Без электрычнасці, згадзіцеся, як без рук: ні табе тэлевізар паглядзець, ні пральную машыну, ні камп’ютар уключыць




Дата канвертавання17.03.2017
Памер18.18 Kb.
Электрыкі Гаевы

Без электрычнасці, згадзіцеся, як без рук: ні табе тэлевізар паглядзець, ні пральную машыну, ні камп’ютар уключыць.

Літаральна ўсе работы па электрычнасці выконвае прыватнае сервіснае ўнітарнае прадпрыемства “Шумілінаэлектрасервіс” на чале з Аляксандрам Мікалаевічам Гаевым. Разам з бацькам ўжо пяць гадоў працуе і сын Антон (на здымку). Ідэю адкрыць сваю справу А. М. Гаеў выношваў даўно. На Гомельшчыне, адкуль прыехаў, працаваў электрыкам-наладчыкам у перасоўнай механізаванай калоне: праводзілі наладку АВМ, рабілі электрафізічныя вымярэнні электраабсталявання. Гэтыя ўменні спатрэбіліся на Шуміліншчыне, куды прыехаў у пачатку 90-х. У 2001 годзе Аляксандр Мікалаевіч вырашыў аформіць прадпрымальніцтва. Адразу пасыпаліся заяўкі: замена электраправодкі ў Мікіціхінскай і Кардонскай школах, ва ўнівермагу, на ферме Слабада. Хуткая і якасная работа і невысокая цана прыцягвала заказчыкаў з іншых раёнаў. Фірма працавала ў Расонах, Лепелі, Новалукомлі, Чашніках, Бешанковічах, Віцебску.

“Робім увесь комплекс паслуг па электрычнасці. Пачынаем з праекта (па дагаворы з Шумілінскім праектным бюро), робім мантаж, праводзім электрафізічныя вымярэнні электраабсталявання і наладку сістэм аўтаматыкі, рыхтуем усю неабходную дакументацыю, заключаем дагаворы на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт электраабсталявання, — расказаў Аляксандр Мікалаевіч. — Прычым, заказчыку даём права выбару: купляць уласныя матэрыялы ці даверыць гэту справу нам”.

З нядаўняга часу ў “Шумілінаэлектрасервісе” сталі перамотваць электрарухавікі. Аказваецца, такая паслуга вельмі запатрабаваная. Як паказвае жыццё, нярэдка псуюцца рухавікі на кампрэсарах, даільных сістэмах, вакуумных помпах. Гаевы заключалі дагаворы з многімі прадпрыемствамі раёна: з Обальскім керамічным заводам, ПМК-70, СП “Вежа”, райспажыўтаварыствам, аддзелам адукацыі. Са спецыяльнымі прыборамі для мантажу, наладкі электраабсталявання Гаевы спяшаюцца на дапамогу арганізацыям і прыватнікам.

На пытанне, ці баіцца прадпрыемства канкурэнцыі, Аляксандр Мікалаевіч адказаў: “Здаровая канкурэнцыя павінна быць. Гэта нармальна. Гэта як штуршок працаваць яшчэ лепш. Ну, а каго выбіраць — гэта справа заказчыка”.



Раскрыем невялікі сакрэт: у прыватнага прадпрыемства ёсць шмат планаў для далейшага развіцця. Тут збіраюцца атрымаць ліцэнзію на рамонт літаральна ўсіх відаў бытавой тэхнікі. Так што калі захочаце адрамантаваць пральную машыну ці мікрахвалевую печ — звяжыцеся з Гаевымі.

Ларыса Зайцава.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка