Беларусь- мая Радзiма




Дата канвертавання16.04.2017
Памер12.57 Kb.
Беларусь- мая Радзiма

Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для мяне. Знакомыя з дзяцiнства краявiды, прыгожыя, працавiтыя людзi. Гэта і родны дом, у якім нарадзiлася, і мiлагучная мамiна мова, і сцежка, па якой пайшла ўпершыню, i клекат буслоў...Усе гэта i шмат iншае- мая Беларусь, мая Раздiма - усяго чатыры словы, але якая сiла, якая прыгожасць гучыць у iх, колькi гонару маюць яны. Наша маладая, квiтнеючая i такая старажытная беларуская земля.

Я люблю i ганаруся маей краiнай, бо яна самая самая... Яна выхавала самых вядомых людзей ,якiя праслаўлялi нашу краiну, людзей,якiя паважаюць Бацькаўшчыну, з боллю пiшуць пра яе становiшча. Гэта i Нiл Сымонавiч Гiлевiч:

Пакуль паэты будуць пець -

Не быць Радзiме безымяннай

Зямлi бацькой - не анямець..

I хай гэта будзе так. Мы жывем у гэтай краiне i не зауседы зауважаем прыгожасцi, якая есць. А калi выязджаем ,пачынаем успамiнаць, якая прыгожая, добрая, гасцiнная Беларусь.Бо Беларусь нiколi не зачыніць ні перад кім дзверы, а наадарот: усiм ,каму трэба, адкрые шырока. Яна любiць нас аднолькава і незалежна ад нацыянальнасці, узросту. Нават i ў гiмне гаворыцца пра гэта:

Мы , беларусы - мiрныя людзi,

Сэрцам адданныя родная зямлi,

Шчыра сябруем, сiлы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'i.

Я хачу, каб ты, мая Беларусь верыла, што я люблю цябе шчыра, моцна i аддана.

Свае сачыненне мне хочацца закончыць радкамі народнага паэта Беларусi Уладзiмiра Дубоўкi:

О Беларусь мая шыпшына,

зялены лiст, чырвоны цвет!

У ветры дзiкім не загiнеш,

чарнобылем не зарасцеш.

I гэта будзе так, яна будзе жыць вечна ,калi мы будзем любiць яе ,як яна любiць нас, берагчы яе, як яна беражэ нас i радаваць яе, як яна радуе нас.



Киман Екатерина,группа 132


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка