Читаем Детям Анаграмы




Дата канвертавання06.07.2018
Памер52.24 Kb.

Читаем Детям

Анаграмы
Міхась Пазнякоў
Словы

Злева, справа прачытаем,

Сэнс заўсёды маем.
* * *
Малочны прадукт,

Ядзім са смакам.

Слова перавернем —

Стане злакам.


(Сыр — рыс)
* * *
Адрэзак часу,

Найвядомы,

Наадварот

Як прачытаем,

Сабаку —

Сябра дому —

Адразу атрымаем.
(Год — дог)
* * *
Ёсць займеннік,

Ён гатоў


Прачытацца

3 двух бакоў.

Ды з другога боку ён

Назаве адно з імён.

То — імя дзяўчынкі,

Адгадайце за хвілінку.


(Яна — Аня)

* * *
Небяспека ў ім —

Усяму жывому.

А калі «працуе» ён —

Шмат навокал грому.


Прачытаць наадварот —

Стане ён прыборам,

Апускаецца за борт

У рацэ і ў моры:

Глыбіні вады замер

3 судна робіць ён цяпер.


(Тол — лот)
* * *
Я — любімы

Вамі ўсімі,

На трыбуны

Клічу вас.

А заб'юць

Мяне куміры —

Вы шчаслівыя якраз.
Пераставіць

Вам даволі

3 ног мяне

На галаву —

Ні ў хакеі,

Ні ў футболе

Я ўжо болей
Не жыву.

Як акінулі вы

Вокам —

Ярам стаўся я



Шырокім.
(Гол — лог)
* * *
Злева прачытаем

Гэтае мы слова

I канат згадаем

Драцяны сталёвы.

Прачытаем справа,

I канат


Катэгорыяй тавараў

Стане акурат.


(Трос — сорт)
* * *
Спераду чытаем —

Вал партовы маем.

Ён у мора выступае,

Караблі засцерагае.

Прачытаем ззаду —

Назавём прыладу.

Металічная, здаўна

Прымяняецца яна —

Раскалоць ці раздрабіць,

Штосьці цвёрдае разбіць.


(Мол — лом)
* * *
Як мяне вы

Ні чытаеце —

Двойчы з морам

Справу маеце.

Злева —

Судна я марское



I на ветразях плыву.

Справа —


Дзіва я жывое,

Маю клюшні, галаву.


(Барк — краб)
* * *
Прачытаем слова злева,

Стане ў свеце прыгажэй,

Бо паўстане каралева

Сквераў і аранжарэй.


Справа позіркам акінем —

Стане лёгкаю тканінай,

Негустым скразным вязаннем,

Ці разьбой, ці вышываннем.


(Ружа — ажур)
* * *
3 аднаго я боку буду

Збудаваннем

Для рамонту суднаў.
А з другога боку,

Глянь-ка,

Я — сістэма

Умоўных знакаў.


(Док — код)
* * *
Нага ў жывёл

Ці ў птушак

Празрыстым каменем

Нам тут жа

Гатова прагучаць,

Калі яе


Іначай прачытаць.
(Лапа — апал)

* * *
Ён — жаданы і прыемны,

Дасць спачынак нам штораз.

Ну, а слова перавернем —

Ён ва ўсіх на твары ў нас.


(Сон — нос)

* * *
Газеты, часопісы, кнігі —

Усю выдавецкую справу

Калі прачытаеце мігам,

Не злева, вядома,

А справа —

Народа тады прадстаўнік

Прад вамі адразу паўстане.

Жыве той народ-працаўнік

Найбольш у Іраку, Іране…
(Друк — курд)

* * *
Тут можна добра адпачыць,

Тут ёсць атракцыёны,

Тут вельмі хораша хадзіць

Усцяж алей зялёных.


Цяпер зірніце на яго,

Перавярнуўшы толькі,

I стане з'яваю другой

Ён — відам расфарбоўкі.


(Парк — крап)

* * *
Заўжды ў пераносным

Жыву я значэнні,

Маім моўным лёсам

Заняты пісьменнік.


А справа вы гляньце

На слова ізноў —

I вы на стаянцы

Марскіх караблёў.


(Троп — порт)

* * *
Шасціграннік правільны

Зараз пераставім мы

Спосабам звычайным —

Стане дрэвам слаўным.


(Куб — бук)
* * *
Гляньце злева —

Я сталіца,

Горад афрыканскі.
Гляньце справа —

Назавіце


Мной

Абоз цыганскі.


(Работа — табар)

* * *
Ён у многіх ёсць —

Дорыць прыгажосць.

У таго, хто мае,

Ён на лоб спадае.


А цяпер яго

Вы перавярніце —

Рыбы ў возеры, рацэ

Летам налавіце.


(Чуб — буч)

* * *
Печ кавальскую згадаем,

Потым назву прачытаем

Дагары нагамі —

Атрымаем з вамі

Частку плуга мы, якая

Глебу знізу падразае.


(Горан — нарог)
* * *
Калі пасудзіну з лазы

Хто «распляце»

I літары

Па-іншаму складзе —

Бяду-хваробу прачытае,

Якая


Яго ніколі

Хай не напаткае.


(Кош — шок)
* * *
Як з гарматы, ён страляе,

3 навальніцаю бывае.

I калі перавярнуць,

Не палепшыцца нічуць,

А навеяць нам з табой

Можа толькі горкі боль.


(Гром — морг)

* * *
Калі нам грукат,

Шум працяжны

Перакруціць

I прачытаць —

Патрапім мы,

Чытач разважны,

У царства траў

На сенажаць.


(Гул — луг)




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка