Беларусь у гады Другой Сусветнай І Вялікай Айчыннай войнаў Нямецка-фашысцкая акупацыя бсср




Дата канвертавання03.04.2017
Памер445 b.


Беларусь у гады Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў


Нямецка-фашысцкая акупацыя БССР

  • Незлічанымі матэрыяльнымі стратамі, палаючымі гарадамі і вёскамі, неймавернымі людскімі пакутамі і мільёнамі заўчасна абарваных чалавечых жыццяў увайшла ў нашу гісторыю Вялікая Айчынная вайна. Асабліва цяжкім быў яе першы этап. Войскі Чырвонай Арміі, ведучы цяжкія абарончыя баі, вымушаны былі адступаць пад націскам праціўніка, які перавышаў колькасна і быў больш вопытным.



На пожелтелом старом снимке: фото на память перед отправкой на фронт, многие из них не вернутся домой, погибнут на войне, защищая жен, детей, матерей.





Напярэдадні нападу фашысцкай Германіі

  • У перадваенныя гады савецкі ўрад умацаваў граніцы СССР, асабліва яго заходнія рубяжы, у тым ліку ў Беларусі.

  • Аднак новую граніцу пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР умацаваць належным чынам не паспелі.



Напярэдадні нападу фашысцкай Германіі

  • Сталін лічыў, што ў 1941г. вайна з фашысцкай Германіяй не пачнецца, бо Гітлер будзе таксама заняты ваеннымі дзеяннямі на Захадзе і тым самым не адважыцца пакінуць у сваім тыле праціўніка. Ігнараваўся стан так званай “дзіўнай вайны” і дапускаўся залішні давер умовам пакта аб ненападзе. Таму не прымаліся да належнай увагі данясенні разведчыкаў аб рашэнні Гітлера напасці на СССР і тэрмінах нападу. Жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. У выніку такой пазіцыі савецкія войскі не былі гатовыя сустрэць ворага ў стане поўнай баявой гатоўнасці



Напярэдадні нападу фашысцкай Германіі

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР прыпаў на час, калі становішча краіны было найбольш слабым і з пункту гледжання знешпалітычнага. На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы. Англія аказалася блакіраванай на сваім востраве. ЗША прытрымлівалі пазіцыі чакання.



  • Пачатак Вялікай Айчыннай вайны



Брэсцкая крэпасць-герой

  • 22 чэрвеня 1941 г. Яшчэ не ўзышло сонца самага вялікага дня года, а світанак разарвалі залпы пушак. Брэсцкі гарнізон пачаў нераўны бой з фашызмам, смяротным ворагам Страны Саветаў. Узброеная до зубоў, не ведаўшая паражэннняў гітлераўская армія асаджала крэпасць. Фронт прасоўваўся да Смаленска, Кіева, Ленінграда, а радыестанцыя крэпасці перадавала ў эфір:

  • “Я – крэпасць. Я – крэпасць. Вяду бой..”





  • Бой быў няроўным і жорсткім. Адрэзаныя ад знешняга міру, ад вады, з маленькімі запасамі ежы, ахоўнікі былі моцны духам. «Умрем, не срамя. Умрем, но из крепости не уйдем» Гэтую клятву захавалі для нашчадкаў сцены крэпасці.



  • 1418 дзен працягвалася вайна. І першыя дні подзвігу савецкага народа пачалісь на Брэсцкай Зямлі.

  • 1418 дзен подзвіга савецкіх людзей на франтах і ў тылу,у партызанскіх атрадах упісаны ў гісторыю кроўю, гранітам і бронзай.



Аб ахоўніках Брэсцкай крэпасці складзены легенды, напісаны кнігі, песні, паэмы. Памяць вайны стукае метраномам сводак Совінформбюро. І як дастойная ўзнагарода – словы Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР:

  • Аб ахоўніках Брэсцкай крэпасці складзены легенды, напісаны кнігі, песні, паэмы. Памяць вайны стукае метраномам сводак Совінформбюро. І як дастойная ўзнагарода – словы Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР:

  • «ОТРАЖАЯ ВЕРОЛОМНОЕ И ВНЕЗАПНОЕ НАПАДЕНИЕ ГИТЛЕРОВСКИХ ЗАХВАТЧИКОВ НА СОВЕТСКИЙ СОЮЗ,ЗАЩИТНИКИ БРЕСТСКОЙ КРЕПОСТИ В ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ТЯЖЕЛЫХ УСЛОВИЯХ ПРОЯВИЛИ В БОРЬБЕ С НЕМЕЦКО – ФАШИСТСКИМИ АГРЕССОРАМИ ВЫДАЮЩУЮСЯ ВОИНСКУЮ ДОБЛЕСТЬ, МАССОВЫЙ ГЕРОИЗМ И МУЖЕСТВО, СТАВШИЕ СИМВОЛОМ БЕСПРИМЕРНОЙ СТОЙКОСТИ СОВЕТСКОГО НАРОДА»



  • Да апошняга трымаліся савецкія байцы ва ўмацаваных збудаваннях, што размяшчаліся на старой граніцы. Нямецкія мінеры, якія іх падрывалі, успаміналі, што з падзямелляў глуха даносіліся песні. Абаронцы спявалі “Кацюшу”…



Надпіс на сцяне Брэсцкай Крэпасці



  • Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі. Вядомы подзвіг намесніка камандзіра эскадрыліі знішчальнага палка А.С. Данілава, які ўступіў у адзінаборства з дзевяццю “месершмітамі”, збіў два з іх і тараніў трэцяга. З цяжкасцю пасадзіўшы свій пашкоджаны самалёт у полі, Данілаў страціў прытомнасць, яго падабралі вяскоўцы і даставілі ў шпіталь.



  • Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыліі, ураджэнец Беларусі капітан М. Ф. Гастэла і члены яго экіпажа – А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалет на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. М. Ф. Гастэла пасмяротна ўдастоены звання ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА.



  • Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран летчык В. І. Коўзан – адзін ў свеце летчык, які зрабіў тры тараны і застўся ў жывых.



  • Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёне Магілева. Абарона горада ўвайшла гераічнай старонкай у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Яна працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся і стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Ф. Куцепава.



Напад фашысцкай Германіі на СССР





  • Акупацыйны рэжым



На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі “новы парадак” – дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер накіраваных на ліквідацыю савецкага улада, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яе ідэйнай ясновай была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі.

  • На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі “новы парадак” – дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічных, эканамічных і ваенных мер накіраваных на ліквідацыю савецкага улада, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яе ідэйнай ясновай была чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя” нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі.



  • Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне.



Амерыканская копія нямецкай карты – план “Ост”



  • У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раене дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзіліся пяць такіх лагераў. Адзін з іх – Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў фашысцкай Германіі ен стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака па колькасці знішчаных – 206500 чалавек. Людзей спальвалі, цкавалі сабакам, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі газам у “душагубках” – прыстасаваных для гэтага памяшканнях .



  • Часта беларускіх дзяцей (асабліва з дзіцячых дамоў) выкарыстоўвалі ў якасці донараў для лячэнне (забеспячэнне крывею) параненых нямецкіх салдат. Жыхарка п. Семкава Слуцкага раена Хмялько А.Н., якая правяла паўтара года ў такім доме-лагеры, успамінае, што дзетак кармілі гнілымі буракамі ды поліўкай з касцяной мукі, і ў тых, хто трымаўся на нагах, “выцягвалі” кроў, колькі можна.



  • Свой “новы парадак” акупанты ўводзілі жорстка. Усе рабочыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы, а беспрацоўныя – адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыцце з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. З мэтай стварэння сваей апоры сярод насельніцтва яны дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць нацыянальную сімволіку арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы, у тым ліку Акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты.



  • Ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялічкая частка жыхароў рэспублікі стала супрацоўнічаць з нямецкай адміністрацыяй, а то і служыць у карных войсках пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі. Усе яны – гэта так званыя калабарацыяністы – людзі, якія здрадзілі свайму народу і пайшлі на службу ворагу.



Вывады

  • Жорскія баі 1941 г. на тэрыторыі Беларусі сталі яркім доказам самаадданасці і мужнасці свавецкіх людзей, якія, нягледзячы на жахі сталінскага рэжыму, паўсталі на абарону сваёй Радзімы.

  • У выніку ўсталявання акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі і згодна з планам “ Ост”, фашысты распачалі каланізацыю Беларусі, высяленне і знішчэнне яе народу.



Пытанні і заданні

  • 1. Назва плана “маланкавай вайны” Германіі супраць СССР паходзіць ад імя:

  • а) нямецкага генерала

  • б) канцлера Прусіі

  • в) германскага караля

  • 2. Назву “кацюша” атрымалі:

  • а) рэактыўныя мінамёты

  • б) супрацьтанкавыя ружжы

  • в) 45-мм пушкі (“саракапяткі”)

  • 3. Аб якіх падзеях сведчаць гэтыя імёны?

  • а) І.Зубачоў, Я.Фамін

  • б) М.Гастэла, В.Коўзан

  • в) С.Куцепаў, Сярпілін



  • 4. У чым заключаліся прычыны адступлення войскаў Чырвонай Арміі ў першапачатковы перыяд вайны на тэрыторыі БССР?

  • 5. Ахарактарызуйце палітыку генацыду.

  • Выкарастайце неабходныя тэрміны.

  • - план “Ост”, “шкляная артырэлія”, Хатынь, пакт Рыбентропа-Молатава, Мфалы Трасцянец, план “Барбароса”

  • 6. У чым заключаліся тактычныя і стратэгічныя вынікі абарончых баёў на тэрыторыі БССР?




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка