Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi I агрэгаты прадпрыемстваў вяжучых рэчываў I будаўнiчых матэрыялаў на IХ аснове




Дата канвертавання10.05.2017
Памер155.8 Kb.


Установа адукацыi

«Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар БДТУ прафесар

__________ I.М. Жарскi

«___» __________ 2009 г.

Рэгiстрацыйны № УД- 215/баз

ЦЕПЛАТЭХНIЧНЫЯ ўСТАНОўКI I АГРЭГАТЫ

ПРАДПРЫЕМСТВАў ВЯЖУЧЫХ РЭЧЫВАў I БУДАўНIЧЫХ
МАТЭРЫЯЛАў НА IХ АСНОВЕ

Вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi 1-48 01 01 «Хiмiчная тэхналогiя неарганiчных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў»

для спецыялiзацый 1-48 01 01 07 «Тэхналогiя будаўнiчых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў», 1-48 01 01 08 «Тэхналогiя неарганічных палімерных звязвальных і кампазіцыйных матэрыялаў», 1-48 01 01 14 «Хiмiчная тэхналогiя вяжучых матэрыялаў»

Мiнск 2010


Складальнiк

А.А. Мячай – загадчык кафедры хiмiчнай тэхналогii вяжучых матэрыялаў


Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт”, кандыдат тэхнiчных навук.


Рэцэнзенты:

Ю.Г. Паўлюкевiч – дацэнт кафедры тэхналогii шкла і керамiкi Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт”, кандыдат тэхнiчных навук;

Л.М. Туроўскi - загадчык сектару цэменту Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi навукова-даследчы iнстытут будаўнiчых матэрыялаў», старшы навуковы супрацоўнiк, кандыдат тэхнiчных навук;
Рэкамендавана для зацвярджэння:

Кафедрай хiмiчнай тэхналогii вяжучых матэрыялаў Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт” (пратакол № 8 ад 22 чэрвеня 2009 г.);

Навукова-метадычным Саветам Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт (пратакол № 1 ад 5.10. 2009 г.)


1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Дысцыплiна «Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi i агрэгаты прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове» з’яўляецца адной з асноўных спецыяльных дысцыплiн, якiя вывучаюцца студэнтамi спецыяльнасцi
1-48 01 01 «Хiмiчная тэхналогiя неарганiчных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» спецыялiзацый 1-48 01 01 07«Тэхналогiя будаўнiчых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў», 1-48 01 01 08 «Тэхналогiя неарганічных палімерных звязвальных і кампазіцыйных матэрыялаў», 1-48 01 01 14 «Хiмiчная тэхналогiя вяжучых матэрыялаў»

Дадзеная дысцыплiна грунтуецца на асноўных раздзелах фундаментальных дысцыплiн: фiзiкi, вышэйшай матэматыкi, а таксама працэсаў i апаратаў хiмiчнай тэхналогii, агульнай хiмiчнай тэхналогii, цеплатэхнiкi хiмiчных вытворчасцяў. Дысцыплiна цесна звязана з другiмi спецыяльнымi курсамi: “Хiмiчная тэхналогiя вяжучых рэчываў”, “Гiдролiз i цвярдзенне мiнеральных вяжучых рэчываў”, “Тэхналогiя аўтаклаўных матэрыялаў i вырабаў”, “Тэхналогiя спецыяльных цэментаў i кампазiцыйных матэрыялаў тэхнiчнага прызначэння”, “Абсталяванне i асновы праектавання прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове”, “Цеплавыя працэсы ў тэхналогii сiлiкатных матэрыялаў”.

Мэты дысцыплiны:


  • ведаць змест i задачы курса, яго ролю ў дадзеных тэхналогiях i ў сiстэме падрыхтоўкi iнжынераў-хiмiкаў-тэхнолагаў па дадзенай спецыяльнасцi;

  • мець уяўленне аб сучасным узроўнi i структуры энергазатрат у дадзеных тэхналогiях у нашай краiне i за мяжой;

  • умець ажыццяўляць выбар цеплатэхнiчнага абсталявання ў залежнасцi ад розных фактараў;

  • ведаць шляхi ўдасканалення канструкцыi i арганiзацыi цеплавых працэсаў з пункту гледжання энергазберажэння;

  • умець складаць цеплавыя i эксергетычныя балансы i разлiчваць асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi абсталявання;

  • ведаць перспектыўная цеплатэхнiчнае абсталяванне.

Задачай дысцыплiны з’яўляецца вывучэнне канструкцыi, прынцыпу дзеяння i арганiзацыi рэжыму работы цеплатэхнiчнага абсталявання, набыццё навыкаў яго цеплатэхнiчных разлiкаў.

Па вынiках вывучэння дысцыплiны студэнт павiнен ведаць:



  • канструкцыю i прынцып дзеяння цеплатэхнiчнага абсталявання;

  • рэжымы работы цеплатэхнiчнага абсталявання i iх узаемасувязь з тэхналагiчнымi працэсамi;

  • шляхi ўдасканалення канструкцыi цеплатэхнiчнага абсталявання.

Дысцыплiна забяспечвае ўменне:

  • правiльна ажыццяўляць выбар цеплатэхнiчнага абсталявання ў залежнасцi ад розных фактараў;

  • аналiзаваць рэжым работы цеплатэхнiчнага абсталявання i вызначаць шляхi яго ўдасканалення;

  • складаць цеплавы баланс цеплатэхнiчнага абсталявання;

  • выкарыстоўваць эксергетычны метад тэрмадынамiчнага аналiзу цеплатэхнiчнага абсталявання;

  • разлiчваць асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi ўстановак i агрэгатаў.

Вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыплiны 190 гадзiн, з iх 84 аўдыторных. Размеркаванне вучэбнага часу па вiдах заняткаў: лекцыi -
50 гадзiн, практычныя заняткi – 34 гадзiны, курсавое праектаванне - 20 гадзiн.

2. прыкладны тэматычны ПЛАН


тэмы,


раздзела

Назва раздзелу, тэмы


Колькасць аўдыторных гадзiн

лекцыi

практычныя (семiнарскiя) заняткi




Уводзiны.

2




1

Раздзел 1. Сушылкi.

10

4

1.1

Барабанныя сушылкi.

6

4

1.1

Пнеўматычныя i распыляльныя сушылкi, размольна-сушыльныя ўстаноўкi, сушылкi з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравыя, камерныя i тунэльныя сушылкi

4




2


Раздзел 2. Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi для дэгiдратацыi i цеплавiльготнай апрацоўкi.

16


10


2.1

Гiпсаварыльныя катлы.

4

4

2.2

Запарнiкi i самазапарнiкi.

2




2.3

Аўтаклавы.

6

4

2.4

Прапарвальныя камеры.

4

2

3

Раздзел 3. Пячныя агрэгаты для вытворчасцi вяжучых рэчываў.

22

20

3.1

Шахтавыя печы.

4

4

3.2

Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi.

6

6

3.3

Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi.

6

6

3.4

Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў.

4

2

3.5

Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi.

2

2

Разам:

50

34



3. змест вУчэбнага матэрыялАў
Уводзiны
Змест i задачы курса, яго роля ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове. Значэнне курса ў сiстэме падрыхтоўкi iнжынераў-хiмiкаў-тэхнолагаў па дадзенай спецыяльнасцi. Кароткi агляд развiцця цеплатэхнiчных установак, якiя выкарыстоўваюцца ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове, i iх класiфiкацыя. Уяўленне аб сучасным узроўнi i структуры энергазатрат у дадзенай тэхналогii ў нашай краiне i за мяжой. Сувязь дысцыплiны з Дзяржаўнымi праграмамi iнавацыйнага развiцця РБ на 2007-2010 гады i развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў на 2007-2010 гады.

Раздзел 1. Сушылкi
1.1. Барабанныя сушылкi. Прызначэнне, класiфiкацыя i тыпавыя рэжымы работы сушылак, якiя выкарыстоўваюцца ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове.

Канструкцыя i прынцып дзеяння барабанных сушылак. Корпус, апоры, разгружальная камера, ушчыльняльныя прыстасаваннi, прывад, топка, змешвальная камера. Унутраныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Праматок i супрацьток. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi барабанных сушылак. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Прыклад аналiтычнага разлiку барабаннай сушылкi.



1.2. Пнеўматычныя i распыляльныя сушылкi, размольна-сушыльныя ўстаноўкi, сушылкi з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравыя, камерныя i тунэльныя сушылкi. Канструкцыя i прынцып дзеяння пнеўматычных i распыляльных сушылак, размольна-сушыльных установак, сушылак з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравых, камерных i тунэльных сушылак. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi, перавагi i недахопы.

Выбар тыпу сушылак у залежнасцi ад розных фактараў. Кантроль i прынцыпы аўтаматызацыi работы сушылак. Шляхi ўдасканалення канструкцыi i арганiзацыi цеплавых працэсаў у сушылках.




Раздзел 2. Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi для дэгiдратацыi i цеплавiльготнай апрацоўкi
2.1. Гiпсаварыльныя катлы. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння гiпсаварыльных катлоў, запарнiкаў i самазапарнiкаў. Катлы перыядычнага i бесперапыннага дзеяння. Рэжымы варкi гiпсу. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асаблiвасцi цеплаабмену. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цепланосьбiта, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Прыклад аналiтычнага разлiку катла.

Вярчальны барабан. Прызначэнне, рэжымы работы, перавагi i недахопы.



2.2. Запарнiкi i самазапарнiкi. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння млыноў сумешчанага памолу i дэгiдратацыi. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Перавагi i недахопы.

2.3. Аўтаклавы. Прызначэнне, класiфiкацыя, канструкцыя i прынцып дзеяння аўтаклаваў. Корпус, пад’ёмны i паваротны механiзмы, апоры, баянетнае колца. Цыкл работы аўтаклаваў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Перапуск пары. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход пары, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Тэхнiка бяспекi пры рабоце з аўтаклавамi. Прыклад аналiтычнага разлiку аўтаклава.

2.4. Прапарвальныя камеры. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння прапарвальных камер. Устаноўкi перыядычнага i бесперапыннага дзеяння. Камеры ямавага тыпу, касетныя i пакетныя ўстаноўкi, маланапорныя тэрмаформы. Гарызантальныя, палiганальныя, вертыкальныя прапарвальныя камеры i камеры з розным узроўнем зон. Цеплавiльготная апрацоўка бетону ў адчыненай i зачыненай металiчных формах. Электранаграванне ТЭНамi. Выкарыстанне газападобнага цепланосьбiта. Награванне токамi высокай частаты. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi прапарвальных камер. Перавагi i недахопы.

Раздзел 3. Пячныя агрэгаты

для вытворчасцi вяжучых рэчываў
3.1. Шахтавыя печы. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння шахтавых печаў. Шахта, механiзмы загрузкi i выгрузкi. Перасыпныя, газавыя i паўгазавыя печы. Шахтавыя печы для вытворчасцi вапны i высокаабпальнага гіпсу. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход палiва, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы шахтавых печаў. Прыклад аналiтычнага разлiку шахтавай печы. Эксплуатацыя шахтавых печаў.

Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння вярчальных печаў. Корпус, футэроўка, апоры, пылавая камера, разгружальная галоўка, ушчыльняльныя прыстасаваннi, прывад.



3.2. Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру i вапны i iх класiфiкацыя. Канструкцыйныя асаблiвасцi. Унутрыпечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Ланцуговыя завесы, ячэйкавыя, перасыпныя, цыклоiдныя, экранiруючыя цеплаабменнiкi. Прызначэнне, тыпы, асаблiвасцi цеплаабмену. Перавагi i недахопы. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Канцэнтратар шламу, фiльтр-падагравальнiк, сiстэма “распыляльная сушылка – дэкарбанiзатар”. Канструкцыя i прынцып дзеяння. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы.

3.3. Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру i вапны i iх класiфiкацыя. Канструкцыйныя асаблiвасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Канвеерны кальцынатар, цыклонныя, шахтавыя, шахтава-цыклонныя цеплаабменнiкi, цыклонныя цеплаабменнiкi з дэкарбанiзатарам. Прызначэнне, тыпы, канструкцыя i прынцып дзеяння. Асаблiвасцi цеплаабмену. Байпасная сiстэма. Структура цеплавога i эксергетычнага балансау. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы.

Эксплуатацыя вярчальных печаў. Рамонт, тэхнiчны агляд, распал. Прыклад аналiтычнага разлiку вярчальнай печы. Параўнальная характарыстыка шахтавых i вярчальных печаў.



3.4. Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў. Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў. Барабанныя, рэкуператарныя, каласнiковыя, шахтавыя ахалоджвальнiкi. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння. Асновы канструкцыйнага i тэхналагiчнага разлiкаў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асаблiвасцi цеплаабмену. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход паветра, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Выбар ахалоджвальнiка ў залежнасцi ад розных фактараў.

3.5. Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi. Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi. Печы хуткаснага абпальвання. Канструкцыя, прызначэнне, класiфiкацыя i прынцып дзеяння. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Перавагi i недахопы. Газатурбiнныя ўстаноўкi i вобласцi iх выкарыстання. Канструкцыя, прызначэнне i прынцып дзеяння. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi.

4. iнфармацыйная частка
1. Курсавы праект
Мэтай выканання курсавога праекта з’яўляецца замацаванне ведаў, атрыманых студэнтамi на лекцыях i практычных занятках. Курсавы праект павiнен садзейнiчаць пашырэнню навукова-тэхнiчных ведаў у вобласцi цеплатэхнiчнага абсталявання прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове, а таксама падрыхтаваць iх да выканання тэхналагiчнага раздзелу дыпломнага праекта.
Прыкладная тэматыка курсавых праектаў


  1. Разлiк сушыльнай устаноўкі.

  2. Разлiк гiпсаварыльнага катла бесперапыннага (перыядычнага) дзеяння.

  3. Разлiк аўтаклава без перапуску (з перапускам) пары.

  4. Разлiк прапарвальнай камеры.

  5. Разлiк шахтавай печы для вытворчасцi вапны (гіпсавых вяжучых).

  6. Разлiк вярчальнай печы мокрага (сухога) спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру (вапны, гіпсавых вяжучых).

  7. Разлiк цыклоннага цеплаабменнiка вярчальнай печы з дэкарбанiзатарам (без дэкарбанiзатара).

  8. Разлiк печы з кiпячым слоем.

  9. Разлiк ахалоджвальнiка вярчальнай печы (барабаннага, рэкуператарнага, каласнiковага).



2. Прыкладная тэматыка практычных заняткаў


  1. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў барабаннай сушылкi.

  2. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк кропкi расы i асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў барабаннай сушылкi.

  3. Складанне эксергетычнага балансу барабаннай сушылкi. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  4. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў гiпсаварыльных катлоў.

  5. Складанне эксергетычнага балансу гiпсаварыльных катлоў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  6. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў аўтаклава.

  7. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў аўтаклава.

  8. Складанне эксергетычнага балансу аўтаклава. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  9. Складанне цеплавога балансу i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў прапарвальнай камеры.

  10. Складанне эксергетычнага балансу прапарвальнай камеры. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  11. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў шахтавай печы.

  12. Складанне эксергетычнага балансу шахтавай печы. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  13. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметра вярчальных печаў мокрага i сухога спосабаў вытворчасцi.

  14. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў i разлiк кропкi расы вярчальных печаў.

  15. Складанне эксергетычнага балансу вярчальных печаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  16. Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў запечных цеплаабменных прыстасаванняў вярчальных печаў сухога спосабу вытворчасці

  17. Складанне эксергетычнага балансу запечных цеплаабменных прыстасаванняў вярчальных печаў сухога спосабу вытворчасці. Дыяграма Грасмана – Шаргута.

  18. Складанне цеплавога i эксергетычнага балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў ахалоджвальнiкаў вярчальных печаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.



3. Пералiк рэкамендавальнай лiтаратуры
Асноўная

  1. Плышевский С.В. Тепловые процессы в технологии силикатных материалов. – Мн.: УО «БГТУ», 2006.-331 с.

  2. Мечай А.А. Плышевский С.В. Теплотехнические расчеты в технологии вяжущих веществ. – Мн.: УО «БГТУ», 2007.-178 с.

  3. Никифорова Н.М Теплотехника и теплотехническое оборудование предприятий промышленности строительных материалов и изделий.- М.: Высшая школа, 1981.-271 с.

  4. Перегудов В.В. Роговой М.И. Тепловые процессы и установки в технологии строительных изделий и деталей.- М.: Стройиздат, 1983.-416 с.

  5. Мазуров Д.Я. Теплотехническое оборудование заводов вяжущих материалов.- М.: Стройиздат, 1982.–288 с.

  6. Павлов В.Ф., Павлов С.В. Основы проектирования тепловых установок.- М.: Высшая школа, 1987.-143 с.
Дадатковая

1. Монастырев А.В., Александров А.В. Печи для производства извести.- М.: Стройиздат, 1979.-312 с.



2. Балдин В.П. Производство гипсовых вяжущих веществ.- М.: Высшая школа, 1983.-135 с.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка