Беларускамоўны дзень па тэме “Восень” у сярэдняй групе




Дата канвертавання18.11.2017
Памер94.79 Kb.
Беларускамоўны дзень па тэме Восень

у сярэдняй групе.

Мэта: укладняць уяўленні пра асаблівасці надвор’я восенню, з’явы, характэрныя для гэтай пары года; развіваць уважлівасць, назіральнасць; узбагачаць слоўнік беларускімі словамі; выхоўваць павагу і станоўчыя адносіны да зносін на беларускай мове.

У сераду на інфармацыйным стэндзе для бацькоў прапануецца напамін пра тое, што ў группе беларускамоўны дзень, каб бацькі таксама далучаліся да роднай мовы.

На працягу ўсяго дня ў групе знаходзіцца беларускі гульнёвы персанаж Бульбашык, які сустракае дзяцей раніцай. Ён дапамагае дзецям далучацца да роднай мовы.

Раніца

1.Зносіны. Разважанне разам з Бульбашыкам: ”Што змяніла і прынесла восень?”

Мэта: на аснове ўяўленняў і ведаў замацоўваць і ўдакладняць слоўнік дзяцей; уводзіць словы, якія абазначаючь якасці.

2. Індывідуальная праца па маляванню. Серыя “Умней-ка”:Вясёлыя гульні з лініяй і колерам. С.24

Мэта: замацоўваць назвы колераў, практыкаваць ва ўменні маляваць алоўкамі без праглядаў.



3. Гульнёвая дзейнасць. Настольная гульня з Бульбашыкам: “Чатыры сезона-восень”

Мэта: замацоўваць веды аб сезонных прыкметах.

Матэрыял і абсталяванне: карткі з з’явамі прыроды і прыкметамі восені.

4.Працоўная дзейнасць.Самаабслугоўванне: акуратна распранацца і апранацца ў пэўнай паслядоўнісці.

Мэта: фарміраванне навыкаў самастойнага выканання даручэнняў.


Ранішняя гімнастыка.

Комплекс пад беларускую песню: “Башмачок” па плану кіраўніка па фізічнаму выхаванню.


1.Развіццё беларускага маўлення-9.00

Тэма: “Восень у маёй краіне”

Мэта: працягваць фарміраваць навыкі дзяцей заўважаць прыгожае ў прыродзе і пейзажным жывапісу; пазнаёміць са словамі: дрэвы, дождж, даждлівы, восень, прыгожая, рознакаляровая, лісце, воблака; развіваць уменні разумець, тлумачыць і самастойна падбіраць словы-апісанні; замацоўваць назвы колераў і ўменні ўжываць іх у сказах; фарміраваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.


Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць букет з восеньскага лісця; гутарка аб восені; разглядванне восеньскіх фатаздымкаў і карцін; чытанне верша С.Н. Новіка-Пяюна “Восень залатая”; пытанні; музыка П.І. Чайкоўскага “Осенняя песня”.
План правядзення:

I. Сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць букет з восеньскага лісця і раздае ўсім па аднаму. Дзеці разглядаюць і называюць колер лісця (жоўты, чырвоны, зялёны, карычневы). Выхавацель звяртае ўвагу на тое, што сярод лісцеў ёсць рознакаляровае лісце. Дзеці шукаюць такое лісце і замацоўваюць слова - рознакаляровае лісце.

II. Гульня: “Сабяры восеньскі букет”.

Выхавацель прапануе дзецям падзяліцца на группы ў адпаведнасці з колерам свайго лісточка : дзецям з чырвонымі лісточкамі падыйсці да кошыка з чырвоным лісцікам і г. д. Дзеці замацоўваюць назвы колераў і сядаюць на сваі месцы.



III. Гутарка пра восень. Бульбашык кажа, што вельмі любіць восень і хоча разам з дзецьмі палюбавацца восеньскімі пейзажамі ў Беларусі на фотаздымках. Гучыць музыка П.І. Чайкоўскага “Осенняя песня”, выхавацель чытае верш, дзеці разглядаюць фотаздымкі.

Восень залатая.


Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка ў сінім небе тае,

Мкнуць ў вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне

У косах сонейка блішчыць.

Што за цуднае зіхцінне!

Што за тіш вакол стаіць!


Я іду лясною сцежкай,

Як па мяккім дыване.

Восень з ветлівай усмешкай

На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала

Усюды дрэвы і кусты

І зямлю пафарбавала

У колер жоўта-залаты.

(С. Новік-Пяюн)


Выхавацель расказвае якая прыгожая пара года –восень ( зямля ў лясах і парках пакрыта лісцем, нібы рознаколяровым дываном, усе дрывы апранулі новыя вопраткі.) Прапануе дзецям адказаць на пытанні, якія колеры прысутнічаюць на фотаздымках. Выхавацель па фотаздымках называе прыкметы восені (с дрэў асыпаецца лісце, па небу плывуць шэрыя хмары, ідуць дажджы, птушкі ўлятаюць у цеплыя краіны, дзень становіцца карацей, ноч-даўжэй, збіраюць ураджай садавіны і агародніны).

IV. Фізкультхвілінка: Дынамічная паўза.

Раз, два, тры, чатыры —

Зайчык вушкі натапырыў.

Ідзе з лесу воўк, воўк,

Ён зубамі шчоўк, шчоўк.

Мы схаваліся ў кусты:

Зайка, я, і ты, і ты.

Ты ж, ваўчына, пачакай,

Як схаваемся — шукай!

V. Гульня “Так, ці не так?”

Дзеці стаяць у крузе , выхавацель называе прыкметы восені, ці другой пары года, а дзеці па чарзе ловяць мяч і адгадваюць прыкметы восені , адказваюць так, ці не так.



V. Слоўнікавая праца.

VІ. Падводзіцца вынік занятку.
Прагулка І

1.Пазнавальна-практычная дзейнасць: параўнанне лісця бярозы і ліпы.

Мэта: працягваць развіваць уменні дзяцей параўноўваць прадметы па дзьвум прызнакам –колеру і вялічыне.

Метадычныя прыёмы: мастацкае слова “Лістапад” Я. Журба

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца,

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,
Увысь галіні глядзяць

Пусталістыя.

А як прыдзе вясна-

Усё адменіцца,

І галінкі ізноў

Зазелянеюцца.



2.РД (гл. план вышэй) Рухомая дзейнасць



Бел.нар.гульня “Вожык і мышы”

Мэта: развіваць хуткасць, спрытнасць, вынослівасць, рашучасць.

Змест гульні: па лічылцы выбіраецца “вожык”, астатнія- “мышы”. “Мышы” становяцца ў круг, “вожык”- у цэнтры. Па сігнале “мышы” ідуць управа, “вожык”- улева. “Мышы” кажуць словы:

Бяжыць вожык,тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Пасля гэтых слоў усе спыняюцца і кажуць:

Вожык ножкамі туп-туп!

Вожык вочкамі луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Вожык чуе ў лісце мыш.

“Вожык” асцярожна ходзіць, прыслухоўваецца. “Мышы” кажуць:

Вожык да лісцяў тапу-тап!

Вожык мышку лапкай цап!

“Мышы” разбягаюцца. “Вожык” імкнецца злавіць як мага больш “мышэй”.



Бел.нар. гульня “Шэры кот”

Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці.

Змест гульні: гуляючыя выбіраюць “ката” па лічылцы, усе астатнія- “мышы”.

Лічылка


Раз, два, тры,чатыры,

Ката грамаце вучылі:

Не чытаць,не пісаць,

А за мышкамі скакаць.

“Мышы” становяцца за “катом” у калону, якая рухаецца па пляцоўцы. Паміж “катом” і “мышамі” ідзе размова:

-Мышы ў стозе есць?

-Есць! -Ката баяцца?

-Не!


-А я, кот-катафей, разганю ўсіх мышэй!

“Мышы” разбягаюцца, а “кот” іх ловіць.

Гульцы павінны знаходзіцца ў калонне да слоў “Разганю ўсіх мышэй” і дакладна, выразна вымаўляць тэкст.

Бел.нар.гульня “Змяя”

Мэта: садзейнічаць развіццю спрытнасці, хуткасці рэакцыі, узгодненасці рухаў,сілы мышцаў рук.

Змест гульні: гуляючыя становяцца ў калонну па адным і бяруць за пояс таго, хто стаіць спераду. Уся калона- “змяя”, першы ў калоне- “галава”, апошні-“хвост”.

Па сігнале “галава” павінна злавіць “хвост”, які ад яе ўцякае. “Галава”, што злавіла “хвост”, пераходзіць у канец калоны, і гульня пачынаецца зноў.

Гульцы павінны моцна трымацца рукамі адзін за аднаго, стараючыся не разарваць калону. Калі “хвост” ці “галава” адарваліся ў час гульні, яны выходзяць з калоны.

3. Iндывідуальная праца: дзіця і грамадства.

Мэта: замацоўваць прызнакі і прыкметы восені.



4.Працоўная дзейнасць: (даручэнні): сабраць каменьчыкі на пляцоўцы.

Мэта: фарміраваць уменне аказваць дапамогу дарослым.



5.Гульнёвая дзейнасць: па выбару дзяцей.

Мэта: развіваць увагу, прыязнасць.


ІІ палова дня
Гімнастыка пасля сна:

Пацягушка, пацягніся.

Ты хутчэй, хутчэй прачніся.

Дзень настаў ужо даўно,

Ен глядзіць у твае акно.
1.Гульня малой рухомасці

Адгадай, чый галасок”.

Мэта:садзейнічаць развіццю слыхавой увагі; вучыць правільна называць імены па-беларуску.

Змест гульні: дзеці бяруцца за рукі, утвараючы карагод. У сярэдзіне стаіць “каток”, выбраны пры дапамозе лічылкі:


Мышы выбралі ката,

Што застаўся без хваста.

Карагод рухаецца, дзеці спяваюць:

Пайшоў каток у лясок,

Заблудзіўся каток.

Коцік, вочкі закрывай,

Хто пакліча, адгадай!

Пасля заканчэння слоў “кот” закрывае рукамі вочы. Вядучы дакранаецца да дзіцяці з карагода, які заве ката “Мяу”. “Кот” расплюшчвае вочы і адгадвае, хто яго паклікаў, правільна вымауляючы імя па-беларуску.

Па лічылцы выбіраюць новага “ката”.
2.Гульневая дзейнасць

Гульня “Што спачатку, што потым”

Мэта: развіваць увагу, памяць.

Выхавацель прапануе дзецям уважліва слухаць выказванні пра восень.

-Дзеці, калі я буду казаць правільна, вы павінны згаджацца і казаць: так, гэта так. Калі я скажу няправільна, вы павінны сказаць: не, гэта не так.

-Спачатку была зіма, а потым наступіла восень.

-Спачатку набеглі хмаркі, а потым пайшоў дождж.

-Спачатку заківаліся дрэвы, а потым пачаў дуць моцны вецер.

-Спачатку лісце пажаўцела,а потым апала.

-Спачатку мядзведзь лег ў спячку, а потым надышла восень.

-Спачатку людзі збіралі ўраджай, а потым яго вырошчвалі.

-Спачатку пайшоў дождж, а потым людзі раскрылі парасоны.

Пасля кожнага выказвання выхавацель прапануе дзецям растлумачыць свой выбар.



3.Фізкультурная забава

Спартыўнае свята “Восеньскі кірмаш”

(глядзі дадатак)
2 прагулка

1.Рухомая дзейнасць

(глядзі вышэй)

Мэта: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці, вынослівасці, рашучасці.

2.Сумесная працоўная дзейнасць

Выхавацеля з дзецьмі на тэрыторыі сада “Зробім участак чыстым і прыгожым”.

Мэта: замацоўваць назвы прылад працы ( рыдлеўка, граблі, мятла), і дзеянняў з імі (капаць, зграбаць,месці ).

3.Гульневая дзейнасць

(па жаданню дзяцей)

Мэта: развіваць уменне дамаўляцца, гуляць разам; садзейнічаць развіццю хуткасці, спрыту.

Вечар
1.Мастацкая дзейнасць (мастацка-моўная): завучванне верша І.Муравейка “Восенню ў садзе”.

На галінцы тонкай яблыкі вісяць

І гадае хлопчык:-Як жа іх дастаць?

Выручыў малога вецер палявы-

Страсануў галіну і гукнуў: -Лаві!..

Выхавацель дэманструе дзецям малюнкі да верша. Дзеці разглядаюць малюнкі і суадносяць іх з радкамі верша. Потым выхавацель чытае па аднаму радку верша, дзеці паўтараюць за ім. Пасля чытае па два радкі, па чатыры- дзеці паўтараюць.Затым выхавацель прапануе разыграць эцюд “Восенню ў садзе”. Пасля прапануе дзецям расказаць верш цалкам.



2.Гульневая дзейнасць

Сюжэтна-ролевая гульня “Дом”

Мэта: фарміраваць уменне размяркоўваць ролі, выконваць абавязкі падчас гульневай дзейнасці.



3.Працоўная дзейнасць: “Навядзем парадак у лялечным кутку”.

Мэта: выхоўваць беражлівыя адносіны да цацак, вучыць быць акуратнымі.



4.Індывідуальная праца па лепцы (гл. планы)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка