Брыль Янка (1917–2006)




Дата канвертавання05.01.2017
Памер34.02 Kb.
Брыль Янкаd:\обмен\ph3642.jpg
(1917–2006)
Сапраўднае імя – Іван Антонавіч Брыль. Нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.

У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1981).d:\2012-писатели-юбиляры\писатели фото\default 1.jpeg

У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), “Сірочы хлеб”, «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы - дзеці» (1988). Творы Янкі Брыля характарызаваліся жыццёвай праўдай, рэалістычнасцю вобразаў, глыбокім псіхалагізмам. Янка Брыль быў прызнаным майстрам лірычнай мініяцюры. У дадзеным жанры яму няма роўных у беларускай літаратуры.d:\2012-писатели-юбиляры\писатели фото\14.jpeg

Пяру Янкі Брыля належаць і буйныя эпічныя формы – раманы «Граніца», «Птушкі і гнёзды» (1964).

У сааўтарстве з А.Адамовічам і У.Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). «Я з вогненнай вёскі...» – твор, у якім упершыню ў дакументальным жанры вайна падаецца вачыма мірнага насельніцтва. Пісьменнікі, самі ўдзельнікі вайны, выбралі адну з самых трагічных старонак Другой сусветнай вайны на Беларусі – масавае спальванне гітлераўцамі весак з жыхарамі. Гэта народная трагедыя ўвасоблена ў знакамітым мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Дакументальная аповесць «Я з вогненнай вёскі...» стала літаратурным помнікам забітым, спаленым, замучаным і нямногім уцалелым.

Янка Брыль пісаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1960), 4-х (1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).

Уся творчасць Янкі Брыля – гэта глыбокі філасофскі роздум аб убачаным і перажытым за доўгае, напоўненае драматызмам і радасцямі жыццё. Характэрнымі рысамі твораў Брыля з’яўляюцца гуманізм, лірычнасць, аналітычнасць. Гуманізм мастака слова вызначаеццо пошукамі яго героямі маральных ісцін ва ўмовах складаных чалавечых узаемаадносін. Яго героі – людзі высакародныя і ахвярныя, носьбіты аўтарскіх ідэй. Па словах літаратуразнаўцы У.Калесніка, “для стылю Брыля характэрна фенаменальная чуйнасць на слова, у якім зліваюцца рэчыўнасць і духоўнасць, пачуццевасць і мудрасць; слова для яго – форма жыцця душы”

Вядомы і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, Л.Смілянскага, А.Даўжэнкі, В.Казачэнкі, М.Канапніцкай, Э.Ажэшкі, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, В.Жукроўскага, Т.Ружэвіча, М.Ю.Канановіча, Я.Гушчы.



Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк».


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка