Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў




Дата канвертавання20.03.2017
Памер279.15 Kb.
Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”



ЗАЦВЯРДЖАЮ:

Рэктар


Беларускага дзяржаўнага

ўніверсітэта культуры

і мастацтваў ________ Ю.П.Бондар

“____”____________ 2015г.

Рэгістрацыйны № __________

ПРАГРАМА




ВУЧЭБНАЙ І ВЫТВОРЧАЙ ПРАКТЫКІ
спецыяльнасці: 1-18 01 01 “Народная творчасць”

напрамку 1-18 01 01-03 “Тэатральная”

Мінск 2015
СКЛАДАЛЬНІК
Р.Л.Бузук, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафэдры тэатральнай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”


РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
кафедрай тэатральнай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад 2015 г.);
Прэзідыумам Навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад 2015 г.)

Адказны за рэдакцыю:

Адказны за выпуск: Р.Л.Бузук
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная і вытворчая практыка з’яўляецца адной з найбольш важных частак адукацыйнага працэсу падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці “народная творчасць” напрамку “тэатральная”, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах і праводзіцца ва ўстановах культуры (у цэнтрах народнай творчасці, дамах культуры, тэатрах і інш.арганізаціях), адукацыі (сярэдніх спецыяльных навучальных установах, школа з мастацка-творчым ухілам, школах мастацтваў), пазашкольнага навучання і выхавання (цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі).

Практыка накіравана на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў і ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамі вырашэння сацыяльна-прафесійных задач, вытворчымі тэхналогіямі. Яна забяспечвае сувязь паміж тэарытычным навучаннем і практычным прафесійным станаўленнем маладога спецыяліста. Змест і арганізацыя вучэбнай і вытворчай практыкі грунтуецца на прынцыпах навуковага светапогляду, прафесійнай накіраванасці практыкі; самастойнасці і актыўнасці студэнтаў; сувязі вучэбнай і вытворчай практыкі з тэарытычнымі курсамі і жыццём, беперапыннасці і паслядоўнасці вучэбнай і вытворчай практыкі.

Арганізацыя практыкі па спецыяльнасці “Народная творчасць (тэатральная)” на факультэце традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбываецца па новым адукацыйнам стандарце ОСРБ 1–17 01 05 – 2008. Змест практыкі ўзгоднены з Палажэннем аб практыке студэнтаў, курсантаў, слухачоў, зацверджаным Пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2010г. № 860 і Інструкцыяй аб парадку і асаблівасцях праходжання практыкі студэнтамі, якім пасля завяршення навучання прысвойваюцца педагагічныя кваліфікацыі, зацверджаным Пастанаўленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2012г. № 24.

Дадзеная праграма акрэслівае змест практыкі для другога, трэцяга і чацвёртага курсаў навучання; уключае спіс літаратуры, які дапаможа ў пошуку звестак аб праблемным полі ўзнятых пытанняў, і метадычныя рэкамендацыі па праходжанні вучэбнай (азнаямленчай) і вытворчай (рэжысёрска-арганізацыйнай і пераддыпломнай) практыкі, а таксама планы выканання практычных заданняў па педагагічнай практыцы.



Тэрмін правядзення практыкі:

ІІ курс (4 семестр; на працягу семестра) – вучэбная (азнаямленчая) практыка без адрыву ад вучэбных заняткаў;

ІІІ курс (5 семестр; два тыдні) – вытворчая (рэжысерска-арганізацыйная) практыка без адрыву ад вучэбных заняткаў;

ІІІ курс (6 семестр; два тыдні) – вытворчая (педагагічная) практыка з адрывам ад вучэбных заняткаў.

ІV курс (8 семестр; чатыры тыдні) – вытворчая (пераддыпломная) практыка з адрывам ад вучэбных заняткаў.

Мэта практыкі – замацаванне ведаў, атрыманых у працэсе навучання ва ўніверсітэце, і авалоданне ўменнямі і навыкамі рэжысёра – кіраўніка аматарскага тэатральнага калектыву.

У працэсе практыкі вырашаюцца наступныя задачы:

1) вывучэнне вопыту работы тэатра (прафесійнага ці аматарскага), школы, школы з тэатральным або эстэтычным ухілам, цэнтра эстэтычнага выхавання, дзіцячых устаноў і ўстаноў культуры, аматарскіх аб’яднанняў;

2) набыццё вопыту прафесійнай працы;

3) выяўленне асноўных напрамкаў у працы над дыпломным праектам;

4) правядзенне неабходных навуковых даследаванняў.



Арганізацыя кіраўніцтва практыкай. За два месяцы да пачатку вытворчай практыкі яе кіраўнік карэкціруе базы практыкі ў вучэбным аддзеле ўстановы адукацыі“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. Пры неабходнасці прапануе заключыць дагаворы з новымі базамі.

Прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры тэатральнай творчасці, якім даручана вядзенне практыкі, ажыццяўляюць размеркаванне студэнтаў па базах практыкі. Асноўныя нарматывы нагрузкі па кіраўніцтве практыкай вызначаюцца загадам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне практыкі здзяйсняюць кіраўнікі практыкі ад кафедры тэатральнай творчасці, якія забяспечваюць выкананне праграм практыкі і якасць яе правядзення.

Абавязкі кафедры тэатральнай творчасці:

– прызначыць кіраўнікоў практыкі і адказнага за практыку на кафедры;

– рыхтаваць прапановы аб размеркаванні студэнтаў на практыку па базавых арганізацыях; аб зацвярджэнні баз практыкі;

– размеркаваць студэнтаў-практыкантаў паміж кіраўнікамі практыкі ад кафедры;

– ажыццяўляць кантроль за праходжаннем практыкі;

– разглядаць і зацвярджаць справаздачы кіраўнікоў практыкі;

– забяспечваць кіраўнікоў практыкі і студэнтаў неабходнымі метадычнымі распрацоўкамі і формамі справаздачнасці.

Абавязкі кіраўнікоў практыкі ад кафедры тэатральнай творчасці:

– праводзіць арганізацыйныя мерапрыемствы са студэнтамі перад пачаткам практыкі;

– знаёміць з базамі практыкі;

– складаць індывідуальны графік праходжання практыкі кожным студэнтам(сумесна з кіраўніком ад базы практыкі);

– забяспечваць адпаведнасць практыкі яе праграмам;

– здзяйсняць кантроль за вядзеннем дзённікаў студэнтамі-практыкантамі;

– разглядаць справаздачы студэнтаў і рыхтаваць пісьмовую справаздачу па выніках практыкі з прапановамі па яе ўдасканаленні;

– выстаўляць адзнаку ў заліковыя кніжкі і залікова-экза-менацыйную ведамасць пасля падвядзення вынікаў практыкі.



Абавязкі студэнта-практыканта:

– скласці графік праходжання практыкі;

– весці дзённік, дзе неабходна адлюстраваць выкананне плана праходжання практыкі;

– дакладна выконваць запланаваныя заданні, запісваць змест і вынікі работы за кожны дзень практыкі;

– падпарадкоўвацца правілам унутранага распарадку базы практыкі;

– актыўна ўдзельнічаць у жыцці калектыву базы практыкі, яго творчай рабоце.



ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Вучэбная (азнаямленчая) практыка
Сутнасцю дадзенай практыкі з’яўляецца азнаямленне з работай творчага калектыва (прафесійнага ці аматарскага, студыі), палаца культуры, цэнтраў выхавання, устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання і выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасці.

Згодна з графікам адукацыйнага працэсу вучэбная практыка праходзіць на ІІ курсе ў 4 семестры (на працягу семестра) і носіць азнаямленчы характар. Студэнты не вызваляюцца ад вучэбных заняткаў і наведваюць базы практыкі пад кіраўніцтвам кіраўніка практыкі.

Кафедра вызначае канкрэтныя ўстановы культуры і народнай творчасці для азнаямлення студэнтаў-практыкантаў з іх работай.

Мэты вучэбнай (азнаямленчай) практыкі:

– вывучэнне вопыту работы прафесійных тэатраў або іншых устаноў культуры, цэнтраў народнай творчасці, аматарскіх аб’яднанняў, Музея гісторыіі тэатральнай і музычнай культуры;

– наведванне студэнтамі-практыкантамі рэпетыцый, спектакляў;

– азнаямленне студэнтаў з практычнай дзейнасцю творчых калектываў;

– знаёмства з дзейнасцю рэжысёраў-пастаноўшчыкаў;

– набыццё навыкаў кіраўніка, арганізатара тэатральнага калектыву;

– развіццё ў студэнтаў навыкаў першапачатковага аналізу арганізацыі працэсу пастаноўкі спектакля;

– паглыбленне прафесійнай арыентацыі.

Асноўнымі задачамі практыкі з’яўляюцца: азнаямленне і вывучэнне творчых працэсаў і вопыту работы тэатраў або іншых устаноў культуры, цэнтраў народнай творчасці, аматарскіх аб’яднанняў, Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

У змест практыкі ўваходзіць: азнаямленне студэнтаў з вопытам работы розных відаў тэатра і іншых устаноў культуры, умовамі іх дзейнасці.

Вучэбная практыка ўключае:

– назапашванне вопыту падчас сустрэч студэнтаў-практыкантаў з кіраўнікамі тэатраў, устаноў культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, аматарскіх аб’яднанняў па праблемах развіцця тэатральнага мастацтва;

– вызначэнне ўмоў работы ў пэўных арганізацыях і ўстановах па адраджэнні і развіцці тэатральнай культуры і мастацтва;

– знаёмства з асобамі, якія выконваюць гэту работу, іх службовымі абавязкамі, правамі, асноўнымі напрамкамі дзейнасці калектыву ці ўстановы, праблемамі і шляхамі іх вырашэння;


  • высвятленне сувязей тэатральнага калектыву, арганізацыі ці ўстановы з іншымі структурамі.

Падчас праходжання вучэбнай (азнаямленчай) практыкі студэнты:

– наведваюць рэпетыцыі, спектаклі, творчыя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы;

– аналізуюць змест работы калектыву тэатра, арганізацыі ці ўстановы культуры, вынікі іх дзейнасці;

– ацэньваюць якасць творчай працы калектыву ў дадзены момант, яго традыцыі;

– прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, вечароў і сустрэч з вядомымі рэжысёрамі і акцёрамі, работнікамі культуры і іншымі асобамі.

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання практыкі праведзены ў Інфармацыйна-метадычнай частцы праграмы.


Вытворчая (рэжысерска-арганізацыйная) практыка
У адпаведнасці з вучэбным планам і графікам адукацыйнага працэсу студэнты ІІІ курса праходзяць вытворчую (рэжысерска-арганізацыйную) практыку ў тэатрах (прафесійных і аматарскіх), ў калектывах прафесійнага і аматарскага мастацтва, аматарскіх аб’яднаннях, цэнтрах народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

Практыка працягваецца два тыдні ў 5 семестры.

З ліку студэнтаў курса ствараюцца падгрупы па 7-12 чалавек. Склад падгрупы, базы практыкі зацвярджаюцца рашэннем кафедры з улікам меркаванняў кіраўніка курса. У асобных выпадках студэнт мае права праходзіць практыку ў індывідуальным парадку.

Мэта практыкі – навучыць студэнта самастойна выкарыстоўваць у практычнай дзейнасці сістэму ведаў, набытых у ходзе навучальнага працэсу. Дзеля гэтага ён павінен прымаць удзел у рэпетыцыях спектакля, дапамагаць рэжысёру-пастаноўшчыку спектакля.

Задачы практыкі:

– засваенне вопыту работы вядучых тэатраў (прафесійных і аматарскіх), аматарскіх і прафесійных калектываў, арганізацый ці ўстаноў культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання;



  • замацаванне навыкаў рэжысёрскай работы (у розных аспектах рэжысёрскай дзейнасці), рэжысёрскага аналізу п’есы.

За час праходжання практыкі студэнт павінен:

– падрабязна прааналізаваць вынікі дзейнасці тэатра (прафесійнага ці аматарскага), рэпертуар, тэматыку спектакляў, формы дзейнасці калектыву, пры гэтым асновай аналізу павінна быць справаздача студэнта-практыканта аб працы калектыву за апошні перыяд;

– наведваць усе рабочыя нарады, сходы, даць характарыстыку асноўных пытанняў дзейнасці калектыву за перыяд практыкі;

– на аснове знаёмства з практычнай дзейнасцю калектыву скласці пісьмовыя нататкі аб найбольш цікавым вопыце работы пэўнага калектыву;

– прысутнічаць на спектаклях тэатра (прафесійнага ці аматарскага), наведваць важныя сустрэчы ў калектыве, да якога прызначаны студэнт-практыкант;

– прааналізаваць рэпертуарны фонд тэатра (прафесійнага ці аматарскага), у які размеркаваны для праходжання практыкі студэнт-практыкант.

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання практыкі праведзены ў Інфармацыйна-метадычнай частцы праграмы.

Вытворчая (педагагічная) практыка

Асноўнай мэтай вытворчай (педагагічнай) практыкі з’яўляецца: аналіз існуючых праграм па творчых дысцыплінах для 1-11 класаў сярэдняй школы з мастацка-творчым (эстэтычным) ухілам; распрацоўка канспектаў і правядзенне ўрокаў на творчых прадметах; авалодванне методыкай арганізацыі правядзення ўрокаў і выхаваючай работы ў навучальнай установе; распрацоўка плана-канспекта і правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў і іх бацькоў; выкананне індывідуальнага задання.

Вытворчая (педагагічная) практыка ажыццяўляецца на ІІІ курсе ў 6 семестры (два тыдні) з адрывам ад вучэбных заняткаў. Практыка праводзіцца ў адпаведнасці з графікам адукацыйнага працэсу. Ад кафедры тэатральнай творчасці вызначаецца кіраўнік практыкі, які разам з кіраўніком практыкі ад кафедры педагогікі і псіхалогіі складае план праходжання практыкі, у адпаведнасці з якім дае індывідуальныя заданні студэнтам-практыкантам, кантралюе ход педагагічнай практыкі, прымае дыферэнцыраваны залік па практыцы і дакладае вынікі праходжання педагагічнай практыкі на пасяджэнні кафедры тэатральнай творчасці.

Практыка скіравана на самастойнае пазнанне студэнтамі педагагічных працэсаў і з’яў у вучэбных установах культуры і мастацтва; фарміраванне творчых здольнасцей і якасцей асобы педагога; выпрацоўку неабходнасці ў бесперапынным удасканаленні прафесійных уменняў і творчым росце.

Студэнты паэтапна авалодваюць працэсам навучання і выхавання вучняў.

Змест практыкі ўключае азнаямленне, вывучэнне і ўдзел у вучэбна-выхаваўчай рабоце. Студэнты выконваюць заданні па методыцы выкладання прадмета, па педагогіцы.

На працягу педагагічнай практыкі ў студэнтаў фарміруецца практычная гатоўнасць да ажыццяўлення прафесійнай тэатральнай педагагічнай дзейнасці.

У задачы практыкі ўваходзіць:

– паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў па прадметах псіхолага-педагагічнага цыкла, набытых ва універсітэце, і ужыванне іх у вырашэнні канкрэтных педагагічных і творчых задач;

– фарміраванне і развіццё ў студэнтаў педагагічных уменняў і навыкаў;

– выхаванне ўстойлівай цікавасці да прафесіі тэатральнага педагога, імкнення да педагагічнай самаадукацыі;

– выпрацоўка творчага і даследчага падыходаў да тэатральна-педагагічнай дзейнасці, вывучэнне перадавога педагагічнага вопыту і далейшае засваенне разнастайных метадаў і сродкаў навучання.

Студэнт вывучае:

– методыку падрыхтоўкі выкладчыка да ўрока (вызначэнне мэты і зместу ўрока, выбар метадаў і прыёмаў дзеля дасягнення мэты ўрока, складанне плана і канспекта ўрока, падбор і падрыхтоўка наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў і г.д.);

– методыку правядзення ўрока (метады і прыёмы праверкі і ацэнкі ведаў, актывізацыя вучняў, веданне асаблівасцей кожнага, выхаванне вучняў у працэссе навучання і г.д.).

Вытворчая (пераддыпломная) практыка
Пераддыпламная практыка зхяўляецца заключным этапам прафэсійнай падрыхтоўкі спецыяліста да практычнай дзейнасці, завяршае фарміраванне прафесійных і арганізацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкі – выпрацоўка навыкаў інавацыйнай дзейнасці ў сферах культуры і мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплінах спецыяльнасці ў адпаведнасці з абраным напрамкам; збор і абагульненне інфармацыі па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак і галоўных вынікаў дыпломнай работы. Змест практыкі кожнага студэнта вызнацаецца індывідуальна. Вынікі практычнай часткі (пастаноўка спектакля) абгрунтоўваюцца і аналізуюцца ў пісьмовай рабоце.

Студэнты ІV курса праходзяць пераддыпломную практыку ў тэатрах, аматарскіх аб’яднаннях, школах, ліцэях, цэнтрах эстэтычнага выхавання, дзіцячых пазашкольных і іншых установах культуры. Пераддыпломная практыка студэнта ІV курса з’яўляецца важным звяном сістэмы падрыхтоўкі спецыяліста да практычнай дзейнасці. Яна ажыццяўляецца з адрывам ад вучэбных заняткаў у 8 семестры на працягу чатырох тыдняў на вызначаных кафедрай базах практыкі.

Студэнты па папярэдняй дамоўленасці з базамі практыкі размяркоўваюцца ў калектывы. Склад падгрупы практыкантаў, а таксама базавыя тэатры, школы, ліцэі, пазашкольныя ўстановы зацвярджаюцца рашэннем кафедры. Дазваляецца таксама індывідуальнае праходжанне практыкі.

Пераддыпломная практыка дае магчымасць студэнту самастойна выкарыстаць у практычнай дзейнасці сістэму ведаў, атрыманых ва аўдыторных умовах, а таксама прыняць удзел у рабоце лепшых тэатральных калектываў, школ, пазашкольных устаноў, цэнтраў эстэтычнага выхавання; прааналізаваць формы і метады работы устаноў культуры.



Мэтай праходжання пераддыпломнай практыкі з’яўляецца праца над пастаноўкай дыпломнага спектакля.

Змест практыкі кожнага студэнта вызначаецца праграмай практыкі ў індывідуальным плане.

Праграма практыкі ажыццяўляецца з улікам планаў мерапрыемстваў і задач дзейнасці базавай установы.

Практыканты падпарадкоўваюцца рэжыму работы той установы, у якой праходзяць практыку, і выконваюць распараджэнні яе адміністрацыі. Кіраўніцтва здзяйсняецца кіраўніком з ліку спецыялістаў базы практыкі, які зацвярджаецца загадам кіраўніка ўстановы.

Пераддыпломная практыка дазваляе студэнту пад кіраўніцтвам выкладчыка, спецыяліста ад базы практыкі рэалізаваць набытыя веды і практычныя навыкі ва ўмовах рэальнага функцыяніравання тэатральнага калектыву, установы культуры, школы эстэтычнага выхавання, навучальнай установы, тэатра (прафесійнага ці аматарскага).

Кіраўнік практыкі ад кафедры аказвае дапамогу ў выкананні плана-задання, кантралюе яго ажыццяўленне, праводзіць неабходныя кансультацыі, а пры ўзнікненні непрадбачаных вытворчых сітуацый аказвае дапамогу студэнту-практыканту.

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання практыкі праведзены ў Інфармацыйна-метадычнай частцы праграмы.

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

ПАТРАБАВАННІ ДА ЗМЕСТУ І АФАРМЛЕННЮ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ЗАДАННЯ І СПРАВАЗДАЧЫ ПА ПРАКТЫЦЫ

Вучэбная (азнаямленчая) практыка
Падвядзенне вынікаў практыкі:

Кіраўнік практыкі карэкціруе і кантралюе ход практыкі, праводзіць кансультацыі, даводзіць да кожнага студента мэты, задачы, змест практыкі, план і парадак яе праходжання.

Пасля заканчэння практыкі кіраўнік-выкладчык кафедры падводзіць вынікі практыкі, дае характытыстыку і ацэньвае працу студэнта. Заканчваецца практыка залікам.

Студэнты, якія не прйшлі практыку па ўважлівых прычынах, могуць прайсці яе з дазволу кафедры ў вызначаны дэканатам тэрмін.

Справаздача аб выкананні праграмы вучэбнай (азнаямленчай) практыкі прымаецца кіраўніком практыкі дадзенай групы. Вынікі праходжання практыкі абмяркоўваюцца на пасядженнях кафедры тэатральнай творчасці.
Вытворчая (рэжысерска-арганізацыйная) практыка
Падвядзенне вынікаў практыкі. Па заканчэнні практыкі студэнт падае пісьмовую справаздачу і здае кіраўніку практыкі дзённік. Справаздача павінна ўтрымліваць звесткі аб выкананай рабоце за перыяд практыкі.

Студэнт абараняе справаздачу перад прызначаным кіраўніком практыкі ад кафедры і атрымлівае дыферэнцыраваную адзнаку, якая выстаўляецца ў залікова-экзаменацыйную ведамасць і заліковую кніжку кіраўніком практыкі.

Вынікі вытворчай практыкі, найбольш цікавыя прапановы і меркаванні выносяцца для абмеркавання на студэнцкую навуковую канферэнцыю.

Студэнт, які не выканаў праграму практыкі і атрымаў нездавальняльную адзнаку або быў хворы падчас праходжання практыкі, праходзіць яе паўторна ў перыяд студэнцкіх канікул або пасля заняткаў(па дамоўленасці з базай практыкі), а кіраўнікі практыкі атрымліваюць адпаведную нагрузку з разліку : адна гадзіна ў тыдзень на студэнта.

Агульная справаздача кіраўніка практыкі ад кафедры зацвярджаецца на пасяджэнні кафедры.

Вытворчая (педагагічная) практыка
Падвядзенне вынікаў п рактыкі. Па заканчэнні практыкі на кафедры тэатральнай творчасці адбываецца дыферэнцыраваны залік (праводзіцца праз тыдзень пасля заканчэння практыкі), на які студэнт-практыкант прадстаўляе наступныя дакументы:

– дзённік педагагічнай практыкі з указаннем відаў работ, планамі самастойна праведзеных урокаў за подпісамі выкладчыкаў базавай установы;

– псіхолага-педагагічны аналіз урокаў па спецдысцыплінах, праведзеных і наведаных падчас педагагічнай практыкі;

– характарыстыку на студэнта ад установы, дзе адбывалася педагагічная практыка, з ацэнкай якасці педагагічнай падрыхтоўкі студэнта і адзнакай за педагагічную практыку за подпісам кіраўніка гэтай установы.

Пасля выступленняў студэнтаў з дакладамі па асноўных выніках педагагічнай практыкі і іх абмеркавання кіраўнікі практыкі ад дзвух кафедраў (тэатральнай творчасці і псіхалогіі і педагогікі) выстаўляюць адзнаку аб здачы дыферэнцыраванага заліку.
Вытворчая (пераддыпломная) практыка
Падвядзенне вынікаў практыкі ажыццяўляецца ў базавай установе. Кожны студэнт прадстаўляе:


  • дзеннік, зацверджаны кіраўніком;

  • пратакол здачы спектакля ці яго асобных сцэн (акт аб укараненні практычнай работы студэнта ў творчасці);

  • пісьмовую справаздачу аб выкананні задання практыкі.

Кіраўнік практыкі падчас яе заканчэння ў характарыстыцы працы кожнага студэнта дае адзнаку яго дзейнасці, паказвае адносіны студэнта-практыканта да пераддапломнай практыкі. Характарыстыка падпісваецца кіраўнікамі практыкі, на ёй ставіцца пячатка ўстановы (базы практыкі).

Вынікі праходжання пераддыпломнай практыкі абмяркоўваюцца на пасядженні кафедры тэатральнай творчасці і з’яўляюцца рашаючымі пры допуску студэнтаў да дзяржаўных экзаменаў.



Па выніках практыкі праводзіцца дыферанцыраваны залік.

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Літаратура



Асноўная

Захава, Б.Е. Мастерство актёра и режиссёра: учеб. пособие для спец. учеб. заведений культуры и искусства / Б.Е. Захава. – 4-е изд., испр. и доп. – М.: Просвещение, 1978. – 334 с.

Кнебель, М.О. О действенном анализе пьесы и роли: учеб. пособие для театральных вузов / М.О. Кнебель. – М.: Искусство, 1982. – 118 с.

Поламишев, А.М. Мастерство режиссёра. Действенный анализ пьесы: учеб. пособие для студентов театральных ин-тов и ин-тов культуры / А.М. Поламишев. – М.: Просвещение, 1982. – 224 с.

Поламишев, А. Мастерство режиссёра: от анализа к воплощению: учеб. пособие для высш. и средних спец. учеб. заведений / А. Поламишев. – М.: Искусство, 1992. – 312 с.: ил.

Ремез, О.Я. Мастерство режиссёра. Пространство и время спектакля: учеб. пособие для студ. театр. вузов и ин-тов культуры / О.Я. Ремез. – М.: Просвещение, 1983. – 144 с.

Станиславский, К.С. Собр. соч.: в 8 т. / редкол. М.И.Кедров (гл. ред.) и др.. / Гос. науч.- исследовательский институт театра и музыки; Московский художественный академичесий театр им. М.Горького. – М.: Искусство, 1954. – Т. 2: Работа актёра над собой. Ч.1: Работа актёра над собой в творческом процессе переживания. Дневник ученика. – 424 с.

Станиславский, К.С. Собр. соч.: в 8 т. / редкол. М.И.Кедров (гл. ред.) и др.. / Гос. науч.- исследовательский институт театра и музыки; Московский художественный академичесий театр им. М.Горького.– М.: Искусство, 1955. – Т. 3: Работа актёра над собой. Ч.2: Работа актёра над собой в творческом процессе перевоплощения. Дневник ученика. – 502 с.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. – 2-е выд., пашыр. і ўдакладн. / Бел. ун-т культуры; уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага. – Мн.: Беларуская навука, 1997. Т.1: Ад вытокаў да пачатку ХХ стагоддзя.– 444 с.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. – 2-е выд., пашыр. і ўдакладн. / Бел. ун-т культуры; уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага. – Мн.: Беларуская мова, 1998. Т.2: 20-50-я гг. ХХ стагоддзя.– 574 с.

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. – 2-е выд., пашыр. і ўдакладн. / Бел. ун-т культуры; уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага. – Мн.: Беларуская навука, 2000. Т.3: 60-я гады ХХ стагоддзя.– 478 с.
Дадатковая
Баравік, Р.І. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў / Р.І. Баравік. – Мн.: Бел. ун-т культуры, 2000. – 143 с.

Бармак, А. Художественная атмосфера спектакля / А. Бармак. – М.: Искусство, 1989. – 186 с.

Боровик, Г.И. Пьеса, замысел, спектакль: метод. рекомендации по курсу “Режиссура и мастерство актёра” для студентов ІІІ и ІV курсов очного и заочного обучения по специализации “режиссура любительского театра” при написании курсовой работы “Постановочный план спектакля” и постановке дипломной работы / Г.И. Боровик. – Мн.: Ротапринт Минского ин-та культуры, 1991. – 30 с.

Брук, Питер. Пустое пространство / Питер Брук. – М.: Прогресс, 1976. – 240 с.

Гиппиус, С.В. Гимнастика чувств: тренинг творческой психотехники / С.В. Гиппиус. – М.: Искусство, 1967. – 295 с.

Зверева, Н.А. Замысел спектакля / Н.А. Зверева. – М.: Сов. Россия, 1983. – 112 с.

Импровизация и метод действенного анализа. – М.: Сов. Россия, 1986. – 80 с. (Б-ка “В помощь художественной самодеятельности”, № 21. Труд актёра. Вып. 33).

Корогодский, Э.Я. Режиссёр и актёр / Э.Я. Корогодский. – М.: Сов. Россия, 1967.–132 с.

Мейерхольд, Вс.Э. Лекции (1918 – 1919) / Вс.Э. Мейерхольд; сост. О.М.Фельдман. – М.: О.Г.И., 2000. – 280 с.

Немирович-Данченко, Вл.И. Театральное наследие: в 2 т. / Вл.И. Немирович-Данченко. – М.: Искусство, 1952. – Т.1: Статьи. Речи. Беседы. Письма. – 442 с.: ил.

Новицкая, Л.П. Тренинг и муштра: Изучение элементов психотехники актёрского мастерства: для режиссёров-педагогов культ.-просвет. училищ и народных театров / Л.П. Новицкая. – М.: Сов. Россия, 1969. – 272 с.

Попов, А.Д. Творческое наследие: в 3 кн. / А.Д. Попов; редкол.: Ю.С.Калашников и др.; вступ. ст. Ю.С.Калашникова. – М.: ВТО, 1979. – Кн. 1: Воспоминания и размышления о театре. Художественная целостность спектакля. – 519 с.: ил.

Ремез, О.Я. Мизансцена – язык режиссёра / О.Я. Ремез. – М.: Искусство, 1963. – 133 с. (Репертуар художественной самодеятельности, № 20).

Рудницкий, К.Л. Мейерхольд / К.Л. Рудницкий. – М.: Искусство, 1981. – 423 с.

Рындин, Н. Художник и театр / Н. Рындин. – М.: Красный пролетарий, 1966. – 256 с.

Сапегин, Б.В. Введение в режиссуру: учеб. пособие / Б.В. Сапегин. – СПб.: Академия культуры, 1997. – 131 с.

Свобода, Й. Тайна театрального пространства: лекции по сценографии /Й. Свобода; пер. с итал. А.Часовниковой. – М.: ГИТИС, 1999. – 152 с.: ил.

Стромов, Ю.А. Путь актёра к творческому перевоплощению: пособие для театр. и культ.-просвет. учебных заведений и коллективов художественной самодеятельности / Ю.А. Стромов. – М.: Просвещение, 1975. – 80 с.: ил.

Сучасная беларуская рэжысура. Пошукі мастацкай адметнасці ў кантэксце традыцый еўрапейскага тэатра: зб. матэрыялаў Міжнар. навук.-творч. канф. (Гродна, 6 – 17 кастр. 1997 г.). – Мн.: Арты-фэкс, 1998. – 314 с.

Шихматов, Л.М. Сценические этюды (подход к роли): учеб. пособие для культ.-просвет. учебных заведений / Л.М. Шихматов. – М.: Просвещение, 1971. – 247 с.

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання вучэбнай

(азнаямленчай) практыкі
1. На базу практыкі студэнты прыбываюць разам з кіраўніком, знаёмяцца з базавай установай (тэатрам), вылучаюць спектаклі па жанрах, абагульняюць па напрамках работу галоўных спецыялістаў тэатра, якая была праведзена ў творчым калектыве на працягу года.

2. Пры сустрэчы практыкантаў з адміністрацыяй тэатральнай установы канчаткова і дэталёва ўдакладняюцца розныя аспекты ўдзелу студэнтаў у наведванні творчых і вытворчых цэхаў тэатра.

3. Студэнты дэталёва знаёмяцца з рэпертуарам тэатра.

4. Пажадана загадзя прасіць дазволу аб наведванні практыкантамі рэпетыцый у якасці назіральнікаў непасрэдна ў рэжысёра-пастаноўшчыка пэўнага спектакля.

5. Па завяршэнні пэўнага спектакля практыканты могуць праводзяць сярод гледачоў экспрэс-апытанне аб уражаннях ад убачанага, а таксама робяць уласны аналіз пастаноўкі, дзе аналізуюць дасягненні і недахопы, цікавыя рэжысёрскія знаходкі, выкарыстанне ўдалых мізансцэн, водгукі гледачоў і інш.

6. Кожны студэнт-практыкант павінен умець аналізаваць правядзенне рэпетыцый у тэатры, абагульняць вынікі творчай, арганізацыйнай работы пастаноўшчыкаў і выказваць прапановы па іх ўдасканаленні.



Метадычныя рэкамендацыі да праходжання вытворчай

(рэжысёрска-арганізацыйный) практыкі
1. На базу вытворчай (рэжысёрска-арганізацыйнай) практыкі студэнты прыбываюць разам з кіраўніком.

2. Пры сустрэчы з адміністрацыяй базавай установы (тэатра) канчаткова і дэталёва ўдакладняюцца розныя аспекты ўдзелу практыкантаў у наведваннях рэпетыцій і спектакляў.

3. Студэнты сумесна з кіраўніком практыкі бяруць удзел у абмеркаванні з рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі асобных сцен і ўсяго спектакля, прынцыпаў прасторавага вырашэння дзейства і г.д. Практыканты вывучаюць метады работы рэжысёра-пастаноўшчыка з акцерамі, мастакамі, балетмайстарамі, кампазітарамі.

4. Пры выкананні асістэнцка-рэжысёрскіх абавязкаў падчас правядзення рэпетыцый студэнты павінны дакладна запісваць усе заданні рэжысёра, што дапаможа акцерам і тэатральным спецыялістам правільна выканаць іх і пазбегнуць непаразуменняў.

5. Пасля правядзення спектакля практыканты могуць правесці сярод гледачоў экспрэс-апытанне аб іх уражаннях, пачуццях ад убачанага, а таксама зрабіць асабісты аналіз тэатральнай пастаноўкі, дзе будуць прысутнічаць вынікі і прапановы.

6. Практыкант павінен занатоўваць усе аспекты сваёй работы, рабіць аналіз правядзення рэпетыцый, абагульняць вынікі і выказваць прапановы па ўдасканаленні вытворчых і творчых сітуацый.



Планы для практычных заданняў

да педагагічнай практыкі
План псіхолага-педагагічнай характарыстыкі

вучэбна-творчага тэатральнага калектыву
1. Агульныя звесткі пра калектыў і гісторыю яго стварэння.

Колькасць удзельнікаў, у тым ліку мужчын і жанчын, узроставы склад, калі сфарміраваўся калектыў, ці мяняліся кіраўнікі і г.д.



2. Кіраўніцтва і арганізацыя творчага калектыву.

Ядро, якое яднае калектыў, яго актыў, кіраўнік (стараста) і яго работа; характарыстыка актывістаў(ініцыятыўнасць, самастойнасць, патрабавальнасць да сябе і іншых, аўтарытэт у калектыве, арганізатарскія здольнасці).



3. Узаемаадносіны ўнутры калектыву.

Характар дзелавых і міжасобасных адносін, ступень згуртаванасці.



4. Характарыстыка вучэбна-творчай дзейнасці калектыву.

Паспяховасць у засваенні рэпертуару(рашэнне мастацка-творчых задач). Работа калектыву над рэпертуарам – наяўнасць кантролю, патрабаванні з боку кіраўніка, актыву, узаемадапамога, яе формы і арганізацыя. Наяўнасць адмоўных момантаў у вучэбна-творчай дзейнасці. Адносіны ўдзельнікаў калектыву да выпадкаў невыканання патрабаванняў кіраўніка.



5. Стан дысцыпліны ў калектыве.

Дысцыпліна на рэпетыцыях(занятках) і на спектакле (творчым паказе). Меры, якімі падтрымліваецца дысцыпліна на рэпетыцыях. Уплыў асобных удзельнікаў на стан дысцыпліны. Асноўныя метады барацьбы з парушальнікамі дысцыпліны. Стаўленне кіраўніка калектыву да выпадкаў парушэння дысцыпліны.



6. Узаемаадносіны калектыву з кіраўніком.

Роля кіраўніка ў калектыве. Стыль і метады работы. Стаўленне калектыву да свайго кіраўніка, яго аўтарытэт сярод артыстаў.



7. Жыццё калектыву па-за рэпетыцыямі і паказамі спектакляў.

Цікаўнасць да сучасных падзей мастацтва, літаратуры і спорту, формы праяўлення. Удзел калектыву ў жыцці навучальнай установы.



8. Грамадская і дабрачынная дзейнасць калектыву.

9. Псіхолага-педагагічныя вывады, прапановы.

У тым ліку мерапрыемствы, якія спрыяюць умацаванню міжасобасных адносін у калектыве.


План псіхолага-педагагічнай характарыстыкі вучня
1. Сацыяльна-дэмаграфічныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку; горад, навучальная ўстанова(творчы калектыў), узрост, клас(год навучання, стаж), сацыяльнае паходжанне, звесткі пра бацькоў, іх адносіны да выхавання дзяцей, іншае (нацыянальнасць, месца і ўмовы пражывання).

2. Стан здароўя: наяўнасць фізічных недахопаў, хранічных хвароб, магчымасць займацца пэўным відам мастацкай творчасці па стане здароўя і агульным фізічным развіцці.

3. Паспяховасць у мастацкім калектыве і навучальнай установе (агульнаадукацыйнай школе, школе мастацтваў, студыі і г.д.) .

4. Хобі, захапленні.

5.Тэмперамент. Структура характару: адносіны да вучобы, выкладчыка (мастацкага кіраўніка), аднакласнікаў, да бацькоў, да працы(у калектыве, навучальнай установе, дома), да выканання грамадскіх даручэнняў.

6. Узровень развіцця псіхалагічных якасцей – увагі, успрымання, памяці, мыслення, уяўлення.

7. Узровень развіцця спецыяльных (мастацкіх) здольнасцей – эмацыянальнай чуласці, слыху, рытму, памяці, мыслення, успрымання, уяўлення, маторных здольнасцей і інш.

8. Узровень развіцця мовы.

9. Эмацыянальна-валявыя ўласцівасці: эмацыянальная ўстойлівасць, мэтанакіраванасць, настойлівасць, арганізаванасць і інш.

10. Тыповыя маральныя якасці: адказнасць, самастойнасць, добрасумленнасць, калектывізм, дысцыплінаванасць, павага да іншых, таварыскасць, працавітасць.

11. Вывады: паказаць, якія індывідуальна-псіхалагічныя ўласцівасці навучэнца трэба ўлічваць пры арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы з ім.
Схема самааналізу адкрытага ўрока па спецдысцыпліне
I. Уводзіны да ўрока

1. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

2. Пастаноўка мэты.

3. Фарміраванне матываў навучання.



II. Забеспячэнне на ўроку

1. Дыдактычны матэрыял і тэхнічныя сродкі.

2. Мэтазгоднасць іх выкарыстання.

III. Змест урока

1. Адпаведнасць метадычнай структуры ўрока яго мэтам.

2. Даступнасць выкладання вучэбнага матэрыялу.

3. Дыферэнцыяцыя вучэбных заданняў.

4. Навуковасць зместу.

5. Арганізацыя і выкарыстанне міждысцыплінарных сувязей.

6. Маральная і светапоглядная накіраванасць урока.

7. Эстэтычнае ўздзеянне ўрока на вучняў.

8. Выкарыстанне эфектыўных метадаў навучання, іх варыятыўнасць.

9. Эфектыўнасць формаў кантролю вучэбнай дзейнасці.

10. Актывізацыя цікавасці да прадмета, прымяненне гульнёвых метадаў.

IV. Псіхалагічныя аспекты ўрока

1. Змена відаў дзейнасці на ўроку.

2. Выкарыстанне розных відаў памяці(вобразная, слоўна-лагічная, рухальная, эмацыянальная, зрокавая).

V. Ацэнка дзейнасці навучэнцаў

1. Ступень актыўнасці.

2. Арганізаванасць і дысцыпліна.

3. Моўнае развіццё, уменне лагічна мысліць, аргументавана выкладаць свае думкі.

4. Развіццё харэаграфічных уменняў і навыкаў.

VI. Ахова працы на ўроку

1. Падрыхтаванасць памяшкання(асвятленне, чысціня,

стан паветра).

2. Назіранне за паставай навучэнцаў.

3. Наяўнасць дынамічнай паўзы.

VII. Узаемадзеянне вучняў і настаўніка

1. зровень педагагічнага майстэрства, культура, такт, знешні выгляд, мова выкладчыка.

2. Наяўнасць зваротнай сувязі.

3. Забеспячэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату.



VIII Вынікі ўрока

1. Выкананне намечанага плана, ступень дасягнення мэты.

2. Выкарыстанне выхаваўчых магчымасцей адзнакі.
Схема агульнапедагагічнага аналізу ўрока

па спецдысцыпліне
1. Месца дадзенага ўрока ў сістэме ўрокаў па дысцыпліне, правільнасць пастаноўкі мэты ўрока.

2. Арганізацыя ўрока:

а) тып урока;

б) структура урока; яго элементы, іх паслядоўнасць і

дазіроўка ў часе; адпаведнасць будовы ўрока яго зместу і пастаўленай мэце;

в) падрыхтаванасць калектыву да ўрока;

г) арганізацыя актыўнай работы на працягу ўсяго ўрока; спалучэнне групавой і калектыўнай работы на ўроку;

д) насычанасць урока; рацыянальнае выкарыстанне часу .

3. Змест урока:

а) навуковасць і даступнасць вучэбнага матэрыялу;

б) правільнасць падбору матэрыялу для розных этапаў урока і відаў дзейнасці навучэнцаў;

в) адпаведнасць зместу ўрока патрабаванням праграмы;

г) выхаваўчая накіраванасць урока;

д) сувязь тэорыі з практыкай; раскрыццё выкладчыкам практычнага значэння ведаў; выкарыстанне канкрэтных ведаў на практыцы;

е) сувязь вывучаемага матэрыялу з папярэднімі ведамі; прыёмы паўтарэння;

ж) міждысцыплінарныя сувязі;

з) мова выкладчыка: арфаэпічная правільнасць, эмацыянальнасць, лексічнае багацце;

і) якасць ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;

к) мова вучняў.

4. Методыка правядзення ўрока:

а) забеспячэнне і выкарыстанне дыдактычнага матэрыялу на ўсіх этапах урока;

б) метады і прыёмы прыцягнення ўвагі навучэнцаў на кожным этапе ўрока;

в) адпаведнасць метадаў зместу і мэтам урока, узросту і ўзроўню падрыхтоўкі вучняў; эфектыўнасць выкарыстаных метадаў;

г) пастаноўка выкладчыкам перад вучнямі мэты ўрока і падвядзенне вынікаў;

д) валоданне выкладчыкам метадамі актыўнага навучання; мэтазгоднасць выкарыстання гэтых метадаў на ўроку;

е) сістэма ацэнкі ведаў.

5. Зносіны на ўроку: тон, стыль, манера зносін з вучнямі.

6. Работа і паводзіны вучняў на ўроку:

а) актыўнасць;

б) цікавасць да матэрыялу ўрока;

в) адносіны да выкладчыка;

г) дысцыплінаванасць і арганізаванасць.

7. Агульныя вывады ўрока.

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання

вучэбнай (пераддыпломнай) практыкі
1. Па прыбыцці на базу пераддыпломнай практыкі першачаргова практыкант сустракаецца з кіраўніком базавай установы; узнаўляюцца ўсе творчыя і адміністрацыйныя сувязі.

2. Вызначаецца, па дамоўленасці з адміністрацыяй базавай установы, кіраўнік практыкі па месцы яе праходжання.

3. Разам з кіраўнікамі пераддыпломнай практыкі(ад універсітэта і ад базавай установы) ладзяцца кантакты з прадстаўнікамі творчых і вытворчых цэхаў базавай установы з мэтай удакладніць усе акалічнасці будучай работы.

4. Высвятляюцца магчымасці матэрыяльнай базы установы па падрыхтоўцы спектакля і друкаванай прадукцыі (афішы, праграмы, запрашэння і г.д.).

5. У час падрыхтоўчага перыяду па выпуску спектакля кіраўнік практыкі ад ўніверсітэта аказвае студэнту неабходную практычную дапамогу.

6. Дзеля прыёма дыпломнай работы (спектакля) ў базавай установе (па сагласаванні з кафедрай тэатральнай творчасці) ствараецца спецыяльная камісія.



З М Е С Т
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА…………..………………………... 3

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ(АЗНАЯМЛЕНЧАЙ) ПРАКТЫКІ…........... 6

ЗМЕСТ ВЫТВОРЧАЙ (РЭЖЫСЁРСКА-АРГАНІЗАЦЫЙНАЙ)

ПРАКТЫКІ ………………………………………………..………. 7

ЗМЕСТ ВЫТВОРЧАЙ (ПЕДАГАГІЧНАЙ) ПРАКТЫКІ……..... 8

ЗМЕСТ ВЫТВОРЧАЙ (ПЕРАДДЫПЛОМНАЙ) ПРАКТЫКІ… 9

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА ……………..… 11

Літаратура ……………………………………………………. 13

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання вучэбнай

(азнаямленчай) практыкі ………………………………………… 16

Метадычныя рэкамендацыі да праходжання вытвор-

чай (рэжысёрска-арганізацыйнай) практыкі ..………………...... 17

Планы для практычных заданняў да педагагічнай

практыкі …………………………………………………………… 18

Схема самааналізу адкрытага ўрока па спецдысцы-

пліне………………………………………………………………... 19

Схема агульнапедагагічнага аналізу ўрока па спец-

дысцыпліне ……………………………………………………….. 20



Метадычныя рэкамендацыі да праходжання вытвор-

чай (пераддыпломнай) практыки ………………………………… 22


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка