Cачыненне на тэму: "Мой родны горад" Мой родны кут, як ты мне мілы




Дата канвертавання17.07.2018
Памер14.18 Kb.


Cачыненне на тэму: “Мой родны горад”

Мой родны кут, як ты мне мілы.

Забыць цябе не маю сілы (Якуб Колас).


Так, менавіта родны кут, куточак мілы, невялічкі гарадок з вельмі рамантычнай назвай Ліда. Наўрад ці вы знойдзеце дзе-небудзь яшчэ на геаграфічнай карце такое прыгожае імя. Імя дзяўчыны. Шмат чуллівых лірычных легенд і паданняў існуе ў народзе наконт гэтай назвы. Мне думаецца, што недарэмна называюць наш горад жаночым імем. Прыедзьце і паглядзіце, які ён прыгожы, зялёны і духмяны ад рознакаляровых кветак летам, свежы ад прачнуўшыхся дрэў і ветрыка вясною, пакрыты залацістым дываном восенню і ахутаны белай пушыстай хустачкай зімою, як маладая прыгожая дзяўчына на выданні.

З кожным годам становіцца ўсё большым наш горад, расце і расце, будуюцца шматпавярховыя дамы, з’яўляюцца новыя вуліцы.

Люблю гуляць па зялёных алеях, залітых сонцам, каля старога замка, заімшэлыя камяні якога захоўваюць памяць аб мінулым. Недалёка ад замка, паблізу Фарнага касцёла, знаходзіцца знакаміты помнік нашаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыне.

Як прызнанне велічнасці і геніяльнасці ўраджэнца беларускай зямлі Адама Міцкевіча ўстаноўлены бюст перад маёй школай на вуліцы, якая носіць імя выдатнага беларуска-польскага паэта.



Шмат чаго можна гаварыць пра цудоўны гарадок, але лепей адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Таму прыязджайце пагасціць і вы не пашкадуеце!

Цітова Паліна, 5 “Б” клас СШ №4 г. Ліды


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка