Ч.ІІ. 3 курс “Гісторыя”, “Гісторыя. Замежная мова”; 4 курс




Дата канвертавання18.11.2017
Памер41.9 Kb.
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА

ПА НОВАЙ ГІСТОРЫІ КРАІН ЕЎРОПЫ І АМЕРЫКІ. Ч.ІІ.


(3 курс “Гісторыя”, “Гісторыя. Замежная мова”; 4 курс ЗФ)

(2009-2010 нав. год)


Выкладчык Г.Г. Лазько


  1. Мадэрнізацыя заходніх краін – асноўны змест другога перыяду новай гісторыі.

  2. Праблемы перыядызацыі новай гісторыі. Іх адлюстраванне ў гістарыяграфіі.

  3. Асаблівасці базы крыніц для вывучэння другога перыяду новай гісторыі.

  4. Венскі кангрэс і Венская сістэма (да сярэдзіны ХІХ ст.).

  5. Рэвалюцыі і контррэвалюцыі ў Еўропе ў 1820-1830-я гады. Крах палітыкі "Свяшчэннага саюза".

  6. Францыя часоў Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі.

  7. Англія пасля напалеонаўскіх войнаў (да сярэдзіны XIX ст.). Чарцізм.

  8. Германскі Саюз: буржуазныя рэформы, зараджэнне тэндэнцыі да адзінства (першая палова XIX ст.).

  9. Прамысловы пераварот у Заходняй Еўропе і яго наступствы.

  10. Асноўныя шляхі мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі (Англія, Францыя, Прусія).

  11. Міграцыі насельніцтва і ўрбанізацыя ў Заходняй Еўропе XIX – пачатку ХХ ст.

  12. Асноўныя ідэйныя плыні XIX ст. (лібералізм, кансерватызм).

  13. Асноўныя ідэйныя плыні XIX ст. (марксізм: ранні і позні, анархізм).

  14. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Францыі. Другая Рэспубліка.

  15. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Італіі. Праблема аб’яднання краіны.

  16. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Германіі: змест і вынікі.

  17. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Аўстрыі і Венгрыі. Нацыянальная праблема. Вынікі рэвалюцыі (да 1867 г.).

  18. Рабочы і сацыялістычны рух у сярэдзіне XIX ст: яго аб'ектыўны змест і ідэалогія. I Інтэрнацыянал.

  19. Аб'яднанне Германіі: перадумовы і асноўныя этапы.

  20. Аб'яднанне Італіі. Кавур і Гарыбальдзі.

  21. Злучаныя Штаты Амерыкі пасля вайны за незалежнасць (да сярэдзіны XIX ст.). Дзве мадэлі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны.

  22. Другая рэвалюцыя ў ЗША (Грамадзянская вайна і Рэканструкцыя Поўдня).

  23. Характэрныя рысы эканамічнага развіцця краін Захаду ў апошняй трэці XIX – пачатку ХХ ст. Пытанне аб гістарычным месцы імперыялізма.

  24. Унутраная і знешняя палітыка Германіі ў перыяд канцлерства Бісмарка.

  25. Унутраная і знешняя палітыка Германіі ў канцы 1890-х – 1914 гг. Пераход да "сусветнай палітыкі".

  26. Другая Імперыя ў Францыі і яе крах.

  27. Рэвалюцыйныя падзеі 1870-1871 гг. у Францыі. Сучасныя ацэнкі Парыжскай Камуны.

  28. Станаўленне Трэцяй Рэспублікі ў Францыі (1871-1879 гг.).

  29. Палітыка ўмераных рэспубліканцаў у Францыі ў канцы 1870-х - 1890-я гг. Буланжысцкі крызіс. Справа Дрэйфуса.

  30. Францыя пачатку ХХ ст. Палітыка радыкальных кабінетаў.

  31. Англія паміж парламенцкімі рэформамі 1867 – 1884 гг. Двухпартыйная сістэма.

  32. Страта Англіяй прамыслова-гандлёвай манаполіі і яе наступствы. Ірландскае пытанне ў канцы XIX ст.

  33. Англія ў канцы XIX – пачатку ХХ ст. (1892 – 1905 гг.). Утварэнне лейбарысцкай партыі.

  34. Палітыка ліберальных кабінетаў у Англіі (1905 – 1914 гг.). Перадваенны палітычны крызіс.

  35. Італія пасля аб'яднання (1870-1900 гг.). Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця.

  36. Італія ў пачатку ХХ ст. Джаліцізм.

  37. Асноўныя праблемы развіцця Іспаніі (ХІХ ст.) ў адлюстраванніі яе рэвалюцый.

  38. ЗША ад Рэканструкцыі да Першай сусветнай вайны. Прычыны высокіх тэмпаў эканамічнага росту. Рабочы і фермерскі рух.

  39. Знешняя палітыка ЗША ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.

  40. Перасяленчыя калоніі Англіі ў XIX – пачатку ХХ ст. (Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя).

  41. Рабочы клас у індустрыяльным грамадстве: працэс фарміравання, барацьба за свае інтарэсы, прызнанне яго ролі дзяржавай і грамадствам.

  42. Міжнародны рабочы рух у канцы XIX – пачатку ХХ ст. Другі Інтэрнацыянал і яго крах у гады Першай сусветнай вайны.

  43. Лад жыцця гараджан у індустрыяльным грамадстве.

  44. Культурныя каштоўнасці веку індустрыялізацыі.

  45. Міжнародныя адносіны ў 70-80-я гады XIX ст. Утварэнне Траістага саюза.

  46. Міжнародныя адносіны ў 90-я гады XIX – пачатку ХХ ст. Ад франка-расійскага саюза да Антанты. Лакальныя войны і канфлікты.

  47. Прычыны і характар Першай сусветнай вайны. Планы праціўнікаў. Ліпеньскі крызіс 1914 г.

  48. Першая сусветная вайна.Ваенныя і палітычныя падзеі 1914-1916 гг.

  49. Уступленне ЗША ў вайну. Ваенныя і палітычныя падзеі 1917-1918 гг.

  50. Краіны Антанты ў гады Першай сусветнай вайны.

  51. Краіны Германскага блока ў гады Першай сусветнай вайны.

  52. Фарміраванне грамадзянскай супольнасці – асноўны гістарычны вынік эпохі мадэрнізацыі. Дзяржава і грамадства.

  53. Фарміраванне сістэмы ўсеагульнага выбарчага права ў еўрапейскіх краінах у ХІХ – пачатку ХХ ст.

  54. Ірландскае пытанне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка