Бібліятэкі міншчыны ў 2015 годзе: агляд дзейнасці мінск




старонка1/10
Дата канвертавання09.01.2017
Памер1.19 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
ДУ «МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ А.С.ПУШКІНА»
АДДЗЕЛ БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА


БІБЛІЯТЭКІ МІНШЧЫНЫ

Ў 2015 ГОДЗЕ:

АГЛЯД ДЗЕЙНАСЦІ

МІНСК

2016


Оглавление


Арганізацыя бібліятэчнага

абслугоўвання насельніцтва ………………………………...

3


Змест і арганізацыя работы з чытачамі ……………………

5

Год моладзі ў Рэспубліцы Беларусь ………………………

Фарміраванне прававой культуры насельніцтва …………...

Бібліятэкі і экалагічная асвета ………………………………

Вечнае рэха Чарнобыля ……………………………………...

Бібліятэкі ў дапамогу фарміраванню

здаровага ладу жыцця ……………………………………….

Бібліятэка – цэнтр зносін для людзей

з абмежаванымі магчымасцямі ……………………………..

Сямейнае выхаванне …………………………………………

Патрыятычнае выхаванне ……………………………………

Эстэтычнае выхаванне ……………………………………….

Духоўна-маральнае выхаванне ……………………………...

Краязнаўчая работа …………………………………………….
Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей ………………………..

Агляд дзейнасці дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці

ў 2015 годзе …………………………………………………..

Мерапрыемствы па прапагандзе чытання …………………..


Камплектаванне і арганізацыя адзінага фонду …………...
Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне …………
Метадычная дзейнасць ………………………………………



5

9

14



18
19
26

33

35



38

40

43


59
59

61
93


96
99



Арганізацыя бібліятэчнага

абслугоўвання насельніцтва
На 31.12.2015 г. сетку публічных бібліятэк Мінскай вобласці складаюць 475 бібліятэк. На працягу 2015 г. сетка скарацілася на 12 адзінкі: дзейнасць спынілі па 2 бібліятэкі
у Вілейскім, Любанскім, Мінскім раёнах, па 3 – у Клецкім
і Лагойскім раёнах, 1 – бібліятэка ў Старадарожскім раёне.

У 2015 годзе былі рэарганізаваны ў Бярэзінскім раёне Сялібская сельская інтэграваная бібліятэка в сельскую;


ў Барысаўскім – бібліятэка-філіял «Цэнтральная дзіцячая бібліятэка ім. А.П.Гайдара» ў дзіцячы аддзел ЦБ; у Нясвіжскім раёне – Лявонавіцкая сельская інтэграваная бібліятэка
ў сельскую бібліятэку; у Старадарожскім раёне Дражнаўская сельская бібліятэка ў сельскі клуб.

Інтэграцыя публічных бібліятэк ажыццяўляецца з улікам сацыякультурнай і дэмаграфічнай сітуацыі. На 01.01.2016 года на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 109 інтэграваных бібліятэк, 101 з якіх знаходзіцца ў ведамаснай падпарадкаванасці Міністэрству культуры, 8 – Міністэрству адукацыі.

У 2015 годзе створана 19 бібліятэк, 16 з якія знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры: 3 – у Барысаўскім; 2 –
у Слуцкім; 10 – у Стаўбцоўскім; 1 – Узденскім раёнах і ў ведамстве Міністэрства адукацыі 3: Любань – 1; Лагойск – 2.

На 01.01.2016 г. ў Мінскай вобласці налічваецца


42 бібліятэкі-клуба. У 2015 годзе спынілі сваю дзейнасць
3 бібліятэкі-клуба у Клецкім раёне і 1 у Любанскім.

З мэтай поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва маланаселеных і аддаленых вёсак пры публічных бібліятэках дзейнічаюць 398 бібліятэчныя пункты, а таксама


18 біблібусаў, якія абслугоўваюць больш за 478 аддаленых населеных пунктаў. Колькасць чытачоў – 5 216, колькасць кнігавыдач – 52 819.

У 2015 г. карыстальнікамі бібліятэк вобласці з’яўляліся 463,1 (з улікам чытачоў абласной бібліятэкі). У бібліятэках вобласці ў цэлым назіраецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці чытачоў: у параўнанні з 2014 г. паменшылася на


80 034 тыс. чал. Колькасць наведванняў склала па вобласці
3 595,8 тыс. наведванняў.

Чытальнасць па вобласці склала 18,4; абарачальнасць фонду – 4,5. Кнігавыдача па вобласці склала 8 583,2 экз. дакументаў (з улікам абласной бібліятэкі), што на 1 190,6 тыс. экз. менш, чым у 2014 г.

Агульны бібліятэчны фонд паменшыўся на
349,5 тыс. экз., цяпер ён налічвае 7 377,9 тыс. экз. Новыя паступленні паменшыліся на 82 695 тыс. экз. у параўнанні
з папярэднім годам і ў 2015 склалі 330,7 тыс. экз.
За справаздачны год з бібліятэчнага фонду выбыла 697,9 тыс. дакументаў, што на 1 268,3 тыс. экз. больш, чым у 2014 г.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гг. у Мінскай вобласці дзейнічаюць 270 бібліятэкі ў аграгарадках. Агульны фонд бібліятэк аграгарадкоў налічвае 2 689,4 тыс. экз. Кнігавыдача ў 2015 г. складае 2 442,7 тыс. экз., што на 363,1 тыс. экз. Менш, чым у 2014 годзе. На 01.01.2016 год карыстальнікамі бібліятэк аграгарадкоў з’яўляліся 135,7 – на 23 547 тыс. чалавек меньш у сраўненні з прошлым годам. Колькасць наведванняў на 01.01.2016 года склала 1 084,9

У Мінскай вобласці камп’ютарызавана 475 бібліятэк. Зараз агульная колькасць камп’ютараў складае 1 094 (з улікам абласной бібліятэкі), з якіх у Мінскай абласной бібліятэцы
імя А.С. Пушкіна – 118, у цэнтральных бібліятэках – 488, дзіцячых – 40, гарадскіх філіялах – 44, гарпасялковых – 31, сельскіх – 369, у бібліятэках аграгарадкоў – 335.

Усяго па вобласці выхад у глабальную сетку маюць


355 бібліятэк, з іх у цэнтральных бібліятэках – 23, дзіцячых – 18, гарадскіх – 26, гарпасялковых – 18 (у тым ліку ў аграгарадках – 6), сельскіх – 269 (у тым ліку ў аграгарадках – 234).

Уласныя сайты маюць 33 бібліятэк Мінскай вобласці (з улікам абласной бібліятэкі) : абласная бібліятэка, цэнтральных – 18, дзіцячых – 5, гарпасялковых – 1, сельскіх бібліятэк – 9.

Сацыяльная роля бібліятэк павышалася на працягу ўсяго года за кошт выкарыстання сучасных тэхналогій, што спрыяла ўдасканаленню ўсёй сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання.
У мінулым годзе публічныя бібліятэкі вобласці працягвалі актывізацыю дзейнасці па аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву.

У сярэднім па вобласці аказваецца 40 відаў паслуг. Самымі запатрабаванымі платнымі паслугамі застаюцца выдача дакументаў з камерцыйнага фонду і чытальнай залы, ксеракапіраванне і сканіраванне.

У бібліятэках вобласці працуюць 1 629 бібліятэчных работнікаў.

Змест і арганізацыя работы з чытачамі
Год моладзі ў Рэспубліцы Беларусь
2015 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам моладзі.

Бібліятэкі вобласці арганізавалі і правялі на працягу азначанага перыяду шэраг культурна-асветніцкіх акцый для моладзі, накіраваных на выхаванне патрыятызму, міласэрнасці, духоўнасці, прыцягненне ўвагі да здаровага ладу жыцця. Комплекс мерапрыемстваў бібліятэк уключаў працу па падтрымцы грамадзянскай актыўнасці моладзі, развіццё яе творчага патэнцыялу, прыцягненне да чытання, прывіццё літаратурна-мастацкага густу, прававое, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне. Бібліятэкі вобласці прынялі актыўны ўдзел у злёце маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”, які адбыўся ў маі 2015 г.

Амаль усе бібліятэкі працавалі па рэалізацыі мэтавых праграм і праектаў для моладзі. Так, бібліятэкі Бярэзінскага раёна адрасавалі моладзі і падлеткам 5 доўгатэрміновых бібліятэчных праектаў: “70 патрыятычных спраў”, “Жывая кніга”, “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”, “Быць падлеткам няпроста”, “Дыскатэка – тэрыторыя агітацыі і выхавання”. У рамках праектаў арганізоўваліся акцыі, агіт-кампаніі: “Чытай, пакуль малады”, “Каб у жыцці адбыцца, трэба з кнігай падружыцца”, “Школьнікам да твару чытанне”, “Чытаем разам кнігі пра вайну”, “Гімн каханню паэтычным радком”. У рамках праекта “Отечества верные сыны” ў гарадской бібліятэцы №7 г. Барысава былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: літаратурна-музычная кампазіцыя “По танковому следу они пришли в свою Победу”, літаратурнае падарожжа “Баллада
о войне Василя Быкова, літаратурна-музычны вечар “И позвала Отчизна в бой”, гадзіна гісторыі “Подвигу солдата поклонись: Беларусь в Великую Отечественную войну»” і інш. Заслаўская гарадская бібліятэка Мінскага раёна працягвала работу па рэалізацыі праекта для моладзі “IDEA BOX” (“Вместилище идей” 2013-2015 г.г.) У рамках праекта бібліятэка прадставіла буктрэйлер “Пагартай кнігу”, анлайн-рэкамендацыю “На всех парусах – в море книжное”, буктрэйлеры самых модных сучасных аўтараў, паводле якіх зняты мастацкія фільмы. Прылуцкая інтэграваная сельская бібліятэка Мінскага раёна правяла акцыю “Маладзёжная book-сімпатыя”, мэта якой – выяўленне найбольш папулярных сярод моладзі твораў. Бібліятэка правяла апытанне моладзі ва ўзросце ад 14 да
25 гадоў на тэму: “Ці выбірае маладое пакаленне кнігу?”

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя


М.Багдановіча працавала па рэалізацыі праектаў “Моладзі пра Беларусь”, “Моладзь Беларусі не жыве ў скрусе”. Працягвалася рэалізацы праекта “Традыцыі і культура харчавання народаў свету”, які быў арганізаваны сумесна з УА “Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж”. Бібліятэка правяла краязнаўчы квэст “Маладзечанскім гасцінцам”, прысвечаны выдатным мясцінам г.Маладзечна. Гарадская бібліятэка-філіял №1 правяла экспрэс-інфармацыю “Вместе мы – сила. Жизнь молодёжи на Молодечненской земле”, Радашковіцкая гарадская пасялковая бібліятэка – відэалекторый “Молодёжь выбирает знания”. Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка распрацавала літаратурна-асветніцкі праект “Бібліятэка. Моладзь. Кніга”. Сярод асноўных яго задач – выяўленне і падтрымка пачынаючых маладых аўтараў,сустрэчы беларускіх пісьменнікаў з моладдзю.

Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка арганізавала акцыю “Моладзь. Традыцыі. Будучае”, у рамках якой правяла маладзёжны фарсайт-дыспут “Героі на ўсе часы”, літаратурны пачастунак “Маладзёжны фармат”. Гарадская бібліятэка-філіял №1 арганізавала інфакомпас “Мы маладыя. Нам выбіраць”, Квасыніцкая сельская бібліятэка – інфармацыйную панараму “На парозе дарослага жыцця”.

Цікавую работу з моладдзю праводзілі бібліятэкі Салігорскага раёна. Пры цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе маладзёжны клуб “Чытальня”, у рамках якога адбыліся наступныя мерапрыемствы: тэматычны вечар “Вечеринка в стиле 90-х”, фотавыстава “День фотографии в библиотеке”, гадзіна інфармацыі “Встреча путешественников”, вечер “Тёплое воскресенье в библиотеке”, вечар адпачынку “Чайная вечеринка”, вечар жывой музыкі “Осенняя акустика”. Да Дня моладзі арганізавана маладзёжная бібліятэчная пляцоўка “Мы покоряем пространство и время”. У клубе “Поколение NEXT” для маладой аўдыторыі былі праведзены: чайная вечарына “Давайте знакомиться!”, майстар-клас па макіяжы “Раскрой в себе Афродиту”, гараскоп-кактэйль “Звёзды – приют ангелов”. Цэнтральнай раённай бібліятэкай арганізаваны маладзёжны экспрэс “Свободное время интересно и с пользой”, дзень маладзёжнай перыёдыкі «ЗаПРЕССУйся”. Інтэлектуальную гульню “Молодёжь и социальные сети” правяла Навапальская сельская бібліятэка, дыскусію “Что значит жить достойно?” – Доўгаўская сельская экалагічная бібліятэка. У радыёпраграме “Наше радио” прагучаў бібліяграфічны агляд літаратуры “Молодёжь – наша гордость и наше будущее”. На сайце цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўлена віртуальная выстава “Молодёжное пространство – открытый формат”; да злёту маладых спецыялістаў раёна бібліятэка падрыхтавала крэатыўную выставу-адвайзер “Молодость - LAKE, или Лучшие журналы живут в библиотеке”.

Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка имя А.Астрэйкі стварыла і актыўна прапагандавала электронную прэзентацыю да 70-годдзя Перамогі “Память в сердце стучит”, краязнаўчыя фільмы, відэафільмы, буктрэйлер “Мы выбіраем жыцце”. У бібліятэках раёна працуюць клубы для моладзі: “Пераходны ўзрост” (Грозаўская сельская бібліятэка), “Серпанцін” (Бабаўнянская сельская бібліятэка), “Адкрытая кніга” (Быстрыцкая сельская бібліятэка). Пры Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе юнацкі клуб “Равеснік”, у рамках якога праведзены мерапрыемствы: “Святой день Великой Победы”, “Быть здоровым – это стильно, или Жизнь стоит того, чтобы жить”, “В рабстве вредных привычек” і інш.

У Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы створаны маладзёжны патрыятычны цэнтр “Главное достояние Беларуси – молодёжь”, у рамках якога праведзены дзень інфармавання “2015 год – Год молодёжи”, акцыя “Наш подарок Победе – прочитанная книга о войне”, конкурс “Суперчитатель – 2015 среди молодёжи”, агляд-прэзентацыя мультымедыйных прадуктаў “Что читать, слушать и смотреть молодым”.

Цікавыя культаралагічныя акцыі праведзены бібліятэкамі Мінскага раёна: дыспут “Книга и молодёжь” – (цэнтральная раённая бібліятэка), вечар-дыялог “Моладзь у лабірынце часу” (Сеніцкая сельская бібліятэка), актуальная размова “Будучыня ў тваіх руках, моладзь” (Самахвалавіцкая сельская бібліятэка), інтэлектуальная гадзіна “Книга. Молодежь. Интеллект”, прома-акцыя “Чтение на молодёжной волне” (Заслаўская гарадская бібліятэка). Бібліятэкамі Дзяржынскага раёна арганізаваны круглы стол “У двух кроках ад дарослага жыцця” (Юркаўская інтэграваная сельская бібліятэка), “Дзень маладога чытача і маладзёжнага чытання” (Грычынская сельская бібліятэка), прэзентацыя “Современные молодёжные субкультуры” (Фаніпальская гарадская бібліятэка) і інш.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка