Читаем Детям Чырвоныя гронкі рабіны




Дата канвертавання19.01.2019
Памер12.62 Kb.

Читаем Детям

Чырвоныя гронкі рабіны
Рыгор Ігнаценка
На бярозе каля школы вісіць кармушка. Разам з настаўніцай вучні назіраюць, як жаўтагрудыя сініцы з вераб’ямі дзяўбуць хлебныя крошкі.

— Ганна Паўлаўна, — пытае Лёня, — чаму снегіроў няма?

Настаўніца адказала:

— Яны хлеба не ядуць. Снегіры любяць ягады: бузіну́, рабі́ну, крушы́ну.

Рабіну! Тут толькі Лёня ўспомніў пра ягады, якія яны схавалі са Сцёпам.

Пагодлівым асеннім ранкам хлопчыкі гулялі па лесе. На светлай прагалінцы нарвалі рабіны. Пакаштавалі, а яна горкая, у рот не ўзяць. Хлопчыкі схавалі ягады пад дрэвам, накрылі зялёным мохам, спадзеючыся забраць зімой, калі яны перамерзнуць.

У той жа дзень пасля заняткаў сябрукі на лыжах паехалі ў лес. Яны адшукалі дрэва, пад якім былі схаваны ягады рабіны, і пачалі капаць снег.

— Ура! Цэлая! — усклікнуў Лёня і пакаштаваў. Ягады былі смачныя, салодкія. Хлопчыкі забралі іх і памчаліся дахаты. Дома павязалі рабіну ў невялікія пучкі і павесілі на гарышчы. А некалькі чырвоных гронак занеслі на кармушку.

Назаўтра Лёня са Сцёпам першыя прыбеглі ў школу. Глядзяць — снегіры на кармушцы. Сядзяць і паважна дзяўбуць ягады рабіны.

Падыходзілі вучні і з цікавасцю глядзелі на чырванагрудых гасцей.

Са школы выйшла настаўніца.

— Ганна Паўлаўна, снегіры! — закрычалі дзеці.

— Хочаце іх кожную зіму бачыць? — спытала настаўніца.

— Хочам.


— Тады давайце вясной шмат сваіх рабінак пасадзім каля школы.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка