Чарнобыль – чорны боль. Літаратурная вечарына для вучняў 9-11 класаў. Мэты




Дата канвертавання05.03.2017
Памер9.89 Kb.
Чарнобыль – чорны боль.

Літаратурная вечарына для вучняў 9-11 класаў.


Мэты: асэнсаваць з вучнями праблему Чарнобыля, стварыць атмасферу суперажывання і роздуму над праблемай, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, плакаты, выстава кніг, бусел на пастаменце, ручнік, свечкі, Біблія.


Той чарнобыльскай ноччу, як у жудасным сне,

Напамінам прарочым скаланула мяне –

Бліскавіцай урану можна свет спапяліць.

І пякельнаю ранай мне Чарнобыль баліць.

Г.Бураўкін
Азёрны, рабінавы, чароўны, белы, чысты… Колькі ёмкіх эпітэтаў і параўнанняў! Яна заўсёды прыгожая, мая зямля “пад белымі крыламі” - і ўлетку, і ўзімку, і ўвосень… Але вясна на Беларусі не падоьная на іншыя поры года: квецень садоў, пах першай зеляніны, журчанне ручайкоў… Вясна заўсёды цешыць душу, нясе радасць, надзею. З кожнай вясной чалавек як бы нараджаецца нанова. Вясна ж 1986 года прынесла страшную бяду.

26 красавіка на Чарнобыльскай АЭС здарылася аварыя, якая абвясціла на ўвесь свет аб чарнобыльскай атамнай катастрофе. Гэтая вясна пякучым болем прайшла па лёсе кожнага беларуса. Чаробыль усклаў на нашыя плечы яшчэ адно выпрабаванне, прымусіў іншымі вачыма зірнуць вакол сябе.



Песня А.Агурбаш “Белая Русь”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка