Беларусь заўсёды з усёй душою І гасціннасцю прымае любы музычны інструмент. І не важна адкуль “госць”-з усходу ці з захаду, з поўначы ці з поўдня




Дата канвертавання14.02.2017
Памер488 b.


Музычная культура Беларусі




Беларусь заўсёды з усёй душою і гасціннасцю прымае любы музычны інструмент. І не важна адкуль “госць”-з усходу ці з захаду, з поўначы ці з поўдня.



У 1822 годзе ў Германіі нарадзіўся гармонік, які назвалі ад грэчаскага слова harmonikos, што значыць –сугучны, зладжаны.



Хутка ён пачаў падарожнічаць па многіх краінах свету.



Гармонік, удасканалены ў Вене, называюць “венкай”. У Польшчы ў гармонік паветра напампоўвалася ў мех праз трубку пры дапамозе нажной педалі , таму яго называюць “педалёўкай”. З Расіі прыйшлі гармонікі “петраградка” і “хромка”.



Трапляліся і гармонікі – “італьянкі”.



Усе гэтыя гармонікі сто гадоў назад перабраліся ў Беларусь. І ні разу не засумняваліся ў сваім выбары. Палюбілі беларусаў, а беларусы палюбілі іх.



Гармонік складаецца з гукавытворчай механікі -планак са стальнымі язычкамі, рэзанатараў і клавішнага механізма, корпуса –дзвюх драўляных рам, злучаных мехам, і меха –паветранага рэзервуара.



Асаблівая гармонія з гармонікам выйшла ў прыпеўкі. А стварыць прыпеўку беларусу няма ніякай праблемы. У любы момант ён можа заспяваць і пра сваю працу, і пра сям’ю, і пра суседа.Быў бы побач гармонік. А гарманісту прыпеўкі таксама дазваляюць раскрыць сваё віртуознае майстэрства і здольнасць да імправізацыі.



У нашай не самай цёплай краіне немагчыма без весялосці. Нездарма ж найпрыгажэйшая з’ява прыроды, вясёлка, і напрыгажэйшая падзея жыцця, вяселле, маюць адзін і той жа корань са словам “вясёлы”.



А таму і не дзіўна, што спяваюць пад гармонік: На гармоніку зайграю- Выганю я бедаў зграю, А прыпевачку заспяваю- Весялосці для ўсіх назбіраю.



Але не чакайце, што вас развесяляць. Самі бярыце ў рукі гармонік, сябры. Спявайце і танцуйце пад вясёлую музыку.



Каб была ў жыцці гармонія, Я сыграю на гармоніку. Хоць і створаны ў Нямеччыне, З намі сыграны, канечне, ён.



Калі мех яго расцягваю, Весялосць і смех прыцягваю: Танцавальныя мелодыі І прыпевачкі-пародыі-



Гумарныя, і сатырычныя, І сучасныя, і класічныя. Так са святам яны стасуюцца, Што па ўсёй Беларусі чуюцца.



Нашчадкі гармоніка - губны гармонік, баян, акардэон, арган, фартэпіяна ...





Індыйскі гармонік



Гармонік у творах мастакоў



Дзіцячы губны гармонік-цацка



Помнікі Гармоніку




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка