Боль… надзея…” Як гэта было




Дата канвертавання04.05.2017
Памер38.7 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паселіцкая сярэдняя школа”c:\users\заучвр\desktop\bell.png

ЗВАНОЧАКc:\users\заучвр\desktop\imgpreview.jpg

Спецыяльны выпуск. Красавік,2016

Чарнобыль: памяць…

боль…

надзея…”

Як гэта было


Крочыць вясна па Беларусі, чаруе сваімі пахамі, абнаўленнем зямлі. Так было і 26 красавіка 1986 года, калі з-за Прыпяці насунуліся невядомыя хмары, якія знішчалі на сваім шляху радасць, прыгажосць. З таго часу ва ўсім свеце на вуснах стаўшае трагічным слова ”Чарнобыль”. Дзень 26 красавіка 1986 года стаў сумнай датай у гісторыі чалавецтва. Так здарылася, што асноўны цяжар узрыва на Чарнобыльскай АЭС лёг на беларускую зямлю.

Ах, Чарнобыль…

Чарнобыль…Чарнобыль!

Неславутая ў свеце АЭС

Ты ў свае праглынула вантробы

Нашу вёску, і поле, і лес

Беларусь мае на сваёй тэрыторыі 70% усіх выкідаў разбуранага рэактара, і трэцяя частка забруджанага галоўнага багацця – зямля. ”Эфект” Чарнобыля роўны 70 – 90 атамным бомбам Хірасімы. Страты, якія панесла рэслубліка ад аварыі, ацэньваюцца мільярдамі. Страты, нанесеныя маральнаму і фізічнаму здароўю, не вымяраць ніякімі сумамі.

Ён гудзе: устаньце,людзі!

Каб адолець ядзерны змрок

Бо інакш не жыццё ў нас будзе,

А чацвётры энергаблок!


Ветэран педагагічнай працы Бордак Е.П.

Экалагічная старонкаc:\users\заучвр\desktop\dvukhdnevnyy-subbotnik-proydet-v-primore.jpg

Слова “экалогія” ў перакладзе азначае “дом”, непасрэднае асяроддзе чалавека. Першая сустрэча з полем, лесам, лугам адбываецца раней, чым дзіця пераступіць парог школы. Чалавек і прырода. Прырода і чалавек – непадзельныя. Кожны дзень фауна зямнога шара становіцца бяднейшая на адзін від жывёлы. Кожны тыдзень мы губляем адзін від раслін. 5 мільярдаў вуглякіслга газу выкідваецца штогод у атмасферу Зямлі. У небяспецы “лёгкія” планеты – трапічныя лясы. Затуманіліся “вочы” Зямлі: азёры, моры, акіяны. А рэкі! Многія з іх ператварыліся ў магільнік рыб, запоўніліся смалой, ядамі, кіслотамі. Схавалася ў затоках, лясах, на лугах радыяцыя…

Такая сумная статыстыка была ў 1996 годзе. Праз 30 год пасля аварыі можна з надзеяй сказаць, што прырода наша і чалавек пакрысе ажываюць. Чарнобыльскі выбух разбудзіў увесь свет. На нашу бяду адгукгуліся людзі з усіх краін свету. Беларусы ўпэўніліся яшчэ раз, што дабро збліжае людзей, яно неабходна, як неабходны паветра, вада, хлеб…


Настаўнік біялогіі Яраш А.А.

c:\users\заучвр\desktop\газета\brest_chernobyl_11.jpg


Чарнобыль вачамі дарослых і дзяцей
Чарнобыльскую праблему адчуваюць усе па-рознаму, неаднолькава, але найбольш тонка, абвострана адчуваюць і прадстаўляюць яе мастакі, пісьменнікі, скульптары, кампазітары і іншыя людзі мастацтва.. Нікога не пакіне раўнадушным раман “Злая зорка” І. Шамякіна, аповесць С.Аляксіевіча “Чарнобыльская малітва”, цыклы вершаў С.Законнікава, А.Грачанікава, нашага земляка М.Мятліцкага.

Чарнобыльская катастрофа бачыцца па-рознаму дарослым і дзецям, але ёсць у іх бачанні і агульнае: памяць, боль, надзея…



Бібліятэкар школы Дорах Л.В.c:\users\заучвр\desktop\0_655f7_6a8a6fc3_xl.jpg

Літаратурная старонка

Роднае

Родныя мае мясціны,

Пералескіі і лугі,

Край мой светлы і гасцінны,

Шчырыя палешукі!

Я ў вёсцы нарадзіўся,

Што Паселічы завуць,

Шмат чаму тут навучыўся,

Тут сябры мае жывуць!

Я з маленста ў вас улюблёны –

Тут жыве мая сям’я.

Чысты край мой праслаўлёны:

Прыгажэй цябе няма!

Вучань 10 класа Цішкевіч В.c:\users\заучвр\desktop\b0277735371f.jpg



Боль

Шчаслівы той, хто не зведаў

Ні жахаў вайны, ні болю ад стратаў,

Ні горкага пылу, ні едкага дыму…

Шчаслівы той, хто не зведаў.

Агідны той, хто смяецца

Над горам чужым, над плачам нямым,

Над енкам лёсаў скалечаных…

Агідны той, хто смяецца.

І толькі той чалавек чалавекам завецца,

У каго ў грудзях чалавечае сэрца б’ецца,

Хто над чужой бядой, як над сваёй ўецца,

Для каго слова “ чарнобылец”

Толькі словам і застаецца.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры І.Г. Сялецкая
247616

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, вёска Паселічы,



вул.Савецкая, 10 тэл. 802346 9-49-17


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка