Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю Школа асобаснага росту “шар”




Дата канвертавання22.02.2017
Памер27.69 Kb.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэтdsc_0002_filtered

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Школа асобаснага росту “ШАР”
Гутарка з псіхолагам Людмілай Дзіцэвіч
Што рабіць, калі цябе пакінулі

img_1115

У жыцці мы часта сутыкаемся з сітуацыяй, калі нас пакідаюць: паміраюць, сыходзяць з сям’і блізкія людзі, бацькі вельмі занятыя на працы і пакідаюць дзяцей на выхаванне бабулі або едуць у адпачынак без дзяцей, чалавек аказваецца ў бальніцы без блізкіх або ў канцы жыцця застаецца без кантактаў з імі.

І гэта не выпадкова. Чалавек сам сваімі думкамі і эмоцыямі прыцягвае да сябе такія сітуацыі пакінутасці. Нават ягонае друзлае фізічнае цела адметна паказвае, што з ім адбываецца працэс пакінутасці – мышачная сістэма слаба развітая, вялікія маркотныя вочы, некаторыя часткі і органы апушчаныя – плечы, грудзі, шчокі, ныркі і т.д. Такія людзі стараюцца змяніць сваю знешнасць цераз пластычную хірургію, спорт.

І характар такога чалавека таксама адпавядае сітуацыі пакінутасці. Часцей за ўсё яны бываюць выратавальнікамі людзей або цэлага чалавецтва ад агрэсараў, потым становяцца ахвярамі і, стаміўшыся ад барацьбы, самі становяцца агрэсарамі. Такі чалавек надзвычай залежны ад другіх, ад іх любві, іх прысутнасці і адносінаў і вельмі баіцца адзіноты. У яго нават бываюць прыступы панікі, калі ў ягоным жыцці адбываюцца перамены. Ён стараецца быць для ўсіх харошым, угоднічае і паступова страчвае сваё “Я”. Яго душа напоўненая болем пакінутасці, і ў той жа час ён вельмі актыўна сам пакідае блізкіх людзей і не заўважае гэтага.img_2156

Што ж рабіць, калі чалавек сутыкаецца з такімі сітуацыямі.

Па-першае, трэба прызнаць, што ты сам прыцягваеш да сябе такіх людзей, каб яны цябе пакідалі. Яны гэтага могуць і не заўважаць. Прымі і любі сябе такога і свае сітуацыі пакінутасці.

Па-другое, твае бацькі часцей за ўсё таксама былі падобнымі да цябе, і пакідалі, і былі пакінутыя. Гэта можа цягнуцца на працягу многіх пакаленняў. Прымі і любі сваіх бацькоў такімі, якія яны ёсць, нават калі яны цябе пакінулі.

Па-трэцяе, трэба перагледзець адносіны да сябе, навучыцца любіць сябе, слухаць сябе, клапаціцца пра сябе. Трэба навучыцца ставіць свае інтарэсы на першае месца, не крыўдзячы іншых. Трэба навучыцца памагаць іншым, калі ім гэта трэба, калі яны просяць аб дапамозе. Трэба прааналізаваць, што ты адчуваеш на сваёй вучобе: радасць ці незадавальненне. Калі табе не хочацца ісці на заняткі, трэба падумаць, ці гэта тваё месца. Гэта вельмі важна – ЗНАЙСЦІ СЯБЕ. Напэўна, ты выбраў прафесію не сам, а з дапамогай бацькоў, і цяпер плаціш за несамастойнасць.

Таксама вельмі важна хваліць сябе нават за невялікую работу, а за памылкі прабачаць. Падзякуй сабе за зробленае. Навучыся не параўноўваць сябе з іншымі – такога, як ты, няма ва ўсім свеце. Ты адзін ідзеш па сваёй дарозе, і ты заўсёды першы. Адчуй сваю ўнікальную магутнасць, і тваё цела адразу стане пругкім, як струна. Навучыся прымаць свае негатыўныя эмоцыі – віну, маркоту, злосць, гнеў, незадавальненне, раздражненне, адчай, нянавісць. Наша агрэсія вельмі неабходная нам, дапамагае абараняць сябе. Калі ты зможаш кожную часцінку любіць, дзякаваць і прабачаць, то тады зможаш любіць, дзякаваць і прабачаць тым людзям, якія цябе пакінулі. Ты зможаш не пакідаць, а заставацца і нават вяртацца да тых, каго пакінуў. І да цябе таксама вернуцца тыя, хто цябе пакінуў. І тваё жыццё стане радасным і шчаслівым!img_1860

Калі ты не зможаш гэта зрабіць самастойна, то прыходзь да мяне, я навучу, як навучыла многіх, не пакідаць, а заставацца, не пакідаць, а вяртацца і адчуваць радасць, спакой, задавальненне і шчасце.



Калі ты не зможаш гэта зрабіць і працягваеш жыць не са сваім “Я” ў шэрым свеце нелюбові і няўдзячнасці, то я запрашаю ў сваю Школу асобаснага росту і Студэнцкі псіхалагічны тэатр мініяцюр, дзе на трэнінгах і кансультацыях лёгка і проста засвойваюцца гэтыя ўменні і навыкі.

Поспехаў у працы над сабой!рукі псіхолага людмілы дзіцэвіч 268806
Ваш педагог-псіхолаг

Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка