Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія факультэт бізнэса І права індывідуальны залік




Дата канвертавання18.11.2017
Памер70.92 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ
ФАКУЛЬТЭТ БІЗНЭСА І ПРАВА
індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ I ГIСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА

РАЗВЩЦЕ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ Ў ВЯЛ1К1М КНЯСТВЕ

Л1ТОЎСК1М

НАРЧУК ЛЮДМ1ЛА АЛЯКСАНДРАЎНА,4 курс дзеннае адзяленне

8 029 598 71 97

ГОРКІ, 2008



Развіццё мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім

Увогуле сістэма кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім развівалася на аснове старажытнага права, якое было ў Наваградскім, Менскім, Полацкім, Тураўскім і іншых княствах. Аднак пасля заключэння Крэўскай уніі і калі Вялікае княства Літоўскае пачало ўсё бліжэй збліжацца з Польшчай, у сістэме і арганізацыі кіравання дзяржавай пачалі ўсталёвывацца формы і рысы кіравання ў Польшчы.



Вялікі князь з'яўляўся кіраўніком дзяржавы таксама ён быў суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброенных сіл краіны. Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Аднак пасля заключэння Крэўскай уніі дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Уплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя справы аслабляўся, таму што ён павінен быў часта і працягла ездзіць ў Польшчу. Калі князь знаходзіўся ў Польшчы ён не меў права займацца дзяржаўнымі справамі ВКЛ. У гэты час дзяржаўнымі справамі ВКЛ займалася Рада. Спачатку Рада была дарадчым органам пры князі і назначалась гаспадаром па яго ўласным выбары. Але з цягам часу значэнне і моц Рады выраслі. Яна зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара, стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспадара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, назначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Прыняцце новага заканадаўчага акта, выдача грамат і прывілеяў адбывалася толькі з удзелам Рады. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адменены аднаасобна вялікім князем.

Кампетэнцыя Агульнаджяржаўнага (Вальнага) сойма не была дакладна вызначана, аднак меліся справы якія адносіліся да выключнай кампетэнцыі сойма: абранне вялікага князя, абвяшчэнне вайны, устанаўленне падатку на вядзенне вайны і вызначэнне памераў войск, службы з феадальных маёнткаў, заключэнне ваенных саюзаў, уніі з Польшчай. На соймах прымаліся заканадаўчыя акты і па іншых пытаннях, асабліва па выкананню правасуддзя.



Кіраванне на месцы і ў цэнтры ажыцццяўлялі службовыя асобы-урадаўцы (ураднікі), якія кіравалі асобнымі галінамі цэнтральнай адміністрацыі ў княстве. Да вышэйшых службовых асоб у дзяржаве адносіліся: маршалак земскі, гетман, канцлер і падскарбій.

Маршалак земскі з'яўляўся старшым на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, даглядаў за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній, кіраваў прыемам замежных паслоў, дапушчаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Да абавязка гетмана адносіцца камандванне узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаў сам вялікі князь. Вызначаліся гетман найвышэйшы і гетман дворны, або польны. Гетман найвышэйшы у час ваенных дзеянняў меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Гетман дворны, або польны быў намеснікам гетмана найвышэйшага.

Канцлер кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, ён ажыццяўляў падрыхтоўку законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. Яго намеснікам быў падканцлер.

Даглядчыкам дзяржаўнай казны, быў падскарбій земскі. Ён выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў. Падскарбій дворны - яго намеснік, адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы гаспадарскага двара.

Мясцовае кіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім залежала ад гістарычнага мінулага мясцовасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ад уладальніка тэрыторыі. Напрыклад буйные старажытныя княствы такія як: Наваградскае, Віцебскае, Полацкае, Берасцейскае – пераўтвараліся ў ваяводства, іншыя – у паветы, а некаторыя заставаліся княствамі.

Ваяводства ўзначальваў ваявода. Ён быў галоўны ў адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і судовых органах. Ваяводу назначаў вялікі князь і Рада пажыццёва з ліку багатых і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. У Полацкім і Віцебскім ваяводстве вялікаму князю і Радзе неабходна было заручыцца згодаю мясцовых феадалаў прыняць кандыдата на пасаду ваяводы. Аднак феадалы гэтых зямель мелі права патрабавадь яго зняцця і пасля яго назначэння. Да абавязкаў вая­воды адносілася: падтрыманне правапарадку на сваёй тэрыторыі, кіраўніцтва выкарыстаннем усіх крыніц дзяржаўных і вялікакняжацкіх даходаў, арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства, выкананне правасуддзя.

Да бліжэйшых памочнікаў ваяводы адносіліся: кашталян - па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйна-судовых; ключнік -наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы - камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні, а калі ваявода адсутнічаў узначальваў гарнізон замка.

Вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў, таксама назначаўся стараста, які з'яўляўся кіраўніком адміністрацыі ў павеце. Ён абавязан быў сачыць за парадкам на падведамнай тэрыторыі, наглядаў за гаспадаркай дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем дзяржаўных даходаў, клапаціўся пра баявую гатоўнасці, замкаў, збіраў апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і ваенныя справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў.

У павеце меліся пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ва­еннай небяспекі.

У ваяводстве і павеце як саслоўна-прадстаўнічымі органамі выступалі ваяводскі і павятовы соймікі. На іх абмяркоўваліся, мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, выбіраліся дэпутаты на Вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыі аб соймах, выбіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі органамі павятовая шляхта абараняла пры дапамозе сойміку.

Дзяржаўцы (ці як спачатку называлі цівуны) наглядалі за гаспадаркай у маёнтках, атрымлівалі з яго частку або ўсе даходы і адначасова кіравалі ім. Яны мелі права судзіць падуладных ім простых людзей. Ім даваліся ў часовае кіраванне і ўладанне двары, замкі і фальваркі (дзяржаўныя маёнткі). Дзяржаўцы лічыліся ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання. Сельскія войты, соцкія, дзесяцкія і сарочнікі былі памочнікамі дзяржаўцаў і назначаліся для дагляду за сялянамі.

Органы мясцовага кіравання ў гарадах Беларусі значна адрозніваліся ад мясцовых органаў улады на месцах. Беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі прывілеі на магдэбургскае права, і тыя якія іх не мелі. Ад гэтага залежала арганізацыя кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады. Тыя гарады якія мелі прывілей, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, там утвараліся органы гарадскога кіравання – магістрат у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

Такім чынам у Вялікім княстве Літоўскім склалася дакладная сістэма прадстаўнічай манархіі.

Пералiк выкарастаннай літаратуры:

1.Ад старажытных часоў - па люты 1917 года. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. Ч.1/Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля - Мн.: Вышэйшая школа, 2003г. -416с.



2.Са старажытных часоў да канца XVIII ст. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. Ч. 1: Курс лекцый/ І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сяльверстава,І.А. Фёдараў - Мн.: РТВШ БДУ,2000г. - 656с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка