Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




старонка1/3
Дата канвертавання15.12.2018
Памер425.94 Kb.
  1   2   3


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта

_____________С. У. Абламейка

(подпіс) _______06.05.2014___________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № __1038______

ПРАГРАМА ПРАКТЫКІ

для спецыяльнасці

1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамках)»

напрамак спецыяльнасці

1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)»

2014 г.


СКЛАДАЛЬНІКІ:

Іўчанкаў Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар

Зелянко Сяргей Віктаравіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук

РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ

кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 8 ад 14.03.2014)


Загадчык кафедры

________________ В. І. Іўчанкаў

(подпіс)
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ

Вучоным саветам Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № _6___ ад ___10.04.2014___)
Старшыня

_____________ С. В. Дубовік

(подпіс)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма практыкі для напрамка спецыяльнасці 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)», распрацавана і ўведзена на факультэце журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ ў адпаведнасці з патрабаваннямі:


  • Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

  • Адукацыйнага стандарта першай ступені вышэйшай адукацыі спецыяльнасці 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)» для студэнтаў, якія атрымліваюць кваліфікацыю «Літаратурны рэдактар. Журналіст», зацверджанага і ўведзенага ў дзеянне Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад _________ 2013 г. № ______;

  • Палажэння аб практыцы студэнтаў, курсантаў, слухачоў, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 № 860 (у рэд. Пастановы Савета Міністраў ад 04.08.2011 № 1049);

  • Палажэння аб практыцы студэнтаў першай і другой ступеней вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі комплекса БДУ, зацыерджанага загадам рэктара БДУ ад ____________ 20__ г. №_______.

На факультэце журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ практыка студэнтаў напрамка спецыяльнасці 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)» уключана ў вучэбны працэс і з’яўляецца абавязковай для ўсіх форм навучання. Практыка арганізуецца і праводзіцца ў шчыльным узаемадзеянні з профільнымі арганізацыямі разнастайных форм уласнасці, для якіх здзяйсняецца падрыхтоўка спецыялістаў. Практыка падзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вытворчая практыка ўключае практыку по спецыяльнасці і пераддыпломную практыку. Тэрміны і змест практыкі вызначаецца адукацыйным стандартам, вучэбнымі планамі і праграмамі.
У адпаведнасці з адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі спецыяльнасці 1-23 01 10 «Літаратурная работа (па напрамкам)» для студэнтаў напрамка спецыяльнасці 1-23 01 10-02 «Літаратурная работа (рэдагаванне)», якія атрымліваюць кваліфікацыю «Літаратурны рэдактар. Журналіст», вучэбным планам Інстытута журналістыкі БДУ прадугледжаны наступныя віды практык:
Для студэнтаў дзённай формы навучання

  • Вучэбна-азнаямляльная (вучэбная) – I курс, 2 семестр;

  • Рэдактарская (вытворчая) – II курс, 4 семестр;

  • Рэдакцыйна-выдавецкая (вытворчая) – III курс, 6 семестр;

  • Арганізацыйна-выдавецкая (вытворчая) – IV курс, 7 семестр;

  • Пераддыпломная – IV курс, 8 семестр.

Вучэбная практыка мае на мэце развіццё прафесійных кампетэнцый студэнтаў, якое прадугледжвае паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў, засваенне першасных практычных навыкаў па абранай спецыяльнасці. Мэта вучэбнай практыкі – фарміраванне прафесійных уменняў і навыкаў, неабходных для рэдактарскай і журналісцкай дзейнасці.

Задачы вучэбнай практыкі:


  • замацаванне атрыманых ведаў па дысцыплінам журналістыкі і профільным дысцыплінам;

  • азнаямленне з арганізацыяй работы і функцыянаваннем рэдакцыі;

  • знаёмства з формамі і метадамі работы з тэкстамі.

Праходжанне вучэбнай практыкі прадугледжана ў рэдакцыях абласных, раённых, завадскіх, карпаратыўных СМІ, як агульнапалітычных так і спецыялізаваных. Працягласць вучэбнай практыкі для студэнтаў дзённай формы навучання 4 тыдні.
Вытворчая практыка мае на мэце развіццё агульнапрафесійных кампетэнцый, якія з’яўляюцца значнымі для практычнай дзейнасці будучага спецыяліста, авалодванне вытворчымі навыкамі пры выкананні студэнтам канкрэтных вытворчых функцый, яго ўдзеле ў вытворчай дзейнасці.

Мэтай вытворчай практыкі з’яўляецца падрыхтоўка студэнта да самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі характарыстыкамі спецыяліста «літаратурны рэдактар» і «журналіст». Вытворчая практыка ўключае практыку па спецыяльнасці і пераддыпломную практыку.

Задачамі практыкі па спецыяльнасці з’яўляюцца паляпшэнне якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў; набыццё і ўдасканаленне прафесійных навыкаў і ўменняў; знаёмства са структурай рэдакцый выдавецтва/СМІ; самаідэнтыфікацыя ў прафесійным асяродку; праверка ўменняў карыстацца набытымі ведамі ў рэальнай прафесійнай дзейнасці; спасціжэнне выдавецкага працэсу падрыхтоўкі аўтарскіх рукапісаў да выдання (“ад рукапісу, рэцэнзавання – да выдання, распаўсюджвання”); удасканаленне методыкі рэдактарскага аналізу і праўкі тэкстаў рознай стылявой прызначанасці: публіцыстычнай, мастацкай, навукова-папулярнай, вучэбнай, афіцыйна-справавой і іншых відаў літаратуры; замацаванне сувязі навучання з практычнай дзейнасцю; развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў; стварэнне журналісцкіх матэрыялаўв. Да вытворчых практык па спецыяльнасці далучаюцца: рэдактарская, рэдакцыйна-выдавецкая, арганізацыйна-выдавецкая. Вытворчую практыку студэнты праходзяць у выдавецтвах і выдавецкіх цэнтрах, рэдакцыях рэспубліканскіх і абласных СМІ. Магчыма праходжанне практыкі ў рэдакцыях раённых і карпаратыўных медыя. Працягласць вытворчай практыкі па спецыяльнасці для студэнтаў дзённай формы навучання 4 тыдні.

Пераддыпломная практыка праводзіцца на выпускном курсе. Мэта практыкі – фарміраванне ў студэнта прафесійных якасцей літаратурнага рэдактара і журналіста, выяўленне ступені падрыхтаванасці выпускніка да самостойнай прафесійнай працы па спецыяльнасці, дакладнае выяўленне студэнтам уласных здольнасцей да самастойнай рэдактарскай і журналісцкай дзейнасці, спецыялізацыя па пэўным тэматычным накірунку, збор матэрыялаў для напісання дыпломнай работы.

Задачамі пераддыпломнай практыкі з’яўдяюцца засваенне і замацаванне ведаў і ўменняў студэнтаў, атрыманых за ўвесь перыяд навучання, праверка магчымасцей самастойнай працы будучага спецыяліста ва ўмовах канкрэтнайга прадпрыемства, падрыхтоўка матэрыялаў да дыпломнай работы.

Пераддыпломную практыку студэнты праходяць у арганізацыях і ўстановах, якія адпавядаюць профілю падрыхтоўкі спецыялістаў. Працягласць пераддыпломнай практыкі для студэнтаў дзённай формы навучання 8 тыдняў.


Вынікі ўсіх відаў практыкі прад’яўляюцца студэнтам у форме справаздачы і ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме ў залежнасці ад выканання прадугледжанага праграмай аб’ёму кожнай практыкі.
Вучэбная практыка здзяйсняецца толькі ў межах Рэспублікі Беларусь.

Усе віды вытворчых практык (у т. л. пераддыпломнай) здзяйсняюцца ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

За межамі Рэспублікі Беларусь пры прад’яўленні адпаведных дакументаў, адсутнасці пярэчанняў выпускаючай кафедры і папры ўзгадненні з кіраўніцтвам Інстытута журналістыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайсці практыку маюць магчымасць толькі студэнты III і IV курсаў у наступных выпадках:


  • калі студэнт з’яўляецца замежным грамадзянінам і праходзіць практыку ў себя на радзіме;

  • калі супруг (супруга) студэнта з’яўляецца замежным грамадзянінам і/або стала жыве на тэрыторыі дзяржавы, грамадзянінам (грамадзянкай) якой ён(яна) з’яўляецца, на тэрыторыі гэтай дзяржавы;

  • калі ў Інстытута журналістыкі і замежнай арганізацыі здзяйсняецца сумесны праект па практыцы студэнтаў, пры наяўнасцт пісьмовага пагаднення (дамовы);

  • калі пад час практыкі студэнт працуе дыстанцыйна, не пакідае межаў Рэспублікі Беларусь (практыка ў інтэрнэт-выданнях, парталах, у якасці ўласнага карэспандэнта замежнага выдання);

  • у іншых выпалках, якія не супярэчаць палажэнню аб практыцы БДУ, пры ўзгадненні з кіраўніцтвам Інстытута журналістыкі.

Усе выдаткі па арганізацыі практыкі за межамі Рэспублікі Беларусь студэнты здзяйсняюць за ўласны кошт.

ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ


Практыка студэнтаў спецыяльнасці “Літаратурная работа” з’яўляецца неабходнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галінах выдавецкай вытворчасці і сродкаў масавай інфармацыі. Яна арганічна ўваходзіць у навучальны працэс, мае планамерны і скіраваны на творчы пошук характар, садзейнічае засваенню студэнтамі асноў абранай спецыяльнасці, замацаванню тэарэтычных ведаў, набыццю прафесійных навыкаў.

Змест усіх практык узаемазвязаны і накіраваны на забеспячэнне вырашэння задач па падрыхтоўцы спецыялістаў. На базавым узроўні навучання вучэбным планам прадугледжваецца выпуск студэнтамі гэтай спецыяльнасці газеты, тэле- і радыёперадачы, а таксама праходжанне вучэбна-азнаямляльнай практыкі ў раённым друку, шматтыражках і абласных тэлерадыёаб’яднаннях. Сістэмная і паслядоўная арганізацыя вытворчых практык на факультэце заклікана яшчэ ва ўніверсітэце ў час навучання даць студэнтам магчымасць актыўна ўключыцца ў рэдактарскі працэс розных выдавецтваў, інстытутаў масмедыя і закласці асновы прафесійнага росту.


Вучэбна-азнаямляльная (вучэбная) практыка

Час, тэрміны, працягласць практыкі. Дзённая форма атрымання адукацыі: І курс, 3 семестр – 4 тыдні.

Змест і аб’ём практыкі. Практыка мае агульнаазнаямляльны характар: знаёмства з арганізацыяй работы раённай (шматтыражнай) газеты (тэлерадыёаб’яднання), з працэсам выпуску газеты/тэле-, радыёперадачы; з методыкай рэдагавання журналісцкіх матэрыялаў, апрацоўкі лістоў чытачоў, збору матэрыялаў для публікацыі.

Мэта практыкі – фарміраваць прафесійныя ўменні і навыкі, неабходныя для журналісцка-рэдактарскай дзейнасці; пазнаёміць з арганізацыяй работы рэдакцыі, методыкай рэдагавання газетных матэрыялаў, апрацоўкай лістоў чытачоў, методыкай збору матэрыялаў для пубікацыі; замацаваць і паглыбіць тэарэтычныя веды ў галіне функцыянавання СМІ.

Студэнт павінен пазнаёміцца з планаваннем работы рэдакцыі, працэсам афармлення і выпуска газеты; вывучыць вопыт работы рэдакцыі з лістамі чытачоў, аўтарскім (пазаштатным) актывам; абагуліць вопыт творчых журналістаў, рэдактараў, спасцігнуць сакрэты іх майстэрства; набыць першыя навыкі самастойнай працы па падрыхтоўцы журналісцкіх матэрыялаў у інфармацыйных жанрах; пашырыць і паглыбіць атрыманыя веды па сістэме і тыпалогіі прэсы.

Пры праходжанні вучэбна-азнаямляльнай практыкі студэнт абавязаны: зрабіць папярэдні аналіз тэматыкі і вылучыць праблематыку выдання; вывучыць канцэпцыю, тэматычны змест, асаблівасці афармлення перыядычнага выдання; засвоіць методыку збору матэрыялаў для публікацыі; пазнаёміцца з працэсам выпуску выдання, пачынаючы са збору інфармацыі для матэрыялу, яго апрацоўкі ў аддзелах рэдакцыі, вёрсткі газетных палос нумара і заканчваючы тэхналагічным працэсам друку тыража газеты; зрабіць кантрольную вычытку аднаго нумара газеты; прымаць удзел у лятучках, планёрках з мэтай дэталёвага вывучэння арганізацыі працы рэдакцыйнага калектыву; вывучыць структуру рэдакцыі, сакратарыята, аддзелаў; прысутнічаць на пасяджэннях рэдкалегій; наведаць разам са штатным супрацоўнікам публічнае мерапрыемства з мэтай далейшага падрабязнага азнаямлення з матэрыяламі па асвятленні яго (мерапрыемства) у газеце і іншых СМІ.

Практыкант нясе адказнасць за дакладнасць апублікаванай ім інфармацыі. Падчас праходжання практыкі студэнт павінен атрымаць уяўленне пра чытацкую аўдыторыю, пра разнастайнасць і творчы пачатак журналісцкай дзейнасці, яе віды ў канкрэтным рэдакцыйным калектыве.

Студэнт павінен падрыхтаваць да друку па заданні рэдакцыі або ўласнай ініцыятыве не менш за два-чатыры ўласныя матэрыялы інфармацыйных жанраў (заметка, інтэрв’ю, справаздача, рэпартаж і інш.); зрабіць кантрольную карэктарскую вычытку аднаго нумара газеты.


Першая вытворчая практыка па спецыяльнасці (рэдактарская)

Час, тэрміны, працягласць практыкі. Дзённая форма атрымання адукацыі: ІІ курс, 4 семестр – 4 тыдні.

Змест і аб’ём практыкі. Практыка мае агульнапрафесійны характар: знаёмства з арганізацыяй работы рэспубліканскага выдавецтва; з выдавецкім працэсам “ад рукапісу – да кнігі”.

Мэта практыкі – павышаць прафесійны ўзровень, фарміраваць рэдактарскія навыкі і ўменні, азнаёміцца з выдавецкім працэсам “ад рукапісу – да арыгінал-макета”.

Студэн павінен замацаваць тэарэтычныя веды па асновах рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, аб парадку падрыхтоўкі рукапісаў да здачы ў вытворчасць, карэктурных адбіткаў да друку, дэталёва пазнаёміца з арганізацыяй працы адной з рэдакцый (аддзелаў) выдавецтва; удасканаліць тэхніку вычыткі рукапісаў; апрабіраваць на практыцы правілы карэктуры і выкарыстання стандартных карэктурных знакаў; пазнаёміцца дзяржаўнымі стандартамі на тэрміналогію, абазначэнні і адзінкі вымярэнняў, умоўныя скарачэнні, якія прымяняюцца ў бібліяграфіі, з дзеючымі нарматывамі на карэктарскую працу, асновамі тэхналогіі поліграфічнай вытворчасці, асновамі эканомікі і навуковай арганізацыі працы, правіламі і нормамі аховы працы, тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і проціпажарнай бяспекі.

Пры праходжанні вытворчай практыкі студэнт абавязаны: ажыццявіць вычытку адрэдагаваных рукапісаў і чытанне карэктурных адбіткаў з мэтай забеспячыць графічную і лексічную аднастайнасць розных элементаў тэксту, ліквідацыі арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, захоўвання тэхнічных правіл набору, а таксама выпраўлення недахопаў сэнсавага і стылістычнага характару; пры чытанні рукапісаў: праверыць іх камплектнасць (наяўнасць тытульнага ліста, уводзін, ілюстрацый, даведачнага матэрыялу і інш.), парадкавую нумарацыю раздзелаў ў змесце, параўнаць іх назвы з загалоўкамі ў тэксце; забяспечыць правільнасць напісання і ўніфікацыю тэрмінаў, сімвалаў, адзінак вымярэння, умоўных скарачэнняў, аднастайнасць абазначэнняў у ілюстрацыях і тэксце; ліквідаваць няяснасць у напісанні асобных літар і знакаў, няправільную разбіўку тэксту на абзацы, узгадніць з рэдактарам заўважаныя стылістычныя недакладнасці; праверыць правільнасць афармлення табліц, зносак і спасылак, формул, даведачнага апарату выдання, паўнату бібліяграфічнага апісання і наяўнасць адпаведных спасылак на крыніцы цытат і лічбавых даных у тэксце; дапоўніць рэдактарскі пашпарт, адзначыць у ім усе асаблівасці вычыткі рукапісу; вывучыць службовыя абавязкі карэктара (Дадатак 2) і рэдактара (Дадатак 3), зрабіць параўнальны аналіз, што адлюстраваць у справаздачы; рэгулярна прымаць удзел у вытворчых пасяджэннях, планёрках, лятучках; прымаць актыўны ўдзел у арганізацыйна-масавай дзейнасці выдавецтва.

Студэнт павінен пазнаёміцца са структурай выдавецтва, прааналізаваць работу адной з рэдакцый (аддзела), даць характарыстыку тэматычнага плана выдавецтва; прыкласці матэрыялы па вычытцы адрэдагаваных 2-3 рукапісаў.

Пры праходжанні першай вытворчай практыкі важна атрымаць сістэмныя веды аб працы карэктара і рэдактара. Пры гэтым работу практыканта курыруе загадчык (начальнік) рэдакцыі (аддзела), рэдактар аддзела.


Другая вытворчая практыка па спецыяльнасці (рэдакцыйна-выдавецкая)

Час, тэрміны, працягласць практыкі. Дзённая форма атрымання адукацыі: ІІІ курс, 6 семестр – 4 тыдні.

Змест і аб’ём практыкі. Практыка мае прафесійна-навучальны характар: спасціжэнне рэдактарскага творчага працэсу над рукапісам – “ад рэцэнзавання – да выпуску выдання”.

Мэта практыкі – развіваць прафесійныя навыкі студэнтаў па спецыяльнасці, спецыялізавацца на рэдагаванні асобнага віду літаратуры, фарміраваць рэдактарскія навыкі і ўменні, азнаёміцца з выдавецкім працэсам “ад рукапісу – да кнігі”.

Студэнт павінен – замацаваць, пашырыць і сістэматызаваць веды, атрыманыя пры вывучэнні спецыяльных дысцыплін на занятках па прафесійным майстэрстве, у майстар-класах; дэталёва пазнаёміцца з функцыянальнымі абавязкамі рэдактара аддзела, загадчыка рэдакцыі, галоўнага рэдактара выдавецтва; засвоіць вопыт арганізацыі рэдакцыйнага апарату; ажыццявіць рэдагаванне літаратуры, інфармацыйна-даведачных і нарматыўных матэрыялаў, іншай прадукцыі ў мэтах забеспячэння высокага ідэйнага, навуковага і літаратурнага ўзроўняў выданняў.

Пры праходжанні вытворчай (рэдакцыйна-выдавецкай) практыкі студэнт абавязаны: азнаёміцца з падрыхтоўкай выдавецкіх дагавораў з аўтарамі і працоўных пагадненняў са знешнімі рэцэнзентамі; прааналізаваць рукапісы і рэцэнзіі на іх; азнаёміцца з методыкай падрыхтоўкі заключэнняў аб рэкамендаванні да друку рукапісу ў пададзеным выглядзе або пасля адпаведнай дапрацоўкі з улікам заўваг, прапанаваных дапаўненняў, скарачэнняў (у выпадку адхілення рукапісу да выдання падрыхтаваць абгрунтаваныя пісьмовыя адказы ва ўстаноўленыя дагаворамі тэрміны); пад кіраўніцтвам супрацоўніка выдавецтва адрэдагаваць прынятыя да выдання рукапісы, аказваючы пры гэтым аўтарам неабходную дапамогу (па паляпшэнні структуры рукапісу, выбары тэрмінаў, афармленні ілюстрацый і інш.), узгадніць рэкамендаваныя змены; у працэсе рэдагавання праверыць выкананне аўтарамі заўваг рэцэнзентаў і патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да рукапісаў, камплектнасць пададзенага матэрыялу, адпаведнасць назваў раздзелаў рукапісу іх зместу, а таксама наколькі адлюстраваны ў працах найноўшыя дасягненні навукі, тэхнікі і практычнага вопыту; праверыць па першакрыніцах правільнасць напісання прыведзеных цытат і лічбавых даных; выкарыстання і напісання імён, навукова-тэхнічных тэрмінаў, адзінак вымярэння; ажыццявіць літаратурнае рэдагаванне рукапісаў; засвоіць методыку складання рэдактарскага пашпарту рукапісу; прысутнічаць пры разборцы рэдактарам рукапісу, размовах з тэхнічным рэдактарам, карэктарам, наборшчыкам, у працэсе якіх даюцца паясненні, указанні; сумесна з аўтарам і тэхнічным рэдактарам разгледзець ілюстрацыйныя матэрыялы з мэтай вызначэння іх месца ў выданні і перадачы ілюстрацый мастацкаму рэдактару; удзельнічаць у вырашэнні пытанняў, звязаных з мастацкім і тэхнічным афармленнем рэдагуемых выданняў; азнаёміцца са службовымі абавязкамі тэхнічнага (Дадатак 4), навуковага (Дадатак 5) і мастацкага (Дадатак 6) рэдактараў; вызначыць напрамак, тэматыку, праблематыку дыпломнай працы.

Пры праходжанні другой вытворчай практыкі ў студэнта павінны праявіцца творчыя схільнасці, сфарміравацца прафесійныя і арганізацыйна-ўпраўленчыя якасці. Неабходна, каб студэнт прайшоў стажыроўку ў адной з вядучых рэдакцый (аддзелаў) выдавецтва.

Студэнт павінен напісаць рэдактарскую рэцэнзію на рукапіс (зрабіць заключэнне аб мэтазгоднасці выдання рукапісу); арганізаваць знешняе рэцэнзаванне (апісаць гэты працэс у справаздачы); адрэдагаваць тэкст памерам 3-4 аркушы (пажадана таго рукапісу, які рэцэнзаваў сам); прыкласці копію аформленага рэдактарскага пашпарта выдання, заверанага подпісам кіраўніка практыкай ад прадпрыемства, або даць апісанне рэдактарскага пашпарта на канкрэтнае выданне.


Трэцяя вытворчая практыка па спецыяльнасці (арганізацыйна-выдавецкая).

Час, тэрміны, працягласць практыкі. Дзённая форма атрымання адукацыі: ІV курс, 7 семестр – 4 тыдні.

Змест і аб’ём практыкі. Практыка мае прафесійна-апрабавальны характар: самастойная падрыхтоўка да друку выдання (раздзела, главы, часткі кнігі; брашуры; зборніка і г.д.).

Мэта практыкі – развіваць прафесійныя навыкі студэнтаў па спецыяльнасці, павышаць энцыклапедычны ўзровень студэнта па спецыялізацыі выдавецтва, спецыялізавацца на рэдагаванні асобнага віду літаратуры, фарміраваць рэдактарскія навыкі і ўменні, больш глыбока спасцігнуць выдавецкі працэс “ад рэцэнзавання  – да выхаду ў свет”.

Студэнт павінен замацаваць, пашырыць і сістэматызаваць веды па методыцы рэдагавання розных відаў літаратуры, рэдактарскай апрацоўцы лічбаў, формул, сімвалаў, ілюстрацый, складанні даведачнага матэрыялу; па аўтарскім праве; азнаёміцца з маркетынгавымі і сацыялагічнымі службамі выдання, методыкай вызначэння аўтараў, арганізацыі рэкламных кампаній.

Пры праходжанні вытворчай практыкі студэнт абавязаны: вывучыць работу маркетынгавых, сацыялагічных службаў выдавецтва; абагульніць вопыт распаўсюджвання выдавецкай прадукцыі, вывучэння попыту на яе; удзельнічаць у перспектыўным планаванні дзейнасці выдавецтва; дубліраваць працу загадчыка рэдакцыі (галоўнага рэдактара) выдавецтва; прымаць удзел у складанні аналітычных запісак пра дзейнасць прадпрыемства; сумесна з аўтарам і тэхнічным рэдактарам разглядаць ілюстратыўныя матэрыялы, вызначаць іх месца ў выданні; удзельнічаць у вырашэнні пытанняў, звязаных з мастацкім і тэхнічным афармленнем рэдагуемых выданняў; апрацаваць карэктурныя адбіткі і праверыць сігнальныя экземпляры перад выхадам у свет, скласці спісы знойдзеных памылак друку.

Студэнт павінен самастойна падрыхтаваць да друку главу, раздзел, невялікае выданне (брашуру, зборнік і інш.), даць рэдактарскую рэцэнзію на рукапіс (зрабіць заключэнне аб мэтазгоднасці выдання рукапісу); арганізаваць знешняе рэцэнзаванне.
Пераддыпломная практыка

Час, тэрміны, працягласць практыкі. Дзённая форма атрымання адукацыі: ІV курс, 8 семестр – 8 тыдняў.

Змест і аб’ём практыкі. Практыка мае прафесійна і навуковаарыентаваны характар: праца у выдавецтвах, рэдакцыйна-выдавецкіх упраўленнях, рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі. У час праходжання пераддыпломнай практыкі студэнт павінен, вызначыўшы тэму выпускной кваліфікацыйнай працы, сабраць, сістэматызаваць матэрыял і падрыхтаваць асноўныя раздзелы дыпломнага сачынення; правесці адпаведную работу па магчымым працаўладкаванні па месцы праходжання практыкі.

Пераддыпломная практыка, як правіла, праходзіць па месцы будучага размеркавання.

За час пераддыпломнай практыкі студэнт абавязаны сабраць і аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі творчае дасье (партфоліа).
Вучэбна-азнаямляльная практыка праводзіцца ў напрамку журналісцкай дзейнасці (у рэдакцыях раённых, шматтыражных, ведамасных, завадскіх, спецыялізаваных СМІ). Вытворчая практыка ў асноўным праходзіць у рэспубліканскіх выдавецтвах. Тэрміны і змест практыкі вызначаюцца адукацыйным стандартам, вучэбнымі планамі і праграмамі.

Праходжанне практыкі ўсіх відаў мае строга абавязковы характар.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Падставай для праходжання практыкі студэнтаў Інстытута журналістыкі з'яўляецца загад рэктара, у якім павінны быць указаны тэрміны, месца правядзення практыкі, кіраўнікі практыкі ад кафедраў, адказныя (агульнае кіраўніцтва) па факультэце.

Для забеспячэння практыкі неабходныя наступныя дакументы:



  • дамова з арганізацыяй на правядзенне практыкі, заключаная не пазней, чым за месяц да пачатку практыкі;

  • загад рэктара аб накіраванні студэнтаў на практыку;

  • дзённік практыкі студэнта;

  • накіраванне на практыку;

  • праграма практыкі і індывідуальныя заданні.

Размеркаванне на практыку, вучэбна-метадычнае кіраўніцтва ёю ажыццяўляе кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання. Рашэннем кафедры з прафесарска-выкладчыцкага складу прызначаецца адказны за правядзенне практыкі, які вядзе дакументацыю па практыцы, арганізоўвае студэнцкія сходы, “круглыя сталы”, канферэнцыі, семінары, творчыя сустрэчы; забяспечвае захоўванне справаздачных матэрыялаў, адказвае за аб’ектыўнасць пададзеных для заахвочвання кандыдатур лепшых практыкантаў.

Кіраўніцтва практыкай даручаецца вопытным выкладчыкам кафедры, якія прайшлі стажыроўку ў выдавецтвах/СМІ ці супрацоўнічаюць з імі.

Размеркаванне студэнтаў як бюджэтнай, так і платнай форм навучання праводзіцца з улікам іх пажаданняў пераважна ў дзяржаўныя выдавецтвы/СМІ.

Рашэннем кафедры па ўзгадненні з зацікаўленымі фарміруецца пералік базавых месцаў праходжання практыкі. У пералік адпаведна з кваліфікацыйнай характарыстыкай літаратурнага рэдактара могуць уключацца рэдакцыі СМІ. Пры выбранні студэнтам іншага месца праходжання практыкі неабходна падаць адпаведнае пісьмо-хадайніцтва з гэтай установы, якое афармляецца на афіцыйным бланку, падпісваецца кіраўніком або завяраецца подпісам кіраўніка і пячаткай.

Месца праходжання практыкі вызначаецца на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання пасля разгляду заявы студэнта і зацвярджаецца загадам рэктара. Пасля выдання загаду змены ў яго ўносяцца ва ўстаноўленым парадку з абгрунтаваннем неабходнасці іх унясення. Пры размеркаванні на вучэбна-азнаямляльную практыку ўлічваюцца месца жыхарства студэнта, забяспечанасць жыллём. Студэнтам бюджэтнай формы навучання, якія выязджаюць за межы Мінска, выплачваюцца праязныя і сутачныя.

Практыка не можа быць завершана раней вызначанага тэрміну.

Перад пачаткам практыкі адказны па кафедры за яе правядзенне выдае студэнтам індывідуальныя накіраванні, адрасаваныя кіраўніку арганізацыі. У накіраванні ўказваюцца прозвішча, імя студэнта, спецыяльнасць, месца і тэрміны праходжання практыкі.

Далейшае праходжанне практыкі ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў факультэта журналістыкі і прадпрыемства, куды накіраваны студэнт.

З часу прыбыцця на месца праходжання практыкі на студэнта распаўсюджваюцца правілы ўнутранага працоўнага распарадку выдавецтва/СМІ, прымяняюцца меры спагнанняў і заахвочванняў з абавязковым паведамленнем у дэканат факультэта.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка