Читаем Детям Акраец хлеба




Дата канвертавання24.11.2017
Памер14.67 Kb.

Читаем Детям

Акраец хлеба
Іван Муравейка
Хлеб на стале.

Хлеб на стале.

Кулідка — сонца палавіна.

Як пахне свежы чорны хлеб!

І маці кліча ў хату сына.
Кулідку са стала ўзяла

З замілаваннем, асцярожна.

Адрэзала і падала

Акрайчык сыну:

— Еш, Сярожа…
А той скрывіўся і сказаў:

Памаж мне, мама, трошкі мёдам.

Адразу мёд увесь злізаў

І — да парога:

— Хлеб з’ем потым.
Ну што ж, сынок, хай будзе «потым»

Ды ты нікуды не бяжы:

У нас з табою ёсць работа —

Памыць мне посуд памажы.


Сын з мамай працаваў старана.

Намылі цэлую гару

Талерак, сподачкаў і шклянак,

Відэльцаў, лыжак і каструль.


— Ну, мы на рэчку пойдзем з Данем…

— Не, ты нікуды не бяжы.

Яшчэ адно ў нас ёсць заданне:

Граду ўскапаць мне памажы.


І закіпела зноў работа.

Сярожа нават упацеў.

— А мне, сын, есці ўжо ахвота…

— І я таксама захацеў…


Хлеб на стале.

Хлеб на стале.

Кулідка — сонца палавіна.

Як пахне свежы чорны хлеб!

Ідуць у хату маці з сынам.
Кулідку са стала ўзяла

З замілаваннем, асцярожна.

Адкроіла і падала

Акраец сыну:

— Еш, Сярожа…
Сяргей, як мама,

Сеў за стол.

Акраец з’еў.

Без мёду нават.

Смачнейшы гэты хлеб

За той,


Што ты мне раніцай давала.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка