Бацькі І дзеці: мастацтва разумець адзін аднаго




Дата канвертавання23.02.2017
Памер47.6 Kb.
БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ: МАСТАЦТВА РАЗУМЕЦЬ АДЗІН АДНАГО

Адносіны ў сям'і паміж дзецьмі і дарослымі павінны быць дэмакратычнымі, г.зн. выхаванне дзіцяці павінна ўлічваць яго інтарэсы, здольнасці, схільнасці. Будаваць узаемаадносіны з дзецьмі трэба на ўзаемаразуменні, узаемнай павазе, суперажыванні і спагадзе, неабходна таксама стварыць умовы для свабоднага развіцця дзіцяці, даць яму права выбару такога віду дзейнасці, які адказвае яго запатрабаванням. Важна, каб зносіны з дзецьмі будаваліся на прынцыпах роўнасці і павагі. У атмасферы любові, добразычлівасці, даверу дзіця лёгка і ахвотна прымае бацькоўскія парады.

Большасць падлеткаў сцвярджаюць, што бацькі мала даюць ім свабоды, бо пастаянна кантралююць іх дзеянні. Можна выказаць здагадку, што, атрымаўшы свабоду, падлеткі будуць шчаслівыя. На самай справе гэта не так, бо, атрымаўшы свабоду, падлеткі пачынаюць весці сябе яшчэ горш, гэтым самым яны спрабуюць вымусіць бацькоў вярнуцца да кантролю за імі. Дзіця імкнецца да свабоды для таго, каб мець магчымасць прымаць адказныя рашэнні. Бацькам ад кантролю трэба адмаўляцца паступова. Калі яны шчыра і паслядоўна ажыццяўляюць свае рашэнні ў жыцці, то паступовае паслабленне кантролю, заснаванае на даверы, спрыяльна ўплывае на ўзаемаадносіны паміж дзецьмі і бацькамі.

Трэба заўсёды памятаць, што ў дарослых і дзяцей, розныя сферы заняткаў, розная дзейнасць. Гэта заканамерна, таму трэба дарослым навучыцца лічыцца з інтарэсамі дзяцей і навучыць дзяцей лічыцца са сваімі інтарэсамі.

Падлеткавы ўзрост - гэта час канфліктаў з бацькамі. У падлеткавым узросце сіла эмоцый пераважае часцей, чым сіла розуму. Падлетак яшчэ не ў стане спакойна і выразна абгрунтаваць свае патрабаванні. Пачуцці завалодваюць ім: ён хоча сказаць праўду, а атрымоўваецца грубасць, спрабуе настаяць на сваім, а выглядае ўпартым. Самы нязначны канфлікт можа прывесці да ўспышкі, выбуху. У момант такога выбуху бацькам неабходна памаўчаць, а калі эмацыянальная абстаноўка стабілізуецца, сказаць: «Ну, а цяпер давай пагаворым спакойна», а можа быць і даць падлетку магчымасць адасобіцца. Падлетку ж становіцца сорамна за свае паводзіны, і ён у далейшым будзе задумвацца над формай выражэння сваіх пачуццяў і думак.

Канфлікты паміж бацькамі і дзецьмі адбываюцца ў асноўным таму, што яны абумоўлены фізічным і духоўным ростам падлеткаў. Бацькам трэба пазбягаць неапраўданых канфліктаў. Не трэба тузаць дзяцей па нікчэмных падставах, не трэба пастаянна апякаць іх, але бацькі павінны сачыць за светапоглядам дзяцей, і, дзе гэта неабходна, весці пераканаўчыя размовы з дзецьмі.

Дарослым неабходна ствараць умовы для развіцця падлеткаў, бо трэба дапамагаць ім развіваць пачуццё правільнай самаацэнкі і даваць ім пры неабходнасці правільныя парады. Бацькі павінны разумець і раптоўныя змены настрою падлеткаў, і дзіўныя на першы погляд захапленні, і эксцэнтрычныя паводзіны, і новы лексікон, і няўдалыя пачынанні. Калі тое, у чым вы абмяжоўваеце сваіх дзяцей, не з'яўляецца забароненым, амаральным ці дарагім задавальненнем, адмоўцеся ад забарон, пакажыце падлеткам разумныя шляхі для ажыццяўлення ў жыццё іх энергіі.

Каб паміж бацькамі і дзецьмі склаліся добрыя адносіны трэба прытрымлівацца наступных парад:



  • Калі вы чагосьці баіцеся, выразна выкладзіце сыну або дачцэ ў канкрэтнай форме страхі і асцярогі.

  • Пастаянна паказвайце сыну або дачцэ сваю гатоўнасць яго (яе) выслухаць і зразумець. Разуменне не азначае прабачэнне няправільных учынкаў.

  • Памятаеце, што ваш сын ці дачка не абавязкова павінен (павінна) прытрымлівацца ўсіх вашых парад.

  • Будзьце сумленнымі перад дзецьмі: падлеткі не давяраюць тым старэйшым, якія не шчырыя з імі.

  • Не давайце абяцанняў, пакуль не ўпэўнены, што зможаце іх выканаць.

Толькі пры ўліку ўсяго гэтага магчымы асэнсаваны дыялог паміж бацькамі і дзецьмі, бо падлеткі паважаюць бацькоў перш за ўсё:

Парады бацькам

  • Мы прывыклі, што дзеці просяць нечага ў бацькоў. А самі мы ўмеем прасіць дзяцей або толькі загадваць? Паспрабуйце авалодаць культурай просьбы.

  • Ніколі не папракаеце дзіця ні ўзростам: «Ты ўжо вялікі», ні полам: «А яшчэ хлопчык», ні кавалкам хлеба: «Мы цябе кармілі, паілі ...».

  • Калі дзіця нешта распавядае вам, дайце яму зразумець, што вы яго ўважліва слухаеце. Не трэба ў гэты час займацца сваімі справамі, бо дзіця адчувае, што не ў цэнтры вашай увагі, і ў яго знікае жаданне гаварыць.

  • Майце мужнасць паўстаць перад дзецьмі з усімі сваімі чалавечымі пачуццямі і недахопамі (калі адзін чалавек у чымсьці прызнаецца другому, ён, як правіла, атрымоўвае ў адказ аналагічнае прызнанне).

  • У спрэчках з сынам або дачкой хоць часам саступайце, каб ім не здавалася, быццам яны не маюць рацыі. Гэтым вы навучыце сваіх дзяцей саступаць, прызнаваць памылкі.

  • Памятаеце, што, павышаючы голас або падымаючы руку на дзіця, вы кожны раз скарачаеце магчымасць узаемаразумення.

  • Калі сын або дачка вяртаюцца дамоў, сустракайце іх каля дзвярэй. Дзіця павінна ведаць, што вы рады яго вяртанню, нават калі ён і правініўся.

  • Падлеткі – жудасныя скептыкі. Стаўцеся да скептыцызму памяркоўна.

  • Дамаўляйцеся з падлеткам загадзя аб тых хатніх справах, якія ён павінен зрабіць. Імкніцеся, каб ваша «зрабі», «схадзі» не заставалі сына ці дачку знянацку, бо ў іх таксама могуць быць свае важныя справы.

  • Калі вам хочацца сказаць дзіцяці: «не хлусі, не хлусі, не падманвай», скажыце лепш: «здаецца, хтосьці кажа няпраўду».

  • Калі вы раздражніліся, паспрабуйце гаварыць з дзіцем ціха, ледзь чуваць. У многіх бацькоў раздражненне адразу праходзіць.

  • Калі вы нешта забараняеце дзіцяці, тлумачце прычыну забароны, пры гэтым патрабаванні бацькоў павінны быць узгодненыя.

Памятаеце, што ў любым канфлікце як мінімум двое ўдзельнікаў – і падлетку нялёгка, бо ён слабейшы і менш прыстасаваны да рашэння складаных сітуацый у жыцці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка