Цедрик Тамара Николаевна




Дата канвертавання14.07.2018
Памер384.78 Kb.


УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ
УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ МАКСИМА ТАНКА»


ИНСТИТУТ ПОВЫШЕНИЯ КВАЛИФИКАЦИИ И ПЕРЕПОДГОТОВКИ

ФАКУЛЬТЕТ ПОВЫШЕНИЯ КВАЛИФИКАЦИИ СПЕЦИАЛИСТОВ ОБРАЗОВАНИЯ

Цедрик

Тамара Николаевна

ВЫКАРЫСТАННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК СРОДАК РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕНЧЫХ НАВЫКАЎ ВУЧНЯЎ І СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

Квалификационная работа


8029-388-25-89


Минск, 2017



УВОДЗІНЫ 3

РАЗДЗЕЛ 1 ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА


ЗНАЧЭННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕНЧЫХ НАВЫКАЎ У СУЧАСНЫХ УМОВАХ 6

1.1 Камунікатыўна-дзейнасны падыход у вывучэнні беларускай мовы 6

1 2 Камунікатыўныя заданні для развіцця маўленчых навыкаў 7

РАЗДЕЛ 2 ВЫКАРЫСТАННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ

ЗАДАННЯЎ НА УРОВАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК

СРОДАК РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕНЧЫХ НАВЫКАЎ

ВУЧНЯЎ I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ

АДУКАЦЫІ 12

2.1 Асаблівасці выкладання на ўроках беларускай мовы для

рознаўзроставых груп 12

2.2 Вынiковасць i эфектыўнасць вопыту 22



ЗАКЛЮЧЭННЕ 23

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 24

ДАДАТКІ 25


УВОДЗІНЫ
Кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову. У наш час паўстае патрэба ў папулярызацыi беларускай мовы. Яна выконвае вялiкую ролю ў станаўленнi асобы чалавека. “Родная мова сваiмi сродкамi вызначае шляхi засваення i абагульнення самага важнага i iстотнага для людзей. Родная мова iмкнецца адшукаць, вынайсцi новыя формы i сродкi, якiмi можна перадаць усе з’явы рэчаiснасцi. Галоўнае ў тым, каб роднай мовай усе валодалi”. [1, с.3]

Ва ўмовах інфармацыйнага грамадства асаблівай увагі ў працэсе навучання беларускай мове на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі патрабуе развіццё моўнай асобы, яе здольнасцей і творчага патэнцыялу, неабходных для актыўнай дзейнасці, сацыяльнага самавызначэння і самарэалізацыі. Задачамі, якія вырашаюцца на ўроках беларускай мовы, з’яўляюцца: набыццё вучнямі моўных ведаў і фарміраванне на іх аснове моўных уменняў і навыкаў, неабходных для рэалізацыі практычнай маўленчай дзейнасці на беларускай мове, фарміраванне ў вучняў маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць разуменне вуснага і пісьмовага маўлення, стварэнне ўласнага вуснага выказвання на беларускай мове, удзел у суразмоўніцтве на ёй.

“Мэта навучання беларускай мове – авалоданне вучнямі камунікатыўнымі ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для эфектыўнага выкарыстання мовы ў розных сітуацыях зносін; развіцця іх творчага патэнцыялу; далучэнне праз мову да культурных традыцый беларускага народа”[2, с.5]

На працягу ўсяго навучання беларускай мове ўвага дзяцей акцэнтуецца на ўсіх тых фактах, якія дрозніваюць беларускую мову ад рускай.

Сістэма развіцця маўлення скіравана на авалоданне рознымі відамі маўленчай дзейнасці, фарміраванне ў вучняў здольнасці разумець праслуханае ці прачытанае маўленчае паведамленне на беларускай мове, ствараць вуснае выказванне на беларускай мове для задавальнення камунікатыўнага намеру, паступовае авалоданне пісьмовым маўленнем. Для дасягнення пастаўленай мэты змест сістэмы развіцця маўлення прадстаўлены ў трох кірунках: фарміраванне правільнага ўспрымання і разумення беларускай мовы пры слуханні і чытанні; фарміраванне ўмення гаварэння; фарміраванне ўменняў пісьмовага маўлення.

Прынцыпы навучання беларускай мове забяспечваюць высокі адукацыйны патэнцыял заняткаў на ўроках. Выконваючы моўныя дзеянні, вучні вызначаюць канструктыўныя элементы мовы, засвойваюць іх, вучацца назіраць і творча ўжываць у розных сітуацыях. Матэрыял для навучання падбіраецца так, каб вучні ўвабралі ў сябе багацце і выразнасць беларускай мовы, каб павышалася іх моўная культура. Навучанне беларускай мове з’яўляецца адукацыйным працэсам па фарміраванню актыўных моўных дзеянняў: фізічных, якія накіраваны на пачуццёвае ўспрыманне мовы, інтэлектуальна-эмацыянальных, якія даюць магчымасць думаць і выказваць адносіны да рэчаіснасці. Для таго, каб дзеці выконвалі асэнсавана моўныя дзеянні, неабходна вучыць іх пачуццёваму ўспрыманню і разуменню моўных адзінак: развіццю моўнага чуцця. Выкананне гэтых дзеянняў залежыць ад арганізаванага моўнага асяроддзя, дзе дзеці засвойваюць абагульненыя паняцці і тэрміналогію.

“Прыроджаная здольнасць чалавека да моўнай дзейнасці пастаянна і непарыўна развіваецца, таму што прадвызначаецца яна мовай як прыроднай з’явай у першую чаргу, і як такая мова ўключаецца ў чалавечую дзейнасць увогуле, якую ў дзяцей трэба развіваць, актывізаваць праз тэкст, першапачатковая функцыя якога – камунікатыўная”[4, с.5]

Актуальнасць вопыту абумоўлена патрабаваннямі сучаснага грамадства. Для большасці вучняў мовай, якую яны чуюць, з’яўляецца руская. Беларускамоўнае асяроддзе для дзяцей адсутнічае. Беларуская мова не з’яўляецца мовай дзіцячага мыслення. Нельга забываць, што мы – беларусы і мова наша родная – беларуская. Валоданне камунікатыўнымі навыкамі складае неабходны кампанент адукаванасці чалавека і з’яўляецца паказчыкам яго агульнай культуры. Сфарміраваць высокі ўзровень культуры вучняў можна толькі пры ўмове свабоднага і камунікатыўна апраўданага авалодання імі мовай. Таму нарматыўныя дакументы (канцэпцыя, адукацыйны стандарт, вучэбная праграма) вызначаюць адну з асноўных задач навучання беларускай мове – фарміраванне камунікатыўнай кампетенцыі вучняў. Вырашэнне названай задачы будзе садзейнічаць таму, што беларуская мова стане не толькі прадметам вывучэння, але і дзейсным сродкам фарміравання асобы. Абмежаванае функцыянаванне беларускага маўлення ў грамадстве прывяло да таго, што моўнае асяроддзе дзіцяці дапаўняецца сітуацыямі, у якіх дамінуе беларуская мова, толькі дзякуючы школьнаму навучанню.

Аб’ект – працэс развіцця маўленчай дзейнасці вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на ўроках беларускай мовы.

Прадмет – камунікатыўныя заданні як сродак развіцця маўленчых навыкаў вучняў І ступені сярэдняй адукацыі на ўроках беларускай мовы.

Мэта вопыту: развіццё маўленчых навыкаў вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі праз сістэму камунікатыўных заданняў.

Задачы:

1.Стварыць сістэму камунікатыўных заданняў;

2.Прымяніць сістэму камунікатыўных заданняў на ўроках беларускай мовы.

3.Садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы і павышэнню матывацыі да яе вывучэння.



Гіпотэза: калі выкарыстоўваць заданні камунікатыўнага характару, то развіццё маўленчых навыкаў будзе садзейнічаць развіццю маўленчай дзейнасці вучняў.

Навуковая навізна даследвання складаецца з выкарыстання камунікатыўных навыкаў на ўсіх этапах урока

Практычная значнасць даследвання складаецца з выкарыстання камунікатыўных заданняў на ўроках беларускай мовы для развіцця маўленчых навыкаў. Метадычныя рэкамендацыі могуць быць выкарыстаны настаўнікамі пачатковых класаў на ўроках беларускай мовы.

Метады даследвання

• тэарэтычны аналіз літаратуры;

• вывучэнне і абагульненне педагагічнага вопыту;

• збор і аналіз камунікатыўных заданняў;

• рэфлексія вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці.

Апрабацыя матэрыялу, атрыманага ў выніку даследвання была праведзена на метадычным аб’яднанні ў школе.



База даследвання – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №139 г. Мінска”. Вопытна-даследчая работа праводзілася на працягу чатырох год (2014 – 2017).

РАЗДЗЕЛ 1


ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА


ЗНАЧЭННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕНЧЫХ НАВЫКАЎ У СУЧАСНЫХ УМОВАХ

1.1 Камунікатыўна-дзейнасны падыход у вывучэнні беларускай мовы

У аснове пабудовы курса беларускай мовы на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі знаходзіцца камунікатыўна-дзейнасны падыход. Камунікатыўна-дзейнасны падыход у навучанні мове прадугледжвае разам з атрыманнем ведаў аб мове развіццё уменняў аналізаваць і сістэматызаваць моўную інфармацыю, прымяняць яе ў маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з асобаснымі запатрабаваннямі для рашэння вучэбных, пазнавальных і камунікатыўных задач. Рэалізацыя гэтага падыходу мае на ўвазе фарміраванне ў вучняў шэрага кампетэнцый, якія ў моўнай адукацыі адлюстроўваюць здольнасць рэалізацыі моўных ведаў і ўменняў праз маўленчую дзейнасць у розных сітуацыях зносін, у тым ліку ў працэсе навучання

Камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання беларускай мове прадугледжвае такую арганізацыю працэсу навучання, якая максімальна набліжаецца да рэальнага працэсу маўленчых зносін. Аб’ектам навучання становіцца маўленчая дзейнасць ва ўсіх яе відах У аснове навучання знаходзяцца рэальныя маўленчыя дзеянні вучняў, якія накіраваны не толькі на ўспрыманне і разуменне вусных выказванняў на беларускай мове, але і на стварэнне беларускамоўных тэкстаў. Гэта садзейнічае развіццю маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі

Тэарэтычную аснову камунікатыўнай кампетэнцыі ўтвараюць камунікатыўна-значымыя веды пра сістэму мовы, пра віды маўленчай дзейнасці, пра асаблівасці функцыянавання адзінак мовы; практычным складнікам з’яўляюцца маўленчыя ўменні ў рэцэптыўных (слуханне і чытанне ) і прадуктыўных (маўленне і пісьмо) відах маўленчай дзейнасці

Камунікатыўная кампетэнцыя – дасведчанасць вучняў у асаблівасцях функцыянавання роднай мовы ў вуснай і пісьмовай формах – рэалізуецца ў працэсе вырашэння наступных практычных задач:

– фарміравання трывалых арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў (у межах праграмных патрабаванняў);

– авалодання нормамі беларускай літаратурнай мовы і ўзбагачэння слоўнікавага запасу і граматычнага ладу вучняў;

– навучання школьнікаў уменню звязна выкладаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах.

Паспяховая камунікатыўная дзейнасць спрыяе фарміраванню камунікатыўнай асобы, якая імкнецца да максімальнай рэалізацыі сваіх магчымасцяў, адкрытая для ўспрымання новага вопыту, здольная на свядомы і адказны выбар у розных жыццёвых сітуацыях, валодае нормамі літаратурнай мовы, здольная свабодна выказваць свае думкі і пачуцці ў вуснай і пісьмовай формах, захоўваць этычныя нормы зносін, умее вырашаць моўнымі сродкамі камунікатыўныя задачы ў розных сферах і сітуацыях зносін. Таму задача фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі з’яўляецца сёння адной з галоўных задач пачатковай школы і першую чаргу ўрокаў беларускай мовы.

Камунікатыўная кампетэнцыя прадугледжвае валоданне ўсімі відамі маўленчай дзейнасці, культурай маўленчых паводзін; уключае веданне асноўных моўных паняццяў, сістэму камунікатыўных уменняў, сярод якіх галоўнымі з’яўляюцца ўменні і навыкі маўленчых зносін у дачыненні да розных сфер, сітуацый зносін.

Садзейнічае фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі выкананне на ўроках беларускай мовы камунікатыўных заданняў. Аснову разумовай дзейнасці вучняў складаюць пачуццёва-вобразныя ўспрыманні. Дзіця думае формамі, фарбамі, адчуваннямі. Гэтая асаблівасць – аб’ектыўная ісціна.
1.2 Камунікатыўныя заданні для развіцця маўленчай дзейнасці

У першым класе праграма прапануе вусны курс: “Вучымся слухаць і вымаўляць” і “Вучымся слухаць і адказваць”, у якім вучні распазнаюць і вымаўляюць спецыфічныя гукі беларускай мовы [ў], [г], [ч]. [дз], [дж]. [р],[ ц], [шч]. Пры вывучэнні і ўдасканаленні маўленчых навыкаў мэтазгодна прымяняць камунікатыўныя заданні, накіраваныя на іх засваенне.

Пачынаючы з другога класа вучні працягваюць удасканальваць маўленчыя навыкі. У раздзеле “Развіццё маўлення вучняў” прадстаўлены змест працы па фаміраванні ўменняў і навыкаў ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці, выхаванні камунікатыўнай культуры вучняў, якая прадугледжвае правільнае словаўжыванне, захаванне вымаўленчых нормаў, прымяненне правілаў правапісу,валоданне этыкетам суразмоўніцтва. На кожным уроку прапануюцца заданні на развіццё здольнасцей асэнсавана ўспрымаць беларускае маўленне пры слуханні і чытанні будаваць выказванні на заданую тэму. У час суразмоўніцтва адбываецца практычнае асваенне вучнямі маўленчага этыкету. З-за абмежаванага слоўнікавага запасу вучні могуць адчуць цяжкасці ў працэсе суразмоўніцтва. Угэты час трэба дапамагчы вучням, прапанаваўшы вучням правільна пабудаваць маўленне.

Фарміраванне ў вучняў уяўлення пра сістэму беларускай мовы адбываецца з апорай на веды, атрыманыя з рускай мовы, шляхам супастаўлення і параўнання. Асэнсаванне тэксту, слова, сказа і гука як моўных адзінак характарызуецца функцыянальнай скіраванасцю. Яны разглядаюцца з пункту погляду іх значэння і выкарыстання ў маўленні. Неад’емнай часткай зместу навучання з’яўляецца выпрацоўка вымаўленчых і правапісных навыкаў як першаасновы культуры мовы. Асваенне фанетычных, лексічных і граматычных ведаў забяспечвае фарміраванне адпаведных уменняў на практычным узроўні, які дае магчымасць іх прымянення ў працэсе вуснага і пісьмовага маўлення.

Асноўнымі кірункамі развіцця маўлення вучняў з’яўляюцца лексічная праца, разуменне вуснага і пісьмовага тэкстаў, гаварэнне на беларускай мове. Лексічная праца прадугледжвае назапашванне, актывізацыю і свядомае выкарыстанне лексікі беларускай мовы ў матываваным маўленні вучняў. Авалоданне рацыянальнымі прыёмамі працы з тэкстам на беларускай мове павінна забяспечыць яго асэнсаванае ўспрыманне і разуменне пры чытанні і слуханні. Паступовае авалоданне беларускай мовай дае магчымасць для практыкаванняў у пабудове вучнямі ўласных выказванняў і ўдзелу ў суразмоўніцтве.

Камунікатыўны падыход да навучання – гэта авалоданне мовай як сродкам зносін. Пад зносінамі разумеецца перадача і паведамленне інфармацыі пазнавальнага характару, абмен ведамі, навыкамі і ўменнямі ў працэсе маўленчага ўзаемадзеяння дзвюх і больш асоб. Для камунікатыўнага падыходу адной з асноўных ідэй з’яўляецца камунікатыўнасць навучання, здольнасць да перадачы і ўспрымання інфармацыі. Камунікатыўны падыход мадэлюе навучанне як рэальныя зносіны паміж людзьмі.

Камунікатыўнасць уключае маўленчую скіраванасць навучальнага працэсу, які складаецца з самой маўленчай мэты і яе практычнага выкарыстання. Маўленчая скіраванасць навучальнага працэсу стане магчымай толькі пры ўмове наяўнасці маўленчай актыўнасці вучняў, якая характарызуе іх дзейнасць. Актыўнасць з’яўляецца цэнтрам камунікатыўнага працэсу навучання.

Маўленчая скіраванасць рэалізуецца пры шырокім выкарыстанні практыкаванняў, якія накіраваны на развіццё маўлення. Перш за ўсё гэта мае дачыненне да практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца для фарміравання маўленчых навыкаў і выкарыстанне ў гэтых мэтах умоўна-маўленчых, а не моўных практыкаванняў. Практыкаванні павінны быць накіраваны на само маўленне. Такім чынам, навучанню маўленню як віду маўленчай дзейнасці дапамагае маўленчая і мысленчая актыўнасць.

Камунікатыўнасць складаецца з індывідуалізацыі навучання маўленчай дзейнасці, пад якой разумеецца ўлік ўсіх асаблівасцей вучня як індывідуальнасці: яго здольнасцей, уменняў ажыццяўляць маўленчую і навучальную дзейнасць.

Калі гаворка ідзе пра камунікатыўныя заданні, то вельмі важным з’яўляецца навізна і цікавасць да навучання. Веды, засвоеныя без цікавасці, не афарбаваныя ўласным станоўчым стаўленнем, не становяцца актыўным здабыткам вучня. Навізна зместу дапускае выкарыстанне толькі інфарматыўнага (для дадзенага ўзросту вучняў) матэрыялу. Любыя фразы, якія не маюць камунікатыўнай каштоўнасці, не могуць быць апраўданы ніякімі добрымі меркаваннямі.

Прынцып навізны прадвызначае нешаблонную арганізацыю навучальнага працэсу, а таксама разнастайнасць прыёмаў працы. Катэгорыя камунікатыўнасці з’яўляецца сёння асноўнай, якая аб’ядноўвае сусветную лінгваметодыку. Камунікатыўны падыход да навучання з’яўляецца найбольш аптымальным, эфектыўным і дзейсным у працэсе навучання беларускай мове.

Валоданне камунікатыўнымі навыкамі складае неабходны кампанет адукаванасці чалавека і з’яўляецца паказчыкам яго агульнай культуры. А таму развіццю камунікатыўных навыкаў, фарміраванню культуры вуснай мовы надаецца вялікая ўвага ў сістэме навучання.

Сучасныя праграмы па беларускай мове накіраваны на фарміраванне камунікатыўнай асобы. На ўроках адбываецца развіццё маўленчых здольнасцей вучня. Задача настаўніка – “не толькі даць веды па пэўнай тэме, навучыць школьніка будаваць пісьмовыя ці вусныя тэксты, але і фарміраваць уменні якасна ўспрымаць і апрацоўваць інфармацыю. Будаваць выказванне ў залежнасці ад мэты, умоў зносін”[3, с.31] Мэтазгодна на занятках практыкаваць розныя вучэбныя сітуацыі з пэўнымі камунікатыўнымі заданнямі, якія адлюстроўваюць працэс суразмоўніцтва, мадэліруюць моўныя паводзіны чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях. Важнае значэнне мае прыём апісання камунікатыўнай сітуацыі і актыўнае ўключэнне вучняў у ролевую гульню.

Вядома, што вядучым відам дзейнасці для вучня І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца вучоба, якая можа насіць розны характар: рэпрадуктыўны, творчы, пошукавы, пераймальны. Якім чынам развіваць маўленчыя навыкі?

Змест вучэбнага матэрыялу садзейнічае ўзбагачэнню і пашырэнню ведаў вучняў, набыццю вопыту, развіццю іх светапогляду. Аднак не ўсё ў змесце навучання прыцягвае малодшых школьнікаў. Таму перад настаўнікам стаіць задача – зацікавіць вучняў

Адным са сродкаў павышэння маўленчых навыкаў у вучняў з’яўляецца паказ значымасці і каштоўнасці зместу вучэбнага матэрыялу, што неабходна захоўваць на ўсіх этапах урока, асабліва пры пастаноўцы перад вучнямі пазнавальных задач, стварэнне стымулаў навучання. Так, напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Вымаўленне і правапіс слоў з ў” важна паказаць вучням, што ведаць гэты матэрыял неабходна для таго, каб правільна вымаўляць словы і беспамылкова пісаць у іх і з імі ў.

Узроставымі асаблівасцямі молодшых школьнікаў дыктуецца такое патрабаванне, як займальнасць. На уроках мэтазгодна карыстацца: чыстагаворкамі, лічылкамі, вершамі, прыказкамі, прымаўкамі, дабаўлялкамі, песнямі, казкамі, дыдактычнымі гульнямі.

Побач са зместам вучэбнага матэрыялу вялікую ролю адыгрываюць метады, пры дапамозе якіх арганізуецца навучанне і малодшыя школьнікі ўключаюцца ў працэс пазнання. Да асноўных з іх вучоныя адносяць праблемнае навучанне і самастойную работу.

У праблемным навучанні выдзяляюцца такія метады як: 1. Праблемнае выкладанне ведаў. Настаўнік ставіць праблему, паказвае працэс яе рашэння (разважае ўслых) 2.Эўрыстычная гутарка, у працэсе якой вучні прыцягваюцца да пошуку на асобных этапах выкладання матэтыялу. Настаўнік ставіць праблему, тлумачыць вучэбны матэрыял, але з дапамогай спецыяльных пытанняў, выкананне практычных заданняў уключае вучняў у працэс пошуку. 3.Даследчы метад навучання. Прымяненне гэтага метада магчыма пры ўмове, калі вучні ў стане здзейсніць усе этапы пошукавай дзейнасці.

На пачатковай ступені навучання найбольш распаўсюджаны першыя два метады праблемнага навучання: праблемнае выкладанне ведаў настаўнікам, прыцягванне вучняў да пошуку на асобых этапах выкладання ведаў.

Сутнасцю праблемнага навучання з’ўляецца праблема, такая пазнавальная задача, вынік і спосаб рашэння якой вучням невядомы, але ў іх маюцца неабходныя веды для таго, каб рашыць яе.

Пастаноўка камунікатыўных заданняў перад вучнямі заўсёды стварае праблемную сітуацыю, у працэсе якой могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці. У другім класе пры вывучэнні правапісу е,ё,– я ў першым складзе перад націскам. А а ў другім складзе перад націскам?

Камунікатыўныя заданні неабходна прымяняць на ўсіх уроках. Для гэтага патрэбна карыстацца метадычным апаратам падручнікаў, не прапускаць з поля зроку пытанні, накіраваныя на выпрацоўку ўмення разважаць, параўноўваць, ацэньваць, супастаўляць.

Адным з эфектыўных заданняў малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы з’яўляюцца гульнявыя формы навучання, якія могуць выкарыстоўвацца як для праверкі і замацавання набытых раней ведаў па беларускай мове, так і для пашырэння і паглыблення ведаў.

Можна ацэньваць станоўча ролю гульняў у развіцці вучняў і выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы індывідуальныя, групавыя, калектыўныя іх формы. Выбар формы залежыць ад мэты і задач гульні. На ўроках беларускай мовы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца крыжаванкі, рэбусы загадкі, віктарыны, шарады, дыдактычныя гульні. Гульні можна падабраць з кніг, а таксама складаць самім. Гульні развіваюць у малодшых школьнікаў кемлівасць, фарміруюць навык супрацоўніцтва, пашыраюць кругагляд дзяцей.

Можна адзначыць, што на розных этапах урока можна выкарыстоўваць дакладную фармуліроўку мэты, падбор займальнага і пазнавальнага матэрыялу, правядзенне дыдактычных гульняў, прыёмы тэхналогіі крытычнага мыслення, прапаноўваць рознаўзроўневыя заданні, праводзіць нетрадыцыйныя ўрокі. Часта для таго, каб зацікавіць вучняў, прапануюцца заданні з памылкамі.

Такім чынам, выкарыстанне камунікатыўных заданняў на ўроках беларускай мовы адкрываюць перад намі, настаўнікамі пачатковых класаў, неабмежаваныя магчымасці ў станаўленні лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў. Асаблівую значымасць набывае гульнявая тэхналогія ў пачатковай школе, якая закладвае асновы фарміравання моўнай асобы вучняў.


РАЗДЗЕЛ 2



2.1 Выкарыстанне камунікатыўных заданняў на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця маўленчых навыкаў вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Працуючы не першы дзясятак год ушколе, я сутыкаюся з праблемай, калі вучні пачатковых класаў не могуць правільна пабудаваць сваё маўленне. Агульнавядома, што гучанне беларускай мовы адрознiваецца ад рускай мовы. Таму мэтазгодна для правiльнага вымаўлення найбольш цяжкiх гукаў[ с], [з], [ц], [ш], [ж], [ч], [дз], [дж], [р], выкарыстоўваць чыстагаворкi, жарты, скарагаворкi,з iх дапамогай выкарыстоўваю артыкуляцыйную размiнку ў пачатку ўрока.

Ча-ча-ча – злавiлi ляшча

Чо-чо-чо –возьмем за плячо (Дадатак А)

Уякасцi скарагаворак выкарыстоўваю вершы, насычаныя якiмi-небудзь гукамi.(ДадатакА)

Дабаўлялкі, прыказкі, прымаўкі, лiчылкi прымяняю таксама з мэтай правiльнай артыкуляцыi (Дадатак Б)

Змяшчаючы глыбокую думку, прыказкi i прымаўкi папаўняюць слоўнiкавы запас дзяцей, дапамагаюць зразумець розныя жыццёвыя з’ явы, вучаць любiць Радзiму i працу, даражыць дружбай. Пачуўшы прыказку, дзецi пачынаюць ужываць яе ў сваiм маўленнi. Вельмi зручна iх выкарыстоўваць на хвiлiнках чыстапiсання на кожным уроку беларускай мовы.

Спех – людзям на смех.

Добра працуеш – павагу маеш.

Без працы не будзе і вяселля.

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Якая справа – такая і слава.

Работу словамі не заменіш.

Без працы няма чаго хлеба шукаці.

Грэе не шуба, а праца.

Хто працуе, той і мае.

Завучванне i адгадванне загадак садзейнiчае не толькi развiццю мовы, але i развiццю кемлiвасцi, знаходлiвасцi, развiццю лагiчнага мыслення вучняў. У загадках можна сустрэцць новыя словы, цiкавыя выразы.

Пры рабоце над вымаўленнем гукаў [ж], [ш], [ў], [дж], [ч] i напiсаннi літар, адгадваем загадкi, запiсваем у сшытках адгадкi i падкрэслiваем галосныя лiтары, якiя пiшуцца пасля iх. (Дадатак Б)

Лiчылкi можна спяваць. Яны дапамагаюць перад гульнёй выбраць вядучага, падзялiць удзельнiкаў гульнi на каманды.

Як цудоўна гэта дзеці, што ёсць літары на свеце

Зычныя, голосныя! Да адной адну дадаць –

Можна словы з іх складаць,

Смешныя, сур’ёзныя! Слова – ты, слова – я

Пачынаецца гульня.

Арганiзаваць дзяцей перад пачаткам урока дапамагаюць вершы.


“Я – беларус. І тым я ганаруся.

“Сто разоў шукай другой красы

Што гэта так, я даказаць бяруся

А тым больш,што свет даўно не вузкі

Сваю гісторыю я маю

Дык, калі не бязродны сын

На роднай размаўляю”

гавары са мной па-беларуску”

На сваiх уроках я стараюся выкарыстоўваць заданнi займальнага характару.

Выкарыстоўваю розныя гульнявыя формы навучання, якія садзейнічаюць добра засвойваць матэрыял, павышаць творчы патэнцыял вучняў, развіваць пазнавальную цікавасць да прадмета. У гульнях лягчэй пераадольваюцца цяжкасці разумовай працы, стымулююць развіццё маўленчых навыкаў.

Так пры вывучэннi тэмы “Цвёрдыя i мяккiя зычныя. Абазначэнне мяккасцi зычных на пiсьме”, выкарыстоўваю казку пра мяккi знак. Казка пра тое, як лiтары пакрыўдзiлi мяккi знак, за тое, што ён не мае свайго гука i якая яго роля на самой справе. (Дадатак В)

Пры вывучэннi тэмы “Вымаўленне i правапiс слоў з ў” зацiкаўлiваю вучняў асобым вымаўленнем гэтага гука. Такога гука няма ў рускай мове. Для засваення гэтай тэмы паглыбляю знаёмства не толькi чыстагаворкамi, скарагаворкамi, лiчылкамi, але i ўводжу у гiсторыю ўзнiкнення гэтай лiтары. Якую яна мае павагу ў нашай краiне, як яе шануюць беларусы. Звяртаю ўвагу на тое, што ў горадзе Полацку, у геаграфiчным цэнтры Еўропы ўзведзен помнiк “ў” (Дадатак Г) Прапаную вучням зрабiць каляровыя “ў” i наклеiць iх на лiсты паперы. З мэтай паказаць ці шануюць беларусы “ўˮ даю заданнi: знайсцi “ў” у назвах шыльдаў, паштоўках, часопiсах i на футболках, каб паказаць адметнасць, любоў i павагу да беларускай мовы. (Дадатак Г)

Каб адрозніваць звонкія і глухія зычныя гуляю з вучнямі ў гульню “Сапсаваны тэлефон.ˮ Паказваю дзецям цацачны тэлефон і паведамляю, што ён ён сапсаваўся. Замест гукаў [з] і [з҆] перадае гукі [с] і [с҆].Затым гавару словы ў тэлефонную трубку, а вучні хорам аднаўляюць іх: суп – зуб, каса – каза, гусак –

гузак, сала – зала, сойка –Зойка, асот – азот, ясі – язі, салоўка – залоўка.

З гукамі [п], [п҆] і [б], [б҆]: пот – бот, біў – піў, порт – борт, папка – бабка, пітон – бітон, запаліць – забаліць.

З гукамі [д], і [т]: Толя – доля, раток – радок, тата – дата, твор – двор, таіць – даіць, там – дам, халаты – халады.

З гукамі [ш ], [ж]: жыў – шыў, Маша – мажа, кашу –кажу, швачка –жвачка.

З гукамі [г], [г҆] і [х], [х҆]: год – ход, голад – холад, Глеб – хлеб, Вольга – вольха.

З гукамі [ц҆] і [дз҆]: дзень – цень, Дзіма – Ціма, Дзіна – Ціна, малаціць – маладзіць.

Пры вывучэннi тэмы “Цвёрдыя i мяккiя зычныя гукi. Iх абазначэнне на пiсьме” выкарыстоўваю гульню “Збор грыбоў”.

Прапаную вучням сабраць у кошыкi тыя грыбы з галоснымi лiтарамi (а, о, у, э, ы, е, ё, я, ю, i,), якiя падыходзяць да пэўных кошыкаў. Адзiн кошык з лiтарай “дˮ, а другi са спалучэннем лiтар “дзˮ (Дадатак Д)

Пры вывучэннi тэмы “Звонкiя i глухiя зычныя гукi” карыстаюся гульнёй “Забi гол”

У гэтай гульнi трэба словы з прапушчанымi звонкiмi i глухiмi зычнымi (хле.., пiра..кi, ры..ка, сало..кi, но.., маро.., лы..ка, мi..ка) забiць у пэўныя вароты. Адны вароты называюцца “Глухiя зычныя”, а другiя – “Звонкiя зычныя” (Дадатак Д)

Пры вывучэннi тэмы “Няпарныя цвёрдыя зычныя гукi“ праводжу з вучнямi гульню “Рыбакˮ

Рыбы называюцца iмёнамi слоў з няпарнымi зычнымi на канцы слоў (жолуд, ручнiк, яблык, заяц, крумкач, вечар, жывот, збан). Вучням трэба вылавiць толькi тых рыб, у якiх на канцы слоў няпарныя зычныя. Прапаную растлумачыць, чаму трэба вылавiць толькі такiх рыб. (Дадатак Е)

Дапамагае ў засваеннi правапiсу слоў з раздзяляльнымi знакамi апостраф (’) і мяккi знак (ь) гульня “Цягнiк слоўˮ

Праваднiк засяляе ў вагоны словы: у першы вагон словы з раздзяляльным мяккiм знакам (ь): паштальён, мiльён, Iлья, льецца, Ульяна, а у другi – з апострафам (’): Дар’я, пад’ём, Мар’я, звяр’ё, сям’я. (Дадатак Е)

Пры падрыхтоўцы да кожнага ўрока асобна вылучаю слоўнiкавую работу. Уёй асобае месца адвожу сiнонiмам i анонiмам як найпершаму моўнаму багаццю. У гульнi “Скажы iнакш” паглыбляю i абагульняю свае назiранні за словамі, блiзкімi па значэнню.

Весела – радасна, кепска – дрэнна, шмат – многа, трошкi – крышачку

Прапаную: як лепш сказаць? Хлопчык які – неахайны ці брудны?

А твар які – мурзаты ці неахайны?

У гульнi “Наадварот” антонiмы папаўняю за кошт розных часцiн мовы – назоўнiкаў, прыметнiкаў, прыслоўяў, дзеясловаў.

Дзень – ноч, добры – дрэнны, сумна – весела, iдзе – стаiць.

Гэтая гульня мае варыянты. Называю словы-антонімы парамі. А вучні

прыдумваюць сказ з супрацьпастаўленнем.

Называю.Чыстая – брудная.

Вучань. Сукенка чыстая, а хустка брудная

Выкарыстоўваю гэтую гульню і пры чытанні слоў. Словы запісваю ў два колеры. Вучні чытаюць іх: лімон – апельсін, мурашка – слон, аса – сом, сабака – вавёрка.

Даю заданне: у чым можна супрацьпаставіць гэтыя пары слоў. Скласці з імі сказы.

Апельсін салодкі, а лімон кіслы.

Мурашка маленькая, а слон вялікі.

Аса лятае, а сом плавае.

Сабака жыве ў будцы, а вавёрка ў дупле.

Актывiзацыi слоўнiка дзяцей спрыяе гульня “Лятае–не лятае “Выхоўваецца ўвага, вытрымка, развiваецца слых. Называю прадмет i дадаю слова “лятае” – дзецi ўзмахваюць рукамi. Потым называю прадмет, якi не лятае і дадаю слова “лятае”. Хто паляцеў, той неўважлiвы.

Галка – палка, аса – каса, муха – вуха, зязюля – бабуля, бусел – вузел.

Пры вывучэнні тэмы “Словы, якiя адказваюць на пытаннi хто? i што?ˮ i пры вывучэннi тэмы “Назоўнiк” выкарыстоўваю гульню “Жывы– не жывы” Называю слова, калi яно абазначае жывую iстоту, дзецi iмiтуюць яе рухi, калi нежывую спакойна стаяць. Хто памылiўся, той прысядае ля парты.

Казуля – кашуля, вавёрка –вяроўка, жабка – шапка, ножык - вожык.

Вучням цiкава гуляць у гэтую гульню, калi адзiн чараўнiк ператварыў кожнага ў нейкую жывую iстоту. Пачынаю гаварыць дзецям: “ Я – зязюля, я падкладваю яйкi ў чужыя гнёзды, а ты хто? Дзецi выбiраюць сабе ролi. – Я – сава, уночы лятаю, а ўдзень сплю. – Я –iндык, палохаю дзяцей.ˮ

Для развiцця гутаркавай мовы скарыстоўваю гульню “Назавi адным словам”: дзяцел, ластаўка, чапля, бусел, журавель, шпак, зязюля, пугач… Дапоўнiце гэты рад.

Якая птушка з’яўляецца сімвалам Беларусі?

Як будзе называцца гняздо бусла?

Шпак – шпакоўня, бусел – …(буслянка)

Наадварот. Паказваю на слова “салаˮ і прашу падабраць яму сяброў: мяса, малако, тварог, сыр. Паказваю на слова “малпа.ˮ Вучні падбіраюць: тыгр, леў, слон. Паказваю на слова “куры.ˮ А гэтаму слову знойдзем сваякоў. Вучні падбіраюць: курачка, кураняткі, курыныя.

Пры вывучэннi тэмы “Сказ” карыстаюся гульнёй “Будзь уважлiвы” Вымаўляю сказ. Калi ён iнтанацыйна закончаны, вучнi “ставяць кропкуˮ –кулачком правай рукi стукаюць па далонi левай i гавораць: “кропкаˮ. Незакончаны сказ дапаўняюць падыходзячымi па сэнсу словамі. Доктар лечыць…(хворых людзей).

Прапаную гульню “Убранне для сказаˮ. Трэба распрануць сказ. Для гэтага трэба адкiнуць слова, без якога ён можа абыйсцiся. Падбiраю сказы такiм чынам, каб можна было адкiнуць апошняе слова. Птушаняты жаласна пiшчаць. Другое слова, якое стаiць памiж дзейнiкам i выказнiкам. Высвятляю, якое слова адкiнута, без якiх двух галоўных слоў сказ не можа iснаваць. Звяртаю ўвагу вучняў на тое, што апрануты сказ больш пэўна выражае думку, ён цiкавейшы i прыгажэйшы.

Сказ можам апранаць. Прапаную апрануць простыя неразвiтыя сказы: Прыйшла восень. Iдзе дождж.

Для таго, каб вучні выказвалі свае думкі па-беларуску, працую са сказамі-узорамі, каб вучні маглі адчуць інтанацыйны, граматычны, лексічны бок сказа, каб ім было з чаго пераймаць. Вучні спачатку слухаюць, назіраюць, потым будуюць сказы. А каб вучні ўважліва слухалі, прапаную ім гульню: “Голас прапаў.ˮ Вымаўляю сказ, а адно слова шэптам. Той, хто не пачуў, замяняе іншым,падыходзячым па сэнсе.

Мама (адпрасавала) бялізну.

У дзяўчынкі(шмат) цацак.

Бабуля шукае (акуляры).

У панядзелак (прыедзе) тата.

Хлопчык выпусціў з рук(паветранага) змея.

Гульня “Слова згубілася.ˮ На схеме сказа, які складаецца з двух слоў, паказваю другое слова і называю яго. Дзеці падбіраюць згубленае першае слова і называюць сказ.

… кукуе. Зязюля кукуе.

… сакоча. Курыца сакоча.

… мяўкае. Кот мяўкае.

… рохкае. Свіння рохкае.

… іржэ. Конь іржэ.

… стракоча. Сарока(конік) стракоча.

… квакае. Жабка квакае.

… вые. Воўк вые.

Гульня “Збегла апошняе словаˮ

Сава ўдзень …(спіць).

Бусел корміцца …(жабкамі).

Яблыкі растуць на …(яблыні).

Па галінцы паўзе валасаты…(вусень).

Паспелі чырвоныя і чорныя …(парэчкі).

Дзік шукае пад дубам …(жалуды).

На небе ззяюць …(зоркі).

У кошкі нарадзілася трое …(кацянят)

Бору падарылі каляровыя …(алоўкі).

Вучням цікава гуляць у гульню “Не насмяшы.ˮ Прапаную закончыць сказ адным словам,якое трэба падабраць па двух ці трох карцінках, пасля чаго сказ прагаворваецца цалкам.

На шашу выехаў…(трамвай, матацыкл).

Па рэйкам імчыць…(аўтамабіль, цягнік).

У сажалцы растуць…(півоні, ружы, гарлачыкі).

Вострыя зубы у …(карп, акунь, шцупак).

Цукар вырабляюць з…(бульба, буракі, бручка).

Воўну нам дае…(свіння, авечка, гусь)

У гульні “Сказы-жартаўнікіˮ парушаны сэнсавыя сувязі, вучням патрэбна заўважыць памылку і выправіць яе.

На лузе коні пасвяць дзядулю.

Прыгожая кветка намалявала Волечку.

Міхаська мые рукамі мыла.

Яма ўвалілася ў ваўка.

Столь паўзе па мусе.

Морква любіць трусоў.

Сажалка ідзе да качкі.

З мэтай ужывання імён з памяншальна-ласкальным значэннем праводжу гульню “Пакліч ласкаваˮ

Воля – Волечка, Толя – Толічак, Лёня – Лёнік, Насця – Настачка, Міхась – Міхаська, Пятрусь – Петрусёк, Алесь – Алеська, Каця – Кацярынка, Таня – Таццянка, Андрэй – Андрэйка, Сярожа – Сяргейка, Надзя – Надзечка.

Прапаную паслухаць сказ і паўтарыць яго, назваўшы імя ласкава.

Воля (Волечка) – працавітая дзяўчынка. Ці пад’еў ты, Андрэй (Андрэйка)?

Заўважыла, што для кожнага чалавека яго імя, названае ласкава, гучыць прыемна. І гэта трэба памятаць таму, што уласная мова з’яўляецца ўзорам для дзяцей.

У гульні “Каму гэта?ˮ практыкую ва ўжыванні ўласных імёнаў у давальным склоне. Выкарыстоўваю дыдактычны прыём – закончы сказ. Імёны для дапаўнення ціха вымаўляю.

Паштальён прынёс ліст…(Рыгорку). Нешта не спіцца сёння…(Юрку).

Бабуля вяжа шкарпэткі…(Міхаську). Швачка шые сукенку…(Сонечцы).

У гульні “Хто з кімˮ? практыкую ва ўжыванні ўласных імёнаў у месным склоне.

На веласіпедах катаюцца…(Максім з Толем).

Ахвотна мыюць падлогу…(Аленка з Цімкам).

Ніколі не спрачаюцца …(Алеся са Сцёпкам).

На ўроках па тэме “Роднасныя словыˮ выклiкае цiкавасць гульня “Знайдзi чужое слова сярод слоў”, “Чужое сярод сваякоў”

Сон, сонейка, сонца, сонны, сонечны.

Ліс, ліст, ліска, лісяня, лісанька.

Касіць, касілка, касьба, касач, касец.

Гусь, гуска, гусак, густы, гусяняты.

На сваіх уроках выкарыстоўваю праблемныя сітуацыі, якія ўзнікаюць, калі вучні не могуць адказаць на пастаўленае пытанне. На этапе актуалізацыі вучэбнага матэрыялу падводжу вучняў да таго, аб чым яны не могуць расказаць

Для паспяховага засваення тэмы “Правапіс прыставак з і с” выкарыстоўваю работу ў групах :

Пастаноўка вучэбнай задачы.

а) работа з матэрыялам карткі (у кожнай групе картка са словамі і пытаннямі)



Спісаць

Зрабіць,здужаць,схадзіць,збудаваць,знесці,стрымаць.

1.Паразважайце, што агульнае ў словах.

2.Падзяліце словы на групы.

3.Зрабіце вывад і паспрабуйце сфармуляваць тэму ўрока.


б) падвядзенне вынікаў работы, вызначэнне тэмы. Правапіс прыставак з,с. в) запіс слоў у сшытак у два слупкі.

г) працяг работы ў групах. Якія пытанні па тэме вы хочаце задаць? Калі трэба пісаць прыстаўку з, а калі с?

2) Парадак рашэння вучэбнай праблемы.

а) выдзеліць корань і прыстаўку; – паназіраць за імі, выявіць нейкую заканамернасць, паспрабаваць зрабіць вывад (калі не атрымалася).

б) падкрэсліць першую літару корня; паспрабаваць зрабіць вывад (калі не атрымалася) в) ахарактарызаваць першую літару корня па глухасці – звонкасці; – зрабіць вывад.

Важным сродкам, якi пабуджае дзяцей да навучання з’яўляецца матывацыя i арганiзацыя ўспрымання i асмыслення iнфармацыi. З мэтай увядзення ў тэму “Корань слова. Роднасныя словы” прапаную паведамленне: Што азначае само слова “корань”? Яго ужываюць у слове, калi гавораць аб нечым важным. “Глядзi ў корань” азначае “Вызначы самае галоўнае”. Калi размова iдзе аб прычыне чаго-небудзь дрэннага, кажуць “корань злаˮ Калi трэба нешта перапрацаваць, гавораць аб “карэннай перапрацоўцы”.У словах “кораньˮ – гэта таксама самае важнае, самае галоўнае.

Вялiкую цiкавасць выклiкае ў вучняў гульня ў “Лясную школу” у парах зменнага саставу. Гэтую гульню я выкарыстоўваю на ўроках па вывучэнню часцiн мовы i на ўроку “Правапiс звонкiхi глухiх зычных у коранi слова“

Вучнi дзеляцца на тры класы: “Снегiры”, “Сiнiчки”, “Амялушкi” Палова вучняў будзе “настаўнiкамi”, другая “вучнямi”. “Настаўнікі” атрымлiваюць карткi, у якiх заданне. Вучанi па званку перасаджваюцца па кругу на папярэднюю парту, выконваюць заданне, атрымлiваюць за яго адзнаку. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль дзецi не вернуцца на свае месцы. Падлiчваю колькасць выдатных адзнак. Вызначаю лепшы клас.

Заўважыла, што вучні цяжэй за ўсё засвойваюць прыметнікавую лексіку. І вучням трэба дапамагчы ў засваенні яе для сваіх камунікатыўных патрэб.

Праводжу гульню “Хто такі ці што такое.ˮ Называю прыкмету: сумны.

Дзеці адказваюць аб кім або аб чым можна так сказаць.

Сумны дзень, сумная песня, сумнае дзіця.

Выкарыстоўваю вобразны выраз “сумнае неба.ˮ

У гульні бываю не толькі вядучым, але і ўдзельнікам. Вучні не дагаворваюць словы, а вымаўляюць словазлучэнні.

Прыгожы (ранак, кветка, малюнак, палац, лялька).

Пануры (чалавек, лес, бор, сабака).

Працавіты (хлопчык, пчала, вожык, вавёрка).

Палахлівы (заяц, трус, мышка, птушаня).

Сярдзіты (дзядуля, вецер, сабака).

Страшны (апавяданне, выпадак, звер).

Прапаную адгадаць прадмет па яго прыкметах.

Мяккі, белы, чысты, серабрысты, пульхны (снег).

Маладая, густая, шаўкавістая, аксамітная (трава).

Лясны, чысты, гамаглівы, неглыбокі (ручай).

Шэры, баязлівы, даўгавухі (заяц).

Чыстае, свежае, марознае (паветра).

Круглы, гумавы, рознакаляровы (мяч)

Пры вывучэнні тэмы “Прыметнік” для развіцця маўлення гуляю з дзецьмі ў гульню “Хто больш?” Кожная група вучняў павінна назваць як мага больш слоў па сваёй тэматычнай групе. Калі хто назаве слова з іншага тэматычнага рада, той выбывае з гульні. 1.Белы… (чырвоны, сіні, жоўты, зялёны, ружовы, блакітны, малінавы…) 2.Вялікі…(малы, масіўны, невялікі, кампактны, грувасткі, вялізны..) 3.Драўляны…(алавяны, шкляны, жалезны, каменны, гліняны, фарфоравы) 4.Зразумелы…(просты, незразумелы, складаны, даступны, прымітыўны).

Дзеяслоўная лексіка развіваецца ў маўленчай гульні “Хто ці што?ˮ Звяртаю ўвагу на вобразнасць мовы.

Ідзе (чалавек, цягнік, дождж, снег, час).

Бяжыць (хлопчык, час, год, тыдзень).

Імчыцца (матацыкл, аўтамабіль, аўтобус, чалавек).

Дрыжыць (асінка, чалавек, кацяня, птушаня).

Плача (дзіця, дождж, хмарка, бабёр).

Спявае (дзяўчынка, саліст, хор).

Крочыць (чалавек)

Дапамагае правільна ўжываць дзеясловы гульня “Скажы трэцяе словаˮ

Пішу,чытаю…(малюю). Маўчу, слухаю…(расказваю). Абуваюся, апранаюся…(зашпіляюся).

Капаем, саджаем…(паліваем). Снедаем, вячэраем…(абедаем). Пілуем, габлюем…(прыбіваем).

Ідзе, бяжыць…(едзе). Арэ, сее…(косіць). Плача, смяецца…(крыўдзіцца).

Гаварыў, маўчаў…(слухаў).

Шыюць, цыруюць…(вяжуць). Рэжуць,клеяць…(пілуюць). Спяшаюцца, даганяюць…(уцякаюць).

Пры вывучэнні тэмы “І і ІІ спражэнне дзеясловаў” карыстаюся гульнямі “Знайдзі сяброў”(Вучні са сваімі дзеясловамі павінны падыйсці да сваіх спражэнняў у розныя куткі класа.), “Збяры рамонак” (Вучні з пялёсткамі, на якіх папісаны канчаткі дзеясловаў павінны падыйсці да сваіх спражэнняў і скласці рамонак.) (Дадатак Ж) Гульня ўскладняецца заданнем: трэба сказаць пра кветкі дзеясловамі розных спражэнняў 3-яй асобы множнага ліку: І спр. – квітнеюць, растуць, прыгажэюць, чаруюць, пахнуць, прабуджаюць, дыхаюць, нахіляюць…Адзін вучань сказаў: “Плачуць” Вучні выказаліся аб кветках, што кветкі сапраўды могуць плакаць, калі іх зрываюць і без патрэбы зрываць іх нельга. ІІ спр - вабяць, стаяць, глядзяць. Так шляхам падабраных гульняў я развіваю і паглыбляю спосабы маўленчай дзейнасці вучняў, прывучаю да самастойнага скарыстання гэтых спосабаў у розных абставінах.

Эфектыўным сродкам развіцця маўленчай дзейнасцi малодшых школьнiкаў я лiчу нетрадыцыйныя урокi. Яны выклiкаюць цiкавасць у вучняў, прымушаюць iх думаць, разважаць над тым цi iншым пытаннем, заданнем, якое не вельмi зразумелае, а часам не вельмi цiкавае

Таксама я праводжу урокi: падарожжа па краiне Слова, граматычным царстве, арфагрфiчнай дзяржаве. Падарожнiчаць дзецям дапамагаюць лiтаратурныя i казачныя героi Дзед-барадзед, бабуля Алёна, Паўлiнка, хлопчык Ясiк. Яны сочаць за тым, як вучнi выконваюць заданнi, калi трэба дапамагаюць. Вучням падабаецца iнсцэнiраваць казкi з дзеючымi асобами: знакамi прыпынку,часткамi слова,часцiнамi мовы.

Рэфлексію праводжу ў выглядзе мішэні, калі патрэбна трапіць у яе, або ў гульні “Рукзак, кошык, міксер”. На дошцы вывешваюцца малюнкі названых прадметаў. Кожны вучань атрымлівае па 3 клейкіх лісточкі, на якіх пішуць свае водзывы. На жоўтым лісце (рукзак) неабходна напісаць, што спадабалася на ўроку, што “забярэ” з сабой. На шэрым лісце (кошык для смецця) – тое, што непатрэбна, бескарысна. На сінім лісце дзеці павінны напісаць, што было цікавым, але патрабуе дапрацоўкі.



2.2 Вынiковасць i эфектыўнасць вопыту
Камунікатыўныя заданні на ўроках беларускай мовы забяспечваюць магчымасць быць актыўнымi на ўроках нават слабым вучням. Прысутнiчае адчуванне поспеху, радасцi, калi вучань бачыць вынiк сваёй працы.

Дыягностыка якасцi ведаў паказала, што 74% вучняў маюць цiкавасць да беларускай мовы i з захапленнем яе вывучаюць,16% цiкавяцца прадметам. У класе, дзе я працую, павялiчылась колькасць вучняў, якiя выконваюць заданнi творчага характару, а таму пры добрай паспяховасцi назiраецца рост якасцi ведаў вучняў.




Мой вопыт даказвае, што выкарыстанне камунікатыўных заданняў на ўроках беларускай мовы дапамагае развіццю маўленчых навыкаў.

Працуючы па гэтай сiстэме, я бачу вынiкi сваёй працы. Вучань майго класа прымаў удзел у навукова-даследчай рабоце «Ці шануюць беларусы «ў»

А самае галоўнае, што вучнi з цiкавасцю вывучаюць сваю родную мову.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Працуючы над развіццём маўленчай дзейнасці на ўроках беларускай мовы вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, важным паказчыкам сваёй работы я лічу ўзровень актыўнасці вучняў, які выяўляецца ў жаданні ўдзельнічаць у рабоце на ўроках, займацца пошукам дадатковых матэрыялаў да ўрокаў.

Выкарыстанне на ўроках камунікатыўных заданняў дазваляе вучням рэалізаваць сваю цікавасць да прадмета, прадэманстраваць ўзровень валодання роднай мовай, удасканальвацца ў моўным плане шляхам удзелу ў калектыўных формах зносін, падняцца на больш высокую прыступку ў ведах, фарміраваць навыкі працы з навучальным матэрыялам. І самае галоўнае – рабіць гэта з задавальненнем.

Выкарыстанне розных форм работы развіцця маўленчых навыкаў вучняў садзейнічае раскрыццю патэнцыяльных магчымасцей кожнага школьніка.

Развіццё маўленчых навыкаў носіць не фрагментарны, а сістэмны характар на працягу ўсяго вывучэння курса беларускай мовы ў І – ІV класах. Прапанаваныя формы работы садзейнічаюць авалоданню мовай як сродкам сносін і амтымізуюць працэс навучання беларускай мове.

Перспектыўнась вопыту заключаецца ў тым, што ён з҆ яўляецца актуальным для сучаснай школы не толькi сёння, але i ў будучым, таму што ён заснаваны на адраджэннi сваёй мовы, дае станоўчы эфект у развіцці маўленчых навыкаў па беларускай мове.

Дадзены вопыт можа быць выкарыстаны там, дзе ў цэнтр усёй адукацыйнай сістэмы пастаўлена асоба дзіцяці, дзе забяспечваюцца камфортныя, бесканфліктныя і бяспечныя ўмовы яе развіцця, рэалізацыя яе прыродных патэнцыялаў. Вопыт можа быць выкарыстаны для пачаткоўца-настаўніка, бо ў ім змешчаны прапановы па арганізацыі працы з вучнямі на ўроку, якія садзейнічаюць развіццю маўленчай дзейнасці.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Канцэпцыя вучэбнага прадмета ”Беларусская мова” Iступень (для агульна-адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовай навучання).

2.Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання. Беларуская мова, I-ІV класы - Мінск: 2012

3.Мартынкевіч С.В. Развіццё камунікатыўнай кампентенціі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы, Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ 2010 – 102ст

4.Паўлоўскі І.І. Канцэпцыя моўнай адукацыі малодшых школьнікаўʼ[Электронны рэсурс] Рэжым доступу www.yandex.by Дата доступу 22.02.2017

5.Сторажава Н.А. Мова мая і твая. Мінск 1993

6.З любоўю да мовы / практычны матэрыял для настаўнікаў пачатковых класаў/ Мінск 1992 Беларускі вучэбна-метадычны цэнтр

Віцебскі інстытут удасканалення настаўнікаў



ДАДАТАК А

Чыстагаворкi


Ча – ча –ча – злавiлi ляшча

Чо – чо – чо – возьмем за плячо

Чу – чу – чу – да месяца лячу

Чы – чы – чы – сядзiм на пячы

Ач-ач-ач - ніколі не плач

Оч – оч – оч – цёмная ноч



Ра – ра – ра – пад сасной нара

Ро – ро – ро – у Мiнску ёсць метро

Ру – ру – ру – заяц грыз кару

Ры – ры – ры – гудзелi камары

Iр – iр – iр – выпiлi кефiр

Ор – ор – ор –чырвоны памiдор



Дзi – дзi – дзi на вулiцу iдзi

Дзе – дзе - дзе –лодкi на вадзе

Дзi – дзi – дзi – грыбочкi знайдзi


Джа – джа – джа – багаты ўраджай

Джу – джу – джу – па саду хаджу

Джы – джы – джы – iдуць дажджы


Са – са –са – вось бяжыць лiса

Су – су – су – убачылi лiсу

Сы – сы – сы – не баюся асы

Сi – сi – сi – у рацэ карасi

Ас – ас – ас – пойдзем усе да нас

Ысь – ысь – ысь – у засадзе рысь



Цы – цы – цы – мы малайцы

Цу – цу – цу – я пасу аўцу

Цэ – цэ –цэ – аловак у руцэ

Аць – аць – аць – трэба памаўчаць

Iць – iць – iць трэба пазванiць

Ец – ец – ец – добры плывец



Жа – жа – жа –мы злавiлi вужа

Жу – жу – жу – я на траве паляжу

Жы – жы – жы – у вадзе плаваюць маржы

Жо – жо – жо – мы выраслi ўжо



Ша – ша – ша – мыю малыша

Шу – шу – щу – ваду нашу

Уш – уш – уш – купiлiiгруш

Ыш – ыш – ыш – кот злавiў мыш



За – за – за –рагатая каза

Зу – зу – зу – Вова на вазу

Зi – зi – зi – у саначках вазi

Зе – зе – зе – дай вады казе



Аў – аў – аў – лiст напiсаў

Оў – оў – оў – прыйшоў дамоў

Iў – iў – iў – кошку пакармiў

Еў – еў – еў – Вова кашу з’еў


Скарагаворкi ў выглядзе вершаў

Го – го – го – гусачок! Дожджык, дожджык – грыбасей, Зрабi хлопчыку свiсток ты для нас грыбы пасей, З беласнежнага крыла дожджык, дожджык – рыбачок, Ды з блiскучага пяра злавi рыбку на кручок



ДАДАТАК Б

Лічылкі




Раз, два, тры, чатыры, Бегла ў лазню зайчык вушы натапырыў. Чарапаха Iдзе з лесу воўк воўк Несла венічак i зубамi шчоўк, шчоўк пад пахай Мы схаваемся ў кусты Бегла, бегла зайка, я, i ты i ты Ой, бяда! Ты ж, ваўчына, пачакай Знікла ў бочцы Як схаваемся, шукай. Уся вада.

Раз, два, тры, чатыры, пяць Раз, два, тры, чатыры Выйшаў зайчык пагуляць Ліса курачак лічыла А за зайцам шэры воўк Пяць, шэсць, сем, восем Воўк у зайцах знае толк. Толькі пер’е засталося.

Адкажы, чаму ты дрозд. На градзе ў лебядзе Гэтак здорава падрос? Лебядзёнак гудзе - Шмат увоссень еў рабіны Малы лебядзёначак Ну, а гэта ж – вітаміны. Кагадзе з пялёначак.

Пад ліпкаю пададжу Сеў у полі на каменчыку Не пайду я па дажджу Узяў дудку на раменчыку Ідзі. ідзі дожджык, Ду – ду – ду –дуда гудзе Звару табе боршчык. Полем водгалас ідзе.

Горкай, горкай, горачкай Надрыжалася асіна Ішоў малы Ягорачка Чулы бацька дні са тры Пратаптаў Ягорачка Слова “Зайка” у гонар сына Сцежачку да горачкі. Шчыра выгрызаў з кары.

Піражочкі, піражкі! Жураўліхі, жураўлі Мае кожны два ражкі Весні танец пачалі Адкушу адзін ражок Трубным клічам жураўліным Надта ж смачны піражок! На палянцы журавінай

Тра – та – та, тра – та - та Пайшоў Сеня лавіць сома Пайшла кошка за ката Соня спіць спакойна дома За ката Катовіча Сёме – сом, Соне – сон За Пятра пятровіча

ДАДАТАК В

Казка пра мяккі знак

Мяккi знак аднойчы стаў у пачатку алфавiта. Накiнулiся на яго iншыя лiтары, пачалi адштурхоўваць, дакараць: –Бач, якi! Наперад хоча! А сам нават свайго гука не мае. Пакрыўдзiўся мяккi знак. Пайшоў скардзiцца да гаспадынi Фанетыкi. А тая сядзiць на лаўцы ды песню пра сябе спявае:

– Фанетыка, я важная навука: Бо вывучаю я змяненнi гука. А як патрэбна слова вымаўляць, Заўсёды рада вам паведамляць

Даведалася фанетыка пра бяду мяккага знака i кажа: – Не сумуй. Так, у цябе няма ўласнага гука, затое ты можаш змянiць гучанне некаторых зычных, стаўшы побач. Падбяры зручны момант i падыдзi да лiтар Д i Т, стань пасля iх – адразу пераменяцца. Мяккi знак так i зрабiў. Яго не толькi не прагналi, а нават узрадавалiся:

Дзякуй! Мяккi знак! Вялiкую ты сiлу маеш! Паглядзеў на iх мяккi знак i адразу зразумеў, пра якую сiлу казалi зычныя. А вы здагадалiся?

Загадкі




Я прысела пад дубок Дзяцел з ночы быў сярдзіты Там качаецца клубок Тэлеграму пераблытаў А які гэта клубок? І пайшла па лесе байка Што кальнуў мяне за бок ? “З’еў лісіцу шэры… ( зайка )

Раптам вецер дзьмуць пачаў Сушыць сонейка на траўцы і той белы пух пагнаў паласатыя матрацы. Што за кветка там такая Тут матрацы – рох – рох –рох Хто з вас хутка адгадае? Пакаціліся ў гарох (дзікі)

Дзетак сваіх не гадуе Пасля дожджыку ў чацвер Нават гнязда не будуе З лужы вылез страшны звер Звонка ў лесе гукае - Ква –ква –ква! – усіх спужаў бы Што за птушка такая? Калі б не зналі…(жабы)

ДАДАТАК Г

Помнiк “ўˮ у горадзе Полацку



Паштоўка


ДАДАТАК Д





Гульня “Цягнік слоў” ДАДАТАК Е



ДАДАТАК Ж

Гульня “Збяры рамонак”




ДАДАТАК І


ДАДАТАК К


ПЛАН УРОКА
Тэма “Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме.”

Мэты:

  • засвойваць пары па звонкасці і глухасці, вылучаць іх на слых;

  • фарміраваць уменне правяраць парны звонкі ці глухі зычны;

  • развіваць, мысленне, памяць;

  • выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Тып урока: урок з прымяненнем нестандартных форм навучання

Абсталяванне: прадметныя малюнкі, сігнальныя карткі, карткі са словамі, якія патрабуюць праверкі

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок і змоўк

Пачынаецца ўрок

Мы за парты дружна селі

І на дошку паглядзелі.



  1. Праверка дамашняга задання

– Здагадаліся, якія літары схаваліся ў словах?

Гарбу.., ро..жкі, блі..ка.

Пакажыце на сігнальных картках літару, якую трэба ўставіць


  1. Чыстапісанне

цц сініца ёсць месяц

4. Моўная размінка

Дзі-дзі-дзі – на вуліцу ідзі

Джы-джы-джы – ідуць дажджы

Іць-іць-іць – трэба пазваніць

Дзе-дзе-дзе – лодка на вадзе.

5. Паведамленне тэмы ўрока

– Рабяты, сёння на ўроку мы працягваем знаёмства з глухімі і звонкімі

зычнымі і іх абазначэннем на пісьме.


  1. Практыкаванні ў праверцы слоў з глухімі і звонкімі зычнымі.

Прачытайце практ.74.

  • Якія літары трэба ўставіць на месцы пропускаў? Чаму?

  • Запішыце пары слоў, устаўце прапушчаныя літары.

Фізкультмінутка.

7. Развіццё мовы.

а) Работа па слоўніку: дыктоўка з паказам рэчаў:

Сурвэтка, фартух, сподкі.

Праверка слоў.

Складзіце сказы з гэтымі словамі.

б)На дошцы карціна, дзе дзеці частуюцца за сталом пірагамі і чаем.

Разгледзьце карціну і знайдзіце словы з глухімі і звонкімі зычнымі, якія патрабуюць праверкі.(Абрус, лыжкі, кубкі)

Дайце ласкавыя імёны хлопчыкам і дзяўчынкам (Сярожка, Ларыска,

Сашка, Волька, Раіска)

Прачытайце словазлучэнні і ўстаўце патрэбныя літары:

Засцяліла абрусам, смачны піро.., стаяць ку..кі, спо..кі.

Складанне сказаў з гэтымі зловазлучэннямі.



8. Гульня:“Якія словы трэба правяраць?ˮ

Паказваем сігнальныя карткі.

Боб, мёд, ягады, грыбкі, хлеб, рэпка, бульба.

9.Гульня “Настаўнікі і вучніˮ

Апісанне гульні.

Сёння мы пагуляем у лясную школу.У нашай школе будуць тры класы: “Снегірыˮ,“Сінічкіˮ,“Амялушкіˮ. Палова вучняў будзе настаўнікамі, другая палова вучнямі. Адзін з вучняў выцягвае картку з надпісам: “Настаўнікіˮ або “Вучніˮ. Настаўнікі атрымліваюць карткі, у якіх заданне. На адваротным баку карткі “Настаўнікамˮ можна паглядзець, як правільна выконваецца заданне. Вучні па званку перасаджваюцца па кругу на сваім радзе, пакуль не вернуцца на сваё месца.

Падлічваецца колькасць правільных адказаў і памылак.

Заданні ў картках.

1.зага(д,т)ка, гаро(г,х), ду(б,п)кі

2.сце(ж,ш)ка, ду(п,б), бяро(з,с)ка

3.лі(б,п)ка, ры(б,п)ка, мё(т,д)

10.Займальнае заданне.

Паказ малюнкаў вялікага і маленькага грыбоў.

Знайдзіце сярод іх праверачнае і правяраемае.

Паказ качаняткі. Падбярыце праверачнае слова.

11. Рэфлексія.

– Вазьміце лінеечкі поспеху і ацаніце сваю працу на ўроку.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка