Читаем Детям Абляпіха




Дата канвертавання17.07.2018
Памер15.52 Kb.

Читаем Детям

Абляпіха
Міхась Даніленка
Летам Паўлік не ходзіць у дзіцячы садок, а жыве ў вёсцы, у бабулі. Там з ім і здарылася няшчасце.

Неяк на верандзе бабуля мыла бялізну. На імгненне толькі адвярнулася ад металічных начовак, дзе ў кіпені адбельваліся ўнукавы маечкі, кашулі.

А Паўлік тым часам хацеў узяць цацачнага пінгвіна, пацягнуўся за ім, ды зачапіўся нагой за карыта і кульнуўся ў ваду. Добра, што на ім было доўгае паліцечка. Ды ўсё адно прарэзлівы крык агаласіў наваколле.

А мой жа ты саколік, — перапалохалася бабуля. — А як жа занесла цябе ў гэты пракляты кіпень?..

3 таго дня пачалі хлопчыка лячыць. Тата прывёз з горада бутэлечку жаўтаватай цягуча вадкасці.

Гэта абляпіхавае масла, — сказаў ён. — Трэба гусіным пёркам змазваць абвараную скуру.

Хлопчык ляжаў на жываце, а бабуля мазала, лячыла. I апёкі хутка зацягваліся.

Потым наступіў дзень, калі Паўлік выйшаў пагуляць з хаты. Асцярожна перастаўляючы ногі хадзіў па двары, дзівіўся на крапіву, дзьмухаўцы якія за апошні час прыметна падняліся ад зямлі.

А восенню, калі Паўлік ужо збіраўся ў горад, тата прывёз у вёску тры галінкі з прадаўгаватымі, вузкімі лісцікамі.

Гэта абляпіха, — сказаў тата. — Зараз мы яе пасадзім.

Ён узяў рыдлёўку, выкапаў ямкі. Папрасіў каб Паўлік падтрымліваў галінкі, а сам прысыпаў іх зямлёй. Потым Паўлік паліў іх вадой са сваёй палівачкі. Галінкі знізу прыцерушылі сухім лісцем, каб зімой не вымерзлі.

Вясной абляпіха разраслася, бы тая лаза. I ў канцы наступнага лета Паўлік убачыў на галінках аранжавыя ягады. Як яны густа абляпілі дрэўцы!

— Таму і назва ім — абляпіха, — растлумачыў тата.

Ад’язджаючы ў горад, Паўлік нашчыпаў ягад у кошык. Прынёс у дзіцячы садок, у сваю групу.

— Што гэта? — здзівілася выхавальніца. Абляпіхавыя ягады, — сказаў Паўлік. — 3 іх можна рабіць масла, каб потым лячыць ранкі, апёкі.

Які ты малайчына, Паўлік! — пахваліла выхавацельніца. — Можа, пасля школы пойдзеш вучыцца на ўрача?






ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка