Беларусь, Расія, СССР у 1917 1939гг




Дата канвертавання25.11.2017
Памер16.48 Kb.
9 клас. Інтэграваны ўрок па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

Тэма: Абагульненне “Беларусь, Расія, СССР у 1917 – 1939гг.”

Мэты: 1. Абагуліць, паўтарыць асноўныя паняцці і тэндэнцыі развіцця Беларусі, Расіі і СССР у 1917 – 1939 гг.

2. Развіваць мысленне вучняў, іх самастойнасць у сэнсатворчасці, уменне абменьвацца сэнсамі з іншымі ўдзельнікамі і ствараць новы сэнс.

3. Выхоўваць гістарычнае мысленне, уменне бачыць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных падзей.

Форма ўрока: абагульненне ў выглядзе інтэрактыўнай тэхналогіі “Алфавіт”.

Абсталяванне: тэхналагічная карта: ліст ватмана з алфавітам, некалькі маркераў розных колераў.

Расстаноўка мэблі: “літара П”.

Ход урока

Уводнае слова настаўніка: аб’яўленне тэмы і мэты ўрока, азнаямленне з парадкам

ажыццяўлення тэхналогіі.

І этап. Сэнсатворчасць.

Я прапаную вам раскрываць сэнс вывучанай тэмы праз словы, упісваючы іх маркерам у кожны радок. Вучань, запісваючы сваё слова, гаворыць яго ўслых і тлумачыць, як ён разумее яго сэнс. Пажадана, каб гэтыя словы не былі выпадковыя, а раскрывалі нейкую істотную падзею, з’яву ці тэндэнцыю, што назіралася ў вывучаемы час у нашай краіне.

Тэхналагічная карта будзе лічыцца запоўненай, калі на кожную літару алфавіта будзе запісана хаця б адно слова-паняцце. 30 хв.

ІІ этап. Аналітычны.

З усіх запісаных на карце слоў выдзеліць тры (пяць?), якія найбольш выражаюць сутнасць, асноўныя тэндэнцыі вывучаемай тэмы.

Выбар кожнага вучня адзначаецца на тэхналагічнай карце плюсам.

Пасля гэтага настаўнік вылучае словы, якія атрымалі найбольшую колькасць выбараў і падкрэслівае іх маркерам.

Выдзеленыя словы – ключавыя ва ўяўленнях класа пра вывучаную эпоху.

Цяпер трэба скласці з імі 3-5 сказаў пра гэтую эпоху, якія б расказвалі пра самыя важныя напрамкі развіцця Беларусі, Расіі і СССР у 1917 – 1939 гг.

10 хв.

ІІІ этап. Рэфлексіўны.



“Рэфлексіўнае кола”. Прапаную выказацца вучням пра:

а) свой эмацыйны стан на ўроку і ў яго канцы,

б) што новага даведаліся, чаму навучыліся на гэтым уроку,

в) ацаніць сваю дзейнасць на ўроку і гэту тэхналогію.



Заключнае слова настаўніка. Выстаўленне адзнак. 5 хв.

Урок падрыхтаваны і праведзены настаўніцай гісторыі Талькаўскай СШ Ільініч Наталляй Валянцінаўнай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка