. 31)

Турэцкае войска. Праца з тэкстам. Запаўненне табліцы “Характарыстыка турэцкага войска”





Хто ўваходзіў у склад?

Што яны атрымоўвалі за службу?

Пяхота (янычары)







Конніца






Праца з тэкстам. Заслухайце тэкст і адкажыце на пытанні: Ці лёгкім быў лёс янычар? Чаму турэцкае войска прадстаўляла пагрозу?

Лёс янычара

У час вайны, край, дзе я нарадзіўся, быў пакораны Асманскай імперыяй, і я трапіў у янычарское войска яшчэ маленькім.

Вы – будучыя воіны Алаха – янычары – апора Асманскай імперыі і султана. Вам нельга мець сям'і, нельга займацца нічым, акрамя вайсковага рамяства. Шабляй здабытае царства асманаў шабляй і ўтрымаецца.

З янычараў султан складаў асабістую ахову. У святы мы ва ўсёй сваёй красе выступалі на парадах. Не было чалавека, які адважыўся пярэчыць янычару. Нават набліжаныя султана баяліся нашага гневу. У знак незадавальнення мы выносілі з казармаў катлы і білі ў іх, а потым расцякаліся па горадзе, крышачы ўсё на сваім шляху. Але калі непрыгодны змог схавацца ў янычарском катле, ён станавіўся сябрам «янычараў».

Даводзілася мне і ўдзельнічаць у жорсткіх войнах. Янычары бралі моцна ўмацаваныя горады, ад нас беглі закутыя ў латы рыцары. Мы забівалі і захоплівалі велізарныя багацці.

Аднойчы сам султан заўважыў маю адвагу і падарыў мне па-майстэрску упрыгожаную шаблю – пра зорны міг майго жыцця. А цяпер я стары, ды і янычары цяпер не тыя; Яны заводзяць сям'і, займаюцца рамяством, шмат крычаць на плошчах і мала ваююць. Няўжо асманская тупіцца шабля? Асманаў чакае гібель ад рукі ворагаў.



Фізкультхвілінка.

На гісторыі сядзелі.

Рукі, ногі занямелі.

Рукі ўверх, рукі ўніз.

Направа, налева павярніся

І суседу усміхніся.


(хто адносіць сябе да гэтай катэгорыі, пляскае ў далоні, хто не – тупае)
–выдатная палова чалавецтва.

– наша абарона і моц.

– хто любіць смачна паесці.

– хто супраць курэння.

– хто ні разу не спазняўся на ўрокі.

– хто любіць канікулы.

Малайцы. Працягнем працу.
Турэцкія заваёвы. Групавая праца з тэкстам дапаможніка на стар. 136–137.

Праца з контурнай картай. Нанясіце на контурную карту: тэрыторыі, заваяваныя туркамі, моры, месцы і даты бітваў.

Назавіце тэрыторыі, якія былі заваяваны туркамі-асманамі?

Аб’яднанне турэцкіх дзяржаў Асманамі. Праца з тэкстам. Адказ на пытанне 6 на стар. 138 вучэбнага дапаможніка.

Замацаванне вывучанага матэрыяла. Калі вы згодны са сцвярджэннем, то пакажыце знак “+”, а калі не згодны, то “–”.

1. Янычары – гэта воіны, якія за вайсковую службу атрымоўвалі цімары.

Так Не


2. Міжусобныя войны паслабілі Балканскія народы.

Так Не


2. Народы пакораных краін бачылі ў турках-асманах вызваліцелей ад гнёту ўласных феадалаў

Так Не


3. Увесну 1453 г. пачалася аблога Канстанцінопаля. Горад паў. Візантыя перастала існаваць.

Так Не


4. Армія турак-асманаў была невялікай і дрэнна ўзброенай.

Так Не


5. Магутнасць Асманскай імперыі трымалася на войнах і рабаўніцтве.

Так Не




Рэфлексія.

На дошцы вывешваецца загадзя падрыхтаванае дрэва без лістоў, карані якога падпісаны паняццем “Асманская імперыя”. Мэта ўдзельнікаў – на лістках напісаць важнейшыя, на іх погляд, падзеі дадзенага перыяду, альбо тыя факты, якія іх вельмі ўразілі.



Выніковае пытанне:

Зараз мы яшчэ раз звернемся да эпіграфа нашага ўрока. Як вы зараз лічыце, чаму Ян Баршчэўскі сказаў такія словы? Дзеля чаго мы павінны вывучаць гісторыю? Што дае нам вывучэнне гісторыі? Якія якасці асобы выхоўвае школьны прадмет гісторыя?



Дамашняе заданне: § 24


Асада Канстанцінопаля



Асман І


Афіцэр янычараў



Мехмед ІІ Заваёўнік






Турэцкая конніца


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка