Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт зацвярджаю




Дата канвертавання08.03.2017
Памер304.18 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)


Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

МЕТОДЫКА РЭДАГАВАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ

І МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

для напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2016 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнікІ:

П.П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

А.У. Дуброўскі, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 19.11.2015 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на ўніверсалізм у час працы з тэкстам. Вывучэнне дысцыпліны «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» фарміруе навыкі, неабходныя для правядзення рэдактарскага аналізу падобных тэкстаў, і ўменні для магчымага іх карэктавання ў інтарэсах аўтара і чытача (слухача, гледача). Структурна дысцыпліна складаецца з двух модуляў: 1) «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў» і 2) «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў». Вучэбная дысцыпліна «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» уваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін (кампанент УВА) і з’яўляецца дысцыплінай спецыялізацыі.

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» абумоўлена ведамі, атрыманымі па дысцыплінах «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Стылістыка», «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», «Асновы творчай дзейнасці рэдактара», і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання». Гэта дапамагае выпрацоўцы ўсвядомленага падыходу да праўкі беларуска- і рускамоўных тэкстаў.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» з’яўляецца ўсведамленне ролі і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры інфармацыйнага або мастацка-публіцыстычнага тэксту як дыскурснай адзінкі і выпрацоўка асноўных падыходаў да аналізу і праўкі аўтарскіх арыгіналаў розных жанраў. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны па модулях:

Модуль 1. «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў»

Мэтай модуля «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў» з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці.

Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:

– прафесійнае валоданне прыёмамі рэдактарскага аналізу і ацэнкі інфармацыйных матэрыялаў;

– выпрацоўка ўменняў індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту з захаваннем яго мадальнасці і ўлікам камунікатыўных магчымасцяў спажыўца;

– засваенне прыёмаў ацэнкі спосабаў дасягнення камунікатыўнага ўзаемадзеяння;

– усвядомлены падыход да рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці;

– матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі.



Модуль 2. «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў»

Мэтай модуля «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці.

Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:

– прафесійнае авалоданне прыёмамі рэдактарскага аналізу і ацэнкі мастацка-публіцыстычных матэрыялаў;

– выпрацоўка ўменняў індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту з захаваннем яго мадальнасці і ўлікам камунікатыўных магчымасцей спажыўца;

– засваенне прыёмаў ацэнкі спосабаў дасягнення камунікатыўнага ўзаемадзеяння;

– усвядомлены падыход да рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці;

– матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі.



Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння модуля ў вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

Модуль 1. «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў»

У выніку засваення модуля «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў» студэнт павінен



ведаць:

– патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў;

– асноўныя структурныя схемы арганізацыі асобных жанраў інфармацыйных матэрыялаў;

умець:

– праводзіць рэдактарскі аналіз і ацэнку заметак, рэпартажаў, справаздач, інтэрв’ю з пазначэннем станоўчых і адмоўных якасцей канкрэтнага тэксту;

– рэдагаваць інфармацыйныя матэрыялы розных жанраў;

валодаць:

– методыкай правядзення рэдактарскага аналізу і рэдактарскай праўкі інфармацыйных матэрыялаў;

– навыкамі ў выпрацоўцы стратэгіі рэдактарскіх дзеянняў з улікам жанру інфармацыйных матэрыялаў і асобы іх стваральніка.

Модуль 2. «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў»

У выніку засваення модуля «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» студэнт павінен



ведаць:

– патрабаванні да мастацка-публіцыстычных матэрыялаў;

– асноўныя структурныя схемы пабудовы асобных жанраў мастацка-публіцыстычных матэрыялаў;

умець:

– адрозніваць жанравую прыналежнасць мастацка-публіцыстычных матэрыялаў і характарызаваць іх асаблівасці;

– праводзіць рэдактарскі аналіз і ацэнку нарыса, эсэ, фельетона, памфлета, перыферыйных мастацка-публіцыстычных жанраў з пазначэннем станоўчых і адмоўных якасцей канкрэтнага тэксту;

валодаць:

– методыкай правядзення рэдактарскага аналізу і рэдактарскай праўкі мастацка-публіцыстычных матэрыялаў;

– навыкамі ў выпрацоўцы стратэгіі рэдактарскіх дзеянняў з улікам жанру мастацка-публіцыстычных матэрыялаў і асобы іх стваральніка.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў», акрамя традыцыйных, практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны рэдактарскі вопыт, які дапамагае ўсвядоміць: спецыфіку рэдагавання інфармацыйнага або мастацка-публіцыстычнага тэксту, яго лінгвістычную арганізаванасць, ролю і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры, чытацкі адрас, і сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні тэксту. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» адведзена 124 гадзіны, у тым ліку аўдыторных – 80 гадзін, з іх 10 гадзін лекцыі, 70 гадзін – лабараторныя заняткі. Дысцыпліна вывучаецца ў 6 семестры ІІІ курса (вочная форма навучання) з формай выніковага кантролю ведаў – залікам.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Модуль 1. «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў»
1. Асаблівасці інфармацыйных матэрыялаў, крытэрыі іх ацэнкі.

Патрабаванні да якасці інфармацыі

Улік жанрава-стылістычных асаблівасцяў журналісцкага твора пры рэдагаванні. Крытэрыі рэдактарскага аналізу і ацэнкі інфармацыйных матэрыялаў.

Вывучэнне рэдактарам прадмета інфармацыйнага матэрыялу і яго адпаведнасці патрабаванням блізкасці тэмы навіны, вядомасці каго-небудзь або чаго-небудзь, своечасовасці, уздзеяння навіны па яе магчымых наступствах, маштабнасці навіны па ступені яе важнасці, важкасці і значнасці, канфлікту ў самым шырокім разуменні гэтага паняцця, незвычайнасці, персаніфікацыі і інш.

Інфармацыйная насычанасць матэрыялу: арыгінальнасць зместу і формы, магчымасць дэкадзіравання, рэлевантнасць.

Жанравая класіфікацыя інфармацыйных матэрыялаў і ўлік жанру пры рэдагаванні. Інтэграцыя жанраў у інфармацыйных матэрыялах. Аўтарскае «я» ў інфармацыйных матэрыялах і ацэнка яго выкарыстання рэдактарам.

2. Прымяненне да інфармацыйных матэрыялаў

агульнай методыкі рэдагавання

Ідэалагічны аспект рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў. Дзеянні рэдактара ў рэчышчы ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Аналіз кампазіцыі разнастайных інфармацыйных матэрыялаў. Дарэчнасць змянення кампазіцыйнай схемы. Пачатковыя фразы і канцоўка матэрыялу. Неабходнасць рубрыкацыі ў дачыненні да асобных інфармацыйных жанраў.

Праверка інфармацыйных матэрыялаў на захаванне законаў логікі. Закон тоеснасці як падстава захавання цэласнасці тэксту. Парушэнне законаў супярэчнасці і выключанага трэцяга. Закон дастатковай падставы ў фармуляванні аўтарскіх ацэнак і меркаванняў.

Аналіз фактычнага матэрыялу ў тэкстах інфармацыйных жанраў. Факт і навіна. Інфарматыўнасць як адна з характарыстык тэксту. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу.

Асаблівасці моўна-стылёвай праўкі інфармацыйных матэрыялаў.



3. Заметка і яе віды. Структурныя схемы заметак.

Асаблівасці рэдагавання заметак

Заметка і яе віды. Заметкі падзейныя і пазнаваўчыя. Праверка захавання прынцыпу «перакуленай піраміды», ацэнка адступленняў ад яго.

Хранікальнае паведамленне. Патрабаванні да аб’ёму тэксту і структуры. Паведамленні інфармацыйных агенцтваў, іх асаблівасці. Інфармацыйныя паведамленні на радыё і тэлебачанні. Паведамленні кшталту «бягучы радок». Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне хранікальных паведамленняў.

Кароткая інфармацыйная заметка. Патрабаванні да аб’ёму тэксту і структуры. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне кароткіх інфармацыйных заметак.

Пашыраная заметка. Патрабаванні да аб’ёму тэксту і структуры. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне пашыраных заметак.

Загалоўкі заметак. Загалоўкі тыпу хедлайн. Лід матэрыялу. Рэдагаванне загалоўкаў заметак.



4. Справаздача і яе віды.

Асаблівасці рэдагавання справаздачы

Справаздача і яе віды. Дэталізацыя паведамлення.

Прамая інфармацыйная справаздача. Патрабаванні да захавання храналогіі. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне прамой інфармацыйнай справаздачы.

Аналітычная справаздача (справаздача з каментарыямі). Супамернасць каментарыя і корпусу тэксту. Выяўленне аўтарскага погляду. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне аналітычнай справаздачы.

Тэматычная справаздача. Выбар журналістам асвятлення пэўных падзей. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне тэматычнай справаздачы.

5. Рэпартаж і яго віды.

Асаблівасці рэдагавання рэпартажу

Аператыўнасць, дынамічнасць і эмацыянальнасць рэпартажу. Аўтарскае «я» ў рэпартажы. Магчымасць выкарыстання інтэрв’ю.

Падзейны рэпартаж. Захаванне храналагічнай паслядоўнасці, арганічных пераходаў ад адной структуры да другой. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне падзейнага рэпартажу.

Пазнаваўчы рэпартаж. Аналіз выбару тэмы журналістам і структуры падачы фактаў. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне пазнаваўчага рэпартажу.

Праблемны рэпартаж. Аналіз злабадзённасці праблемы для ўсяго грамадства, пэўнага калектыву ці канкрэтнага чалавека. Выкарыстанне дадатковых крыніц інфармацыі. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне праблемнага рэпартажу.

Фотарэпартаж. Патрабаванні максімальнай нагляднасці і зразумеласці фотаздымкаў. Каментарыі да фотаздымкаў. Маральны аспект у фотарэпартажы. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне пазнаваўчага фотарэпартажу.



6. Інтэрв’ю і яго віды.

Асаблівасці рэдагавання інтэрв’ю

Падрыхтоўчы этап інтэрв’ю і роля журналіста ў ім. Асаблівасці інтэрв’ю ў друкаваных СМІ, на радыё і тэлебачанні. Сувязь інтэрв’ю з аналітычнымі і публіцыстычнымі жанрамі. Патрабаванні да пытання журналіста.

Разнастайнасць класіфікацыі інтэрв’ю рознымі даследчыкамі і нацыянальнымі журналісцкімі школамі. Інтэрв’ю-дыялог як адзін з распаўсюджаных відаў інтэрв’ю. Інтэрв’ю-маналог, інтэрв’ю-паведамленне, інтэрв’ю-замалёўка, інтэрв’ю-меркаванне, калектыўнае інтэрв’ю і іх асаблівасці. Новыя віды інтэрв’ю ў заходняй журналістыцы і выкарыстанне іх у айчынных СМІ. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне разнастайных відаў інтэрв’ю.
Модуль 2. «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў»
1. Асаблівасці мастацка-публіцыстычных матэрыялаў,

крытэрыі іх ацэнкі

Улік жанрава-стылістычных асаблівасцей журналісцкага твора пры рэдагаванні. Крытэрыі рэдактарскага аналізу і ацэнкі мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

Жанравая класіфікацыя мастацка-публіцыстычных матэрыялаў і ўлік жанру пры рэдагаванні. Асноўныя мастацка-публіцыстычныя жанры: нарыс, эсэ, фельетон, памфлет. Перыферыйныя мастацка-публіцыстычныя жанры: «слова», пародыя, сатырычны каментарый, жыццёвая гісторыя, легенда, эпіграф, эпітафія, анекдот, жарт, гульня. Інтэграцыя жанраў у мастацка-публіцыстычных матэрыялах.
2. Прымяненне да мастацка-публіцыстычных матэрыялаў

агульнай методыкі рэдагавання

Ідэалагічны аспект рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў. Дзеянні рэдактара ў рэчышчы ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

Аналіз кампазіцыі разнастайных мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

Праверка мастацка-публіцыстычных матэрыялаў на захаванне законаў логікі. Закон тоеснасці як падстава захавання цэласнасці тэксту. Парушэнне законаў супярэчнасці і выключанага трэцяга. Закон дастатковай падставы ў фармуляванні аўтарскіх ацэнак і меркаванняў.

Аналіз фактычнага матэрыялу ў тэкстах мастацка-публіцыстычных жанраў. Інфарматыўнасць як адна з характарыстык тэксту. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу.

Асаблівасці моўна-стылістычнай праўкі мастацка-публіцыстычных матэрыялаў. Праца рэдактара над лексікай твора. Лексічныя сродкі вобразнага маўлення. Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі фонікі тэксту. Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі выкарыстання розных часцін мовы. Работа рэдактара над сінтаксічнымі канструкцыямі пры рэдагаванні мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.


3. Нарыс і яго віды. Асаблівасці рэдагавання нарысаў

Сучасны нарыс: праблемы жанру. Жанравы статус нарыса. Нарыс як сінтэтычны жанр мастацкай публіцыстыкі. Віды нарыса: агульная характарыстыка. Мастацка-выяўленчыя (падарожныя нарысы, нарысы-эсэ і замалёўкі); мастацка-публіцыстычныя (партрэтныя); даследчыя нарысы.

Падарожны нарыс. Падарожныя нататкі як разнавіднасць падарожнага нарыса. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне падарожных нарысаў.

Партрэтны нарыс. Біяграфічны партрэтны нарыс. Юбілейны партрэтны нарыс. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне партрэтных нарысаў.

Нарыс-даследаванне. Судовы і бытавы нарысы. Нарыс-расследаванне. Нарыс нораваў. Праблемны нарыс. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне нарысаў-даследаванняў.

Дакументальная і мастацкая аснова нарыса. Паэтыка дакументальнага пісьма. Спецыфіка ўмоўнасці ў нарысавым творы. Мастацкія элементы нарыса: пейзаж, дэталь, партрэтная характарыстыка. Псіхалагізм у нарысе.

Паэтыка нарысавага вобраза. Гнасеалагічныя карані публіцыстычнага вобраза. Вобраз аўтара ў нарысавым творы. Функцыі аўтарскага «я» ў публіцыстыцы.

Аўтар – чытыч: праблемы ўзаемадзеяння. Падзейнае адзінства нарысавага твора. Камунікатыўная дзейнасць аўдыторыі.

Структурная арганізацыя нарыса. Тыпы нарысавых структур. Хранікальная пабудова нарыса. Апісанне, заснаванае на логіцы прычынна-выніковых сувязей. Эсэістычная форма пабудовы. Рэдактарскі аналіз структурнай арганізацыі нарыса.
4. Эсэ і яго віды.

Асаблівасці рэдагавання эсэ

Эсэ як адзін з самых запатрабаваных жанраў у сучаснай публіцыстыцы. Узнікненне і развіццё жанру. Эсэ як публіцыстычны твор своеасаблівай (адвольнай) кампазіцыі, у якім аўтар выказвае свае індывідуальныя меркавнні і ацэнкі па тым ці іншым коле праблем; публіцыстычны жанр, які выяўляе заканамернасці быцця чалавека праз адлюстраванне працэсу ўспрымання свету. Эсэ як «звышдысцыплінарны» жанр. Асацыятыўны характар сувязей паміж часткамі тэксту. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання. Паэтычна-вобразная афарбоўка, афарыстычнасць.

Сэнсавы план жанру эсэ. Адбор фактаў. Падпарадкаванне фактаў руху думкі аўтара. Наданне фактам абагульнена-філасофскага сэнсу. Рэдактарскі аналіз фактычнага матэрыялу ў эсэ.

Кампазіцыйна-маўленчы план жанру эсэ. Адсутнасць жорсткіх кампазіцыйна-маўленчых схем. Свабодны рух думкі; частыя пераходы ад канкрэтнага да абстрактнага. Рэдактарскі аналіз кампазіцыі эсэістычных твораў.

Стылістычная мадэль жанру эсэ. Наяўнасць усіх магчымых тыпаў маўлення (разважанне, аповед, апісанне) і формаў маўлення (маналог, унутраны маналог, дыялог з уяўным апанентам і г. д.). Выкарыстанне розных тыпаў славеснасці: успаміны, афарызмы, аўтарскія каментарыі, філасофскія вывады і г. д. Стылістычныя прыёмы эсэізацыі. «Эсэма» як жанравае аб’яднанне аўтарскай думкі і вобраза. Рэдактарскі аналіз стылістычнай арганізацыі эсэістычных твораў.

Жанравыя разнавіднасці эсэ. Эсэ-нарыс, эсэ-партрэт, эсэ-рэцэнзія, эсэ-замалёўка, эсэ-артыкул, эсэ-фельетон, эсэ-ліст і інш. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне розных жанравых разнавіднасцей эсэ.




5. Фельетон і яго віды.

Асаблівасці рэдагавання фельетона

Фельетон як мастацка-публіцыстычны жанр, які прадстаўляе падзею ці праблему ў сатырычным або гумарыстычным асвятленні. Адрасныя і бязадрасныя фельетоны.

Падзейны фельетон. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне падзейнага фельетона.

Фельетон-разважанне. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне фельетона-разважання.

Тып апавядальніка. Апавяданне ад першай асобы і апавяданне ад трэцяй асобы.

Крыніцы камічнага эфекту. Камічны апавядальнік, камізм сітуацый і слоўны камізм. Іронія, сарказм, каламбур, стылістычны кантраст, парадзіраванне.

Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў у фельетоне.
6. Памфлет.

Асаблівасці рэдагавання памфлета

Паходжанне памфлета. Вострасатырычны твор, нацэлены на высмейванне пэўных чалавечых заган і выкрыццё таго героя (герояў), які ўяўляецца аўтару носьбітам небяспечнага грамадскага зла. Адкрытая тэндэнцыйнасць, афарыстычнасць выказвання, аратарская інтанацыя, яскравая экспрэсіўнасць мовы, непрыхаваная патэтыка.

Прыёмы мастацка-публіцыстычнага асэнсавання фактаў: гратэск, гіпербала, іронія, сарказм. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне памфлета.
7. Перыферыйныя мастацка-публіцыстычныя жанры

Статус і роля перыферыйных мастацка-публіцыстычных жанраў. «Слова» як пісьмовы варыянт эпідэйктычнай прамовы. Пародыя; прадмет пародыі ў журналістыцы. Сатырычны каментарый; адрозненне ад аналітычнага каментарыя. Жыццёвая гісторыя: характар адлюстравання рэчаіснасці, асаблівасці пабудовы сюжэта, стылістычныя асаблівасці. Легенда; вымысел і яго роля ў стварэнні жанру легенды; функцыі легенды ў прэсе. Эпіграф на старонках перыядычнага друку. Эпітафія як ацэначны жанр. Анекдот. Жарт. Гульня. Асаблівасці рэдагавання перыферыйных мастацка-публіцыстычных жанраў.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Модуль 1 «Методыка рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў»


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае







1

2

3

4

5

6

7

8

1

Асаблівасці інфармацыйных матэрыялаў, крытэрыі іх ацэнкі. Патрабаванні да якасці інфармацыі

1




5










2

Прымяненне да інфармацыйных матэрыялаў агульнай методыкі рэдагавання







6







Тэст 1

3

Заметка і яе віды. Структурныя схемы заметак. Асаблівасці рэдагавання заметак

1




6










4

Справаздача і яе віды. Асаблівасці рэдагавання справаздачы

1




6










5

Рэпартаж і яго віды. Асаблівасці рэдагавання рэпартажу

1




6










6

Інтэрв’ю і яго віды. Асаблівасці рэдагавання інтэрв’ю

1




6







Тэст 2




Усяго па модулі 1:

5




35











Модуль 2 «Методыка рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў»


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае







1

2

3

4

5




6

9

1

Асаблівасці мастацка-публіцыстычных матэрыялаў, крытэрыі іх ацэнкі

1




5










2

Прымяненне да мастацка-публіцыстычных матэрыялаў агульнай методыкі рэдагавання







5







Тэст 1

3

Нарыс і яго віды. Асаблівасці рэдагавання нарысаў

1




5










4

Эсэ і яго віды. Асаблівасці рэдагавання эсэ

1




5










5

Фельетон і яго віды. Асаблівасці рэдагавання фельетона

1




5










6

Памфлет. Асаблівасці рэдагавання памфлета

1




5










7

Перыферыйныя мастацка-публіцыстычныя жанры







5







Тэст 2




Усяго па модулі 2:

5




35













Усяго па дысцыпліне:

10




70










ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

  1. ЛІТАРАТУРА (па модулях)

Модуль 1 «Методыка рэдагання інфармацыйных матэрыялаў»

Асноўная

1. Базанова, А. Е. Литературное редактирование: учеб. пособие / А. Е. Базанова. – М.: РУДН, 2008. – 202 с.

2. Голуб И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М.: Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

3. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособие / И. К. Гужова [и др.]. – М.: МГУ, 2000. – 160 с.

4. Жаўняровіч, П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапаможнік / П. П. Жаўняровіч. – Мінск: Беларусь, 2006. – 196 с.

5. Козлова, М. М. Редактирование материалов массовой информации: учеб. пособие / М. М. Козлова. – СПб.: ИВЭСЭП, Знание, 2009. – 78 с.

6. Колесников, Н. П. Стилистика и литературное редактирование / Н. П. Колесников. – Ростов н/Д: МарТ, 2003. – 192 с.

7. Лащук, О. Р. Редактирование информационных сообщений: учеб. пособие / О. Р. Лащук. – М.: Аспект-Пресс, 2004. – 159 с.

8. Литературное редактирование: курс лекций / под ред. Н. С. Валгиной. – Изд. 2-е, испр. и дополн. – М.: МПИ, 1989. – 128 с.

9. Накорякова, К. М. Литературное редактирование информационных заметок: учеб.-метод. пособие / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во МГУ, 1990. – 48 с.

10. Накорякова, К. М. Литературное редактирование материалов массовой информации: учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во МГУ, 1994. – 189 с.

11. Накорякова, К. М. Литературное редактирование. Общая методика работы над текстом: учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: МГУ, 2011. – 332 с.

12. Накорякова, К. М. Справочник по литературному редактированию / К. М. Накорякова. – М.: Флинта: Наука, 2011. – 200 с.

13. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для вузов по спец. «Журналистика» / Н. М. Сикорский. – 2-е изд., испр. и доп.– М.: Высш. школа, 1980. – 328 с.

14. Сметанина, С. И. Литературное редактирование для журналистов и специалистов по связям с общественностью / С. И. Сметанина. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2003. – 252 с.

15. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В. И. Максимова. – 3-е изд., перераб. и доп. – М.: Гардарики, 2007. – 653 с.


Дадатковая

1. Ворошилов, В. В. Журналистика. Базовый курс: учебник / В. В. Ворошилов. – 5е изд. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 704 с.

2. Дубовік, С. В. Даведнік журналіста / С. В. Дубовік. – Мінск: БДУ, 2006. – 211 с.

3. Жаўняровіч, П. П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П. П. Жаўняровіч. – Мінск: РІВШ, 2011. – 244 с.

4. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

5. Ким, М. Н. Жанры современной журналистики / М. Н. Ким. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 336 с.

6. Корконосенко, С. Г. Основы журналистики / С. Г. Корконосенко. – М.: Аспект Пресс, 2001. – 284 с.

7. Основы творческой деятельности журналиста / под ред. С. Г. Корконосенко. – СПб.: Знание, СПб. ИВЭСЭП, 2000. – 272 с.

8. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: учеб. пос. для вузов / М. П. Сенкевич. – М.: Высш. шк., 1997. – 94 с.

9. Стральцоў, Б. В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы / Б. В. Стральцоў. – Мінск: БДУ, 2000. – 71 с.

10. Стральцоў, Б. В. Метад і жанр: асновы творчага майстэрства журналіста / Б. В. Стральцоў. – Мінск: БДУ, 2002. – 18 с.
Модуль 2 «Методыка рэдагання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў»

Асноўная

1. Базанова, А.Е. Литературное редактирование : учеб. пособие / А.Е. Базанова. – М. : РУДН, 2008. – 202 с.

2. Голуб, И.Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И.Б. Голуб. – М. : Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

3. Голуб, И.Б. Стилистика русского языка / И.Б. Голуб. – М. : Рольф ; Айрис-пресс, 1997. – 448 с.

4. Голуб, И.Б. Упражнения по стилистике русского языка : учеб. пособие для вузов. – М. : Рольф ; Айрис-пресс, 1997. – 240 с.

5. Гужова, И.К. Литературное редактирование: материалы для занятий : учеб. пособие / И.К. Гужова [и др.]. – М. : МГУ, 2000. – 160 с.

6. Кайда, Л.Г. Эссе: стилистический портрет / Л.Г. Кайда. – М. : Флинта : Наука, 2008. – 184 с.

7. Ким, М.Н. Жанры современной журналистики / М.Н. Ким. – СПб. : Изд-во Михайлова В.А., 2004. – 336 с.

8. Козлова, М.М. Редактирование материалов массовой информации : учеб. пособие / М.М. Козлова. – СПб. : ИВЭСЭП ; Знание, 2009. – 78 с.

9. Колесников, Н.П. Стилистика и литературное редактирование / Н.П. Колесников. – Ростов н/Д : МарТ, 2003. – 192 с.

10. Литературное редактирование : курс лекций / под ред. Н.С. Валгиной. – Изд. 2-е, испр. и доп. – М. : МПИ, 1989. – 128 с.

11. Мильчин, А.Э. Методика редактирования текста / А.Э. Мильчин. – Изд. 3-е, перераб. и доп. – М. : Логос, 2011. – 524 с.

12. Накорякова, К.М. Литературное редактирование информационных заметок : учеб.-метод. пособие / К.М. Накорякова. – М. : Изд-во МГУ, 1990. – 48 с.

13. Накорякова, К.М. Литературное редактирование материалов массовой информации : учеб. пособие / К.М. Накорякова. – М. : Изд-во МГУ, 1994. – 189 с.

14. Накорякова, К М. Литературное редактирование. Общая методика работы над текстом : учеб. пособие / К.М. Накорякова. – М. : МГУ, 2011. – 332 с.

15. Накорякова, К.М. Справочник по литературному редактированию / К.М. Накорякова. – М. : Флинта : Наука, 2011. – 200 с.

16. Риторические основы журналистики. работа над жанрами газеты : учеб. пособие / З.С. Смелкова [и др.]. – 6-у изд. – М. : Флинта : Наука, 2009. – 320 с.

17. Сикорский, Н.М. Теория и практика редактирования : учебник для вузов по спец. «Журналистика» / Н.М. Сикорский. – 2-е изд., испр. и доп.– М. : Высш. школа, 1980. – 328 с.

18. Сметанина, С.И. Литературное редактирование для журналистов и специалистов по связям с общественностью / С.И. Сметанина. – СПб. : Изд-во Михайлова В.А., 2003. – 252 с.

19. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В.И. Максимова. – 3-е изд., перераб. и доп. – М. : Гардарики, 2007. – 653 с.

20. Стилистический энциклопедический словарь русского языка / под ред. М.Н. Кожиной. – М. : Флинта : Наука, 2003. – 696 с.

21. Тертычный, А.А. Жанры периодической печати : учеб. пособие. – М. : Аспект Пресс, 2000. – 312 с.


Дадатковая

Белокурова, С.П. Словарь литературоведческих терминов / С.П. Белокурова. – СПб. : Паритет, 2006. – 320 с.

2. Ворошилов, В.В. Журналистика. Базовый курс : учебник / В.В. Ворошилов. – 5е изд. – СПб. : Изд-во Михайлова В.А., 2004. – 704 с.

3. Дубовік, С.В. Даведнік журналіста / С.В. Дубовік. – Мінск : БДУ, 2006. – 211 с.

4. Жаўняровіч, П.П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П.П. Жаўняровіч. – Мінск : РІВШ, 2011. – 244 с.

5. Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В.І. Іўчанкаў. – Мінск : БДУ, 2003. – 257 с.

6. Корконосенко, С.Г. Основы журналистики / С.Г. Корконосенко. – М. : Аспект Пресс, 2001. – 284 с.

7. Основы творческой деятельности журналиста / под ред. С.Г. Корконосенко. – СПб. : Знание ; СПб. ИВЭСЭП, 2000. – 272 с.

8. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапам. / В. Рагойша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2001. – 384 с.

9. Стральцоў, Б.В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы / Б.В. Стральцоў. – Мінск : БДУ, 2000. – 71 с.

10. Стральцоў, Б.В. Метад і жанр : асновы творчага майстэрства журналіста / Б.В. Стральцоў. – Мінск : БДУ, 2002. – 18 с.

11. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы : вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

12. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту : вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 223 с.

ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з інфармацыйнымі і мастацка-публіцыстычнымі тэкстамі розных жанраў і з гледжання рэдактара выяўляць іх лінгвістычную арганізацыю, ацэньваць рэдактарскія падыходы пры падрыхтоўцы да друку. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў патрабуе ад будучага рэдактара пастаянна сачыць за выхадам новай даведачнай літаратуры.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Методыка рэдагавання інфармацыйных і мастацка-публіцыстычных матэрыялаў» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў па модулях, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжваецца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час аналізу і праўкі сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
IV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ВЫНІКОВАГА ЗАЛІКУ

  1. Жанрава-стылістычны аспект рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў.

  2. Патрабаванні да прадмета інфармацыйных матэрыялаў.

  3. Аналіз уласцівасцей, якія робяць тэкст інфармацыйна насычаным.

  4. Сістэма інфармацыйных жанраў. Інтэграцыя жанраў.

  5. Рэдагаванне фактычнага матэрыялу ў інфармацыйных матэрыялах.

  6. Аналіз кампазіцыі інфармацыйных матэрыялаў.

  7. Асноўныя кампазіцыйныя схемы кароткіх інфармацыйных заметак.

  8. Асаблівасці рубрыкацыі ў інфармацыйных матэрыялах.

  9. Лагічны аспект рэдагавання інфармацыйных матэрыялаў.

  10. Моўна-стылёвая праўка інфармацыйных матэрыялаў.

  11. Заметка і яе віды.

  12. Асаблівасці рэдагавання інфармацыйных паведамленняў.

  13. Асаблівасці рэдагавання кароткіх заметак.

  14. Асаблівасці рэдагавання пашыраных заметак.

  15. Справаздача і яе віды.

  16. Асаблівасці рэдагавання прамой інфармацыйнай справаздачы.

  17. Асаблівасці рэдагавання аналітычнай справаздачы.

  18. Асаблівасці рэдагавання тэматычнай справаздачы.

  19. Рэпартаж і яго віды.

  20. Асаблівасці рэдагавання падзейнага рэпартажу.

  21. Асаблівасці рэдагавання пазнаваўчага рэпартажу.

  22. Асаблівасці рэдагавання праблемнага рэпартажу.

  23. Асаблівасці рэдагавання фотарэпартажу.

  24. Інтэрв’ю і яго віды.

  25. Патрабаванні да сфармуляванага журналістам пытання ў інтэрв’ю.

  26. Асаблівасці рэдагавання інтэрв’ю-дыялогу.

  27. Асаблівасці рэдагавання інтэрв’ю-меркавання.

  28. Асаблівасці рэдагавання інтэрв’ю-замалёўкі.

  29. Асаблівасці рэдагавання калектыўнага інтэрв’ю.

  30. Новыя віды інтэрв’ю і патрабаванні да іх.

  31. Інтэрв’ю як складнік іншых інфармацыйных жанраў.

  32. Жанрава-стылістычны аспект рэдагавання мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

  33. Жанравая класіфікацыя мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

  34. Праверка мастацка-публіцыстычных матэрыялаў на захаванне законаў логікі.

  35. Аналіз фактычнага матэрыялу ў тэкстах мастацка-публіцыстычных жанраў.

  36. Аналіз кампазіцыі разнастайных мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

  37. Праца рэдактара над лексікай мастацка-публіцыстычных матэрыялаў. Лексічныя сродкі вобразнага маўлення.

  38. Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі фонікі тэксту.

  39. Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі выкарыстання розных часцін мовы.

  40. Работа рэдактара над сінтаксічнымі канструкцыямі пры рэдагаванні мастацка-публіцыстычных матэрыялаў.

  41. Нарыс як сінтэтычны жанр мастацкай публіцыстыкі.

  42. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне падарожных нарысаў.

  43. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне партрэтных нарысаў.

  44. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне нарысаў-даследаванняў.

  45. Дакументальная і мастацкая аснова нарыса.

  46. Паэтыка нарысавага вобраза. Аўтар – чытыч: праблемы ўзаемадзеяння.

  47. Рэдактарскі аналіз структурнай арганізацыі нарыса.

  48. Эсэ і яго віды.

  49. Рэдактарскі аналіз фактычнага матэрыялу ў эсэ.

  50. Рэдактарскі аналіз кампазіцыі эсэістычных твораў.

  51. Рэдактарскі аналіз стылістычнай арганізацыі эсэістычных твораў.

  52. Фельетон і яго віды.

  53. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў у фельетоне.

  54. Памфлет. Асаблівасці рэдагавання памфлета.

  55. Статус і роля перыферыйных мастацка-публіцыстычных жанраў.

  56. «Слова» як пісьмовы варыянт эпідэйктычнай прамовы. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў.

  57. Пародыя як перыферыйны мастацка-публіцыстычны жанр. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў.

  58. Сатырычны каментарый як перыферыйны мастацка-публіцыстычны жанр. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў.

  59. Жыццёвая гісторыя і легенда як перыферыйныя мастацка-публіцыстычныя жанры. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў.

  60. Эпітафія як ацэначны жанр. Рэдактарскі аналіз вобразна-стылістычных сродкаў.

  61. Анекдот, жарт, гульня як перыферыйныя мастацка-публіцыстычныя жанры.


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА



Назва вучэбнай дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.10.2015



Стылістыка

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.10.2015



Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.10.2015



Асновы творчай дзейнасці рэдактара

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.10.2015



Методыка рэдагавання

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма



Заўваг няма.

Пр. № 3 ад 08.10.2015



















































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА




п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол __ ад ___201__г. )



(назва кафедры)
Загадчык кафедры

Доктар філалагічных навук прафесар_____________________ В. І. Іўчанкаў



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка