Бароўка Н. У. Адметныя назвы лекавых раслін у творах элізы ажэшкі навуковы кіраўнік выкл. Кутас В. А




Дата канвертавання01.02.2017
Памер13.03 Kb.
Бароўка Н. У.

АДМЕТНЫЯ НАЗВЫ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН У ТВОРАХ ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ

Навуковы кіраўнік выкл. Кутас В. А.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
У структуры сучаснай беларускай фармакалогіі і фармацыі асаблівае месца займае выучэнне лекавых раслін. Так гістарычна склалася на этнічных тэрыторыях краіны, што беларусы добра ведалі прынцыпы выкарыстання зёлак і тых ці іншых частак лекавых раслін, пашырана карысталіся гэтымі ведамі. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, творчасць знакамітай беларускай польскамоўнай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. У сваіх аповесцях “Над Нёманам”, “Хам”, “Дзюрдзі”, “Нізіны”, нарысе “Людзі і кветкі над Нёманам”, апавяданнях “Тадэвуш”, “Рэха” яна раскрываецца не толькі як таленавітая пісьменніца, але і як чалавек, які добра ведае каштоўнасць лекавых уласцівасцяў раслін, іх прызначэнне, а таксама выкарыстанне. Эліза Ажэшка збірала не толькі лекавыя расліны, але і паданні і легенды аб іх, карпатліва занатоўваючы іх для нашчадкаў.

Значнае дасягненне вядомай пісьменніцы ў тым, што яна апавядала шырокаму колу чытачоў пра культуру, звычаі, ментальнасць беларусаў над Нёманам. Збіраючы і сістэматызуючы наменклатуру асобных прадстаўнікоў беларускай лекавай флоры, даследчыца паказала, што існуюць дыялектныя асаблівасці назваў лекавых раслін сярод людзей жыхароў мясцовасці над Нёманам.



У навуковай працы праводзім даследванне назваў лекавых раслін у творах Элізы Ажэшкі ў параўнанні з наменклатурнымі назвамі, пададзенымі ў навуковай літаратуры – беларускімі і лацінскімі.

Назвы краёвыя і назвы сучасныя навуковыя адрозніваюцца, што свечыць пра лацінамоўнае мінулае дадзенай мясцовасці, а таксама пра польскамоўны і рускамоўны уплыў на маўленне тагачаснага грамадства.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка